• Часопісы
  • Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

    Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

    Адам Мальдзіс

    12+
    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 208с.
    Мінск 2018
    66.91 МБ
    3	такой жа сур’ёзнасцю В. Фабрыкант ставіўся 1 да паэзіі. Больш за 20 гадоў працаваў ён над паэмай «Федор Соев», якую называюць «роднай сястрой» «Яўгенія Анегіна»; тая ж вобразная сістэма, тая ж «анегінская страфа». Толькі рэчаіснасць у паэме іншая — савецкая, сібірская, заснаваная на асабістых уражаннях, атрыманых аўтарам у час стажыроўкі на Томскай электрастанцыі. Мусіць, з-за сваёй нязвычнасці рукапіс твора праляжаў больш за 10 гадоў у рэдакцыі часопіса «Даугава» — і быў вернуты ўдаве аўтара, таксама пісьменніцы і вучонай Веры Блок. У 2000 годзе Фелікс Кац выдаў паэму асобнай кніжкай. Праз два гады пабачыла свет навуковая
    і філасофская публіцыстыка В. Фабрыканта — у тоўстым томе пад назвай «Второе начало». А яшчэ праз год выйшаў зборнік вершаў «Шаги истории». Як бачым, іх аўтар меў падставы казаць: «Усе думаюць, што я вучоны, а я перш за ўсё паэт».
    Ад імя землякоў усебакова адоранай асобы выступіў на «круг­лым стале» кіраўнік аршанскага грамадскага аб’яднання «Шалом» Ісаак Гурэвіч. Ён паведаміў, што ў 2000 годзе ўдава вучонага пабывала ў Оршы, наведала музей Уладзіміра Караткевіча і пакінула ў ім кніжку «Федор Соев» з аўтографам. Цяпер аршанцы шукаюць дом, дзе жыла сям’я Фабрыкантаў, каб устанавіць на ім мемарыяльную дошку.
    Голас Радзімы. — 2008. — 3 крас.
    ^)талон ветлівасці
    Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль
    ■ ■
    6н быў эталонам шляхетнасці, ветлівасці, аб’ектыўнасці, уважлівым да іншых, што і я адчуў на сабе, а паходзіў Янка Брыль не са шляхты, а з сям’і рабочага-чыгуначніка, які ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны мусіў падацца ў бежанства. Аднак хутка вярнуўся на радзіму, у вёску Загор’е цяперашняга Карэліцкага раёна.
    У дзяцінстве будучы пісьменнік, не маючы магчымасці закончыць гімназію, шмат займаўся самаадукацыяй, захапляўся творчасцю Льва Талстога і Антона Чэхава, стварыў у роднай вёсцы драматычны гурток, урэшце, у 1938 годзе пачаў пісаць у віленскія беларускія газеты. У пачатку Другой сусветнай вайны абараняў ад фашыстаў Гдыню, трапіў у палон, уцёкшы з яго, пайшоў у пар-
    тызаны. Вайна назаўсёды пакінула свой жудасны след, нездарама працаваў разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам над кнігай успамінаў ахвяр нацызму «Я з вогненнай вёскі...».
    Прыгадаю, што Івана Антонавіча не стала год таму. А пер­шая наша сустрэча адбылася дзесьці ў 1953 годзе — пасля таго, як яго аповесць пра калектывізацыю ў Заходняй Беларусі атрымала Дзяржаўную прэмію СССР. Мы, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сабраліся на чытацкую канферэнцыю па гэтай кнізе. Я ўжо не помню дакладна, што тады гаварыў, але, у адрозненне ад іншых, выказаў і некалькі дробных крытычных заўваг. Гэта спадабалася аўтару, які, спыніўшы мяне ў канцы сустрэчы, пацікавіўся, адкуль я родам і ці не «крэмзаю» чагосьці сам.
    Памятаецца, потым нашы сустрэчы, ужо болып «раўнапраўныя» адбываліся на кватэры Караткевічаў. Застаўся запіс, датаваны 23 лістапада 1968 года, калі адзначаўся дзень нараджэння Валодзі. Апошні пахваліўся, што ў Віцебскім драматычным тэатры нарэшце бяруцца ставіць яго «Кастуся Каліноўскага». У адказ на гэта Брыль задумліва прыгадаў словы Хемінгуэя: «Пішы сумленна, а некалі цябе прызнаюць — хоць пасля смерці, што ўжо сумна». Пасля гэ­тай цытаты знайшоў я і ўласны «каментарый»: «Брыль разумее, што ўжо належыць гісторыі, і гэта разумение бачна ў яго жэстах, постаці. Цікава, ці піша ён дзённікі. Мабыць, піша».
    Другая сустрэча, якая адбылася на той жа кватэры роўна праз год, прайшла досыць канфліктна. Янка Брыль стаў папракаць мяне за тое, што я заклікаю ў друку перакласці на беларускую мову аповесць «Неўтаймаваныя сэрцы» польскай пісьменніцы Эміліі Кунавіч, якая да вайны настаўнічала на заходнебеларускай Вілейшчыне, у Ільі. Маўляў, Беларусь наказана там «вашываю і толькі»; лепш ужо перакладаць «Іскры Сібіры» Гушчы або творы Радзевіч, Гамуліцкага. Я слаба бараніўся: да вайны былі і «вашывыя» беларусы, што зробіш. А ў цэлым аповесць напісана сумленна, гэта прызнаюць і вучні Кунавіч.
    Польская літаратура з’яўлялася ў нас частай тэмай падчас сустрэч, бо Янка Брыль быў дасведчаным яе прадстаўніком —
    асабліва тых яе пісьменнікаў, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. 21 жніўня 1976 года, ужо на кватэры Янкі Брыля, я пазнаёміўся з гданьскім празаікам Збігневам Жакевічам, улюбёным у Маладзечаншчыну, край свайго дзяцінства, якому прысвечаны некалькі яго кніг. Памятаецца, яны ездзілі з Семашкевічам у Беніцу да хворага настаўніка будучага польскага празаіка Юльяна Сергіевіча. Жакевіч нават намагаўся за сталом гаварыць па-беларуску. Другі раз, у маі 1978 года, нашым супольным госцем быў лодзінскі пісьменнік, перакладчык беларускай паэзіі Мацей Юзаф Канановіч. Памятаецца, у рэстаране «Юбілейны» па яго гучнай прапанове мы стоячы выпілі за памяць Тадэвуша Касцюшкі, і польскі госць быў крыху, але прыемна здзіўлены, калі яго заклік дружна падтрымалі за суседнімі сталамі і некалькі савецкіх афіцэраў. («А как же, ведь под Ленино вступила в бой Первая польская дивизия его имени»).
    Застаўся ў памяці вечар у Данілы Канстанцінавіча, сына Якуба Коласа, прысвечаны 93-й гадавіне з дня нараджэння Песняра. Застолле было і сямейным, і дзелавым. Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі там упершыню падзяліўся радасцю, што нарэшце пад Мікалаеўшчынай яму ўдалося знайсці рэчышча пра-Нёмана і што пра гэта ён піша кнігу. Па камандзе гаспадара за кожнае сужонства гаварыў тост нехта з прысутных. Пасля Коласа, Міцкевічаў, Гарэцкіх, Брылёў, Караткевічаў дайшла чарга і да нас з Марыяй. Янка Брыль, гаворачы тост, успомніў тое, пра што і я сам забыўся: у верасні 1939 года, калі рабавалі панскія маёнткі, мой бацька замест іншага дабра прывёз з паўвоза кніг...
    Былі і іншыя, «грамадскія» сустрэчы — на пісьменніцкіх пле­нумах і вечарах, чытацкіх канферэнцыях. 26 студзеня 1980 года такая канферэнцыя прайшла ў акадэмічнай бібліятэцы. Была яна незвычайнай, бо складалася з адказаў на загадзя сабраныя пытанні. Памятаецца, пра Караткевіча ён сказаў, што вельмі высока яго цэніць, што ён самы чытабельны («Яго бяруць з са­бой нават у Туніс, а пачытаць просяць ледзь не кожны дзень»), У 90-я гады Янка Брыль быў частым госцем кангрэсаў і канферэн-
    цый беларусістаў, Цэнтра імя Скарыны. Перадаў у падарунак Цэнтру частку сваёй багатай бібліятэкі.
    Наша апошняя, ужо тэлефонная размова адбылася літаральна за месяц да смерці Янкі Брыля. Тады ён прыслаў мне сваю новую кнігу, як заўсёды спрыяльна падпісаную і акуратна запакаваную. Мне заставалася падзякаваць. I голас Янкі Брыля, як мне здалося, гучаў яшчэ бадзёра.
    Гопас Радзімы. — 2007. — 30 жн.
    азуменне прыгожага, памножанае 1 на працавітасць Уладзіміра Конана
    ■
    Існуе распаўсюджанае меркаванне, што прысуд мастацкаму твору выносяць крытыкі. Маўляў, яны рашаюць, ёсць твор ці яго няма. Але мы часта бачым, што заключэнні крытыкаў бываюць і недасведчанымі, і кан’юнктурнымі. Таму літаратуразнаўцы і мастацтвазнаўцы лічаць, што апошні вердыкт за імі, бо яны мысляць, карыстаючыся гістарычнымі і параўнальнымі катэгорыямі. Але як жа часта ім нестае маральна-эстэтычнага абгрунтавання. Як мне здаецца, толькі людзі, якія бачаць і разумеюць чалавечнае і прыгожае, у стане вырашаць, ці той або іншы твор, з’ява, а, значыць, і іх аўтары будуць перададзены наступным пакаленням.
    Такі вывад лёгка можна зрабіць на прыкладзе жыцця і спадчыны Уладзіміра Конана, саракавіны з дня смерці якога наступілі ў пачатку ліпеня 2011 г. Гэта ён як тэарэтык і гісторык беларускай эстэтычнай думкі дазволіў нам, у тым ліку і мне асабіста, глыбей асэнсаваць значэнне дзейнасці і творчасці Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы, братоў Ан-
    тона і Івана Луцкевічаў і Адама Станкевіча, такіх, здавалася б, роз­ных помнікаў пісьменства, як «Слова аб палку Ігаравым» і Статут Вялікага Княства Літоўскага. Ад канкрэтных фактаў (творчасць Мацея Сарбеўскага, Адама Бабарэкі) ён узнімаўся да тэарэтычных абагульненняў у ацэнцы філасофска-эстэтычных здабыткаў цэлых эпох (манаграфіі «Ад Рэнесансу да класіцызму», «Праблемы мастацтва і эстэтыкі ў грамадскай думцы Беларусі пачатку XX ст.», «Эстэтычная думка Савецкай Беларусі» і многія іншыя) і зноў «апускаўся» да асобных з’яў і творцаў, толькі аналізаваў іх ужо значна глыбей, чым раней. Гэтыя працы былі ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі, многімі навуковымі званнямі.
    Сёння, у гэтых жалобных радках, мне хацелася б падкрэсліць дзве рысы ў навуковай і публіцыстычнай спадчыне Уладзіміра Ко­нана — яе комплекснасць і «геаграфічную» шырыню. Яго называлі ў друку то філосафам, то літаратуразнаўцам, то фалькларыстам, то гісторыкам рэлігіі — і ўсё было праўдай. Яго працы друкаваліся ў Маскве і Вільнюсе, Кіеве і Бухарэсце, Беластоку і Ташкенце. I якія працы! Скажам, гэта былі раздзелы ў шматтомнай маскоўскай «Гісторыі эстэтыкі».
    I яшчэ адна рыса кінулася мне ў вочы на працягу амаль трыццацігадовага супрацоўніцтва з незабыўным Конанам у АН БССР (мы працавалі ва ўзаемазвязаных інстытутах) і Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Францыска Скарыны (а тут калектыў быў ужо адзін) — яго канструктыўнасць. Удзельнічаючы ў пасяджэннях, дзе разглядаліся вострыя пытанні, ён не далучаўся ні да «левых», ні да «правых», а імкнуўся, зыходзячы з аб’ектыўных гуманітарных каштоўнасцей, знайсці аб’яднальнае рашэнне. I час паказваў, што ён звычайна меў рацыю.
    Голас Радзімы. — 2011. — 30 чэрв.
    ^^апаветы Уладзіміра Караткевіча наступным пакаленням
    Стаў ужо агульнавядомым і нават нібы банальным, але, тым не менш, застаўся актуальным падзел пісьменнікаў на тых, хто крочыць у нагу са сваім часам, хто адстае ад яго, паўтараючы іншых, і тых, хто апярэджвае сваю эпоху, прароча асвятляе яе сваімі ідэаламі і тым самым набліжае будучыню. Уладзімір Караткевіч, безумоўна, належаў да трэціх. I, прыглядаючыся да сучаснасці, робячы мастацкі аналіз гістарычнага шляху свайго народа, пісьменнік браў адтуль, падсумоўваў, абагульняў усё найлепшае, вартае быцця і памнажэння ў наступных пакаленнях.
    Уладзімір Караткевіч эмацыйна падрыхтоўваў тое пакаленне, якому выпала доля прыняць на плечы незалежнасць сваёй дзяржавы ў 90-я гг. мінулага стагоддзя. Ноша гэтая была не з лёгкіх, калі прыгадаць, што фарміраванне нашай нацыянальнай самасвядомасці было запаволена стагоддзямі прымусовай і добраахвотнай паланізацыі і русіфікацыі, якія часам (успомнім першую палову XIX ст„ 20-30-я гг. XX ст.) узаемна наслойваліся і перапляталіся, калі прыгадаць, што ў часы У Караткевіча тэрміны «суверэнітэт», «дзяржаўная незалеж­насць» былі выкраслены з афіцыйнага ўжытку і ў найлепшым выпадку лічыліся крамольнымі мроямі. Сёння ж гэтыя тэрміны не толькі ўвайшлі ў нашу свядомасць, але і ўспрымаюцца як нешта натуральнае, гістарычна абумоўленае і прадвызначанае.