Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Адпрасаваная сарочка для Віктора вісела на плечыках на дзвярной ручцы.
— Віктор, хадзем у ванную, я пагалю табе шыю, — гукнула да Віктора і, фарбуючы вусны, прамуркатала сабе: — Калі я не паклапачуся, зарасце нібы арангутанг
Віктор выпаўз з залы.
■— Ты гатовая?.. Мне сабрацца пяць хвілін, — прыспешваў ён Веру.
— He бубні Ідзі ў ванную, — адказала Вера.
У ванным пакоі Вера адгаблявала Віктору зарослую патыліцу, скалаціла ручніком валасы з плячэй і далонямі пяшчотна прайшлася па яго спіне.
— Апранайся. Я амаль гатова.
I яшчэ хвілін пятнаццаць правіла фрызуру, падбівала расчоскай валасы і ляпіла да прычоскі пад рознымі вугламі заколку са шклярусам. Нарэшце за непатрэбнасцю адшпурнула яе на туалетны столік перад люстрам. Кропелька духоў «Кліма».
— Бягу, бягу, — паведамляла Віктору.
Віктор у зале чытаў газету, трэці артыкул.
— Можна выклікаць таксі? — нецярпліва спытаў ён ў Веры. — Канечне, можна.
Віктор адклаў газету і набраў нумар, выклікаў таксі.
Выйшлі з кватэры і Вера спахапілася: памада засталася на туалетным століку. Трэба вярнуцца. Без памады — ніяк.
Да Пончыка яны спазніліся. Госці сядзелі за сталом
— Дзе вы падзеліся? — сустрэў іх у пярэдняй гаспадар дома Валера Пончык і рассунуў усмешкай хамяковыя шчокі.
Вылузгалася з кухні жонка Пончыка, рослая энергічная кабета.
— Праходзьце, праходзьце. Хуценька да стала, — запрасіла яна прыпазніўшыхся гасцей.
Віктор зрабіў знак вачамі, паказваючы Веры на сумку. Там ляжаў падарунак. Вера дастала прадаўгаваты карабок з фірмовым надпісам на фасадзе. Галоўнае — не падарунак, галоўнае — увага. Імянінніку трэба рабіць выгляд, што ён бязмерна рады гасцям, а не падарунку. Пончык спакваля цікаваў за карабком: a што ж там прынеслі? Віктор раскрыў ларчык. У сярэдзіне ляжаў новенькі, бліскучай скуры партманет.
— Валера, дорым табе партманет з намёкам, каб багацце множылася і партманет быў заўсёды поўны.
— Дзякуй, буду старацца напаўняць, — сказаў Пончык, усмешка не сыходзіла з хамяковага твару, адзначаючы любоў да падарункаў.
— Давайце за стол, толькі вас і чакалі, — ласкава запрашала гаспадыня дома.
Пасярод залы, засланай па падлозе на ўсю шырыню мяккім з ўсходнім малюнкам дываном, стаяў накрыты крухмальным абрусам і нагружаны снеддзю стол. Салаты, талеркі з каўбасамі, вяндліна, руляды, заліўное. Бурачкова-бэзавымі разводамі на маянэзе свяціўся нізкі салатнік з селядцом пад футрам. Бакалы з залацістым абадком бліскалі святлом на празрыстым шкле. Шампанскае, каньяк. Пончык расстараўся.
У краіне разгульваў дэфіцыт. Прадукты то з’яўляліся ў крамах, то раптоўна знікалі. Дзяржаўныя мужы, хмурачы заклапочанасцю твары, квёла змагаліся, каб забяспечыць народу харчавання. Браліся заяйкі, знікала смятана. Браліся за смятану, знікала ў крамах каўбаса. У Пончыка і яго жонкі тым часам былі поўныя засекі далікатэсаў. Хочаш жыць — умей круціцца. Пончык умеў На футбольным стадыёне «Дынама» трымаў тры кропкі гандлю скуранымі вырабамі. Гандаль квітнеў. Скуранкі любілі «браткі», за імі цягнуліся шараговыя грамадзяне. Купіўшы скураную куртку, мужчыны аўтаматычна траплялі ў шэрагі салідных людзей. Жанчыны набывалі скураныя паліто з футравым, на гузіках каўняром, насілі іх і восенню і зімой: практычнаі па-багатаму. У сярэдзіну, нагульнявое поле стадыёна«Дынама», пакрытае зялёнай травой-муравой, дзе некалі трыбуны раўлі «Го-о-л!!!», гандляры не дабраліся. Яны абляпілі стадыён звонку,
расставілі гандлёвыя палаткі вакол круглага амфітэатра. Пончык прыляпіўся ў трох месцах. Збяднелая краіна круцілася ў віхуры чаўночнага гандлю. Купі-гградай.
Гаспадары кватэры і госці былі між сабой знаёмы. Вера ж апынулася чалавекам новым, нікога не ведала. Адчувала сябе крыху скавана. У маленькай чорнай сукенцы, з начасанай фрызурай яна выглядала занадта ўрачыста. Астатнія былі апрануты даволі будзённа. Саша прыветна глядзеў адзіным знаёмым тварам. Вера прысела да стала. Па правую руку ад яе апынулася маладая жанчына ў белай блузцы старамоднага фасону, па левую — Віктор. 3 тарца стала па-свойску прымасціўся чарнявы з ёмкім носам мужчына.
— Мяне вы ведаеце, калі забыліся нагадаю, я Віктор —• гумарнуў Віктор. — А гэта Вера, — абцякальна прадставіў ён сваю спадарожніцу грамадству. — Гэта Ёся і яго жонка Марына, — вачамі паказаў Віктор на чарнявага мужчыну і кабету ў белай блузцы.
— Я папрашу... Які яшчэЁся? Дазволыде адрэкамендавацца поўнасцю: Іосіф Гельтман.
— Вельмі прыемна. — адказвала галантнаму яўрэю Гельтману Вера, выглядваючы з-за пляча яго жонкі.
За сталом пачалося ўзрушэнне.
— Перадайце мне сялёдачку пад шубай.
— А мне вяндліну, калі ласка.
— Дзякуй.
Валера Пончык разліваў віно па бакалах, струменіў празрыстай гарэлкай у чаркі. Агледзеўшы, што ва ўсіх наліта, прысеў ля Сашы і тут жа ўстаў з нагоды ўрачыстасці моманту. Жонка ўзняла бакал у гонар свайго любага Пончыка. Яны абмяняліся паглядамі людзей, што разумеюць адно аднаго з паўслова.
— Дарагія госці, давайце вып’ем за майго каханага мужа, — прамовіла яна і накіравала полымя вачэй на Пончыка, — Валера, я хачу пажадаць табе ў твой дзень нараджэння, каб ты заўсёды заставаўся маладым, поўным сілы і энергіі, каб ты быў шчаслівы, каб табе ўсміхалася удача. А я цябе заўсёды падтрымаю. За цябе!
Жонка стаяла ля Пончыка бранявой сцяной. He было сумневу: яна Пончыка не толькі падтрымае, яна заслоніць яго сабой ад бандыцкай кулі, калі тое спатрэбіцца. « Дзынь-брынь», — задзынькала шкляное цоканне.
-— Валера, за цябе.
— Валера, будзь здароў.
— I са мной чокнуцца.
Перамяжоўваліся, пераблытваліся, зліваліся галасы. Звінелі бакалы з віном і чаркі з гарэлкай.
Вера далікатна прыгубіла віна і адставіла бакал. Жонка Ёсі Гельтмана Марына паправіла каўнер на блузны і, ні грама не скрывіўшыся, чахнула чарку саракаградуснай. Закусілавяндлінай і павярнулася да Веры.
— А ты дзе працуеш? — без абінякоў спытала Веру.
— Я мадэльер жаночага адзення, — фанабэрыста прамовіла Вера.
Яна чакала, што застольная суседка ў блузцы старамоднага фасону прыйдзе ад гэтай навіны ў захапленне. He адзін раз Веры даводзілася чуць воклічы: «Ах, мадэльер! Як цудоўна! Я ў дзяцінстве марыла быць мадэльерам, нават шыла лялькам сукенкі. Але не склалася. . Працую бухгалтаркай на заводзе па вырабе жалезабетонных пліт».
Марына, здаецца, і не чула, што ёй адказала Вера. Чарпала лыжкай з салатніка селядзен пад футрам і грузіла да сябе на талерку.
— А я ўрач, — важка прамовіла яна.
Марына высока несла сваю медычную персону па-над іншымі.
— Урач паякойспецыяльнасці? — неабачліваспыталаВера, і гэта была яе памылка. Марына сходу ўзялася пра сябе апавядаць, ёй патрабаваліся свабодныя вушы.
— Я ўрач-стаматолаг Гэта вельмі адказная праца. Я скончыла факультэт амаль на выдатна. Стаматалогія — гэта сфера дзейнасці, якая патрабуе ад чалавека максімальнай канцэнтрацыі, — у свабодныя вушы паведаміла Марына.
— Так-так, разумею, — падтакнула Вера.
— Наогул стаматалогія не стаіць на месцы. Яна дынамічна развіваецца. З’явіліся новыя пламбіровачныя матэрыялы. Светлавыя пломбы. Ты чула аб гэтым?
Вера аб выбітным адкрыцці ў пламбаванні сапсаваных зубоў, па шчасці, не чула і, прызнацца, не хацела чуць. Бормашыны баялася як агню. Яе візгат паднімаў у сярэдзіне ўсе вантробы і прымушаў шалёна калаціцца сэрца. Даўным-даўно залячыла Вера без анестэзіі пару карыесаў і старалася аб тых трывожных днях не ўспамінаць. Марына нахабна будзіла заснулую памяць. Знаўца трыццаці двух зубоў у роце са стоадсоткавай упэўненасцю лічыла, што ў свеце няма нічога больш важнага, чым яна ў стаматалапчным кабінеце. Апавядаючы пра зубы, карыес, стаматалапчныя крэслы новых мадэляў Марынарабіла кароткія перапынкі літаральна для таго, каб пад чарговы тост у гонар імянінніка чахнуць чарку гарэлкі і закусіць. Пасля трэцяй загадала Ёсю наліваць ёй па палавіне. Ёся загад выконваў
— Дарэчы, любое віно — гэта дрэнь. Я табе як доктар кажу, — назаляла Марына парадамі і круціла ў руцэ чарку з празрыстай вадкасцю, — спірт, змяшаны з вадой у прапорцыі 40 градусаў ва ўмераных дозах выдатна падыходзіць для арганізма. Гэтую прапорцыю вынайшаў хімік Мендзялееў.
— Я ўсё-такі аддаю перавагу віну, асабліва люблю чырвонае, — карэктна адбрыквалася Вера, упарта не жадаючы па медыцынскіх паказніках пераходзіць на гарэлку.
За імянінніка пілі тост за тостам. Застолле шумела, перагаворвалася. Пончык задаволена расчырванеўся. Краем вуха Вера ўлоўлівала размову мужчынскай паловы. У мужчынскім лагеры поўным ходам ішло абмеркаванне эканамічнай сітуацыі ў краіне і ў свеце. Вера паспявала ўхапіць асобныя словы, абрыўкі фраз. «Херня... трындзец... трэба рабіць стаўку напрыватныбізнес... кошт на нафту... у Ізраіль я не паеду. У крайнім выпадку — у Амерыку... курсы валют... надрукавацьпаболей“зайцоў”... усё ляснецца... уліванне свежых капіталаў...».
Жонка Пончыка завіхалася ля стала, папраўляла, перастаўляла талеркі, бегала на кухню падрэзаць вяндліны і гародніны. Госці дэманстравалі добры апетыт.
Стомленыя выпітым і пацяжэлыя ад з’едзенага, мужчыны пайшлі перакурыць на лоджыю. Жонка Пончыка — на кухню. Веру пакінулі ў лапах урача-стаматолага.
— Я хачу атрымаць пасаду загадчыцы аддзялення, — не сунімалася стаматалапца.
— Гэта ж вельмі адказна, —з апошняй моцы падтрымлівала надакучыўшую размову Вера.
У вочы ёй лезла белая блуза Марыны, здавалася медычным халатам.
— Так, безумоўна, адказна. Але я спраўлюся, будзь упэўнена. Я спраўлюся лепш за іншых. Яны ў паліклініцы плятуць інтрыгі. Некаторыя мяне недалюбліваюць. Усё таму што я патрабавальная... Так, я патрабавальная! Я добры спецыяліст, і я ведаю, як і што трэба рабіць..,
Замуштраваная Вера з надзеяй тужліва паглядала на лоджыю. Хутчэй бы за стол вярнуліся курцы. 3 кухні смачна пахла печаным мясам. Бразнула духоўка ў пліце. ЖонкаПончыказанеслаў залу гарачую страву. На вялікім блюдзе дымілася свежазвараная маладая бульба, паверх ляжалі ёмкія кавалкі мяса, запечанага пад сырам. Вера дапамагла рассунуць посуд, і блюда ўладкавалася пасярод стала.
— Я думаю, у гэтым годзе пытанне вырашыцца і мяне прызначаць загадчыцай стаматалагічнага аддзялення, — дудзела Марына Веры ў вуха.
— Ты б магла наогул не працаваць, Ёся добра зарабляе, — мякка ўкруціла жонка Пончыка