• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

    Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 208с.
    Мінск 2018
    66.91 МБ
    Канешне, імклівы час шмат чаго прыбірае з памяці. Але некалькі найболын значных эпізодаў сумеснай рэдакцыйнай дзейнасці няцяжка ўзгадаць. Напрыклад, як шчыльна працавалі разам, рыхтуючы выданне матэрыялаў да V Міжнароднага кангрэса беларусістаў, што адбыўся ў маі 2010 года. Вынікам сталі аж тры важкія тамы пад агульнай назвай «Новае слова ў беларусістыцы». Беларускія вучоныя, навукоўцы з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Швейцарыі, ЗШ А і Вялікабрытаніі прадэманстравалі свае дасягненні ў галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, мовазнаўства, а таксама гісторыі і культуралогіі. Адным словам, тады нам разам з ганаровым старшынёй Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў удалося па-новаму адкрыць здабыткі нацыянальнай і сусветнай навукі перад міжнароднай навуковай грамадскасцю.
    Але найбольш хацелася б адзначыць удзел Адама Іосіфавіча ў вялікім выдавецкім праекце, звязаным з імем Міхала Клеафаса Агінскага, які распачаўся больш за дваццаць гадоў таму. Тады і пераступіў прафесар упершыню парог рэдакцыйных пакояў. Гэта быў 1997 год... Супрацоўнікі вы-
    давецтва падступаліся да тэмы, дзе былі першапраходцамі на ўсёй постсавецкай прасторы — пра жыццё, дзейнасць, творчасць выбітнага палітыка, дыпламата, музыканта, кампазітара. Сутыкнуўшыся з нечаканымі цяжкасцямі — вялікай колькасцю супярэчнасцей у матэрыялах, атрыманых ад яго нашчадкаў — братоў Анджэя і Іва Залускіх з Вялікабрытаніі, пашукалі дапамогі доктара філалагічных навук. Мальдзіс жыва на прапанову адгукнуўся і ўдзельнічаў у працы як навуковы рэдактар. А калі ў выдавецтве было прынята рашэнне да 250-годдзя Агінскага (у 2015 г.) рыхтаваць больш маштабны праект, замахнуўшыся нават на пераклад з французскай яго «Мемуараў...», Адам Іосіфавіч быў побач.
    Складанасці ў працы над тэкстамі былі рознага кшталту, але мы імкнуліся ўлічваць парады Мальдзіса асабліва ў тым, што Агінскі не аддзяляў сябе ад адзінага тады цэлага — Рэчы Паспалітай, і што сёння кожная з краін — Літва, Польшча і Беларусь, лічыць яго сваім. Нам разам трэба было аргументавана паказаць, што асоба Агінскага непадзельная, як і Міцкевіч, Касцюшка, Манюшка, Ваньковіч і іншыя дзеячы культурнага памежжа другой паловы XVII — першай паловы XIX стагоддзя. Гэта агульны скарб трох народаў. Дарэчы, Адам Іосіфавіч адзін з тых, хто ўсёй сваёй дзейнасцю даказваў, што беларусы далі свету мноства знакавых асоб. Ён сам, не стамляючыся, вышукваў іх за мяжой, складаў картатэку, наладжваў стасункі. У нашым праекце вучоны ўпэўнена разважаў пра рэчы, якія прыйшлося б глыбока даследаваць. Яго фенаменальная памяць здзіўляла, а меркаванні станавіліся асновай для прыняцця рэдакцыйных рашэнняў па праблемных пытаниях. Удалося з поспехам завяршыць праект, які стаў добрым унёскам у кнігавыдавецкую галіну Беларусі. Больш за тое, унікальныя выданні ўпісалі новыя старонкі ў гісторыю трох краін. Заслуга Адама Іосіфавіча ў гэтым відавочная.
    Як помнік пры жыцці вядомаму вучонаму, цудоўнаму чалавеку расцэньваю гэтую сціплую кнігу. Аб выданні яе мы ўжо гады два таму пачалі думаць. Тады Адам Іосіфавіч і пачаў збіраць свае артыкулы, апублікаваныя ў «Голасе Радзімы», «СБ. Беларусь Сегодня». Падаецца, што кніга «Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе» замацуе чарговую цаглінку ў фундамент нацыянальнай гісторыі і культуры. Спадзяюся, што сумесны шлях у адным напрамку перастварыў наша знаёмства ў шчырае сяброўства, і таму ад усяго сэрца жадаю шаноўнаму Адаму Іосіфавічу здароўя і творчага плёну.
    Ліліяна Анцух
    Содержание
    Час Адама Мальдзіса. Алесь Карлюкевіч 	 3
    I.	Карані беларускага пісьменства 	 5
    Корень и крона истории 	 5
    Книга-памятник 	 28
    Сколько нам лет? 	 32
    Ягамосць рукапісны дакумент	 40
    В 1392 году в Новогрудке повенчались
    католик Владислав Ягайло и православная
    Софья Гольшанская, единственная королева-белоруска 	 42
    Возможен ли общий взгляд историков? 	 50
    II.	Шматгалоссе веравызнанняў 	 55
    Шляхам згоды і святла 	 55
    Няхай абраз зноў творыць цуды 	 57
    Талерантнасць, мощная дыялогам	 63
    Дапаможам нашим суродзічам 	 65
    III.	Першадрукары 	 68
    Дык якой жа веры быў Францыск Скарына? 	 68
    Франциск Скорина: бесспорное и спорное 	 82
    Іван, сын Фёдараў — родам з Вілейшчыны 	 96
    IV.	Кнігатворцы	 99
    Канцлер Хрептович возвращается в Щорсы 	 99
    Палітык. Дыпламат. Кампазітар. Мемуарыст 	 104
    Гениальный сын земли Новогрудской 	 108
    Запаветы, адрасаваныя нам Ігнатам Дамейкам	 116
    Правда интереснее мифов 	 120
    Загадки и отгадки, связанные с Винцентом Дуниным-Марцинкевичем 	 131
    А был ли Павлюк Багрим поэтом? 	 137
    Посланник в Японию Иосиф Гашкевич	 146
    «Яснавяльможная пані Арэшчыха» 	 151
    Династия Ельских 	 159
    По маршруту Сморгонь Новая Зеландия 	 164
    «Свояки» Казимира Свояка 	 169
    Шматгранны талент ссыльнага камісара Язэпа Дылы 	 177
    Веніямін Фабрыкант, перш за ўсё паэт	 180
    Эталон ветлівасці 	 182
    Разумение прыгожага, памножанае на працавітасць Уладзіміра Конана 	 185
    Запаветы Уладзіміра Караткевіча наступным пакаленням .... 187
    Мыслитель и патриот	 198
    Паломнік у будучыню, ибо Сяброўства даўжынёй у чвэрцъ стагоддзя. Ліліяна Анцух 	 204
    Навукова-папулярнае выданне
    МАЛЬДЗІС Адам Іосіфавіч
    АД СКДРЫНЫ I ФёДАРАВА — у XXI СТДГ0ДД36
    Зборнік эсэ
    На беларускай і рускай мовах
    На вокладцы выкарыстаны фотаздымак з архіва аўтара
    Рэдактар Л. Ф. Анцух
    Дызайн вокладкі Я. А. Мальдзіс Камп’ютарная вёрстка Г. А. Макрыцкая Карэктары К. С. Голуб, М. Д. Ліпніцкая Камп’ютарны набор Я. А. Мальдзіс, Ж. Ю. Клімянок
    Падпісана ў друк 22.01.2018.
    Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Друк лічбавы.
    Ум. друк. арк. 12,09. Ул.-выд. арк. 9,05.
    Наклад 200 паас. Заказ 530.
    Выдавец і паліграфічнае выкананне: ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/139 ад 08.01.2014, № 3/219 ад 21.12.2013. Вул. Б. Хмяльніцкага, 8-215, 220013, г. Мінск. Тэл./факс: (+375 17) 331 25 42. E-mail: info@4-4.by
    АДАМ ІОСІФАВІЧ МАЛЬДЗІС
    Нарадзіўся ў вёсцы Расолы Астравецкага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959). У 1962 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Займаў розныя пасады: у Інстытуце літаратуры АН БССР быў навуковым супрацоўнікам, з 1981-га — загадчыкам аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры, пасля — дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. 3 1987 года — старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонда куль­туры, у 1991-2005 гадах — прэзідэнт (з 2010-га ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 19962006-х — кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
    Доктар філалагічных навук (1986). Прымаў удзел у 45-й сесіі ААН (дэлегацыя БССР, 1990). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1965), Беларускага ПЭН-цэнтра (1989).
    ЖывеўМінску.
    ISBN 978-985-581-087-3
    о н QJ -І О ё
    W л