Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
ла: — «Мулен Руж» перакладаецца з французскай як чырвоны млын. Французскае кабарэ... Ну, ты ведаеш, знакамітае кабарэ.
Аня хітнула галавой, маўляў, ведаем, канечне, «Мулен руж», а як жа. Каб, чаго добрага, Вера не падумала, што яна дрымучая і не ў курсе, дзе знаходзіцца знакамітае французскае кабарэ. Упіўшыся вачамі ў Веру, ахутаная думкамі аб французскім шарме, Аня прагна чакала аповеда пра кабарэ.
Вера заварушылася, вочы ўзбуджана блісканулі.
— Дык ля гэтага кабарэ нас ледзь не збіў матацыкліст. Нёсся як ашалелы. Наогул бязмозглы, не глядзіць, што людзі ідуць. Матацыкл раве. а сам — нібы мумія закуты ў чорную скуранку, пальчаткі і шлем на галаве як шар. Я была ў шоку... Культурны еўрапейскі горад... Сволач такая... ляцеў проста на нас. Куды глядзіць паліцыя9!
Аня прыціхла ля акна.
— А «Мулен руж»? — памуляўшыся, безнадзейна прамямліла яна.
— He... у кабарэ мы не хадзілі, так пагулялі па вуліцы.
Спяклася піца. Веравыцягнулапроцівень с духоўкі, паставіла на газавую пліту, прыемна запахла гарачай стравай. Шкрабучы нажом па дне проціўня, Вера парэзала шцу на кавалкі і расклала ў дзве ружовыя талеркі. Аня села да стала, узяла ў рукі прыборы, далікатна, як на свецкім прыёме, папілавала нажом гарачае цеста, запечанае з сасіскамі, і, накалоўшы на відэлец, адправіла ў рот.
— Смачна, — невыразна вымаўляючы, з поўным ротам, пахваліла яна Верыны кулінарныя здольнасці.
Непрапечанае цеста лшла да зубоў. Для Ані ж нягеглая Верына піца падалася шэдэўрам. Гатаваць Аня не ўмела, і большай часткай з-за ляноты Маляваць, вадзіць пэндзлікам па шоўку — гэты занятак захапляў яе куды больш. Астатнім яна займацца не хацела.
Вера няспынна, захоплена апавядала пра еўрапейскія дзівосы, размалёўвала з падрабязнасцямі. Пасля паездкі за мяжу ў яе свядомасці адбыўся «зрух па фазе». За кардонам усё здавалася цудоўным і непаўторным. Вера зблытала турызм з рэальным жыццём у замежжы. Аня выявілася добрай падпявалай. Фран-
цыя, Еўропа, як цудоўна! Шарман, пардон, арэвуар, мерсі. Булкі растуць адразу на дрэвах.
— Я нядаўна ішла па вуліцы задуменная — томна гаварыла Аня, — і раптам да мяне падыходзіць элегантны мужчына і штосьці пытае па-французску. Француз — у нас, у Мінску... Я нічога не змагла яму адказаць. Проста разгубілася. Так няёмка... я не ведаю французскай мовы. Я вось думаю, чаму ён падышоў менавіта да мяне?
Аніна фантазія малявала, як замежнік вылучыў яе з натоўпу і практычна закахаўся з першага погляду, і толькі няведанне ёй французскай мовы загубіла рамантычны працяг.
К таму часу, калі на вуліцы замаячыла Аня, бедны француз знаходзіўся на мяжы адчаю, ён зблудзіў у горадзе і стомлены шукаў дарогу да гатэля Аня была пятая па ліку, у каго ён парываўся высветліць шлях. Яму чамусьці здавалася, што маладая дзяўчына можа ведаць французскую мову. Старанна расцягваў вусны еўрапейскай усмешкай, умольна зазіраў ёй у вочы, а яна, зардзеўшыся, сплыла ў далягляд, не пакінуўшы ніякай інфармацыі. Французанапаўнялазлосць. «Яшчэаднадура», — думаўён гледзячы Ані ўслед. Па-французску ніхто не разумеў. У нашых школах вывучэнне замежнай мовы ўсяго толькі абавязковы рытуал. Вучні робяць выгляд, што вучацца, а настаўнікі прыкідваюцца, што выкладаюць. Этэйбал, э пэнсіл, олрайт. У выніку ўсе задаволены: настаўнікі атрымалі зарплату, дзеці высокія адзнакі за веды. Аднойчы выпадкова пачуўшы замежніка, былыя шкаляры і студэнты здзіўлена пуляюць вочы: аб чым гэта ён ляпеча? Мы з Марываннай таго не вывучалі. Дарэчы, і француз акрамя французскай ніякай іншай мовы не ведаў...
Вера з Аняй доўга гаварылі на ўтульнай кухні. Пілі гарбату. За акном змяркалася, шэры вечар ахінаў вуліцу. Цемень запаўзалаў кожную шчыліну. Веразапаліла святло. Ярка ўспыхнула лямпачка пад рыфлёным шырокім абажурам, пырскнула святлом ў вочы. Сяброўкі не змаўкалі: Парыж Парыж, сон наяве... Калі за акном добра сцямнела, Аня зазбіралася дамоў. Вера пайшла яе правесці, заадно выгуляць сабаку.
— Джымі... Джымі, — паклікала Вера, і ў пярэдняй ёй насустрач паднялася валасатая псіна з адданымі вачамі. Дзве сяброўкі і сабака пайшлі на вуліцу...
У кватэры Клыкоўскіх пражываў цудоўнае жыццё пры добрым даглядзе сабакапароды колі. Малым шчанюком пераступіў ён парог кватэры. адразу як толькі кватэра была ку плена. На ўходзіны замест ката запусцілі ў пакоі сабаку. Шчанюк як шчанюк. Мілы, ласкавы, з доўгай пысай, доўгай поўсцю. Аднак мелася асаблівасць, што адрознівала яго ад беспародных братоў: дадаткам да шчанюка прыкладалася папера з генеалапчным дрэвам. У дакуменце быў прапісаны ўвесь сабачы радавод, пазначаны тытулаваныя сабачыя продкі да прадзедаўскага калена. Шчанюк атрымаў замежнае імя Джымі. Вера купіла Джымі за вялікія грошы. Грошы плаціліся не за пухнаты камячок, а за сабачае шляхецтва. Заводчыкі сабак на гэтым нядрэнна зараблялі. Пакуль Верын муж спадар Клыкоўскі зарабляў, уцюхваючы пакупнікам прадукты харчавання, сустрэчныя прадпрымальнікі ўцюхвалі яго жонцы за немалыя грошы шчанюка з дакументамі, якія самі і малявалі Вера сабачыя паперы берагла, рабіла належныя адзнакі, сачыла за здароўем гадаванца, у ветурача параўняла сабачы прыкус. Джымі еў з апетытам і хутка ператварыўся ў здаровага барбоса. Вера выгульвала яго штодзённа ў скверы, пялегавала і берагла. Джымі насіўся па скверы як звычайная дварняга. з асалодай валяўся ў траве, збіраючы поўсцю бруд, некулыурна меціў навакольныя дрэвы. Вера безагаворачна верыла ў элітарнасць Джымі. На прагулках пазнаёмілася з жанчынай, уладальніцай дурнаватага пудзеля, што брахаў на людзей без прычыны і без патрэбы. Пудзельтаксама быў пры паперах. Вера падоўгу абмяркоўвала з жанчынай дэталі сабачага шляхецтва. Нагаварыўшыся, разыходзіліся па кватэрах. Ля ног упрыпрыжку бегла «шляхта» на чатырох лапах...
3 часу Анінага візіту прамінула некалькі дзён. Вера гатавала на кухні вячэру і прыемна ўспамінала. як яны балбаталі пра Парыж. Адкінула на друшляк стручковую фасолю. Віктор зайіпоў у кватэру. Вера з парога пазнала, што ён нечым незадаволены:
кіслы твар, змрочны пагляд. Віктор здымаў куртку, запырсканую на плячах дробным дажджом.
— Прывітанне! Як справы? — наблізілася яна да Віктора.
— Так сабе... He вельмі, — без ахвоты адказаў Віктор. — Машына барахлшь, задалбаўся рамантаваць. Сёння заглухла ў самы непадыходзячы момант.
— А што за паломка9 — спытала заклапочана Вера.
Віктор узняў на яе вочы і незадаволена агрызнуўся.
— Быццам ты ў гэтым нешта разумееш.
«Лепш не чапаць. Павячэрае — потым пагаворым, a то пачне выёжвацца, на мне разгружацца. Ды ну яго...» — абачліва падумала Вера.
У пярэднюю з залы выйшаў Джымі, наблізіўся да гаспадара, завіхляў хвастом і, узняўшы ўгару доўгую пысу, аддана зазірнуў у вочы. Віктор памякчэў, нахіліўся да сабакі і паказытаў за поўсць на карку.
Вячэралі моўчкі. Вера прыгатавала адбіўныя з ялавічыны і стручковую фасолю на гарнір. Яна мела слабасці да нетрадыцыйных гарніраў. Падсыпала ў талерку кукурузу, гарошак, імкнулася адысці ад прастаты традыцыйнай кухні. Віктору падабаліся Верыны эксперыменты з замежнай кулінарыяй. Гэта дадавала ў паўсядзённасць некай элітарнасш. Ён ганяў відэльцам па талерцы зялёныя палкі стручковай фасолі, злавіўшы, адпраўляўу рот. Насця хуценька паела і, падзякаваўшы за вячэру, пайшла ў свой пакой. Джымі, матляючы доўгай поўсцю, мяккай паважнай чатырохлапай хадой паклыпаў за Насцяй.
Паеўшы, Віктор адсунуў ад сябе пустую талерку, прыкра ўздыхнуў:
— Задалбаўся рамантаваць. Трэба прадаваць машыну і купляць іншую. Гэта сваё адпрацавала... Ёсць у мяне знаёмы слесар у аўтасэрвісе, трэбаз ім дагаварыцца наконт рамонту. Ён з гэтай раздалбайкі цукерку зробіць, падмандзіць, падкру ціць... I трэба збыць каму-нець, пакуль зусім не ляснулася, — вочы гандляра блісканулі азартам. — Трэбауцюхваць.
— Дзе ты яе будзеш прадаваць?
— На аўтарынку, напэўна. А можна — па абяве ў газеце.
— За колькі9
— Я пакуль не ведаю, трэба прыцаніцца. Спачатку паспрабую піхнуць па максімуму. А там пабачым. Чорт, неахвота валандацца! На фірме спраў хапае, а тут яшчэ праблемы з машынай. Па зіме тужліва гэтым займацца. Летам — весялей, але да лета... — недагаварыў Віктор. набраў паветра і заклапочана выдыхнуў
— Ты казаў, знаёмы слесар дапаможа адрамантаваць. А ён дорага бярэ?
Веру занепакоілася. 3 грашамі было цяжкавата, вытраціліся амаль пад нуль: кватэра, рамонт, паездка за мяжу.
— Па сярэднеўзважаным кошце, у межах разумнага. . — адказаў Віктор і разважаў далей. — I галоўнае, — я яму давяраю. Чалавек правераны. Ёся Гельтман рамантуе ў яго сваё «Вольва». Гэта пра нешта гаворыць... Гельтмана не абдурыш. А Пончык наабум лагнаў тачку да слесараў у гаражы, а яны яму рухавік упаролі... Прычым як лоўка развялі. Зараз табе раскажу. — Віктор варухнуся, падаўся бліжэй да Веры і з нейкай з’едлівай заўзятасцю прамовіў: — Яшчэ тыя развадзільшчыкі. Карацей, прымаў замову сталы, дасведчаны слесар, абмацаў дэталі, абгледзеў як след машыну. Нармальна дамовіліся па кошце. Пончык ім задаволены — талковы мужык. Мінае тыдзень. Прыходзіць Пончык забіраць машыну з рамонту. Таго талковага мужыка і след прастыў а з гаража выплываюць два арлы гадоў па дваццаць. Сталі перад ім. Ногі — нарастапырку: «Мы слесарыпрафесіяналы, рамантавалі тваю машыну, і на дадзены момант яна не ездзіць, бо зламаўся рухавік». Пончык афанарэў: як так зламаўся рухавік? Ён жа быў у парадку. «А дзе той слесар? — пытаецца. — Мне з ім сур’ёзна пагаварыць трэба». — «Яго больш не будзе, размаўляйце з намі», — адказваюць шчыглы. Тут Пончык дапяў: той дасведчаны старпёр толькі замовы прымае... дзеля, так бы мовіць. станоўчага ўражання на кліента... бярэ свой працэнт і сыходзіць, а потым маладняк трэніруецца ў рамонце і вырабляе фокусы Пагойсалі маладзёны на машыне Пончыка, дзевак пакаталі з вецярком. Насіліся з такой хуткас-
цю, што накрыўся рухавік, кліна злавіў... Стаіць наш Пончык ля гаража, вочкамі лыпае. А яны яму: «Даплаціце за рамонт рухавіка, мы ліквідуем паломку». Тут да Пончыка вярнулася мова. Хацеў іх абмацярыць. Але агледзеўся — нікога паблізу няма, ніхто Пончыка не ўратуе. А гэтыя «слесары-прафесіяналы», ногі нарастапырку, вецер у галаве, яшчэ і адкалашмаціць могуць... З’ездзіў Пончык па Гельтмана. Вярнуліся да гаражоў на гельтманаўскім «Вольва», падчапілі пончыкаву машыну на трос і сшпла так, ціхенька пацягнулі дадому.