Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе
Адам Мальдзіс
12+
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
Пожалуй, было бы интересно посмотреть, исследовать историкам и социологам, как обстояли дела с гуманизмом и традициями
в разных имениях в зависимости от происхождения их владельцев, особенно пришлых из Западной Европы. Геральдист Марина Елинская насчитала семь шведских родов, осевших в Беларуси. Сволькены стали среди них правилом или исключением? А ГуттенЧапские, в семье которых, как писала Мария Чапская, скрестилась вся Европа? А потомки Пушкина под Бобруйском и род Домейко на Новогрудчине?
Исследования продолжаются
В поиски неизвестных материалов о Казимире Свояке уже включились исследователи из Литвы и Польши. Их находки имеют принципиальное значение. Так, профессор Алесь Смалянчук обнаружил в Вильнюсе список членов «Хаўруса Сваякоў». В нем 36 фамилий. Этот список 8 мая 1922 года изъяла польская полиция «во время обыска у ксендза Константого Степовича». Тогда же нашли две тетради с уставом общества и протоколами заседаний, из чего следовало, что цель общества — «развитие белорусской культуры и занятие делами религиозными, научными и художественными». Ради этого создавались отделы, а в них секции науки, искусства, религии и экономики. Общество уже получило печать и готовилось к регистрации. Но власти прервали дальнейшее формирование «Сваякоў».
Профессор Елена Глоговская из Гданьска прислала неизвестные ранее фотографии. На них — совсем юный Константин Степович после освящения и его неизвестный доселе отец Матей, внешне поражающий своей серьезностью, собранностью, целеустремленностью. Так выглядят реформаторы.
Думаю, читатели могут упрекнуть меня в некотором игнорировании жизненного и творческого пути Казимира Свояка. Но этому уже посвящены многие работы других авторов. Прежде всего отсылаю к трудам Адама Станкевича и Владимира Колесника. В последние годы напечатаны книги и статьи Ирины Богданович и Николая
Микулича. Я же стремился показать окружение поэта, те традиции, белорусские и шведские, которые не только облегчили, но и ускорили его восхождение на Парнас и Голгофу.
| СБ. Беларусь сегодня. — 2010. — 13 марта.
Ш матгранны талент ссыльнага камісара Язэпа Дылы
Адразу патлумачу: гаворка тут — пра беларускага дзяржаўнага
і культурнага дзеяча, рэвалюцыянера і пісьменніка. Пасля таго, як двойчы, у 1930-31 і 1938-39 гадах, Язэп Дыла мужна перанёс рэпрэсіі, жыў ён у Саратаве. Там, у горадзе над Волгай, і быў рэабілітаваны ў 1957 годзе. Але ў Беларусь не вярнуўся. I доўга заставаўся самым апошнім жывым з камісараў першага ўрада БССР, калі іншых ужо не было...
Не памятаю, каму з кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў прыйшла ў галаву задума менавіта мяне паслаць ранняй вясной 1968 года ў камандзіроўку ў Саратаў. Каб напісаць артыкул пра Язэпа Дылу. Якраз ішла падрыхтоўка да 50-годдзя БССР, і тэкст пра члена першага беларускага савецкага ўрада, наркама працы ў ім, быў бы вельмі дарэчы, скажам, у «Полымі». Мяне папярэдзілі: сам Дыла піша ўжо з вялікай цяжкасцю і таму не можа прыслаць успаміны, але галава ў яго, на шчасце, яшчэ светлая.
Еду, праз Маскву, у Саратаў. Знаходжу сціплую кватэру, у якой разам з прыёмнай дачкой, падабранай у 1920-м на мінскім вакзале, жыў тэты легендарны чалавек. Мяне сустрэў прысадзісты мужчына ў акулярах і з бародкай. Прыезду земляка ўзрадаваўся, запрапанаваў жыць у яго, паколькі гасцініца далёка,
а часу ў нас мала. I распачаў каларытныя ўспаміны пра родны Слуцк, гады вучобы...
Я настройваўся пісаць нарыс. Але ў першы ж дзень зразумеў, што гісторыя мне не даруе, калі не запішу аўтарызаваныя ўспаміны Язэпа Дылы. Рабочы дзень у нас быў такі: ён паволі расказваў, а я імкнуўся як мага хутчэй, скарочана ўсё запісаць (дыктафона ж не было). Пасля абеду расшыфроўваў запісы, вечарам паволі зачытваў тэкст, а гаспадар уносіў карэктывы. Так за тыдзень мы прайшлі асноўныя вехі жыццёвага шляху наркама. Дзяцінства ў слуцкім рамесным асяроддзі. Знаёмства з беларускімі песнямі і легендамі. Вучоба ў Слуцкай гімназіі і выключэнне з яе за смелыя выказванні. Восенню 1899-га Дыла падаўся ў эстонскі горад Юр’еў (цяпер Тарту), дзе паступіў у Ветэрынарны інстытут, звязаўся там з беларускім зямляцтвам. За ўдзел у студэнцкіх сходках і дэманстрацыях тройчы арыштоўваўся і высылаўся пад нагляд паліцыі. Вярнуўшыся на радзіму, пачаў сунрацоўнічаць, а потым і друкавацца ў мінскай газеце «Северо-Западный край». У 1905 годзе стаў на чале аграрнай трупы Мінскага камітэта РСДРП, вёў агітацыю ў навакольных вёсках. Пасля былі Пецярбург, Казань, Масква, знаёмства з кнігавыдавецкай справай, супрацоўніцтва з Купрыным, Стасюлевічам, Калантай...
У 1918-м Язэп Дыла стаў членам Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). I ў канцы снежня, як знаёмы з прафсаюзнай справай, быў у Смаленску зацверджаны наркамам працы ў створаным там урадзе. У той час, як вядома, і Янка Купала жыў, працаваў у Смаленску, 1 Дыла разам з Жылуновічам, старшынёй урада, наведалі яго, парадавалі важнай дзяржаўнай падзеяй і нават паднялі разам тост за Савецкую Беларусь. Затым адбыўся гістарычны выезд урада ў Мінск. Язэп Дыла займаў і шэраг іншых адказных дзяржаўных, грамадскіх і навуковых (сакратар Інбелкульта) пасад. Пра гэта гаворыцца ў яго аўтабіяграфіі «Шлях амаль у сотню год», якая ў маім запісе была апублікавана спачатку ў «Полымі», а потым у яго «Творах» (1981). Адзначу толькі тое, што мяне здзіўляла тады і ўражвае сёння.
Найперш — гэта шматграннасць дзейнасці Язэпа Дылы, энцыклапедычнасць яго ведаў, атрыманых пераважна шляхам самаадукацыі. Ён упэўнена адчуваў сябе ў самых розных сферах. Скажам, даручылі яму такую справу, як вызначэнне адміністрацыйных цэнтраў маладой рэспублікі. I Дыла, ездзячы па Беларусі, кіруецца найперш эканамічнымі меркаваннямі, глядзіць: куды сяляне звычайна накіроўваюцца на кірмашы. Выбар прызналі ўдалым — ён у многім дзейнічае да сённяшняга дня... Зрабілі яго адказным за электрыфікацыю — і ён едзе ў Маскву, да самога Глеба Кржыжаноўскага, кампетэнтна раіцца з ім, дзе будаваць новую электрастанцыю, і вырашаюць: толькі на Бярэзінскіх запасах торфу... Паставілі яго на чале Першага Беларускага драматычнага тэатра — і ён знаходзіць грошы на пастаноўку п’есы Міхася Чарота «На Купалле». Больш таго: адчуўшы рэпертуарны голад, сам піша «гістарычную хроніку ў 5 дзеях» «Панскі гайдук», наладжвае творчыя кантакты з кіеўскімі акцёрамі... I — ніводнага правалу. Наладзіць работу ў адной установе — яго пасылаюць у іншую.
У Язэпа Дылы быў адметны талент кіраўніка, які маштабна бачыць рэчаіснасць. Са шматлікіх прыкладаў прывяду такі. У красавіку 1919-га яго прызначаюць кіраўніком Цэнтрасаюза, які аб’ядноўваў усю спажывецкую кааперацыю маладой рэспублікі. Ёй неставала валюты на набыццё машын. Яе лёгка можна было атрымаць за сібірскую пушніну, ды паляўнічыя не хацелі расставацца з ёй узамен на абясцэненыя рублі. I Дыла заключае дамову з расійскай «Галоўфутрай», збірае па Беларусі муку і соль, порах і шрот, фрахтуе карабель на Абі — і толькі за адзін рэйс на ўсеагульнае здзіўленне абменьвае свой тавар ажно на 75 тысяч шкурак. Знясіленая вайной краіна атрымала валюту на самае неабходнае... Сёння з такой асобы, упэўнены, атрымаўся б дзелавіты рэфарматар!
Ці памятаем мы Язэпа Дылу сёння, ці ведаем? Званю дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганне Запартыка, пытаюся, ці карыстаецца попытам багаты архіў пісьменніка, набыты ў свой час у Саратаве. У прыватнасці, прыве-
зены адтуль гістарычны раман Язэпа Дылы «На шляху з варагаў угрэкі», зякогамнеў 1981 годзеўдалося апублікавацьтолькі ўрыўкі. I, аказваецца, цікавяцца навукоўцы архівам рэдка — іх палохае неразборлівы почырк. То можа, гаворым, расшыфроўка тэкстаў можа стаць добрай практыкай для студэнтаў, будучых юрыстаўкрыміналістаў?
Дырэктар Цэнтральнай бібліятэкі ў Слуцку Людміла Гурыновіч, якой я пазваніў наконт юбілейных мерапрыемстваў, расказала пра выставу ў бібліятэцы і спецыяльную радыёперадачу, прысвечаную юбіляру. Аднак, сыходзімся на думцы, для такой Асобы гэтага малавата. Можа, варта было б імем знакамітага земляка Язэпа Дылы назваць вуліцу ў Слуцку, устанавіць мемарыяльную дошку...
Голас Радзімы. — 2010. — 20 мая.
еніямін Фабрыкант, перш за ўсё паэт...
На будынку электраэнергетычнага факультэта Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта, што на бульвары Кронвалда, 1, вісіць мемарыяльная дошка з тэкстам на латышскай і рускай мовах: «У гэтым будынку з 1960 г. да 1981 г. працаваўвядомы вучоны-энергетык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужены дзеяч навукі і тэхнікі Латвійскай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар Фабрыкант Веніямін Львовіч». Госці з Беларусі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Латвіі чытаюць тэты надпіс без асаблівых эмоцый. Бо ў ім жа не сказана, што сусветна вядомы навуковец мае дачыненне да Беларусі — ён нарадзіўся ў Оршы.
Спадчына Веніяміна Фабрыканта зрабіла б гонар кожнаму народу. У ім арганічна спалучаліся вучоны і паэт, матэматык і філосаф. Як гаварылася на «круглым стале», прысвечаным яго со-
тым угодкам і праведзеным у мінскім Доме дружбы таварыствам «Радзіма», імя гэтае па праву належыць не толькі латышам, але і беларусам, рускім, яўрэям. Нашчадкі Фабрыканта Ілья і Міхаіл сёння займаюць віднае месца ў замежнай навуцы. А вучні яго (сярод іх многа дактароў і кандыдатаў тэхнічных навук) плённа працуюць літаральна па ўсім свеце.
Выступалі на «круглым стале» больш госці: паэт і выдавец кніг В. Фабрыканта Фелікс Кац (дарэчы, ураджэнец Бабруйска), акадэмік, старшыня камітэта Рыжскай Думы па адукацыі, справах моладзі і спорце Юрыс Закіс, публіцыст, правадзейны сябар Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў Карл Апрыеўскі (СанктПецярбург) і іншыя. Яны паспрабавалі ўзнавіць асноўныя вехі жыццёвага і навуковага шляху нашага суайчынніка. Ён быў сынам настаўніка матэматыкі, які выкладаў спачатку ў Оршы, затым у Маскве — туды сям’я пераехала на пачатку 1920-х гадоў. Здольнасці бацькі перадаліся Веніяміну. Пасля дэмабілізацыі з войска ён вырашыў паступаць у Маскоўскі энергетычны інстытут, але набор на першы курс быў ужо закончаны, і юнак паступіў адразу на другі, даздаўшы за месяц неабходныя экзамены. А пасля заканчэння інстытута — работа ў Масэнерга, аспірантура, кандыдацкая, затым доктарская дысертацыі, выданне манаграфій. У 1960 годзе ў Рызе Фабрыкант паспяхова вытрымаў конкурс на пасаду прафесара прэстыжнага ва ўсім СССР інстытута. На рахунку вучонага 12 кніг і 23 вынаходніцтвы.