Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе
Адам Мальдзіс
12+
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
— Ну што, пойдзем?
— Ой, не ведаю, стары. Не ў выстаўцы тут уся штука... Прыйдзем мы на падвор’е, а тут выбегуць царкоўныя служкі, пакладуць мяне гэтак мякка на траву і стануць лугщаваць розгамі, прыгаворваючы: «Не пішы блюзнерчых раманаў, не пішы...»
— Ну глядзі сам. То што мне адказаць?
— Не, усё-такі пойдзем. Што ж мне скажуць наконт майго «Хрыста...»? Цікава.
I вось, уважліва агледзеўшы сапраўды вельмі багатую выстаўку, а ў хатняй капліцы старыя абразы (Караткевіч і тут выяўляў дзівосную дасведчанасць), пагартаўшы некалькі рэдкіх кніг, мы апынуліся за гасцінным сталом, і архіепіскап Антоній задаў тое пытание, дзеля якога, уласна кажучы, і задумвалася сустрэча:
— Уладзімір Сямёнавіч, нядаўна я быў на пасяджэнні Сусветнага савета хрысціянскіх цэркваў у Галандыі, і вось неяк швейцарскі архіепіскап пытае: «А ці ёсць у Беларусі гістарычны раман?» — «Так, адказваю, напрыклад, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча» — «Але ж Караткевіч піша блюзнерчыя раманы, ужо з самой назвы відаць» — «Не, запярэчыў я, Караткевіча турбуюць не столькі пытанні рэлітіі і атэізму, колькі пытанні чалавечай асобы, яе адказнасці перад гісторыяй...» Скажыце, калі ласка, Уладзімір Сямёнавіч, ці правільна я запярэчыў яму?
— Безумоўна! Я не быў бы мастаком, калі б пісаў агіткі. Мяне куды больш хвалюе, што такое чалавек і чаму ён можа мець уладу над іншым чалавекам, чым розныя канфесіянальныя спрэчкі. 3-за іх у майго народа было столькі войнаў, столькі трагедый...
Потым, наколькі я ведаю, архіепіскап Антоній і Уладзімір Караткевіч неаднаразова сустракаліся, у згодзе вырашалі агульныя і прыватныя пытанні. I не было паміж імі ніякага супрацьстаяння. Караткевіч ніколі не аддзяляў сябе ад Праваслаўнай царквы. Як і ад каталіцкага, пратэстанцкага духавенства, уніятаў. Найперш пісьменніку ў іх бачылася тое, што яднае: хрысціянская, біблійная і евангельская, традыцыя.
Памятаецца, вярнуўпіыся з Пінска, У Караткевіч расказваў мне, як ён там пазнаёміўся ў касцёле з біскупам Казімірам Свёнткам, затым узнесеным да кардынала, які па-гаспадарску аглядаў і падлічваў скульптуры анёлаў. Потым гэты заслужаны дзеяч быў з сімпатыяй апісаны ў эсэ «Званы ў прадоннях азёр».
Уладзімір Караткевіч бачыў і разумеў усю складанасць і супярэчлівасць уніяцтва: спачатку яно было накінута, навязана зверху, а потым, калі не здзейсніла спадзяванняў, ускладзеных на яго, стала «мужыцкай» верай, выразніцай не магнацкіх, а сялянскіх інтарэсаў. Увесь драматызм становішча пашыральнікаў ідэй Брэсцкай уніі дакладна паказаны на прыкладзе Іасафата Кунцэвіча ў драме «Званы Віцебска».
Чацвёрты паступат
Паводле Уладзіміра Караткевіча, Усявышні, які знаходзіцца на нашай зямлі (верш «На Беларусі Бог жыве»), даў яго насельнікам не толькі гэтую зямлю, але і чыстую душу, родную мову (верш «Мова»), таму свяшчэнную і таксама «прыўкрасную». Яе трэба ведаць і шанаваць, бо інакш чалавек загіне. Але беларус павінен таксама валодаць іншымі мовамі, асабліва роднаснымі, суседнімі. Ідэалам У. Караткевіча было не столькі дзвюхмоўе, колькі шматмоўе, полілінгвізм.
У адрозненне ад Францішка Багушэвіча Уладзіміру Караткевічу ўжо не трэба было даказваць чытачу, разлічваючы на пэўную яго паблажлівасць, што беларуская мова такая самая добрая, як і кожная іншая, за яго гэта ўжо сваёй творчасцю зрабілі Максім Багдановіч
і Якуб Кодае, Янка Купала і Кузьма Чорны на першапачатковым, пераважна яшчэ сялянскім, яшчэ цесна і ирама звязаным з фальклорам этапе станаўлення найноўшай беларускай літаратуры. Цяпер, на новай, інтэлігенцкай, інтэлектуальнай стадыі яе развіцця, трэба было паказаць, наколькі добра гэтая літаратура, абапіраючыся ўжо на развітую мову, засвоіла славянскі і еўрапейскі вопыт, наколькі арганічна ўвайшла ў літаратуру сусветную, паспяхова вырашае глабальныя праблемы. Тут У Караткевіч рыхтаваў (і рыхтуе сваёй спадчынай) ужо «віртуальны» этап літаратурнага шляху. Нездарма першым пісьменніцкім сайтам у Беларусі стаў сайт «Быў. Ёсць. Буду».
Уладзімір Караткевіч сам мог з’яўляецца красамоўным прыкладам шматмоўя. Ён аднолькава свабодна, як і роднай беларускай, валодаў рускай мовай, вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта, пісаў на рускай мове творы ў школьныя і студэнцкія гады, у час навучання на Вышэйшых літаратурных і Вышэйшых сцэнарных курсах не адрозніваўся па мове ад масквічоў, адэкватна перакладаў на яе свае вершы. Адначасова ён добра валодаў мовай украінскай. Чытаў, разумеў, спрабаваў размаўляць па-польску, па-славацку, па-чэшску і нават па-літоўску. Ад маці ён пераняў павагу і пэўнае веданне французскай мовы, на ёй часам гавораць персанажы рамана «Каласы пад сярпом тваім».
У моўных зносінах У Караткевіч, вядома, найперш быў патрыётам беларушчыны, вучыў гэтаму патрыятызму іншых. Хораша пра гэта згадвае вядомы мастак Арлен Кашкурэвіч: «А як прыгожа гучала (у вуснах пісьменніка. — А. М.) беларуская мова, на якую мы па маладосці гадоў не звярталі ніякай увагі. Я пасля Валодзю гаварыў, што дзякуючы яму прачнулася мая нацыянальная самасвядомасць, цікавасць да сваіх каранёў, і я як мастак пачаў працаваць над беларускай тэмай» (462). Пад уплывам У Караткевіча пераходзілі на беларускую мову нават людзі іншых нацыянальнасцей. Мастак Фелікс Янушкевіч апісвае такі выпадак: «Раман “Каласы пад сярпом тваім” пасля выхаду чытаўся навыперадкі. Юрка Паршнёў, хлопец з Зэльвы (родам расіец) канстатаваў: “Гэта шэдэўр”, і разам з усімі (вучнямі Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым ма-
стацтве. — А. М.) пачаў запаўняць дзённік і адказваць на занятках толькі па-беларуску» (504).
Алепатрыятызмпісьменніканепераходзіўунацыяналізм(унайгоршым сэнсе гэтага слова) і тым больш не апускаўся да шавінізму. 3 іншымі людзьмі Уладзімір Караткевіч імкнуўся гаварыць на той мове, якой яны лепш валодалі. Перапыняў суразмоўцаў, калі яны ў жаданні зрабіць яму прыемнасць пачыналі карыстацца хоць якой («трасяначнай») беларушчынай. Калі хтосьці паспеў прызабыць родную мову, як блізкі сваяк Васіль Сінькевіч, аўтар «Каласоў...» не настойваў, каб вярнуць яго, як той казаў, да роднай «веры» (102).
Раней погляды і штодзённую практыку Уладзіміра Караткевіча на ўжыванне моваў мы назвалі б, відаць, інтэрнацыяналістычнымі. Сёння ж найперш бачым іх гуманнасць, успрымаем як доказ павагі да іншых народаў. Ніколі ў пісьменніка не было руса-, палана ці якой іншай фобіі. Гэта высока цанілі яго сябры ўкраінец Раман Іванычук і паляк Фларыян Няўважны, славачка Гелена Брындзава і латыш Віктар Ліўземніек. Часта нашы суседзі ацэньвалі яго творчасць вышэй, чым на радзіме: выканаўца ролі Іасафата Кунцэвіча ў п’есе «Званы Віцебска» Уладзімір Куляшоў згадвае, што ў Маскве тэты спектакль сустракалі куды цяплей, чым на радзіме аўтара, а оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», паводле слоў спевака Віктара Скарабататава там жа папрасілі паўтарыць на наступим дзень «выпадак унікальны для практыкі Вялікага тэатра» (492).
Асаблівай папулярнасцю і на Беларусі, і за яе межамі карысталіся творы Уладзіміра Караткевіча, прысвечаныя мінуўшчыне.
Пяты і, відаць, галоўны пастулат
Герой Уладзіміра Караткевіча, найперш станоўчы, тэта чалавек гістарычны. Для яго існуе не толькі сучаснасць, але і мінуўшчына, і будучыня. Беларуская нацыя была для У. Караткевіча нармальнай нацыяй, а беларуская гісторыя — нармальнай, паўнацэннай гісторыяй. Толькі для многіх яшчэ невядомай, таму што часта прысвойвалася і прысвойваецца суседзямі (вынік колішняй дзяржаўнай залежнасці, традыцыйнай талерантнасці). Гэтая
творчасць дазваляла і дазваляе цяпер яго чытачам пазбаўляцца ад галоўнай іх немачы, галоўнай хранічнай хваробы комплексу нацыянальнай непаўнацэннасці.
Уладзімір Караткевіч дасканала, да драбніц ведаў гісторыю і ахвотна, «з адкрытай радасцю» (Валянцін Ждановіч) дзяліўся сваімі ведамі з іншымі. Пад яго ўздзеяннем на патрыятызм, любоў і павагу да мінулага свайго народа «захварэлі» многія: пісьменнік Анатоль Бутэвіч і кампазітар Алег Залётнеў, мастакі Уладзімір Басалыга, Пятро Драчоў і Рыгор Сітніца, артыстка Марыя Захарэвіч і работнік кіно Юрый Цвяткоў. Апошні, па паходжанні рускі, пісаў: «Усё, што ён расказваў тады нашай групе (аўтарскаму калектыву дакументальнага фільма “Памяць камня”. — А. М.), а праз нас — гледачу, было ўзнаўленнем гісторыі, нашай гісторыі дзівоснай і незвычайна цікавай. Калі б не тэты рамантычна-паэтычны дух Уладзіміра Сямёнавіча, калі б не гэта моцнае жаданне расказачь пра сваю беларускую зямлю, пра яе непаўторныя легенды і традыцыі, калі б не яго ўменне заразіць сваімі ідэямі кожнага, магчыма, я ніколі б не пайшоў у рэжысуру. Але так захацелася данесці да гледача яго, Валодзевы, думкі, яго любоў да сваёй зямлі» (499).
У параўнанні з іншымі народамі і краінамі беларускае адраджэнне, а яно заўсёды грунтуецца на адраджэнні гістарычных традыцый, пачалося запознена, перапынялася неспрыяльнымі абставінамі. Таму на долю Уладзіміра Караткевіча выпала тая місія, якую Генрык Сянкевіч, Вальтэр Скот ці Алойз Ірасек выканалі для польскай, англійскай і чэшскай літаратур яшчэ ў XIX ст. Адказнасць гэтай місіі пісьменнік добра разумеў. Паводле Анатоля Вераб’я, «у адным з лістоў, дасланых Максіму Танку ў сярэдзіне 50-х гадоў, ён, спасылаючыся на вопыт Вальтэра Скота, марыў стварыць такія творы, якія б адкрылі Беларусь для беларусаў і для ўсяго свету»40.
40 Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: Жыццё і творчасць. 2-е выд. Мінск: Бел. навука, 2005. С. 31
«Капаем пад сярпом тваім», «Христос прызямліўся ў Гародні», «Нельга забыць»— гэта асновы беларускай гістарычнай раманістыкі, на якія абаперліся пісьменнікі маладзейшага пакалення: Уладзімір Арлоў і Леанід Дайнека, Вольга Іпатава і Вітаўт Чаропка. Нарадзілася гістарычнае народазнаўства, увасобленае ў мастацкую форму, без чаго было б немагчымым стварэнне (ці, дакладней, адраджэнне на традыцыях старажытных княстваў) сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Па сутнасці, менавіта яе меў на ўвазе пісьменнік, калі ў вершы «Маці-Радзіма» заклікаў узводзіць «храм наш агульны і светлы», паўстаць (з вялікіх літар) «за Край Свой Родны».
Роднае слова. — 2007. — № 8.
/\/\ыслитель и патриот