Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Саша з машыны заўважыў знаёмую бабулю. У Мітрафанаўны ён заўсёды купляў цыгарэты. Віктор прытармазіў ля ўзбочыны. Саша адкруціў аўтамабільнае шкло і гукнуў:
— Мітрафанаўна!
Мітрафанаўна асцярожна азірнулася, убачыла Сашу ў акне машыны.
— Каця, ты хавайся ў двары за «кукурузай», а да мяне кліент прыехаў... пасля пабачымся, — імгненна развіталася Мітрафанаўна з прафесаршай і ўвішна пабегла да аўта.
Прафесарша спынілася. Сківіца на яе твары ад здзіўлення паехала ўніз, прыадкрыўшы рот. Напярэдадні прафесарша глядзела французскі фільм. У адным з эпізодаў у парыжскім квартале чырвоных ліхтароў жанчыны лёгкіх паводзін падсаджваліся ў машыны да кліентаў, аднак яны былі значна маладзейшыя за Мітрафанаўну.
Мітрафанаўна расчыніла дзверы «Пежо», зашпурнула ў сярэдзіну пацёганую торбу, прыўзняла падол квяцістай спадніцы і спрытна заскочыла на задняе сядзенне.
— Чаго стаіш? Уцякай! — гукнула прафесаршы з машыны Мітрафанаўна і гучна пляснула дзвярыма.
— Віктор, гані! — весела азваўся Саша. — Мітрафанаўна сыходзіць ад пагоні.
Віктор націснуў на газ, і машына, шаргануўшы жорсткай гумай шын па сухім асфальце, ірванула з месца.
Прафесарша паімчалася хавацца за «кукурузу». Над кашолкай, саслізнуўшы з цыгарэтных пачкаў, вылез край шоўкавай касынкі і абсыпаным гарошкам хвастом матляўся на бягу.
Імклівапраляцеўшы павуліцы, патрыманае «Пежо» Віктора даехала да скрыжавання, павярнула направа, яшчэ раз направа і праз арку ў дзевяціпавярховіку, пракулдыкаўшы на выбаінах, заехала ў двор дома. спынілася. Віктор заглушыў рухавік. Тут яны былі ў бяспецы.
— Мітрафанаўна, ганяе вас міліцыя, — сцвярджальна сказаў Саша, павярнуўшыся бокам з пярэдняга сядзення да Мітрафанаўны
— Ганяе, Санечка... ганяе. Што зробіш, працаў іх такая. Яны нас ганяюць, а мы ўцякаем, — адказала Мітрафанаўна з заўзятай маладцаватасцю, ніколькі не засмуціўшыся сваімі ўцёкамі.
— I яно вам трэба — бегаць па горадзе? Адпачывалі б дома, на пенсіі.
— На пенсіі... Хіба ж пражывеш на маю пенсію? Слёзы, a не пенсія... Ат, няма пра што гаварыць, — махнула рукой Мітрафанаўна. — Але я, Санечка, не бядую. Пакуль здароўе ёсць, выкручуся, зараблю. I не такое перажывалі. Пасля вайны голыя і галодныя былі.
— Калі тое было, Мітрафанаўна9 Успомнілі... — цягнуў Саша.
Віктор нахіліўся на стырно і слухаў, як за спінай бадзёра рапартуе Мітрафанаўна.
— От здаецца і даўно было, а я як удумаюся — быццам учора... Маладая была, апрануцца хацелася, з ватоўкі вылезці, хоць якое паліто купіць, сукенку. Каб зарабіць, цягала на спіне цэглу і на чацвёрты паверх, і на пяты. Козлікі адмысловыя драўляныя пад цэглу ускладуць на цябе, нагрузяць і панесла да муляроў. Тады ж кранаў пад’ёмных не было, усю працу ручкамі ды плечкамі рабілі А горад жа разбураны, суцэльныя руіны. Трэба ж было будавацца.
Мітрафанаўна належала да пасляваеннага пакалення, цягавітага і ўпартага, пакалення бязбацькаўшчыны. Іх бацькі загінулі на вайне. Ім не было на каго спадзявацца, акрамя сябе саміх. I яны працавалі і ўдзень, і ноччу, і ў холад, і ў спёку. Працавалі з энтузіязмам, з верай у цудоўную будучыню
— Мітрафанаўна, дык вы на будоўлі працавалі?
— Спачатку, Санечка, на будоўлі, а пасля — на заводзе, на шарыкападшыпніках... Грошы на заводзе большыя плацілі. У мяне на сённяшні дзень — сорак гадоў бесперапыннага стажу, — пахвалілася Мітрафанаўна.
— Ого! Мітрафанаўна, адпрацавалі вы як мае быць. А навошта столькі працоўнага стажу9
— А як жа, Санечка, чым большы стаж, тым большая пенсія. Так нам абяцала дзяржава. I я верыла... От думала, напрацую стаж і будзе ў мяне вялікая пенсія.
— I як, спраўдзілася вера, вялікую пенсію атрымліваеце? — дзеля праформы пытаўся ў Мітрафанаўны Саша, ведаючы, якая ў пенсіянераў насамрэч пенсія.
— Кукіш з маслам, а не пенсія... 3 цыгарэт нагандлюю, тады можна жыць. 1 дачцэ дапамагаю, унучку малодшую ў інстытуце трэбавывучыць... Ох, задурыла я вам, хлопцы, галаву, люблю пагаварыць. .. Санечка, ты ж па «Мальбара» прыехаў?
Мітрафанаўна палезла ў торбу.
— Два блокі вазьму адразу, — зрабіў замову Саша.
— Прадала, прадала... «Мальбара» адзін блок застаўся і два пачкі.
— Давайце што ёсць.
— От, Санечка, з табой добра працаваць. Бярэш оптам. Люблю такіх кліентаў a то цыркаюцца па пачку... Прадам табе ды паеду дамоў. Хопіць на сёння, набегалася
Мітрафанаўна прасунула між крэсламі доўгую папяровую ўпакоўку з цыгарэтамі і два асобныя пачкі ў дадатак. Саша ў аплату адправіў да Мітрафанаўны беларускія грошы, празваныя «зайцамі». На грашах пасяліліся розныя звяры: вавёркі, бабры, рагатыя ласі. А на купюру ў адзін рубель заскочыў заяц-русак. Гэты малюнак вушастага зайца і даў назву нацыянальнай валюце. Насельнікі лясоў упрыгожвалі беларускія грошы. Было ў гэтым нешта сімвалічнае. Інфляцыя скакала па краіне. Заўтра Мітрафанаўна пойдзе да знаёмага валютчыка — памяняе пачак «зайцаў» на зялёнага «Джорджа Вашынгтона».
Віктор завёў машыну. Мітрафанаўна надзіва лёгка для сваіх гадоў выбралася з машыны, цягнучы за сабой торбу з рэшткамі цыгарэт «Кемэл».
— Да наступнага разу, Мітрафанаўна. Я ваш навекі, рыхтуйце цыгарэты.
■— Санечка, для цябе ў першую чаргу, у любы час дня і ночы, — вочы Мітрафынаўны ўсміхаліся. — Бывайце, хлопчыкі.
Мітрафанаўна зачыніла дзверы машыны і праз двор уздоўж пад’езда пашыбавала да аўтобуснага прыпынку.
— Вось табе і старушэнцыя. He кожны малады здолее гэдак пакруціцца, — прамовіў Віктор, гледзячы ўслед Мітрафанаўне. — Каб маладая была, узяў бы да нас трэцяй кампаньёнкай па бізнесе ці бухгалтаркай замест Клавы.
— Давай сёння не будзем пра Клаву. Яна там нешта напарола з квартальнай справаздачай. Лепш не ўспамінаць... Так, цыгарэты я купіў, і мне таксама трэба рухаць дадому.
— Паехалі да мяне, — прапанаваў Віктор. — Вера вячэру згатавала. Піўка купім. Што табе аднаму дома сядзець?
— А паехалі, — ахвотна згадзіўся Саша.
Віктораў кампаньён Саша некалькі месяцаў жыў самотным халасцяцкім жыццём. З’ехаў ад бацькоў на здымную кватэру. Яны наўмысна выправілі сына з бацькоўскага дома, мяркуючы, што калі той будзе жыць адзін, то хутчэй з'явіцца ў яго якая кабета, а там глядзі і жэніцца. Саша іх хітрыя планы не падзяляў і звязваць сябе вузамі Гіменея не імкнуўся Марш Мендэльсона яму падабалася слухаць выключна на чужых вяселлях. Спачувальна глядзеў ён пад гукі вясельнай музыкі, як на чарговага маладога мустанга накідваюць ласо.
Сённяшні вечар Саша правёў на кватэры Віктора і Веры ў сямейнай атмасферы. Павячэраў, выпіў піва. У дзіцячым пакоі паразмаўляў з Верынай дачкой Насцяй, паглядзеў яе малюнкі, пахваліў і нават пагладзіў па галаве.
— Дзядзя Саша, я вам зараз казку пачытаю, — зазвінеў дзіцячы голас, і Насця пацягнула з паліцы кнігу казак у маляўнічай вокладцы.
«О, фігня якая атрымалася, мусіць перастараўся. Гладзь пасля гэтага дзяцей па галоўцы... зараз пачнецца... Жылі-былі дзед і баба... ці яшчэ горш... У некатарым йарстве, у некатарым гаспадарстве... Я гэта наўрад ці вытрымаю. He саспеў я яшчэ», — захваляваўся Саша.
— Другім разам, Насцёна, другім разам пачытаем абавязкова, — хутка адстраляў словы і рэціраваўся з дзіцячага пакоя.
Сям’я разбеглася па кутках. Віктор глядзеў у зале тэлевізар. Вера корпалася на кухні: было чуваць, як струменіць вада з кухоннага крана, ляпаюць талеркі. Саша зайшоў у залу.
— Санёк, сядай, целек паглядзім, — прызыўна матнуў рукой Віктор.
Саша прыладзіўся на мяккай канапе. Пачуваўся ён няўтульна. Дома б цяпер спакойна разлёгся ў цішы, пачытаў дэтэктыў. Сядзі тут як цвік у адным месцы. Нейкі час Саша з салідарнасці з Вікторам прыгнечана глядзеў неверагодную эканамічную муру па целеку. Марудна цягнуліся хвіліны. Напрыканцы вечара, прытомлены назіраннямі шчаслівага сямейнага жыцця, Саша з палёгкай паехаў у звыклую эгаістычную самоту халасцяцкай кватэры.
Перад сном Вера наважылася абмеркаваць з Вікторам Сашава асабістае жыццё. Яна сядзела на вялікім двухспальным ложку, прыкрыўшы калені лёгкай летняй коўдрай. Начная сарочка з карункавым выразам спаўзлаз пляча. Вера заклапочанаўздыхала:
— Трэба абавязкова Сашу з кім-небудзь пазнаёміць. Яму так самотна. . У мяне ёсць сяброўкі незамужнія. Трэба прыдумаць нагоду і звесці іх з Сашам. Напрыклад, зладзіць шашлыкі на прыродзе. .. Як ты думаеш, Віктор, гэта можна зрабіць? Табе падабаецца мая ідэя?
Віктор у адных трусах рыхтаваўся заскочыць пад коўдру. У яго галаве саспелаіншаяідэя. Карункі, што ледзь прыкрывалі Верыны грудзі, натхнялі і будзілі фантазію.
— Што ты сказала? Прабач, я не ўсё пачуў. Сашу пазнаёміць? Можна і пазнаёміць.
Віктор залез пад коўдру, з прыціскам, пажадліва правёў далонню па Верыным калене і вышэй, праваркатаў:
-—■ Сонейка, давай спаць.
Быццам бы ён менавіта спаць і збіраўся ..
7
Вера верыла, што можа дапамагчы ўладкаваць Сашава сямейнае жыццё. I што ён менавіта сямейнага жыцця і прагне. У яе на прыкмеце былі дзве сяброўкі, абедзве мінчанкі. Мінчанкі сябруюць з мінчанкамі, правінцыялкі з правінцыялкамі. Іну яна ведала са школы. Тупаватая асоба. У матэматыцы наогул нічога не секла. Старанна спісвала рашэнні задач у суседкі па парце, выцягнуўшы шыю, зазірала праз плячо ў чужы сшытак. 3 гуманітарнымі навукамі ішло не нашмат лепш. Атэстат Іны за дзесяць класаў стройным шэрагам упрыгожвалі трайбаны... Нейкім дзівам пасля школы Іна паступіла ў сельскагаспадарчы інстытут, Як і дзеля чаго яна там апынулася і пачала знаёміцца з сельскай гаспадаркай, будучы дачкой мінскіх інжынераў, заставалася для Веры загадкай. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты ў той адукацыйнай установе былі падвязкі, Пасля сканчэння сельскагаспадарчага інстытута ў сяло Іна, канечне, не паехала, а засталася ў Мінску у нейкай канторы «Рогі і капыты». Па размеркаванні на працу Іна значылася ў спісе адной з апошніх і павінна была ехаць туды, куды Макар цялят не ганяў, але адбыліся дзіўныя метамарфозы: апошнія са спісу засталіся ў Мінску, a выдатнікі-правінцыялы паехалі ў сяло падымаць пахіснуўшуюся сельскую гаспадарку. Інтэлект якраз у палях ім і спатрэбіцца. Мінчане з Мінска не выязджаюць, яны тут прысмоктваюцца, прымагнічваюцца. Іна наконт інтэлекту не пераймалася, яна дабірала іншым: доўпя ногі, пекныя формы і гуллівы характар. Яна лёгка выскачыла замуж і гэтак жа лёгка разышлася, падарыўшы бацькам унука. Хацелі — атрымайце, можаце цяпер нянькацца. Пасля ўступлення ў шлюб Іна адразу пераехала ад бацькоў у асабістую двухпакаёвую кватэру. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты былі падвязкі, прапісалі ў бацькоўскую кватэру Ініну бабулю з сяла, нешта падхімічылі і оп-ля: дачка атрымала асобную кватэру. Пасля гэтагаініны бацькі бабулю занепатрэбнасцю адправілі назад у сяло, што ёй тут у горадзе рабіць, няхай дажывае свой век на свежым паветры. Зяця таксама з кватэры вытурылі і сталі Іначцы дапамагаць, бо адной ёй цяжка гадаваць