Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Вярнуўшыся з Камароўскага рынка на кватэру, Вера зрабіла шашлык. Заліла кефірам у рондалі парэзанае на невялікія квадратныя кавалкі мяса, пакрышыла скрылькамі на чатыры часткі цыбулю, змяшала, пасаліла. Гатова. За ноч настаіцца, заўтра запячы і есці. ..
У суботу раніцай збіраліся на шашлыкі. Вера, апранутая папаходнаму ў кароткія брыджы і спартыўную кофту намаланцы, складала пакеты ў багажнік. Ля машыны яны былі ўдваіх з Вікторам. Насцю забрала бабуля аднакласніцы. Вера пазнаёмілася з ёй на бацькоўскім сходзе, прыемная добразычлівая жанчына. Яна выручала Веру і часам прыглядвала за Насцяй. Часта, гледзячы на дачку, Вера балюча шкадавала, што ў Насці няма бабулі. Верына мама рана пайшла з жыцця.
Багажнік машыны напоўюцу загрузілі пляжнымі прычындаламі, сумкамі з посудам і прадуктамі. Рондаль з шашлыкамі прыладзілі між сумкамі, каб не перакуліўся ў дарозе. «Пежо» пакаціла збіраць каманду на ўік-энд.
Ля станцыі метро «Усход» у салон бадзёра заскочыў Саша, звыкла прымасціўся на пярэдняе сядзенне побач з Вікторам. Паехалі далей.
На вуліцы Каліноўскага прыхапілі мадэльерку Аню ў расцягнутых спартыўных штанах. Яна стаяла, прытуліўшыся да шэрага камля дрэва. Гэткая ж шэрая і невыразная, у апушчаных руках трымала скураную сумку з выцвілай рудой скуры. Сумка накшталт мяшка зашморгвалася зверху на куліску праз металічныя дзіркі-фістоны. Аня лічыла гэтую сумку шэдэўрам стылю. Для звычайнага мінака, неспакушонага творчымі пошукамі, «шэдэўр» выглядаў пастуховай торбай. Машына ледзь не праляцела на ўсіх ветразях міма Ані. Прыйшлося тармазіць і даваць задні
ход. Аня квёла варухнулася, адкараскалася ад дрэва і няспешна запаўзла ў салон.
Іна чакала на прыпынку ў Зялёным Лузе. Вера заўважыла яе здалёк. Русалка з распушчанымі валасамі. Неверагоднакароткія блакітныя шорты на доўгіх нагах і стракатая пляжная сумка праз плячо. Машына прыціснулася да ўзбочыны і спынілася ля Іны.
Вера з Аняй пасунуліся і Іна падсела да іх на задняе сядзенне. Вера радасна кіўнула Іне.
-— Прывітанне, дарагая мая.
— Усім прывецік, — працыўкала Іна.
Уладкаваўшыся ў машыне, яна чынна прадставілася мужчынам:
— Будзем знаёмы. Я Інэс-са
У Верыных вушах нязвыкла прасіпела літара «с». Інэс-са. Яна здзіўлена пакасілася на сяброўку і падумала: «Мама мілая... ратуйце, з якіх гэта пор яна зрабілася Інэсай? Заўсёды была Інай, іншым разам Інкай... бач ты, сёння перакваліфікаваласяў Інэсу».
Віктор і Саша павярнуліся з пярэдніх сядзенняў да Інэсы і адначасова, зблытаўшы разам свае імёны, прамовілі: «Віктор, Саша».
— Дык мы едзем? — бадзёра спытала Інэса і дзвюма рукамі адсунула апаўшыя пасмы валасоў з твару.
Віктор павярнуўся да стырна, націснуў на педаль газу. «Пежо» ад’ехалаад узбочыны і, набіраючы хуткасць, пакаціла па шашы. Саша крыху затрымаў пагляд на Верыных сяброўках. Агню ў яго паглядзе Вера не заўважыла. Ён павольна адвярнуўся, паправіў рэмень бяспекі і глянуў праз аўтамабільнае шкло ў поле, быццам там было цікавей. За горадам зелянелі апрацаваныя і засеяныя палеткі, дрэвы збіраліся ў невялікія пералескі, а з-за іх вынырвалі дачы з рознакаляровымі металачарапічнымі дахамі. Ненатуральным крыклівым бэзавым колерам кінуўся ў вочы вузкі двухпавярховы дачны дамок, бліснуў і люстрам адбіваў сонечныя промні металічны скатны дах павернутай бокам нізкай прыбудовы. Вясковыя старыя драўляныя хаты з шэрым шыферам на макаўцы стаялі асобна ад дач, сціпла туліліся адна да адной сярод поля. Саша апусціў аконнае шкло, і вецер цёплай плынню
ўварваўся ў аўтамабіль, абдзьмуваў твар, уздымаў валасы. Высунутая з акна далонь рассякала сустрэчны вецер. Машына хутка імчала па шырокай бетоннай дарозе. Даехаўшы да скрыжавання, прытармазіла і звярнула з шашы ў бок Вячы. Пераадолелі яшчэ некалькі кіламетраў. Ля павароту пазначылася шыльда з назвай вёскі Дафэрэнцыя. Машына звярнула на дарогу ў пералесак. Праз пару хвілін выскачылі да ракі.
На беразе загаралі адпачываючыя. Да машыны імкліва кінуўся маленькі лялечны сабачка з вузкім ашыйнікам, пагрозліва зацяўкаў прабег некалькі крокаў, спыніўся, вякнуў услед машыне для парадку і, віхляючы хвастом, вярнуўся да гаспадыні. Сабачая гаспадыня ў позе ёгі, скруціўшы ногі і выставіўшы разгорнутыя ўверх далоні, адкрыўшы чакры, убірала ў сябе сонечную энергію з нябёсаў. 3 пясчанага, парослага рэдкай стаптанай травой спадзістага берагаўваду заходзілі купалыпчыкі. Апасліва і дрыготка ставілі белыя ногі ў слаба прагрэтую ваду, асвойтаўшыся, клаліся на водную гладзь і плавалі ля берага, плюхалі рукамі па каламутнай вадзе. Шырокая рака выгінала цёмнае ціхае рэчышча ўздоўж парослых лесам берагоў Удалечыні, узняўшы нос, віхляла па вадзе маторная лодка, пакідала за сабой распырсканую, пеністую сцежку. На мелкаводдзі пры беразе краталася пад лёгкім ветрам высокая асака.
«Пежо» заехалаў прыбярэжны лес і спынілася. Тут было бязлюдна і зацішна. Абапал ракі раслі дрэвы, падступалі да самага берага і кронамі, нахіліўшыся, глядзелі ў ваду. Крыху воддаль ад ракі шырокая прагаліна між дрэў утварала невялікую сонечную паляну. Кампанія выйшлаз машыны.
■— Цудоўнае месца і выхад да вады ёсць. Вунь, глядзіце, вытаптана зямля ля берага, — сказала Вера
— Міленька, мне падабаецца, — падтрымала Інэса, пацягнулася, размяла плечы і страсянула назад валасамі.
Зняўшы плоскія палатняныя пантофлі, яна гарэзліва паскакала да вады, пальцамі босай нагі пакратала водную гладзь Услед за Інай, аглядаючы прыбярэжны лес, пацягнулася Аня. Яны недарэчна глядзеліся побач. Адна ў какетлівых шортах,
ледзь прыкрываўшых пятую кропку. Другая — у трыкатажных спартовых штанах унісекс.
Віктор расчыніў багажнік і выгружаў пакункі. На траву прызямлілася сумка з посцілкай і ручнікамі. пакет з прадуктамі, шампуры, мангал. Вера пачала дапамагаць. Вазілася з посудам, разбірала прадуктовы пакет. Сяброўкі Веры, абыякавыя да гаспадарчых клопатаў шпацыравалі па беразе ракі і дзяліліся ўражаннямі аб прыродзе.
Саша рыхтаваў мангал.
— Санёк, не хочаш скласці дамам кампанію? — заўзята падміргнуў вокам Віктор.
— Да ну іх... не... потым, пазней, — упарціўся Саша. — Шашлыкі лепш збацаю. Трэба Веры дапамагчы, — прачнулася ў Сашу схільнасць да гаспадарчых спраў.
Віктор цішком зірнуў у бок ракі, чапляючыся паглядам за голыя ногі Інэсы.
Тым часам Саша натапыраны вазіўся з мангалам. Ён разгадаў Верыну задумку. Гэтыя сяброўкі на беразе ракі з’явіліся па яго душу. He, няправільна... Правільна казаць — з'явіліся па руку і сэрца... Гэтак ён і аддасць, трымайце шырэй кішэню!
Вера паднесла посцілку бліжэй да мангала і разаслала на траве. Зазвінелі шампуры, лязгаючы адзін аб адзін, ляглі на край посцілкі. Побач паставіла рондаль з замочанымі ў кефіры шашлыкамі. Віктор разгрузіў машыну і ў нацяжку моцна пляснуў багажнікам.
— Пайду сплаваю. Праверу, як вадзіца.
Хутка паскідаў з сябе адзенне, расправіў неспартыўны ссутулены торс, асцярожна ступаючы нязвыклымі да босай хады нагамі, пакрочыў да ракі і сходу нырнуў у ваду.
Інэса з берага чыркнула вачамі ўслед Віктору і, томна пацягнуўшыся, сказала:
— Трэба і мне асвяжыцца.
На ўскрайку берага, ля высокай шапатлівай асакі яна сцягнула з клубоў вузкія шорты, адным махам праз галаву зняла з сябе тонкую майку і, бліскануўшы жоўтымі бляхамі аздобы на белым купальніку, пайшлаў ваду. Валасы струменілі па гладкай скуры
плячэй. Аня, кратаючы пальцамі кішэні расцягнутых спартыўных штаноў, шчымліва глядзела ёй услед.
Вера наторквала на шампуры кавалкі мяса і назірала, як Віктор з Інай, пераўвасобленай раптам у Інэсу, плаваюць адно ля аднаго. Загледзеўшыся, наторкала мяса пад самы заточаны верх шампура.
— Куды ты столькі наляпіла, здымай апошнія кавалкі, — загадаў Саша і дакорліва пакруціў галавой, — Вера, аб чым ты думаеш? Мне ж трэба, каб краі шампураў былі свабодныя.
Вера апусціла шампур пікай уніз, сцягнула некалькі кавалкаў мяса і размашыста плюхнула назад у рондаль. Між пальцаў сцякаў кефір з шашлычнай замочкі. Яна яшчэ раз мелькам зірнула на раку.
Дэльфін і русалка выйшлі з цёмных вод на травяністы бераг. Віктор узяў з пакета шырокі ручнік, абціраючыся стаў ля машыны Выцерся закруціў ручнік вакол вузкіх клубоў, заткнуўшы рог на таліі. Туды ж да машыны падышла і Інэса, рукой адціскаючы вільгаць з намоклых доўгіх валасоў. 3 пляжнай сумкі дастала невялікі паласаты махровы ручнік, абцёрларукі і грудзі, мяккай махрой прайшлася па доўпх моцных нагах, развярнуўшыся да Віктора, прамовіла:
— Вытры мне спіну, калі ласка, я не дастаю.
Віктор з ідыёцкай усмешачкай прайшоўся ручніком па мокрых Інэсіных плячах. Вера перастала торкаць мяса на шампур, атрутным позіркам упілася ў Інэсу.
«Гадаўка! Ты ж ведаеш, гэта мой мужчына!.. Я чаму цябе на шашлыкі запрасіла? Я цябе запрасіла, каб з Сашам пазнаёміць... падлюка ты!» — віравала ў Веры ў галаве.
Інэса падзякавала Віктору, зірнуўшы яму ў вочы паглядам шалавы, раскінула на пляжную сумку мокры ручнік і як ні ў чым не бывала пайшла да Веры.
— Веруня, давай дапамагу. Што мне рабіць, можа агуркі парэзаць?
Вера натужна ўсміхнулася і падсунула Інэсе шамгтур.
— Шашлыкі нанізвай. Вось так, рукой бяры, — Вера запусціла руку ў рондаль з кавалкамі абмазанага кефірам шашлыку і наторкнула на шампур прыгаворваючы: — Оп-ля.
Інэса неахвотна ўзяла ў руку кавалак мяса і няёмка торкала яго на шампур. Доўгія валасы звісалі мокрымі пасмамі над шампурам.
— I цыбульку бяры ў рукі, нанізвай да мяса, — давала ўказанні Вера.
Інэса неахвотна пакошкалася зверху ў рондалі пальцамі.
— Глыбей рукой, глыбей залазь. Цыбуля на дне рондаля.
Пальцы Інэсы, адшукаўшы на дне кавалак цыбулі, пакрыліся ліпучай тлустай шашлычнай замочкай.
—Пайду сплаваю, —сказалаВераі пакінула Інэсу сам-насам з шашлычным мясам.
Яна пайшла да ракі, а Інэса няўклюдна нанізвала мяса, крывілася, ліпкая тлустая замочка сцякала па руках
Саша рыхтаваў распалку мангала. Ад чацвярцінкі кароткага палена адшчоўкваў нажом дробныя шчэпкі і скрыжоўваў іх над сціснутай у камяк газетай. Праз хвіліну над мангалам зыбкай стужкай узняўся дымок, пад шчэпкамі разгаралася газетная папера. Саша, абыякавы да прапанаваных на выбар дзвюх кабет, зацята аддаўся здабычы агню. Вочы ўзрушана блішчэлі насустрач нясмелым языкам полымя. Цягамотная Аня прысела на посцілку і, падціснуўшы да сябе ногі ў спартыўных штанах, пачала стругаць на талерку скрылькі агуркоў Сухія, ломкія, падрэзаныя да плячэй валасы спадалі на доўгі вузкі твар. Яна прыбрала іх рукой, заклала за вуха. Мільгнуўшы бясколернымі вейкамі, незаўважна зірнула на Сашу.