Ачышчэнне душы
успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 104с.
Мінск 2014
Самай удалай пастаноўкай для нас была«П. С. X.» Л. Родзевіча. Аднойчы на рэпетыцыю прыйшоў Валянцш Іванавіч і кажа: «Ігар і Танюша, я знайшоў п’есу для вас, для вашай сям’і. Завеццаяна“П. С. X.” — пільнуйсваю хату!» Запомніўся яе паказ пры паўнюткай зале на малой сцэне Маплёўскага абласнога драматычнага тэатра (тады размяшчаўся насупраць свайго гістарычнага будынка — у філармоніі) падчас тэатральнай асамблеі 1996 года
У спектаклі «На парозе блакітнай вясны» я сыграў Каятана— бацьку мастака Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (яго самога іграў Валянцін Іванавіч), Танюша — Любу, яго дачку, а наш двухгадовы сын Ігарок— Вітушу, вялікага мастака ў дзяцінстве. Такім чынам наш сын пабываў бацькам сваёй маці! Безумоўна, сынок наш не мог вывучыць свой тэкст. Заяго гаварыў я, быццам паўтараў яго ціха сказаныя словы да мяне і сам на іх адказваў. Прэм’ера адбылася ў Бялынічах вясною 1997 года, мы нават атрымалі ганарары за выступленне. Пайшлі ў мясцовы ўнівермаг, і наш сынок на свой першы ганарар
(40 000 тых беларускіх рублёў) набыў мячык, які выбраў сам. На жаль. смерць Валянціна Іванавіча не дазволіла і другому нашаму сыну, Яўгенію (яму споўнілася два гады ў 2004 годзе), выйсці на сцэну ў спектаклі гэтага выбітнага рэжысёра.
Валянцін Іванавіч добра ведаў псторыю Беларусі, уважліва сачыў за навінамі ў гэтай галіне навукі, набываў выданні (кнігі, манаграфіі, часопісы). 3 ім можна было не толькі размаўляць аб гісторыі нашай Бацькаўшчыны, а нават і дыскутаваць, бо ён ведаў, аб чым ідзе размова. Гэта яму моцна дапамагала ггры падборы рэпертуару для тэатра, стварэння вобразаўу спектаклі, перадачы тагачаснай эпохі. Ён блізка да сэрца прымаў складаны шлях гістарычнай канцэпцыі брата Міколы (вядомы гісторык і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заснавальнік новай канцэпцыі гісторыі Беларусі), аднадумцам якога быў і беспярэчна ўспрымаў яго пастулаты.
Ён быў вельмі гаспадарлівым і клапатлівым. На рэпетыцыі заўжды можна было пачуць яго клопат аб родных — жонцы, сынах. Старэйшым ён ганарыўся, дапамог яму пабудаваць добрае жытло ў Мінску. Моцна хваляваўся за малодшага, за яго сямейнае шчасце. Для мяне тады выглядала дзіўным: муж і бацька ўставаў раней за ўсіх, гатаваў сняданак для дарослага сына, каб той пайшоў на працу паеўшы. Валянцін Іванавіч быў абазнаны ў справе харчавання, не толькі каб згатаваць нейкую страву, але і ўважліва ставіўся да яе кампанентаў. Прытчай сталі паездкі Ермаловіча з Магілёва ў Бялынічы па смятану, бо там яна лепшая!
А як Валянцін Іванавіч з гонарам казаў, што самастойна адрамантаваў і перацягнуў новай тканінай канапу! Валянцін Іванавіч мог вытць, але п’яным мы яго ніколі не бачылі. Самая цікавая гісторыя, звязаная з ім і алкаголем, — гэта як мы дабіраліся пасля спектакля ў Доме літаратара з Мінска ў Магілёў, як сёння кажуць, «цягнікамі эканом-класа» і начавалі ў Асіповічах на вакзале. Валянцін Іванавіч з Яраславам Клімуцем пайшлі ноччу ў гады суцэльнага дэфіцыту шукаць бутэльку гарэлкі ў незнаёмым горадзе і... знайшлі!
А чаго вартая яго адказнасць! Неяк мы вярталіся пасля паказу спектакля з Мінска ў Магілёў праз Асіповічы. Нехта з суправаджаючых тэатральны калектыў не паехаў. Але была выпісана камандзіроўка, і, каб аплацілі праезд, неабходна было прадаставіць квіткі. Трэба было запытацца ў іншых пасажыраў, каму яны не былі патрэбныя пасля паездкі, і папрасіць, каб яны аддалі іх нам. Усе адчувалі сябе няёмка. I зноў Валянцін Іванавіч! Ён знайшоў такіх пасажыраў і папрасіў квіткі спачатку ў электрычцы Мінск-Асіповічы, а потым у дызелі Асіповічы-Магілёў.
У сярэдзіне 1990-х у Магілёве да Міжнароднага дня тэатра сталі ладзіцца асамблеі. На працягу некалькі дзён на адной сцэне паказвалі пастаноўкі прафесійныя і аматарскія тэатральныя калектывы. Вось праграмка адной з іх за 1996 год. I зноў бліскуча паказаў сябе Валянцін Іванавіч і яго тэатр. У першы дзень (27 сакавіка), адразу пасля адкрыцця, на камернай снэне монаспектакль В. Ермаловіча «Чаго жыў?» А. Дударава. На наступны дзень на асноўнай спэне драмтэатра вечаровы спектакль «Пан мішстр» Ф. Аляхновіча ў пастаноўцы нашага аматарскага тэатраВ. Ермаловіча, на трэці, апошні дзень, спектакль «П. С. X» Л. Родзевіча ў дзённым сеансе. На асамблеі выступалі тэатральныя калектывы з Магілёва, Асшовіч, Бабруйска, Мсціслава, Бялынічаў Горак і іншых месцаў, але толькі адзін калектыў, наш, пад кіраўніцтвам В. I. Ермаловіча, паказаў тры спектаклі!
Ермаловіч паспрыяў рэалізавацца шмат каму ў тэатральнай творчасці — не толькі як акцёрам (адчуць праз тэатр здзяйсненне мары, знайсці сябе як асобу ў пасляпрацоўны час, пазбегнуць шэрасці штодзённасці, неўладкаванасці побыту і інш.), але і рэжысёрам. Пад кіраўніцтвам Валянціна Іванавіча ставілі свае спектаклі ў якасці рэжысёраў акцёры нашага тэатра М. Бацэвіч, А. Загароўскі.
Валянцін Іванавіч быў творчы чалавек з моцным рэжысёрскім характарам, нягледзячы наяго вонкавую мяккасць. Ён не проста браўся за пастаноўку спектакля, а спачатку суадносіў асноўную ідэю п’есы з сучаснасцю. Ад яго «даставалася» аўтарам, нават класікам. Ён працаваў над тэкстам, мог і прамінуць некаторыя
маналогі, якія, на яго думку, замінаюць гледачам зразумець актуальнасць вобраза і ўздзеянне яго на рэчаіснасць.
Валянцін Іванавіч падбіраў п’есы і пад акцёраў тэатра. Таму нам лёгка было ўвайсці ў вобраз, мы атрымлівалі задавальненне ад гульні на сцэне, у нас атрымлівалася і нам здавалася, што мы нічым не горшыя за прафесійных акцёраў. Валянцін Іванавіч бачыў у нас правобразы дзеючых асобаў п’ес. У гэтым сакрэт Ермаловіча як рэжысёра і педагога.
Да апошніх дзён сваіх Валянцін Іванавіч рыхтаваў новыя пастаноўкі. Адна з іх — «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, у якой ён мне прапанаваў ролю Лявона. Засталася не рэалізаванай наша мара паставіць на сцэне «Караля Ліра» У Шэкспіра на беларускай мове. Да гэтай задумы мы прыступілі яшчэ вясною 1995 года, падрыхтаваўшы ўрывак да ўрачыстага святкавання 70-гадовага юбілею Валянціна Іванавіча ў гарадскім Доме культуры. Я іграў Шута, а Танюша выконвала ролю Кардэліі Час ішоў але прэм’ еры па неўміру чым творы Шэкспіра так і не было. Мы рупліва захоўваем тэксты роляў на якіх рукою Валянціна Іванавіча напісана: Таццяне роля Кардэліі, а мне — графа Кента.
У Валянціна Іванавіча балела сэрца, ён неаднойчы скардзіўся на здароўе. Перайшоў на раздзельнае харчаванне. Часта на рэпетыцыі можна было пабачыць, як ён масіраваў грудзі ў вобласці сэрца. Паказваў мне, як трэба націскаць на кончыкі пальцаў каб суцішыць боль у сэрцы. Здаецца, летам 2003 года мы сям’ёй наведвалі яго ў шпіталі ветэранаў і інвалідаў вайны ў Пячэрску. Трэба сказаць, выглядаў ён бадзёра, гаварыў нам, каб рыхтаваліся да новых пастановак, мы ў каторы раз узгадалі, што абавязкова паставім «Караля Ліра».
Засталося ў памяці наша з ім апошняе выступленне ў пачатку 2004 года ў Магілёўскай абласной бібліятэцы Я тады моцна захварэў (летам таго года мне зрабілі аперацыю на сэрцы), але не змог адмовіць Валянціну Іванавічу. Здаецца, гэта быў яго творчы вечар або сустрэча з моладдзю, і я, схуднелы, выступаў у якасці вядучага вечарыны.
Усё было б добра, каб не яго празмерная адказнасць і працавітасць. Мы з Танюшай з жахам глядзелі на вялізную колькасць бялізны, якую ён памыў перад сваёй смерцю.
У дзень яго пахавання мы прыехалі да так званага Дома акцёраў, дзе Валянцін Іванавіч пражыў 50 год, і пабачылі вялікую колькасць людзей. Падняліся на апошні паверх і развіталіся з блізкім нам чалавекам. Чамусьці мы былі ўпэўнены, што беларускамоўнага тэатра ў Магілёве больш не будзе, і мы адначасова развіталіся з нашым рэжысёрам і яго тэатрам «Валянцін».
У мяне яшчэ быў рэабілітацыйны перыяд пасля аперацыі, таму на могілкі мы не паехалі. Кожны год мы адведваем магілу Валянціна Іванавіча, часцей на Дзяды. Аднойчы сын прыйшоў і гаворыць: «Нам кажуць, каб мы класам 9 мая стаялі ўздоўж Першамайскай і віталі ветэранаў». Мы вырашылі, што лепей у гэты дзень наведаем Валянціна Іванавіча — ветэрана Другой сусветнай вайны, які быў паранены і яго маці атрымала «пахаванку».
Але ён выжыў, каб мы з Танюшай сустрэліся на сцэне ў тэатры, пакахалі адно аднаго, стварылі сям’ю, сыгралі шмат роляў пад яго спагадлівым і чуллівым паглядам.
• Людміла Рублеўская • (Мінск)
НА ПРЭМ’ЕРУ ЗАПРАСіў ВАЛЯНЦІН ЕРМАЛОВІЧ
Прозвішча Ермаловіч з 1990-х для мяне стала сімвалам беларускага Адраджэння. Вядома, найперш я ведала легендарнага Міколу Ермаловіча — псторыка, які адкрыў для нас Вялікае Княства Літоўскае і рыцарскую Беларусь нароўні з Уладзімірам Караткевічам. Але і ягоны брат Валянцін Ермаловіч успрымаўся для мяне таксама рыцарам Адраджэння. Тым больш гэта быў чалавек старэйшага пакалення, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, і пры гэтым — адраджэнец, свядомы беларус.
Падкрэсліваю гэта, таму што ў дзевяностыя вельмі часта адчуваўся гэты разрыў паміж пакаленнямі — маладых, якія засвойвалі мову і адкрывалі забытыя старонкі несавецкай псторыі.
і старэйшых, савецкіх беларусаў якія ў свой час адмовіліся ад мовы і папракалі моладзь у экстрэмізме. Таму такія, якВалянцін Ермаловіч, былі вельмі патрэбнымі нам духоўнымі аўтарытэтамі — бо мы ўсведамлялі, праз якія цяжкасці і небяспекі ім трэба было пранесці сваю беларускасць, і было на каго раўняцца.
Наша асабістае знаёмства пачалося з тэлефанавання — Валянцін Іванавіч хацеў паставіць маю драматычную паэму «Амор Ардэнс, каханне палаючае». Лёс паэмы не надта шчаслівы. Пісалася яна па замове для тэатра аднаго акцёра «Зніч», на аснове яшчэ не надрукаваных успамінаў Юльяны Мэнке, віленскай дзяўчыны нямецкага паходжання, пра яе адносіны з Іванам Луцкевічам, адным са стваральнікаў «Нашай нівы» і беларускага руху ўвогуле. Напісалася вельмі эмацыйная рэч, яна спадабалася дырэктарцы тэатра, актрысе Галіне Дзяплевай. Але рэжысёрка Віргінія Тарнаўскайтэ, якая мусіла ставіць спектакль, была абураная: яна, літоўка па нацыянальнасці, не магла пагадзіцца з тым, што ў п’есе Вільня называецца спрадвечна беларускай, што герой скардзіцца, як цяжка адстойваць беларускія інтарэсы ў літоўскім урадзе і г. д. Рэжысёрка сказала мне, што беларусаў у Вільні называлі «гуды», што п’еса занадта пафасная, і тэкст збракавалі. Праз нейкі час паэму ўхваліўрэдактар часопіса «Полымя» Сяргей Законнікаў і яна была надрукаваная ў «Полымі». Вось там яе і прачытаў Валянцін Ермаловіч.