Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
Набліжаўся аўтобус. Вера прапусціла перад сабой пасажыраў, прагнучых як мага хутчэй трашць у транспарт, быццам напаўпусты аўтобус апошні ў гэтым сезоне. Вера не спяшалася. Грацыёзна зайшла на заднюю пляцоўку і прыладзілася ля шырокага аўтобуснага акна. Праз чорныя авалы сонечных акуляраў пазірала на вуліцу. Аўтобус крануўся і павольна ад’ехаў ад прыпынку. Вераўхапілася рукой за поручань. Праз момант паяе руцэ шарганула шурпатая далонь і знікла. Вера азірнулася. На пляцоўцы пахістваўся пад рух аўтобуса і шырока ёй усміхаўся сухарлявы малады мужчына ў наколках. Рукі пад кароткімі рукавамі сарочкі сінелі роспісам кшталту «накалі мне купала». У шырокай усмешцы не хапала двух зубоў.
—Мадам, не сказаць, каб вы былі прыгажуня, але ж чартоўскі сімпатычная! — лісліва выдаў ён камплімент Веры.
«Кажуць, што ў нас у транспарце ніхто не знаёміцца. Хлусня. Паглядзіце які спрытны: ірве падмёткі на ляту. Чым гэта я яго прычаравала?» ■— гадала Вера і абалдзела пазірала на кавалера праз сонечныя акуляры. He знайшоўшы, што яму адказаць, і ўвогуле не ведаючы як сябе паводзіць , яна паспешліва адвярнулася і ўторкнулася поглядам у акно, быццам нічога цікавейшага ў жыцці, чым газуючыя павуліцы машыны, не бачыла. Уладальнік усмешкі без двух зубоў дэманстратыўна прыстроіўся побач з Верай і сачыў за ёй. Яна адчувала яго пякучы пагляд.
Ва Уруччы на прыпынку Вера хутка шмарганула з аўтобуса. Кавалер выскачыў услед. Вера паскорыла хаду. Сухарлявы шырокімі крокамі на раз-два дагнаў яе.
— Мадам, а скажыце, вы вучыцеся ці працуеце?
— Я працую, — адказала Вера, стараючыся быць ветлівай і стрыманай.
— Цудоўна, мадам. Выходзіць, свае ўніверсітэты вы ўжо скончылі. I я... я таксама скончыў свае ўніверсітэты.
— Вы таксама скончылі ўшверсітэт? А дзе вы вучыліся?
Вера рабіла выгляд, што насамрэч думае, быцйам у яе спадарожніка вышэйшая адукацыя. Кавалер з распіснымі рукамі шматзначна і гулліва прамовіў:
— Ха-ха. Мой універсітэт знаходзіўся не ў Мінску. Вы, мадам, тыя мясціны не ведаеце... — і цэпкім апаслівым паглядам. агледзеўшыся навокал, дадаў: — А мог быць і ў Мінску.
«Мабыць, на “Валадарцы”», — ледзь не ляпнула Вера ўслых, прыгадаўшы, што чула такую назву мінскай турмы на вуліцы Валадарскага. Калі глядзець ад тэатрарускай драматургіі — там Вера была на спектаклі — то на другім баку вуліцы за высокай мураванай агароджай з калючым дротам паверху добра праглядаюцца вежы тых «універсітэтаў». Сабраўшыся з думкамі, сказала першае, што раптоўна прыйшло ў галаву:
— «Мы все у чллнсь понемногу чему-ннбудь л как-ннбудь»... Здаецца, так казаў паэт?
Адчувала яна сябе не вельмі, таемна аблізвала з вуснаў чырвоную памаду, каб страціць чартоўскую сімпатычнасць.
— Мадам, вы не толькі чартоўскі сімпатычная, а яшчэ і чартоўскі разумная.
Кавалер не збіраўся пакідаць Веру ў адзіноце. Ён ішоў з ёй нага ў нагу, пругкай прытанцоўваючай хадой. He хапала хіба што песні: «Не ждн меня, мама, хорошего сына. Твой сын не такой, как был вчера. Меня засосала опасная тряснна, н жлзнь моя вечная нгра».
«Чорт, прыляпіўсяж... Якадягоадчапіцца?» — думалаВера.
— Ой! Мне ж у краму трэба! — радасна ўскрыкнула яна, убачыўшы шыльду з надпісам «Універсам». — Да пабачэння! Усяго добрага!
Вера прыпусціла да дзвярэй універсама. Уладальнік усмешкі без двух зубоў спыніўся і на развітанне яшчэ раз шырока ўсміхнуўся.
Перачакаўшы вауніверсаме, Вера, перш чым выйсці на вуліцу, праз шкляныя дзверы прасачыла, ці вольны шлях. Кавалера не было. Сышоў шукаць наступную чартоўскі сімпатычную...
Да Веры на прымерку прыйшла кліентка. Лілія. А ў маёй Ліліі як у каровы талія. Мажная жанчына, высокая, поўная, узростам гадоў пад пяцьдзесят. Тыдзень таму Лілія замовіла святочную сукенку: у пляменніка намячалася вяселле, збяруцца
кагалам сваякі, родныя, стрыечныя і сёмая вада на кісялі, чалавек семдзесят. Лілія — цётка жаніха, павінна бліскануць перад гасцямі новай сукенкай. Перш чым зрабіць замову, Лілія гадзіну мусоліла часопісы моды, ніяк не магла вызначыцца з фасонам. 3 палаючымі вачамі гартала слізкія лашчоныя старонкі і замірала. загледзеўшыся на худую, плоскую як жэрдка манекеншчыцу, абкручаную драпіроўкай з тканіны.
— Хачу вось такі фасон, — пісталетнай руляй настаўляла Лілія ўказальны палец на юную мадэльку ў дзявочай сукенцы.
— На жаль, гэта мадэль вам не падыдзе, трэба пашукаць штосьці іншае, — як мага мякчэй прамаўляла Вера.
— Тады, можа, гэты варыянт?.. — здзекавалася над часопісам Лілія
Веры з цяжкасцю ўдалося адгаварыць Лілію ад рукава кімано і драпіроўкі на грудзях. Спыніліся на простай элегантнай мадэлі. Лілія праявіла фантазію і на свой густ запатрабавала ўпрыгожыць сукенку бантам.
Сёння на прымерцы яна стаяла перад люстрам з касым тварам. На грудзях пры канцы глыбокага выраза дыбіўся завязаны бант.
— Яго трэба прыбраць, — пацерабіла Л ілія банцік. — Нешта не тое.
Вера адпарола ніткі фастрыгоўкі і з палёгкай скінула недарэчны элемент на падлогу.
— Канечне, бант лішні, — паслужліва закруцілася яна ля «мадэлі».
— Неяк праставата, — дакучліва ныла Лілія і мацала выраз вакол мятай друзлай шыі. — Можа, што-небудзь іншае прыдумаць... вясёленькае... рушы зрабіць, напрыклад?..
Вера адвяла ўбок абураны пагляд. Праз імгненне яна зноў ялейна глядзела на кліентку і вытрымана, пяшчотна тлумачыла:
— Лілія, давайце не будзем перагружаць мадэль непатрэбнымі элементамі. Я параіла б вам дапоўніць сукенку аксесуарамі. Нітка белых караляў ці залаты ланцужок з бурштынавым кулонам — будзе нашмат эфектней і элегантней. А вось рукаўчык мы паправім.
Лілія манументам застыла перад вялікім люстрам у трохстворчатай шафе. Сукенку прымяралі ў спальні ў вузкім праходзе між двухспальным ложкам і шафай. Прасунуўшыся між Ліліяй і шафай, Вера дабралася да прымётанага рукава, паправіла паралонавае падплечыкаі перакалоларукаў скарачаючы шырыню магутнага пляча.
— Бачыце, так будзе больш статычна.
Тонкая і гнуткая Вера завіхалася ля «манумента».
— Можа, лепш рушы зрабіць? — занудна цягнула Лілія, разглядаючы свой буйны адбітак у люстры.
«Што людзі з сабой робяць, колькі ж трэба булак з’есці, каб дасягнуць такіх аб’ёмаў?» — праслізнула ў Верынай галаве.
— 3 рушамі будзе той жа эфект, што і з бантам, — цярпліва патлумачыла Вера. — He варта іх рабіць. Я зраблю па выразу вузкай палоскай гіпюравую аздобу і рукавы гіпюравыя. Дастаткова. Колер сукенкі насычаны, глыбокі, гаворыць сам за сябе.
— Добра, — нехаця пагадзілася Лілія, вельмі хацелася ўляшць рушы.
Сагнуўшыся, Верачаравалаваколрэшткаўталіі ўЛіліі, спрабавала нешта вымудрыць з плаўнымі лініямі, падколвала згібы тканіны шпількамі. Прысела на кукішкі і зрабіла фастрыгоўку даўжыні сукенкі на падале.
«Манумент» узняўся на дыбачкі, уяўляючы сябе на абцасах. Прынцыпова нічога не змянілася.
Пасля прымеркі Вера вяртала ў шафу недашытую сукенку. Намулены паслужлівай усмешкай твар стомлена хмурыўся. Складаней усяго пашываць чахлы для машыны
Тым часам Віктор і яго кампаньён Сашазайшлі ў двор домаў цэнтры Мінска. Абодва ў пінжаках. Бізнесмены. Віктору пінжакі не вельмі пасавалі, сядзелі няёмка. Але Вера ўпарта чапляла на яго гэты атрыбут паспяховасці. Правая кішэня пінжака адтапырвалася ўкінутымі ў нутро ключамі ад машыны. Віктор любіў вадзіць машыну. Саша заўсёды ездзіў пасажырам. Грошы на машыну ў яго былі, а жадання купляць аўта і пароцца ў мазутных дэталях — не. У сумеснай з Вікторам фірме ён таксама быў накшталт пасажыра, заўсёды побач, але руліў Віктор. Саша быў
невысокага росту, непрыкметны, драбнаваты, з невыразнымі рысамі твару, у кампенсацыю прырода шчодра ўзнагародзілаяго густой шавялюрай светлых валасоў, Кампаньёны накіраваліся да альтанкі.
Драўляная альтанка, зробленая васьміграннікам, стаялаўзасені дрэў Адным бокам яна прыхінулася да камля клёна, зверху над драўляным дахам альтанкі шапталіся зялёныя востраканечныя кляновыя лісты Па баках альтанкі былі зроблены лаўкі, a па цэнтры — драўляны стол. Дошкі на лаўках і стале пакрыліся шэрасцю, патрэскаліся ад часу. Віктор грунтоўна ўсеўся на лаўку ў глыбіні альтанкі і звыкла шырока раскінуў ноп. Саша прымасціўся ля ўвахода, дастаў пачак цыгарэт «Мальбара» і, чыркнуўшы дарагой запальншай з гравіроўкай на корпусе, прыкурыў цыгарэту. Цыгарэтны дым паплыў белым ручайком у паветра. Кампаньёны толькі што адабедалі ў рэстаране. На днях яны заключылі паспяховую здзелку: уцюхалі партыю зялёнага гарошку спажыўцам у Расію. Цяпер былі ў прыўзнятым настроі. Пасля абеду ў рэстаране Саша захацеў пакурыць на ўлонні прыроды. Ён курыў адзін. Віктор да цыгарэт быў абыякавы, у альтанку пайшоў за кампанію.
— Піць хачу, — прамовіў Віктор і аблізнуў вусны. — Смажаніну ў рэстаране повар добра перасаліў
— Няма дзе табе ўзяць папіць. Цярпенне, мой сябра, — адказаў Саша і салодка зацягнуўся цыгарэтай.
Па сцежцы нацянькі ад дома ў глыбіні двара ішоў хлопчык гадоў дванаццаці. Ахайны, у сарочцы з доўгімі рукавамі, зашпілены наўсе гузікі.
— Чуеш ты, пацан, хадзі сюды! — уладна паклікаў Віктор хлопца і паманіў кручкавата сагнутым указальным пальца
Хлопчык паслухмяна саступіў са сцежкі і павольна падышоў да альтанкі. Празрыстымі шчырымі вачамі вучня-выдатніка ён глядзеў на Віктора.
— Тут камерцыйны ларок паблізу ёсць? — нецярпліва спытаў Віктор.
Хлопчык сцвярджальна матнуў бялявай галавой зверху ўніз.
— Малы, зганяй у ларок, купі бутэльку кока-колы... літровую... Піцьхачу... Дык што, збегаеш?
Хлопчык згодна матнуў галавой, лыпнуў вейкамі празрыстых вачэй. Віктор па-барску дастаў з нагруднай кішэні тоўсты партманет, паказальна расхінуў перад хлапцом, выняў хрусткую новую купюру беларускіх грошай і, трымаючы між двума пальцамі, вялікім і ўказальным, працягнуў грашовую банкноту школьніку. Хлопчык паслухмяна ўзяў
— Так, давай хуценька, адна нага—тут, другая — там. Рэшту возьмеш сабе, — па-гаспадарску распарадзіўся Віктор.
Хлопчык згодна матнуў галавой зверху ўніз, развярнуўся і нетаропка, з той жа хуткасцю, што і да сустрэчы з Вікторам, пайшоў ад альтанкі ў бок вуліцы. У руцэ ён трымаў грошы
— Ты паглядзі... ледзь ходзіць, дагнаць бы ды даць пендаля пад зад. — нецярпліва бубніу Віктор. — Піць хачу!
Віктор абагаўляў кока-колу. 3 салодкіх напояў ужываў выключна яе. Нешта ў гэтым напоі адчувалася амерыканскае, прасунутае, перадавое.