Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Мне здавалася, што для вас, вясковых, жыць у Мінску проста, што няма ніякіх праблем... Узяць хоць бы нашых сакурсніц з вёскі.. успомні, дарэчы, Таньку Кунцэвіч і Олю Пятроўскую. яны заўсёды выглядалі баявымі, вясёлымі.
— А што ж нам — плакаць9 Можа хто пашкадуе?.. Раз прыехалі ў Мінск — кулдайцеся як хочаце... За пару гадоў дасканала вывучылі рускую мову і размаўляем з вамі, гараджанамі, каб вам зручна было... Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж, — упляла ў маналогбеларускую прымаўку Ліда і, сочачы заВерай, іранічна выбачылася. — Ты прабач, што я па-вясковаму выражаюся.
Вера няёмка замі льгала вейкамі і ніякавата ўсміхнулася ў адказ на выказванні пра нейкі незразумелы вясковы «гуж». Перад ёй сядзела Ліда, упэўненая і нават самаўпэўненая, прыхільнша лаканічных ліній і сілуэтаў Трыкатажная кофта без рукавоў колеру марской хвалі статычнааблягалаЛідзіну зграбную фігуру. На запясці дагледжаных рук з манікюрам элегантна пабліскваў вузкі срэбраны бранзалет. Валасы — зачасаныя назад, сонечныя акуляры над ілбом. Нічога, што б нагадвала Лідзіна вясковае паходжанне, у абліччы прыяцелькі Вера не знаходзіла. Ліда выглядала як гараджанка і замужам — за мінчанінам. У Веры было адчуванне, нібыта зазірнула на другі бок Месяца. А Ліда, адчуўшы смак шчырай размовы, працягвала раскручвань сюжэт мінскага жыцця вясковых дзяўчат.
— Ты, Вера, пра Таньку Кунцэвіч узгадала. А ведаеш, як яе Лена Іванова перавыхоўвала? Іванова наша, каза, прыехала з расійскай глыбінкі ў Мінск вучыцца. Есці ў іх там на шырокіх вялічэсцвенных прасторах не было чаго, масла сметанковага па сем кілаграм дамоў на канікулы ў глыбокую глыбінку вазіла, a ўсё туды ж... вучыць Кунцэвіч: «Таня, почему ты неправнльно говорншь по-рускн? Ты должна слово “говорнть” пронзноснть правнльно. Букву “г” нужно выговарнвать звонко, а не так глухо, как ты». I гэдак яшчэ вусны адтапырыць і дэманструе дыкцыю:
«Г... Г...Г...». А Кунцэвіч ёй у адказ з глухім «г» і беларускім маўленнем: «Ая гаварыла, гавару і гаварыць буду!»... Уяўляеш сабе? Іванова яшчэ тая расіянка, дзелавая каўбаса, масла нашага паела і нас павучае. А сама і пару слоў па-беларуску не вывучыла за чатыры гады. У яе, дарэчы, перад навагоднімі канікуламі сумку з маслам скралі. Яна за акном у інтэрнаце павесіла, a сумачку з маселкам і спёрлі. Во яна бедавала, тут было ёй не да курсаў рускай мовы.
Прыяцелькі засмяяліся.
— О. я табе зараз раскажу, выпадак быў ў нас у інтэрнаце...
Ліда іскрамётна апавядала пра прыгоды інтэрнацкага жыцця. Вера заўважнапавесялела. Смутак растаў у гарачым чэрвеньскім дні. Жыццё працягваецца...
— А прэпада памятаеш, фізрука нашага з вусікамі. — ажыўлена апавядала Ліда. — Памятаеш, група наша — зімой на лыжах, трыццаць амаль непрытомных мамзелей ледзь-ледзь ногі па снезе цягнуць. А ён адзін бадзёра палкамі размахвае: «Дзевачкі, давайце яшчэ адзін кружок!»
Вера падсунула бліжэй крэманку, падхапіла лыжачкай абмяклае марожанае і няёмка, крутнуўшы ўзнятую лыжку, заляпала марожаным эксклюзіўную, створаную сваімі рукамі блузку. Прапала выбітная блузка..
2
Веры падабалася ўсё прыгожае. Яна любіла эфектна апранацца. Шыючы сабе адзенне, абавязкова ўстаўляла незвычайны элемент, касую какетку, ці шырокі манжэт да локця з безліччу дробных гузікаў. Прозвішча мела падыходзячае — Краўцова. У нейкім сэнсе яна была нават манерная. Гэта ішло знутры, нязмушана, нявычурна, арганічна. Невядома адкуль браліся вытанчаныя манеры. Вера вырасла ў беднай сям’і. Маці адна гадавала іх з братам. Бацьку яна не памятала, ён рана пайшоў з жыцця. Расла Вера ў дрэнна абстаўленай маленькай двухпакаёўцы. У студэнцкія гады апраналася сціпла, насіла таннае паліто. Але з першай стыпендыі купіла сабе белыя пальчаткі, бо гэта
прыгожа: белая лайкавая скура, тонкая, прыемная навобмацак, урачыстая. Пальчаткі файна пасавалі дабелай берэткі. Пальчаткі хутка страшлі лоск, пацямнелі, зрабіліся брудна-шэрымі, іх давялося выкінуць. Але момант сустрэчы з чароўным адбыўся... Здаралася, мімаходзь Вера набывала ў камерцыйнай краме на апошнія грошы дарап заварнік з роспісам і дзіўным носікам, бо заварнік незвычайны і стварае асаблівы настрой, калі п’еш гарбату... А потым піла голую гарбату, таму што на піражок грошай не засталося.
Вера рана выйшла замуж. у дзевятнаццаць гадоў. Незадоўга да гэтага яны з малодшым братам страцілі маці, засталіся ўдваіх сам-насам з жыццём. Ім дапамагала цётка не вельмі вялікімі грашыма, часу займацца пляменнікамі ў яе не ставала. Вера ледзь зводзіла канцы з канцамі. Ліда неяк заскочыла да Веры ў госці, з інтэрнатаўскага галоднага бардаку ў гарадскую кватэру. He нашмат там было лепей. Вера частавала сакурсніцу аладкамі на кефіры. Пачак мукі, алей у шкляной бутэльцы з ліпкай падранай налепкай і бутэлька кефіру — усе прадукты, што былі ў доме. А ў пакоі на засланай старым пацёртым дываном канапе ляжалі скруткі дарагіх шыкоўных махеравых нітак бэзавага колеру, купленых на зэканомленыя грошы. Вера вязала сабе шалік, бо гэта неверагодна прыгожа — бэзавы шалік.
Калі Вера выпадкова ў познім зімовым з заінелымі шыбамі трамваі сустрэла Яго, на Верынай шыі прывабна пухнаціўся бэзавы шалік. I Ён падышоў пазнаёмійца. Ад лёсу не ўцячэш.
Будучы Верын муж Леанід на спатканнях трымаўся самавіта. Веры паблажліва дазваляў ласкава называць сябе Лёнчыкам. Высокі, з гордай асанкай, нецярплівы і рэзкаваты ў выразах. Вера лічыла гэта мужнасцю і незалежнасцю, а было то звычайнай распешчанасцю. Адзіны сын у завадской працоўнай сям’і. Мама гадавала яго па прынцыпе: усё — для любімага дзіцяці. Мы, бацькі, пражылі жыццё, нічога добрага не бачылі, няхай хоць сынок пажыве. Рана не будзіць, гуляць не забараняць, рэчы купляць якія пажадае. Джынсы? Купім фірмовыя джынсы, коштам на нэлую маміну зарплату, а маме і ў старым паліто нядрэнна. Колькі ёй там трэба? Г адзіннік дарагі сыну спадабаўся9 Абавязкова купім,
ёсць у мамы прыхаваная капейка... Бацька Лёнчыка тым часам вечарамі ў ціхай самоце папіваў на кухні таннае віно...
Вера закахалася. Лёнчык быў нібы распісны заварнік з дзіўным носікам, занадта дарагі для яе кашалька, але ж так прыемна піць гарбату. Вера верыла, што ўсё будзе добра і іх з Лёнчыкам чакае цудоўнае жыццё. Тое, што Лёнчык больш часу праводзіць не з ёй, а з сябрамі на пагулянках, то — дробязі. Пажэняцца і ён зменіцца, абавязкова змешцца... He змяніўся. Вера выйшла замуж, нарадзіла дачку, але сям’і не займела. Лёнчык не разумеў што аб жонцы і дачцэ трэба клапаціцца. што сям'ю трэба ўтрымліваць. Яго раздражнялі абавязкі і плач малога дзіцяці. Грошы ад яго з’яўляліся ў доме рэдка і ў абрэз. Вера зарабляла сама, як магла.
Па суседстве на адной з Верай лесвічнай пляцоўцы жыла халасцячка Эма. Фанабэрыстая, самалюбівая кабета, пра якіх кажуць, што ім трыццаць с хвосцікам, пра памер хвосціка ніхто не ўдакладняе. Старой дзевай называць Эму не выпадала, бо цнатлівасць яна не берагла. яна нават і не памятала часы цнатлівасці. «Я стаю у рэстарана, замуж позна, здохнуць рана» — таксама не пра яе. Эма замуж не збіралася. Філасофія Эмінага жыцця палягала ў тым, што жыць трэба выключна дзеля сябе і пажадана за кошт багатых палюбоўнікаў. Сям’я, муж, дзеці саплівыя — падобныя турботы былі ёй зусім непатрэбныя. Эма давала Веры магчымасць падзарабіць. To ёй спатрэбілася падкараціць спадніцу, то завузіць сукенку. Эма запрашала да сябе ў кватэру бедную, гаротную суседку, якая сядзела з дзіцём у дэкрэце і лічыла кожную капейку, велічна адчыняла перад Верай шафу з убраннем. Шафа ламілася ад вопраткі, і Эма, абвёўшы гардэроб паглядам, казала: «Дам табе сёння вось гэту сукенку... адрубіўся падол, яго трэба падшыць. Аксаміт — дарагая тканіна, ты глядзі старайся акуратна зрабіць Та-а-акс... А ў гэтай сукенцы трэба перарабіць каўнер, ён мне не падабаецца». Вера марыла ствараць калекцыі адзення і дэманстраваць іх на подыуме, а ёй прапаноўвалі падрубіць падол. Але яна была і гэтаму рада, — падпрацоўкаў дэкрэце. Дзякуй Эме, па-суседску падкідвае працу і заўсёды з ёй мілая, размаўляе як з сяброўкай... Кінуўшы рэчы
на мяккую канапу, Эма запрашала Веру чаго-небудзь выпіць і адкрывала перад ёй бар у чэшскай мэблевай секцыі. Бар поўніўся дарагімі напоямі: марачныя каньякі, віскі, лікёры, віно ў незвычайных бутэльках. Вераўзахапленні шырокараскрытымі зялёнымі вачамі глядзела на Эму. Эма, утульна захінуўшыся ў атласны халат, падобны на японскае кімано, падсаджвалася ля Веры і з робленай абыякавасцю апавядала, як Георгій Тадэвушавіч яе песшць: кветкі, цукеркі, нядаўна пярсцёнак падараваў. Эма карцінна ўздымала руку перад Верыным тварам, паказвала залаты фігурны пярсцёнак з каменьчыкам. «А дарагія напоі ў бары ён прыносіць для сябе. Георгій Тадэвушавіч абы-што не ўжывае», — расказвала Эма. Эма мела статуснага палюбоўшка. Каханак займаў пасаду ўрайвыканкаме, выступаўзасправядлівасць і моцную сям’ю, найгалоўнейшую ячэйку грамадства. Гэта акалічнасць зусім не замінала яму пад покрывам ночы хадзшь ад жонкі налева. Для Веры Эма заўсёды называлаяго Георгіем Тадэвушавічам, каб надаць вагі. А ў інтымных абставінах, калі ў кватэры згасала святло, ён ператвараўся ў Жоржыка, у гудучага чмяля. Жоржык насіў перад сабой ладны пузень. Пяты год — на сёмым месяцы. Эма падсаджвалася да яго на калені, клубам упіралася ў пуза. Жоржык пажадліва запускаў тоўстыя пальцы пад атласны халат з малюнкам японскага кімано і мацаў Эміны вабноты. Жоржык наведваў яе па графіку. Астатнія вольныя вечары яна бавіла як пажадае. Ад няма чаго рабіць запрашала Веру. Перад ёй пахвалялася заможнасцю, а заадно вешала на суседку дробны рамонт рэчаў. Хадзіць у атэлье Эма ленавалася.
Дома, расклаўшы палавінку паліраванага даўнішняга сталакнігі, купленага па вялікім блаце ў незапамятныя часы Верынай мамай, уссу нуўшы напарстак на пален, Вера садзілася за шыццё. На стале рассцілалася аксамітная Эміна сукенка. Паслініўшы нітку і спрытна заправіўшы яе ў іголку, Вера бралася за падшыўку падала. Заўтра яна аддасць гатовую сукенку Эме і атрымае за працу.
Вера пахудзела, стала падобнай на былінку трыснягу, і толькі зялёныя вочы свяціліся нязменным бляскам. Яна сама цягала з пятага паверха ўніз дзіцячы вазок, а ў другой руцэ прыхінулую,