Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
АКНО
ЗАМЕЖЖА
Зоя Доля
АКНО
Ў ЗАМЕЖЖА
Кніга прозы
Мінск, «Кнігазбор», 2015
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)
Д64
Доля, 3.
Д64 Акно ў замежжа : кніга прозы / Зоя Доля. — Мінск: Кнігазбор, 2015, —276 с.
ISBN 978-985-7144-15-0.
Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-7144-15-0
© Доля 3.. 2015
© Афармленнс. ПУП «Кнігазбор», 2015
ВЕРА
Яе звалі Вера. Ёй было крыху затрыццаць. Яна нарадзілася і вырасла ў Мінску. Той рэліктавы, рэдкі тып карэннай мінчанкі, бацькі і дзяды каторай заўсёды жылі ў Мінску, у старым Мінску, ад якога амаль не засталося следу. Падчас Другой сусветнай вайны Мінск быў бязлітаснаразбураны. Сярод руінаў, бітай цэглы, заваленых друзам вуліц узвышаліся рэдкія ацалелыя будынкі. У горадзе, на аскепках былога даваеннага жыцця, заставалася некалькі дзясяткаў тысяч ацалелых жыхароў Мінула крыху больш за паўстагоддзя, і горад ператварыўся ў двухмільённую новазбудаваную сталіцу. Мінск — горад «панаехаўшых». Сталіца ўсмоктвала ў сябе правінцыю. жывілася ёй, перарабляла, перакручвала на свой капыл. Сям’я Веры тым часам пражывала ціхае жыццё карэнных мінчанаў, згубленых сярод напорыстых «панаехаўшых» і іх нашчадкаў, падпарадкоўваючыся лёсу і абставінам, перажываючы разам з горадам усё. што выпала на яго долю як цяпер, так і ў былыя часы.
— Аты ведаеш. .. маяроднаябабказагінулаўзасценкахКДБ, а можа, у лагеры ў Сібіры... Ёй далі дзесяць гадоў без права перапіскі Уляпілі па поўнай праграме,— нечакана сказала Вера.
Дзве маладыя жанчыны сядзелі на адкрытай тэрасе кафэ з відам на Нямігу. Адна з іх — Вера, другую звалі Ліда. Яны не былі блізкімі сяброўкамі, хутчэй прыяцелькамі. Зрэдку сустракаліся пабалбатаць. Непадалёку ад тэрасы доўгая лесвіца з вуліцы Багдановіча падымалася на гару. Уверх і ўніз па лесвіцы няспынна ішлі людзі. На другі бок вуліцы, запруджанай машынамі і аўтобусамі, віднелася царква, невялікая, з высокімі вузкімі стрэльчатымі вокнамі і купаламі, нібыта згубленая ў часе сярод гаму і тлуму сучаснага горада.
Прыяцелькі елі марожанае са шкляных, на высокіх ножках крэманак. Яны толькі што адабедалі за бутэлькай віна, падчас абеду вялі свецкія размовы пра новыя тэндэнцыі сусветнай моды: тканіны і сілуэты, колеры і аксесуары, выбітныя калекцыі адзення на еўрапейскіх подыумах. Абедзве былі мадэльерамі паводле адукацыі.
Веразадуменнапатупіла позірку шкляную крэманку Рудыя стрыжаныя хвалістыя валасы, закладзеныя за вушы, адкрывалі твар з прыемным мяккім авалам. Доўгая грыўка, зачасаная над ілбом на правы бок, была прышпілена да валасоў заколкай, аздобленай дробнымі каменьчыкамі празрыстага шклярусу. Вера паматляла металічнай лыжачкай над марожаным і кінжалам уторкнула яе ў белую халодную масу.
— Дзесяць гадоў без права перапіскі, — глуха паўтарыла яна сказанае.
Прыяцелька паёжылася. Яна была шакавана. Чужая таямніца навалілася на яе і бянтэжыла. Так нечакана, здаецца, ні з таго ні з сяго.
— Навошта ты мне пра гэта гаворыш? Я б ніколі нічога падобнага не магла падумаць. Ты б не сказала, я б і не ведала.
— А я хачу расказаць. Мне трэба з кімсьці падзяліцца. Я ведаю, што ўсё застанецца між намі, ты нікому не скажаш, — упэўнена сказала Вера і, холадна зачапіўшы позіркам лыжку ў марозіве, выдыхнула, — А калі на тое пайшло, то мне наогул пляваць. Я ўсё адно з’язджаю ў Канаду.
— Вера, я ў шоку! Столькі навін запар! — Ліда разгублена глядзела на прыяцельку.
— Вось так атрымалася, дарагая мая. Я не хвалілася пра Канаду, бо і сама была не ўпэўнена — спраўдзіцца ці не. Мы выйгралі грынкарту, так што з’язджаем усёй сям’ёй: я, муж і дачка
— Ды пачакай ты з Канадай. Давай па парадку. Раз пачала пра бабку сваю, то расказвай. Як гэта магло здарыцца9
Вера хмыкнула, без злосці, толькі з нейкай неадольнай тугой.
— Як магло здарыцца?... А вельмі проста. Прыехалі ноччу і забралі... Яна мадысткай была. Бадай як мы з табой, толькі без дыплома. Мадысткай, разумееш9 Гучыць, праўда9... Так раней
швачак называлі, каторыя файна шылі. Бабуля мая абшывала жонак вышэйшага афіцэрскага складу... Яе выклікалі ў КДБ і прапанавалі пісаць даносы на афіцэраў і іхніх жонак.
— А яна?
Ліда, не міргаючы, неадрыўна глядзела на Веру.
— А яна адмовілася... Працяг ты ведаеш... А маладая ж зусім была, прыблізна майго ўзросту, — Вера пакратала лыжкай абмяклае марожанае, зірнула на друп бок вуліцы на царкву і перарывіста ўздыхнула. — А я б хацела мець бабулю, каб яна са мной забаўлялася, у парк вадзіла, на каруселі... He прыйшлося... Яе больш ніхто ніколі не бачыў. Дзед напісаў пакаяннае пісьмо, што нічога супольнага з ёй мець не хоча... Каб дзяцей уратаваць. Трое было: мая маці і яшчэ дзве старэйшыя сястры. Самай большай — сем гадоў, а маёй маці — усяго год. Дзед баяўся — калі яго забяруць, што з імі будзе? Раскідаюць па дзетдамах.
— Я не ведаю, што табе і сказаць.
— А што тут гаварыць?.. Ладна, праехалі. Але, між іншым, цяпер у нас галоснасць, можна гграўсё разважаць. Рэабілітацыі арганізоўваць.
Толькі каму ад іх цёпла?... Ты ўяві: мне ж самой пра бабку сказалі зусім нядаўна. .. Цётка прызналася. Гэта былатаямніца за сям’ю пячацямі. Усе маўчалі. У сям'і пра гэта ніколі не ўзгадвалі. Прыдумалі казку, маўляў, пайшла з дому і не вярнулася, прапала без вестак... А я верыла ў тую казку.. і не толькі... да ўсяго шчырай камсамолкай была. верыла ў савецкі строй, самы справядлівы на свеце.
На двары быў канец дзевяностых. Шмат змянілася. Мінулае, развенчанае і аголенае, бязлітасна паўставала перад людзьмі з тэлевізійных эфіраў, газетных старонак, а для кагосьці з прызнанняў сваякоў, паўставала ў іншым святле, непрывабнае і жорсткае. Пра тое, пра што раней бацькі баяліся і рот раскрыць, дзеці цяпер смела разважалі.
— Усе мы ў нешта верылі... — філасофскі заўважыла Ліда і ўспомніла сябе камсамолкай: белая блузка, а на грудзях — камсамольскі значок з выявай Ільіча, правадыра савецкага народа.
— Мы верылі, а насамрэч вунь што адбывалася.
— Лес сякуць — шчэпкі ляцяць... — расхожая фраза са старога савецкага фільма неяк сама сабой выленела з Лідзіных вуснаў. Ліда абапёрлася локцямі аб стол і, прымружыўшы вочы, айэньваючы глянула на горад, на Нямігу. — У нас на Беларусі насеклі дык насеклі Прайшліся па краіне войнамі чужыя салдаты... і свае дамарошчаныя будаўнікі камунізму, рэвалюцыянеры з атэістамі рукі прыклалі. Ты паглядзі, што з горадам зрабілі: ўсё ўшчэнт размалацілі. Ад старога горада амаль нічога не засталося. Я гляджу на цэркаўку і дзіўлюся, як яна ацалела?
— I я таксама... Яна мяне чапляе, здаецца самотнай, заціснутай сярод сучасных пабудоў, — журботна і ціха прамаўляла словы Вера.
У пачатку дваццатага стагоддзя Мінск выглядаў зусім паіншаму. На месцы сучасных высотных пмахаў стаялі ўтульныя будынкі старадаўняй архітэктуры. Было больш засотню культавых пабудоў: цэрквы, касцёлы, сінагогі, мячэці. 3 успамінаў нямецкага афіцэра падчас Першай сусветнай вайны: «1917 год... Мы спыніліся ў полі. Наперадзе віднеўся вялікі горад, увесь усыпаны купаламі цэркваў, што пераліваліся і зіхацелі ў промнях узыходзячага сонца. Горад ціхі і спакойны ў ранішні час. Гэта быў Мінск». Няма таго, што раньш было.
— А бабка з дзедам твае дзе жылі? — падбадзёрваючым тонам запытала Вера.
— У іх быў свой дом недзе паблізу Камароўкі. Ад прадзеда застаўся. Mae продкі заўсёды жылі ў Мінску... А я цяпер нават і не ведаю, у якім месцы стаяў іх дом... Уяўляеш9 Жыву побач і не ведаю. .. ні знаку не засталося, ні ўспаміну.
Вочы Веры сталі вільготнымі.
— Паслухай, хопіць табе кіснуць. Мінулае усё адно не зменіш, а жыццё працягваецца.
— Так, жыццё працягваецца, — ва ўнісон журботна прамовіла Вера.
Лідзе было няўтульна ад Верыных прызнанняў. Чужая таямніца. Што цяпер з ёй рабшь? «Буду маўчаць, не мая гэта справа», — падумала Ліда.
Яна зірнула на жоўты асляпляльны круг сонца, паморшчылася ад сыпануўшага ў вочы святла. Самы разгар чэрвеня. Горад напаляўся спёкай, усмоктваў ў сябе гарачыню дня. Праязджаўшыя аўтобусы лавілі ў расчыненыя форткі струмені свежага паветра. Душна. Гарадскія дрэвы змарнелі, стаміліся ад спёкі. Пабляклае пад вулічным копатным пылам лісце пакорліва чакала дажджу.
— I наогул, калі хочаш ведаць... шчырасць за шчырасць . калі хочаш ведаць, я таксама атрымала порцыю г... на дарагой радзіме, — са стрыманай гаркотай сказала Ліда.
Ліда менавіта так і прамовіла — «порцыю г...». Вымавіць поўнасцю гэта слова не выпадала. Ну як жа9 Яны амаль свецкія мінскія дамы. Замежнае віно, кафэ, марожанае. 1 потым, адукацыя абавязвала. Вывучалі гісторыю выяўленчага мастацтва, жывапіс, графіку, вытанчаныя стылі барока, ракако. готыку . .. Перадавы атрад штэлігенцыі. Некранутае марожанае раставала ў крэманках, аплываючы з круглых рыхлых марозных круглякоў. Ліда дакранулася рукой да слізкага шкла крэманкі. пальцы працяў вільготны холад. Прамым паглядам яна зазірнула Веры ў вочы і прадоўжыла:
— Ты думаеш, мне лёгка было, калі я ў пятнаццаць гадоў з вёскі прыехала вучыцца ў Мінск, а тут усё — па-руску7.. Яны раскалолі мой свет на «да» і «пасля». Я жыла сабе ў вёсцы, вучылася на беларускай мове, усё навокал было беларускае, а потым паехала ў Мінск... заўваж, я не ў Канаду паехала, а ў родную сталіцу . .. і на табе — я не магу быць сама сабой, я не магу вучыцца на беларускай мове... I цяпер у мяне два сусветы: адзін з мамай у вёсцы — беларускі, а другі з табой вось тут з марожаным ў кафэ — мінска-рускі.. . I хто гэта прыдумаў, што ў Мінску павінна ўсё быць па-руску? Напэўна тыя, хто тваю бабку ў турму адправілі. У іх наогул было шмат «геніяльных» ідэй.
Вера з непадробным здзіўленнем сапраўднай гараджанкі, якая бачыла вёску выключна па тэлевізары, утаропілася на Ліду. Яна нічога не ведала пра вясковых жыхароў, пра іх жаданні, памкненні і цяжкасці. Тое, што яна чула ад Ліды, было для яе адкрыццём іншага сусвету.
— Мне ніколі непрыходзілаўгалаву, штотабе былоўМінску дрэнна... М-м-м... у сэнсе, тады, калі ты прыехала з вёскі. Я не падазравала аб гэтым нават... я не ведала.
— Цяпер будзеш ведаць, — жарсткавата падвяла рысу Ліда.