Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Стаянне ў чарзе стамляла. Адпакутавалі тры гадзіны, абмінулі апошняга польскагамытнікаі вырваліся на прастору аб'яднанай Еўропы. Пейзаж за вокнамі машыны адразу змяніўся. Вузкую дарогу густа абляпілі дамы. Дамы падступалі так блізка, што можна было разгледзець кожную драбніцу ў двары і, здаецца, зазірнуць у вокны. Дагледжаныя палісаднікі на падворках, кветнікі. Зялёнымі свечкамі збіраліся ў купкі пры доме дэкаратыўныя туі. У дварах стаялі гіпсавыя вазы, фігуркі гномаў, быццам дарослыя палякі не нагуляліся ў дзяцінстве і цягнуліся да казачных персанажаў Новая двухпавярховыя катэджы заможна разбудоўваліся ў дварах, выціскалі старыя хаціны. Гандлёвыя шыльды на польскай і рускай мове заваблівалі пакупнікоў з усіх бакоў. У Польшчы квітнеў прыватны бізнес. Усходнія палякі багацелі і рабілі капітал на плыні дробных гандляроў з суседняй краіны. Беларусь тым часам кінула капітал на ўзняцце пахіснуўшыхся гігантаў прамысловасці: буйных заводаў і фабрык і замацаванне калгаснага ладу жыцця на вёсцы. Прыватны бізнес ледзь ліпеў.
Вера зачаравана пазірала ў акно. Раптам успомніла, што ў яе ёсць польскія карані: прабабуля па мацярынскай лініі была полькай.
Павузкіх двухпалосных дарогах несупыннай плынню несліся машыны. Пагрозліва навісалі грувасткія доўпя фуры. Віктор пачаў чартыхацца.
— Дарогі — поўны трындзец, — гэтыя словы былі самым цэнзурным варыянтам са сказанага. — Добра, што праедзем па Польшчы ўдзень, ноччу на гэтых дарогах можна ашалець, —
раздражнёна цадзіў Віктор. — He, ну яго на фіг — ноччу ехаць па Польшчы. Я ў такія гульні не гуляю.
Вера не звяртала ўвагі наВіктораву лаянку. Яна насалоджвалася выглядам новых катэджаў і стрыжаных газонаў Еўропа...
Пераначавалі ў прыватным прыдарожным гатэлі. Нядорага і ўтульна. Наступным днём бліжэй да палудня праязджалі апошнія польскія гарадкі, наперадзе быламяжаз Аўстрыяй. 3 дарогі Вера ўбачыла вялікі касцёл ў прыдарожным мястэчку.
— Давай заедзем сюды — глядзі, які прыгожы касцёл. Ты крыху адпачнеш, увесь час руліш, трэба зрабіць перапынак.
Віктор збавіўхуткасць і, пад’ехаўшы да развілкі, павярнуўу мястэчка. Яны праехалі па амаль бязлюднай вуліцы, спыніліся на плошчы непадалёку ад касцёла. Плошча была пустая Вера выйшла з машыны і, аглядаючыся па баках, пайшла да касцёла. Віктор, высунуўшы з машыны ногі, гартаў пакладзены на калені аўтамабільны атлас. Ля касцёла нікога не было. Акуратныя кветнікі аздаблялі касцельны двор, незвычайна ціха. Вера ўзняла вочы ўверх па высокіх касцельных мурах, выкладзеных з чырвонай цэглы. Касцёл стромка ўзносіўся ўвышыню, гатычнымі вежамі цягнуўся да неба. Вера абышла касцёл з чатырох бакоў Урачыста і ціха. Пастаяла некалькі хвілін ля галоўнага фасада, адухоўлена ўглядаючыся ў веліч будынка. На плошчы чакаў Віктор. Трэба ехапь далей. Віктор ішоў ёй насустрач.
— Давай прагуляемся паблізу, паглядзім, як палякі жывуць, — прапанаваў Веры.
— Пайшлі вось на тую вуліцу, — паказала Вера на аднапавярховыя ладныя дамы.
Вуліца пачыналася ад вугла плошчы. Яны турыстычнай няспешнай хадой пашпацыравалі нацянькі праз плошчу. На грудзях у Віктора матляўся фотаапарат, падоўжаныя шорты колеру хакі прыкрывалі калені над валасатымі лыткамі. Вера лёгкімі палатнянымі штанамі з шырокімі калашынамі падмятала асфальт. Наблізіліся да жытла. Першыя дамы выглядалі дагледжанымі, акуратна пафарбаваныя тынкаваныя фасады, палісаднікі, а далей... далей цягнуўся шэраг закінутых падворкаў. Некалі дабротныя цагляныя дамы стаялі пустыя, непрытульна
глядзелі бруднымі пыльнымі вокнамі без фіранак. Уваходныя драўляныя дзверы рассохліся, фарба аблезла. Вера спынілася ля дома з трэснутай сцяной. Шчыліна коса прабягала ад акна да фундамента, расшыралася ўніз. Вокны зеўралі дзіркамі пабітага шкла. Аскепкі шкла рассыпаліся ўнутры дома на падваконніку. Вуліца кінутых дамоў. Вера з Вікторам няўтульна патапталіся ў атачэнні пустых падворкаў і папляліся назад на плошчу. На плошчы ў цені дрэва стаяла сталая жанчына. Летні светлы капялюш, адзеты крыху набакір, кароткімі палямі навісаў над прасечаным зморшчынамі тварам. Жанчына некага чакала. Вера павагалася, хацела сесці ў машыну, але цікаўнасць узяла верх, яна пайшла да жанчыны. Мясцовая пані ўважліва з-пад капелюша вывучала турыстаў. Рэдкія птушкі ў гэтых мясцінах. Вера павіталася. Жанчына хітнула галавой у адказ.
— Скажыце, калі ласка... мы вось гулялі па той вуліцы, — Вера паказала рукой, — там шмат пустых дамоў. Чаму там не жывуць людзі?.. Дзіўна неяк.
Жанчына выдатна зразумела, пра што яе спыталі
— Няма працы, паехалі на заробкі, — шчыра адказала яна, зусім не цуралася турыстаў, ахвотна размаўляла... Добразычлівасць жыхароў невялікіх мястэчак.
— А-а, разумею, — заківала галавой Вера, — напэўна ў Аўстрыю.
— He... у Англію.
— У Англію? Дык Аўстрыя ж бліжэй... — перапытала Вера, думаючы. што нешта не зразумела.
— Едуць не туды, дзе бліжэй, а дзе ёсць праца і больш плацяць, — павольна тлумачыла жанчына. цягнула кожнае слова.
Яна гаварыла na-польску, і Вера сама сабе дзівілася, што выдатна яе разумее. Школьныя ўрокі беларускай мовы давалі практычны плён. Потым жанчына папыталася, куды яны едуць. Вера расказала пра адпачынак у Італіі.
— To добра... адпачываць на моры, то добра, — ухвальна прамовіла жанчына і пажадала прыемнага адпачынку. Развіталіся...
Віктор выязджаў з мястэчка і разважаў наконт убачанага:
— Гельтман мне вушы прагудзеў: Польшча, Беласток, гандаль, бізнес, багатыя палякі... лябеларускагапамежжа... А тут, паглядзі, зусім іншае жыццё...
Да месца адпачынку ў Італн дабраліся на трэці дзень бліжэй да вечара. Курортны горад разносіла весялосць. Запоўненыя людзьмі кафэ, музыка, шум і гам. Турысты бадзяліся павуліцах, лезлі пад колы «Мерседэса». Нарэшце, стомленыя, дабраліся да гатэля. Чатыры зоркі. Віктору фанабэрыя не дазваляла сяліцца ў трохзоркавы гатэль. А ў пяцізоркавы не дазвалялі фінансы. Чатырохзоркавы гатэль сустрэў невялікім холам з бліскучай мармуровай падлогай. Сучасныя скураныя канапы з нізкімі спінкамі ціснуліся да сцяны, а па-над імі віселі карціны з відамі старадаўняй Італіі. 3 рэцэпцыі на Клыкоўскіх глянула адміністратарка і абдарыла адпрацаванай усмешкай у выглядзе расцягнутых у бакі вуснаў. Віктор шлёпнуў на стойку два сініх пасведчанні асобы. Убачыўшы беларускія пашпарты, адміністратарка доўга недаверліва кру ціла іх ў руках. Краіна Беларусь — тэра інкогніта. Відавочна, Вера з Вікторам былі першыя беларускія турысты ў гэтым гатэлі. Адміністратарка пазірала на іх, як на экзатычных асоб. Атрымалі ключы ад нумара. Вера з чамаданам засталася чакаць у холе. Віктор тым часам спрабаваў усунуць грувасткі «Мерседэс» у вузкую шчыліну між машынамі, называную парковачным месцам. Паркоўка была вельмі малая. Кожны метр тэрыторыі пры гатэлі выкарыстоўваўся надзвычай ашчадна. Зямля ў курортнай зоне каштавала шалёныя грошы. Віктор бокам, крыху прыадчыніўшы дзверы — замінала суседняе аўто, вылузаўся з прыпаркаванай машыны. Вярнуўся ў хол. Падхапіўшы за высунутую ручку новы вялікі чамадан з металічнымі замкамі-маланкамі, пацягнуўяго да ліфта. Эфектны чамадан быў куплены з нагоды паездкі ў Еўропу Пафарсіць. Колцы тарахцелі і лёгка круціліся па мармуровай падлозе. Віктор уторкнуў чамаданную цяжкую гаргару ў кабіну ліфта. На сем кароткіх дзён адпачынку Вера панабірала ўбораў, наважылася бліскайь кожны дзень эксклюзіўнай сукенкай.
Гатэльны нумар быў з густам мэбляваны, але цесны. Амаль увесь пакой займаў вялікі ложак. Шторы на вокнах і пакрывала
на ложку пераклікаліся між сабой аднолькавай тканінай, Вера завалілася на ложак тварам уверх і раскінула рукі ў бакі. Яна ў Італіі ў чатырохзоркавым гатэлі. Шыкоўна. Некалькі гадоў таму яна нават і марыць аб гэтым не магла.
На вячэру ў гатэльны рэстаран Вера выйшла ў светлай сукенцы з адкрытымі плячамі і стылёвых басаножках на высокіх абцасах. Упырхнула ў рэстаранную залу і злавіла на сабе бессаромны пагляд чорнавалосага мужчыны з лёгкай карціннай няголенасцю шчок. Ён апёк яе вачамі. Прыемна казытнула самалюбства. Вера дэманстратыўна адвярнулася — я не такая. Мужчына сядзеў за столікам адзін, прытуліўшыся плячом да сцяны. Перад ім стаяла бутэлька і недашты бакал з віном. Шукальнік прыгод. Адзінокі воўк.
Набралі на талеркі салатаў, прыселі за стол, засланы беласнежным крухмальным абрусам. Вячэра і сняданкі ўваходзілі ў кошт гатэльнага нумара па сістэме паўпансіёна, Замовілі бутэльку вады без газу. Пасля дарогі было не да спіртнога, балела галава. Рэстаран запаўняўся людзьмі. Гоман, мітусня, ляскат талерак і відэльцаў. Між столікамі лёталі афіцыянты, падносілі стравы з кухні. Бесперапынна боўталіся кухонныя дзверы. Афіцыянт, выпісаўшы зігзаг, падруліў да стала, і перад Верай з’явілася талерка з цалкам прыгатаванай дробнай птушкай, накшталт абшчыпанага і запечанага голуба. Сінюшная птушка прыгожа абрамлялася складаным гарнірам з гародніны. Еўропа.
— Я гэта есці не буду, — спалохана гледзячы на засмажанага касцістага птаха, склала вусны ў крывыя складкі Вера і пакратала відэльцам птушынае цела.
— Значыць, я з’ем два экзэмпляры, — аблізнуў вусны Віктор.
Вера можа б і паспытала экзатычнага мяса. Аднак грызці птушыныя косці ў рэстаране чатырохзоркавага гатэля ў вячэрняй сукенцы на віду ў наведвальнікаў зусім не эстэтычна. Адзінокі няголены воўк будзе на яе глядзець, а яна — разгрызаць косці замуштраванага птушаняці. О, не! Вера ўторкнула відэлец у кавалак варанай памяранцавай морквы і аднесла яе ў рот, пража-
вала. Рэдкая дрэнь. He губляючы самавітай асанкі, праглынула моркаўку.
За суседнім сталом вячэрала сямейная пара пажылых італьянцаў. Жонка, звяртаючыся да мужа, прамаўляла хрыплым пракураным голасам:
— Фелічыа... пронто.. перфаворэ... —нештахрыпелаяна па-італьянску, вочы на ўчарнелым ад загару твары гарэзліва смяяліся
Сівы як лунь, але спрытны і рухавы Фелічыа, расквеціўшы твар усмешкай, узнімаў бакал з віном і прыветна ківаў галавой маладзіцам гадоў крыху за дваццаць, доўгавалосым зграбным бландзінкам з блудлівымі, бегаючымі паглядамі. ЖонкаФелічыа забаўлялася заляцаннямі мужа да маладых красунь.
Вера засоўвала ў сябе гарнір. За морквай пайшла адвараная капуста брокалі. Моташна. Правільнае гародніннае харчаванне патрабавала вытрымкі.