Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
абхапіўшую яе за шыю добра пацяжэлую дачку. Вера клапацілася, каб Насцёна пагуляла на вуліцы, падыхала паветрам. Лёнчык заўсёды быў дзесьці заняты незразумелымі бясконцымі справамі. Ён пачаў знікаць вечарамі, не прыходзіў начаваць.
Аднойчы Вера забылася на кухоннай пліце боршч, не прыняла ў халадзільнік. Боршч скіс. Лёнчык вярнуўся пад раніцу. За акном шарэў восеньскі позні світанак. Адразу з пярэдняй Лёнчык па-гаспадарску зайшоў на кухню, разагрэў у рондалі боршч. Вера ціха ляжала на канапе ў пакоі, падцягнуўшы коўдру пад падбародак. Крыўда і адчуванне нявытлумачанай адзіноты працінала кожны кавалачак яе цела. Ёй стала холадна пад коўдрай. У дзіцячым ложку, прысунутым дасцяны, цёплым малым камячком салодка сапла гадавалая дачка.
— Бляха! Ну і гаспадыня! — Лёнчык выплюнуў кіслы боршч у талерку і прашыпеў: — У маёй мамы боршч ні разу не скіс.
Вера маўчала і толькі шчыльней захінулася ў коўдру. Лёнчык злосна шпурнуў лыжку на стол. нервова пахадзіў па кухні, чартыхаючыся выйшаў у пярэднюю, мітусліва пачаў шастаць па тумбачках і рэчах. Праз некалькі напружаных, напятых як стру на хвілін Вера пачула гучны бразгат уваходных дзвярэй. Лёнчык сышоў з дому. Яна адкінула бераг коўдры і асцярожна, каб не пабудзіць дзіця, паднялася з канапы. Старая канапа скрыпнула, але дачка не зварухнулася, яна моцна спала. Босая, у начной сарочцы, з мутнымі ад бяссоннай ночы вачамі, разгубленая, Вера зайшла на кухню. Пацёрханы лінолеум шморгаў пад нагамі. Неўладкаванасцю глядзелі кухонныя шафкі з абламанымі ручкамі. Пасталу плямамі распоўзся расплюханы боршч. Побач з міскай валяўся надкусаны кавалак жытняга хлеба. Вера механічна прыбрала са стала. Прысела на хісткую табурэтку і абхашла галаву рукамі... Галава зрабілася цяжкая, чыгунная ад бяссоння, ад выслізгваючых, блытаных думак. Вера ніяк не магла сабраць думкі ў паслядоўнасць. упарадкаваць. To ўспамінала першыя сустрэчы з Лёнчыкам, то непаразуменне, адчужанасць апошніх месяцаў. Думкі раіліся, уцякалі і зноў бязладна вярталіся. «Трэба купіць дзіцяці малака. . так, так, абавязкова... трэба ж купіць дзіцяці малака», — шчоўкнула недзе глыбока ў падсвядомасці,
i клопат пра дачку вывеўяе саздранцвеласці. Нясцерпнапяклоў сярэдзіне. ЯнажверылаЛёнчыку... Якёнтакможа. Якёнможа так з ёй абыходзшца .. «Трэба купіць дзіцяці малака... трэба... пакуль спіць, схаджу ў краму, больш няма каму».
Вера змучана выйшла ў пярэднюю, абыякава глядзела перад сабой. Вочы зачапіліся за сумку. Коса прыхіліўшыся да сцяны, Верына сумка бокам завалілася на тумбе пад люстэркам. Незашшленая зашчапка сумачнага замка ўстрывожыла. Вера добра памятала, што зашпіляла сумку і ставілаяе ў іншым месцы. Capua ў грудзях застукала хутчэй. Вера дрыготкімі пальцамі адкінула накрыўку сумкі, выхапіла кашалёк. Так і ёсць! Лёнчык забраў усе грошы да капейкі. Ён іх абрабаваў, яе і дачку. Як ім цяпер жыць, за што купіць дзіцяці малака?! Веру біла ліхаманка .. Як так можна? Чаму ён так... Яна ж яму верыла...
Вечарам прыйшоў брат. Выдзеліў ёй грошы колькі змог, асабліва ні аб чым не распытваў, застаўся пасядзець з дачкой. Вера апатычна апранула плашч, доўга не магла патрапіць рукой у вузкі рукаў, нарэіпце ўсунула, завязалапояс наталіі. У кароткім светлым плашчыяна сталазусім былінкай. Вера пайшлаў краму. На душы было пагана. Як жыць далей? Пульсавала думка навязлівая, неадрыўная. Трэбанештавырашаць. Што вырашаць. . як? Дзіця малое, сама не працуе, сядзіць у дэкрэце.
У краме Вера ашчадна купіла прадукты, самае неабходнае, галоўнае — для дзіцяці. «А мне... мне трэба пачак цыгарэт, можа стане лягчэй». Вера раней не курыла. Спрабавала пару разоў за кампанію, але — не спадабалася. Цяпер яе неадольна пацягнула купіць пачак цыгарэт. Яна пайшла ў віна-гарэлачны аддзел, там прадаваліся цыгарэты, і папрасіла прадавачку падаць ёй пачак з фільтрам. На прылавак паляцеў сіні пачак «Космасу». Амаль усе пальцы рук прадавачкі былі ўнізаны залатымі пярсцёнкамі, манікюр даўно аблез, пад пазногцямі цямнелі палоскі бруду. Вера ўзняла вочы і ўбачыла перад сабой нахабны твар, увенчаны высокім начасаным стогам белых валасоў, перапаленых перакісам, тлустая ружовая памада неахайна распаўзлася па краю вуснаў Прадавачка ва ўпор разглядвала Веру. Вера механічна засунула цыгарэты ў кішэнь, разлічылася за пакупку. Нецярплі-
ва сціскаючы пачак рукой, яна пайшла ў стары закінуты сквер. У скверы стаптаная, шчарбатая плітка шырокімі квадратамі няроўна высцілала сцежку. Даўно не фарбаваныя аблезлыя лаўкі прыкрываў паўзмрок напаўзаючай ночы. Непрыветныя дрэвы з жаўцеючым лісцем, як вартавыя, бязгучна стаялі над лаўкамі. Золка і вільготна. Вера стомлена прысела на край лаўкі. Вострымі вугламі вытыркнуліся з-пад краю плашча сціснутыя худыя калені. Чыркнула запалка. Асвятліўшы зыбкім полымем бледны змораны твар, Вера прыкурыла цыгарэту. Дрыготка ўцягнула горкі дым раз. другі... потым яшчэ. У паўзмроку бліскучай кропкай засвяціўся цыгарэтны аганёк. Нахіліўшы галаву ўніз, Вера адсутна глядзела перад сабой, рука з цыгарэтай застыла, абапёршыся аб лаўку.
— Ах ты курва!
Злосны, гартанны вокліч працяў цёмнае паветра, і нешта цвёрдае і жорсткае лупянула па Верынай настылай руцэ. Цыгарэта паляцела на вышчарбленую плітку. Са змроку, нібы прывід, вырас раз'юшаны дзед, худы, згорблены, з перакошаным нянавісцю тварам. Сціснуўшы сківіцы, ашалела трос перад Верай палкай-кульбай.
— Курыцьяна!.. Курва... Я цябе адвучу курыць! Няманавас таварыша Сталіна!.. распусціліся!.. — шыпеў і пырскаў слінай згорблены шаленец.
— Госпадзі, за што мне ўсё гэта?
Вера цяжка паднялася з лаўкі, ноп зрабіліся ватнымі, руку працінаў нясцерпны боль. Яна памкнулася назваць дзеда старым крэцшам. але ў яе не хапіла моцы. Узняла з лаўкі пакет з прадуктамі, з малаком для дачкі і моўчкі пайшла на старога. Ён саступіў з дароп... Бязгучныя слёзы цяклі па Верыных шчоках.
3 Лёнчыкам Вера разышлася. Ён не пярэчыў, лёгка даў развод, ірваўся на свабоду. Гадавалую дачку Вера аддала ў садок, выйшла на працу. Уладкавалася на фірму па вырабе і здачы ў пракат вясельных сукенак.
Новая месца працы знаходзілася ў цэнтры горада, паблізу галоўнага праспекту. Гаспадыня фірмы добра пралічылавыгоды
Ад нявест, што хацелі пафарсіць у белай шлюбнай сукенцы. не было адбою. Вера днямі карпеланад эскізамі, над кроем. Збылася мара. Яна стварала мадэлі адзення. Адухоўленая, часам балюча калола пальцы іголкай, падшываючы белы пеністы вэлюм да карсажнай стужкі. Высмоктвала з пальца набеглыя чырвоныя кроплі крыві і працягвала гнуць спіну над белымі карункамі вясельных сукенак. Сукенкі здаваліся ў пракат. 3 дзясятак нявест праходзіла праз адну сукенку. Канвеер вясельнага шчасця. Прызнацца, Вера не бачыла ў гэтым нічога дрэннага. Насамрэч, навошта плаціць за гатовую сукенку шалёныя грошы, можа хутка давядзецца разысціся з сённяшнім жаніхом. Цяперашнія вяселлі — проба пяра для сямейных пар. Гэта раней выходзілі замуж раз і назаўсёды. Дзядулі і бабулі былі старамоднымі. У век прагрэсу жыць трэба прасцей, жыць трэба лягчэй. Лепш узяць сукенку напракат, пакрасавацца перад гасцямі, танней абыдзецца... Праца Веры падабалася, яна адчувала сябе аўтарам і выканаўцам шчасця для нявесты. Заробкі былі не вельмі вялікія, прыбытак заграбала гаспадыня вясельнага салона, але Веры хапала і на сябе і на дачку. Пасля жабрацкага жыцця ў дэкрэйе яна пачувалася багачкай. Купіла новае гарчычнага колеру паліто з фарбаваным футравым пухнатым каўняром, боты-батфорты, дзве пары класічных туфель-лодачак, пашыла сукенак, спаднічак, накупляла дзіцячых рэчаў для дачкі. У старой шафе ў Верынай цеснай кватэры павесялела ад новага ўбрання. А на акне замест цёмных палінялых старамодных штор з’явіліся сонечна-жоўтыя. Вера пачынала новае жыццё. У мітусні будзённых спраў яна забывалася аб няўдалым сямейным шчасці. Але ноччу... яна часам гадзінамі не магла заснуць. пракручвала ў галаве навязлівыя думкі. што можна было нешта зрабіць паіншаму, штосьці перамяніць, і адчувала бясконцую самоту . ..
Вера верыла ў сяброўства. У яе было шмат сяброў. Прыветлівая і спагадлівая, яна прываблівала да сябе людзей. Каб заглушыць горыч разрыву з мужам і адзіноту, яна стала часцей запрашаць знаёмых і сяброў да сябе ў госш. I яны прыходзілі, весела бавілі час, звычайна—з пустымі рукамі. Вера накорміць. Беспардонна лазілі ў халадзільнік. Яны ж сябры, сябрам можна.
Шукалі, што там смачнага ггрызапашана. А Вера не шкадавала. Для сяброў нічога не шкада. Некаторым так спадабалася Верына гасціннасць, што і нанач заставаліся, і пажыць на некалькі дзён. Вера і камізэлька, каб паплакацца, паліць кракадзілавы слёзы пра няшчасную долю, Вераі запасны аэрадром: «Вяруня, выручай! Трэба хата. Дай ключы, пакуль ты на працы, мы заскочым на кватэру з маім хлопцам». «Ой! Вяруня! А давай гулянку ў цябе зладзім. Павесялімся!» Сябры яе не пакідалі адну ні на хвіліну. Цяпер яна не ведала, як іх выперці
Вера патэлефанавала Лідзе сама, запрасіла:
— Прыязджай, у мяне кампанія збіраецца, даўно з табой не бачыліся. Чакаю.
У нядзелю пасля палудня Ліда прыехала з тортам і шампанскім строга ў дамоўлены час. У кватэры ўжо галдзела астаграмленая разняволеная тусоўка. хто калі захацеў—тады і прыпёрся.
3 пярэдняй праз расчыненыя дзверы Ліда ўбачыла ў пакоі край застаўленага закускамі стала і Лёнчыка Лёнчык ссутулены сядзеў на канапе ля дачкі, нязграбна заціснуўшы далоні між каленяў, быццам прыгавораны. Дачка — дакладная бацькава копія, гэткі ж востры нос і высокі лоб, зачаравана разглядала новенькую ляльку з белымі бліскучымі валасамі, клапатліва гладзіла ляльчыны косы з уплеценымі ружовымі стужкамі.
Ліда прайшла на кухню. Кухонны стол быў застаўлены талеркамі. У рондалі на дне барвавелі рэшткі вінегрэту. 3 краю стала ўзвышаўся пачаты трохлітровы слоік марынаваных агуркоў Агуркі адгадаваны да велічэзных памераў, закінутыя у сярэдзіну шэсць-сем доўбняў запаўнялі ўвесь няхітры шкляны сасуд. Made in Belarus. Горла слоіка прыкрывала пагнутая адкрывалкай бляшаная накрыўка. Ліда адсунула талеркі і на вызваленым месцы прыладзіла шампанскае з тортам. Следам з пярэдняй увайшла Вера і прычыніла за сабой дзверы.
— Ты што, з Лёнчыкам памірылася? — спытала Ліда.