Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— 3 чаго ты ўзяла?
— Я бачыла яго ў зале, сядзеў з дачкой на канапе.
— Ладна, такі быць, табе раскажу. Я яго наўмысна запрасіла, каб Насця тату пабачыла. Ляльку сама кушла, яму дала ў рукі.
каб падарыў і сказаў што ад яго... Разумееш, дзіцяці патрэбен тата. Я сама без бацькі вырасла. Ты ж ведаеш... А менавіта сёння яго запрасіла, таму што кампанія сабралася, сам насам я з ім не магу. Ён мяне раздражняе.
— Ой, Вера. Думаеш, з гэтага будзе нейкі толк? — скептычна зірнула Ліда і склала вусны ўхмылкай.
— Ды які толк? Нічога з гэтага не будзе. Проста зрабіла дзіцяці радасць. А ён мне абыякавы.
Ліда ўзяла за горла бутэльку шампанскага і кінуўшы кароткае: — Пайшлі, — выйшла з кухні, Вера— следам.
У зале гаманіла занятая сабой тусоўка.
Лёнчык пасядзеў гадзіну, чужы і нікому не цікавы. Выканаўшы місію добрага таты, што дорыць дочкам лялькі, незаўважна змыўся...
Вечарам Ліда адыходзіла дадому. Вера правяла яе ў пярэднюю:
— А народ разгуляўся, — са скрухай сказала Ліда, зашпіляючы маланку на ботах. — Патядзі якая весялуха! Дамоў не збіраюцца. Дзіця спаць хоча, а ім хоць бы хны.
— Я, па шчырасці, і не ведаю, як іх выперш. Я стамілася. .. А сябры мае так любяць сябраваць, што проста гатовыя жыць застацца ў маёй кватэры, — паўшэптам прамовіла Вера і ціха ўздыхнула.
3 пакоя далятаў вясёлы рогат, падпітыя галасы. Брынькнула гітарная струна... звон бакалаў раздаваўся.
— Гаспада, плясніце мне шампанскага, — п’яна цягнуў дзявочы голас з застолля.
«Г аспада» загыгыкалі, шампанскае палілося ў бакал і, узняўшыся пенай, з шыпам выкацілася праз край на абрус.
— Ва-аў, стол залілі! -— весяліўся дзявочы голас.
— Трэба табе, Вера, паціху культурна кампанію выпіраць, — параіла Ліда.
Вера згодна кіўнула галавой. Яны ніколі не былі занадта блізкімі сяброўкамі, хутчэй прыяцелькі, але выдатна разумелі адна адну.
— Буду выпіраць, — шапнула Вера.
3
Мінула некалькі гадоў. Прытупіліся старыя крыўды, пабляклі ўспаміны аб няўдалым першым каханні... Вера сышлася з Вікторам. Ён быў на тры гады за яе старэйшы, самастойны і ўпэўнены ў сабе. Раман іх склаўся хуткаплынна: захапіла, закруціла, панесла. Віктор прапанаваў Веры жыць разам на наёмнай кватэры. Яна нічога не губляла, акрамя адзіноты. У нейкі момант ёй нават здалося, што Віктор яе кахае. Вера ахвотна згадзілася і пераехала разам з дачкой да Віктора. Яна называла яго Вікторам на замежны манер з націскам на літару «О». Рыхлы з буйным млявым целам офіснага планктону, з глыбокімі лобнымі залысінамі над невыразнымі брывамі, ён глядзеў на людзей непрыемнымі вачамі гандляра-ацэншчыка. Віктор працаваўу сферы прыватнага бізнесу. Схема бізнесу была нескладаная: як мага танней купіць і як мага даражэй прадаць. Віктор разам з кампаньёнам Сашам перапрадаваў невялікія партыі прадуктаў. За вышэйшы шлатаж лічылася ўцюхаць спажыўцам партыю падпсаванага пратэрмінаванага беларускага сыру па завышаным кошце. А потым гулліва перакідвацца з кампаньёнам фразачкамі:
— Сырочак добра зайшоў па дарагой цане.
— Дык ён жа аналаг французскага, з плесняй.
Віктор наняў кватэру і Вера з дачкой пераехала да яго. Разлік гандляра быў просты як пяць капеек: жанчына з «прычэпам» нікуды ад яго не дзенецца, будзе паслухмянай і стараннай, куды ёй з дзіцём рыпацца, а яму зручна
«Памыць, прыбраць, есці згатаваць — не мужыцкая гэта справа. Вера зоймецца хатняй гаспадаркай. A то сучасныя цёлкі на выданні лёгка давядуць да шаленства, — разважаў Віктор. — Усё чакаюць, каб мужыкі да іх з букетам на балкон лазілі ды дэманстравалі незгасаючую жарсць, асамі кабеняцца, маўляў заваюй мяне, я ўся такая недасяжная і такая рамантычная. Рамантычныя, узвышаныя... а посуд памыць няма каму». У Віктора на любоўныя жарсці не хапала ні часу, ні жадання. Трэба было тэрмінова ўцюхваць чарговую партыю прадуктаў Дамовы, транспартныя
накладныя, справаздачы ў падатковай замудохалі, ажно сківіцы зводзіць. А Вера, Вера яго разумее. I выглядае файна. Модніца. He сорамна сябрам паказаць такую ляльку. I для душы паразмаўляць адно задавальненне, і для цела... у гэтым сэнсе Віктора асабліва ахінала пяшчота... Жаніцца ён не збіраўся.
Кватэру Віктор наняў далёка ад цэнтра у мікрараёне Уручча і не першай свежасці, пацёрханую, але поўнасню абсталяваную. Усё неабходнае, акрамя пральнай машыны. Нагэты контВіктор не парыўся — Вера памые бялізну рукамі. Кватэрная гаспадыня забяспечыла нават посудам. На кухоннай пліце стаялі рондалі, у верхняй шуфлядзе — лыжкі і відэльцы. У відэльцах трапляліся гнутыя зубы. Талерак хапала з каптуром. Частка прымасшлася ў шафцы для сушкі посуду, пастаўленая разнавялікімі дыскамі на рабро, астатнія — стосам на паліцы. Вера гэта не задаволіла, яна цягнулася да эстэтыкі і прытарабаніла з сабой на здымную кватэру французскі посуд. Шэсць шырокіх талерак з паўпразрыстага ружаватага шкла. Яны занялі месца ў сушцы, прэтэнцыёзна адсунуўшы ў кут гаспадарскія незамыславатыя талеркі, упрыгожаныя дробнымі сціплымі кветкамі. Вера хутка асвоілася на новым месцы. Рэчы з чамадана разляцеліся ў шафу на плечыкі і палійы, тапкі — у пярэднюю. Пасцельная бялізна — на коўдры і падушкі Бліжэй да вечара Вера ўзялася за бліны. Віктор неяк мімаходзь у размове паведаміў, што любіць блінчыкаў паесці. Вера запомніла. Сёння яна шчыравала з блінамі. Каханне мужчыны праходзіць праз страўнік. У рондаль з надрэзанай дзіркі ў вуглу малочнага пакета струменем палілося малако, Вера паціснула пакет, падганяючы струмень. Услед плюхнулася з разбітай шкарлупіны жоўтым вокам яйка і патанула ў малацэ, зверху белым пылам пасыпалася мука вышэйшага гатунку, соль, цукар — на смак. Вера замалаціла лыжкай у цесце, разбівала камякі, яны па-здрадніцку ўцякалі зпад лыжкі, Вера даганяла і раструшчвала іх аб сценкі рондаля. Размалаціўшы камякі, пусціла з узнятай лыжкі вадкае цеста ў рондаль, яно палілося роўна. Прыспешвала разагрэтая патэльня, накаленая на агні газавай канфоркі. Кінуты відэльцам кавалак сметанковага масла зашыпеў і расплыўся, змазваючы дно па-
тэльні. 3 чарпака палілося цеста. Адзін за адным падрумяненыя бліны саскоквалі з патэльні, клаліся на французскую талерку. Блінны водар, лунаючы ў паветры, з кухні паляцеў па кватэры. У зале перад тэлевізарам, па-барску разваліўшыся на канапе, у махровым халаце пасля душасядзеў Віктор. Ён глядзеў перадачу праразвіццё эканомікі краіны: новыя шляхі і магчымасці, крокі наперад, сумленнасць усіх суб’ектаў гаспадарання перад дзяржавай. Карацей — заплаці падаткі і жыві спакойна. «Фіг вам!.. Вам колькі ні заплаці — усё мала!» — рэзонна выказаўся Віктор па сутнасці пытання, і ў той жа момант яго нос адчуў прыемны водар. Пах бліноў з кухні адарваў яго ад прагляду тэлеперадачы і пацвердзіў дакладнасць Вікторавых разлікаў — на Веру можна павесіць хатнюю гаспадарку.
— Віктор, Насця, ідзіце вячэраць, — зазыўна прыляцеў з кухні Верын голас.
Віктор выключыў тэлевізар і, мацней падперазаўшы пояс на махровым халаце, уразвалачку пайшоў на кухню. У дзіцячым пакоі Насця ў разгорнутым альбоме спяшаючыся дамалёўвала сонца ў небе над домам.
Віктор бачыў Насцю з пярэдняй, але не сказаў, каб яна сканчала маляваць і ішла вячэраць. Ён быў раўнадушны да дзяцей увогуле, а тым больш да чужых. Верына дачка, — няхай Вера сама і займаецца выхаваннем, яму галаўны боль зусім не патрэбны.
На кухні Віктор вальяжнаўсеўся на табурэтку. Па баках стала ружавелі францу зскія талеркі, ў сярэдзіне ўзвышаўся стос бліноў і дзве кісюшкі. У адной бялела смятана, а другая чырванела варэннем з працёртых клубніц Вера з паслужлівасцю клапатлівай жонкі паклала Віктору ў талерку пару блінцоў і, павярнуўшы галаву да дзвярэй, гукнула:
— Насця, дзе ты згубілася, хуценька кідай свае малюнкі Гарбата стыне...
Жыццё пайшло сваім парадкам. Віктор ездзіў кожны дзень у офіс, Вера — на працу ў вясельны салон. Дабірацца было нязручна. 3 перасадкамі яна губляла на дарогу амаль гадзіну. Дачка вучылася ў школе у другім класе. Дні цяклі за днямі. У якасці каго Вера пражывала пад адным дахам з Вікторам, яна пытання
не задавала. Мужчына сам павінен прапанаваць выйсці замуж. Яна ж навязвацца не збіралася...
Справы гандлёвага бізнесу ў Віктора ішлі нядрэнна. Ён спрытна ўцюхваў партыі тавараў і абмываў з сябрамі ўдалыя буйныя здзелкі ў рэстаране. Здаралася, для разнастайнасці яны гудзелі ў лазні. Рагаталі як коні ў парылцы, начапіўшы каўпакі на галаву, хвасталіся бярозавымі венікамі. Пасля працэдуры амавення браліся за чарку і ішлі ў адрыў. Прыпаўзаў за поўнач добра наклюканы. На наступны дзень прачухваўся да вечара. Часам пасля чарговага начнога затула, пакутуючы пад гнётам рэшткаў сумлення, але не падаючы выгляду, прачухаўшыся, з апухлымі вачамі ён па-барску падзываў Веру, прызыўнамахаючы кручкаватым пальцам. Вера пасміхалася пра сябе, гледзячы на падггухлага, пакамечанага выгляду «барына». Віктор, палазіўшы ў партманеце, выцягваў долары і са словамі:
— Купі сабе што-небудзь... залаты кулончык ці ланцужок, — запіхваў ёй грошы ў станік. Вера моршчылася, але прымала гульню — ідэальных мужчын не бывае. Урэшце, ён не забірае, як Лёнчык, а дае. Вера трывожна цярпела загулы, хвалявалася, каб чаго не здарылася. Яна па-свойму кахала Віктора, без юнацкай жарсці, спакойным каханнем пасталелай, памудрэлай жанчыны. Радавалася, што буйныя здзелкі здараліся не вельмі часта. У астатнія дні Віктор алкаголь ужываў умерана...
У кватэры затарахцеў тэлефон. Грымеў стары тэлефонны anapar кватэрнай гаспадыні, з дырчатым дыскам на баку, пад кожнай дзіркай намаляваныя лічбы 1,2, 3,4... Зверху ўпоперак ляжала тэлефонная трубка. Вера ўзняла трубку і прыклала да вуха.
— Вера, добры дзень. Гэта Рыта.
Званіла кватэрная гаспадыня. Між сабой з Вікторам яны называлі яе Марго.
— Добры дзень, Рыта, добра, што вы пазванілі Я сёння сама збіралася вам звашць. Вы ж павінны былі ўчора прыехаць па грошы.
Учора надышоўдзень аплаты, аМарго не з’явілася. Падрыхтаваныя грошы чакалі ў шкатулцы. Яны ляжалі паверх Верынай
біжутэрыі, прыхлопнутыя накрыўкай у скарбонцы сціплых каштоўнасцяў
— Нешта я заматалася. Няма часу вырвацца, — нібыта сама здзіўляючыся гэтай акалічнасці, прамовіла Марго. —Я прышлю па грошы Цёму. Ён зможа прыехаць к чатыром гадзінам. Як наконт чатырох? Атрымаецца ў цябе, будзеш дома?