Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Харошы пуць! — з выпраўкай крутнуўся і пашыбаваў на даламогу калегу муштраваць тройцу з румынскай машыны.
«Якія культурныя ў Аўстрыі паліцэйскія, нават некалькі слоў на рускай мове ведае», — ухвальна думала пра даўгалыгага Вера. Яна павярнулася да ветракоў, разглядала прапелерам круціўшыяся ў паветры лопасці. Ахопленая рамантычным настроем, Вера не бачыла, як потны ад хвалявання румын, у мокрай пад пахамі сарочцы, з кропелькамі поту наілбе, лісліва круціўся ля паліцэйскага. Як усунуў у далонь даўгалыгаму паліцыянту хабар. Той спрытна хапнуў, і складзеная ў некалькі разоў буйная банкнота валюты праз імгненне з рукі вартаўніка правапарадку перакачавала ў кішэнь форменнага адзення. Усім зрабілася прыемна. Румыны павесялелі. А задаволеныя паліцэйскія, напусціўшы на
твары строгасці пры выкананні абавязкаў вальяжна селі ў машыну з выключаным праблісковым маячком і рушылі на аўтабан...
Далейшы шлях быў доўгі, манатонны і звычайны: начавалі ў прыдарожных гатэлях, намотвалі коламі кіламетры дарог. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад беларуска-польскай мяжы пайшоў дождж. Неба зацягнулі шэрыя хмары, падобныя на густы курадымны туман. Дождж пасыпаў невялікі і нудны, дробныя кроплі павольна сцякалі з хмар, дакучліва накрапвалі на шкло машыны. На памежжы дождж сцішыўся. Хмары зрабіліся рванымі, шэрымі кудлатымі ашмёткамі рухаліся па небе, навісаючы над мытняй. Вера з Вікторам адстаялі дзве гадзіны ў чарзе, падышлі пад самы ггункт пропуску. Ад будынка польскай мытні па тратуары прайшоў кот, прыпыніўся ля машыны, што стаяла перад Вікторавым «Мерседэсам», і сеў намокры асфалы. Журботна і сіратліва зазірнуў у вочы кіроўцу. Кіроўца таптаўся ля расчыненых дзвярэй машыны Ён адразу нахіліўся да ката і спагадліва пагладзіў па спіне. Кот не зварухнуўся, толькі каціная пыса ўзнялася вышэй і глянула тужлівымі вачамі. Кіроўца замітусіўся.
— Зараз, зараз я цябе пакармлю, — шпарка адчыніў ён багажнік і пачаў шастаць па пакетах.
У пакеце адшукаў кавалак варанай каўбасы і кінуў ружовае каўбаснае колца кату. Сам спачувальна прысеў на кукішкі побач з чорна-белай плямістай тварынай. Кот абыякава панюхаў вараную каўбасу, ўзняў дакорлівыя вочы на кіроўцу: ты мне такую фігню прапануеш? Развярнуўся і, хістаючы каціным задам, няспешна пайшоў прэч.
— Я паняў цябе, кашак, — прымружыўшы вочы, сказаў кіроўца.
Каўбаса ружовым круглым апляцкам засталася ляжаць на асфальце.
Візгатнулі тармазы. Дзве машыны BMW, падляцеўшы збоку да пачатку чаргі, рэзка затармазілі, спыніліся. Першая носам нахабна ўклінілася ў аўтамабільны шэраг Як па камандзе з машын парамі выйшлі па двое хмурых мужыкоў. Коратка, амаль пад нуль стры-
жаныя, яны пасталі шырока расставіўшы ногі і набычылі ілбы. На машынах— расійскія нумары. Чарга маўчком, насцярожана, сачыла за прыбыўшай камандай. Пярэдні з чацвёркі наблізіўся да кашачага кармільца і без прывітання груба запытаў:
— Слышь... как лучше проехать на Ростов?
Мужчына спакойна і ўраўнаважана абгледзеў «прышэльца» і манатонна. унікліва пачаў апавядаць пра магчымыя маршруты, усякі раз паважна звяртаючыся да коратка стрыжанага братана на «вы». Актыўны братан пачаў здзьмухацца і пад канец ветлівай кансультацыі нават выціснуў з сябе культурнае «спаснбо».
Аднекуль падляцеў польскі мытнік. 3 яго вуснаў на братана шахнула незадаволенае шыпенне. Мытнік укручваў у польскія сказы рускія словы, рэзкімі сякучымі паветра рухамі паказваў назад, адпраўляў братана ў канец чаргі. Ветлівы кансультант стрымана ўсміхаўся сабе ў вусы. Братан дастаў з барсеткі пасведчанне у барвовай карушцы, складзенае прамавугольнай кніжкай, спрытным рухам вёртка крутнуў пальцамі, разгарнуў перад мытнікам, важна тыцнуў яму пад нос. Твар мытніка пачаў налівацца крывёю, ён прабег вачамі па пасведчанні і, нервова здрыгануўшыся, сышоў. Чацвёрка коратка стрыжаных уразвалачку прахаджвалася ля двух БМВ. Праз хвіліну паспакайнелы мытнік вярнуўся з напарнікам. патлумачыў братану на польска-рускай мяшанцы, што яны зараз зробяць мытны агляд без чаргі. і размашыстым жэстам паказаў, куды праехаць. Дзве пары братаноў заскочылі па машынах БМВ і самаўпэўнена паехалі ўслед за мытнікамі.
— Зараз ім зробяць «кантроля шчыгалёва», — гулліва, з подсмехам прамовіў ветлівы кансультант.
— Кантроля шчыгалёва? — спытала Вера, і з жаночай нясціплай зацікаўленасцю папрасіла: —А раскажыце, што гэтатакое.
Кансультант быў словаахвотлівы і, прыхоўваючы задаволеную ўсмешку пад пракуранымі вусамі, патлумачыў:
— Раскруцяць, разбяруць машыны па вінціках і запчастках. Потым прыйдзецца паўдня назад збіраць... Нічога, яны ўчатырох хлопцы спрытныя, збяруць. Знайшлі прыгоды насваю жо... —
вусаты кансультант замяўся, зірнуў на Веру і выправіўся. — На сваю галаву... Занадта верылі рабяты ў спецкарушкі, — стрымана хмыкнуў ён. — Затое ў наступны раз без чаргі не палезуць...
Мытны агляд прайшоў для Веры з Вікторам спакойна, без зачэпак. Адзін раз расшпілілі чамадан. Усё... Потым — беларуская мытня, і колы «Мерседэса» заехалі на родную зямлю. Хмары патроху разганяў вецер, дзесьці ў прасветах праглядалася блакітнае неба, прабіваліся нясмелыя сонечныя промні. Ля ланцуга машын, што чакалі чаргі на ўезд у Еўропу, увішна сноўдалі беларускія бабулі з торбамі: прадавалі самаробныя піражкі, печаныя на алеі, піва ў шкляных бутэльках. Яны не былі падобны на еўрапейскіх пенсіянерак за рэстараннымі сталамі ў чатырохзоркавым гатэлі. Паношанае адзенне, клункі ў руках, заклапочаныя твары і ў вачах жаданне зарабіць капейку. Вера шчымліва разглядала праз акно, як яны ходзяць ад машыны да машыны. Жабрацкая старасць... Разглядала кіроўцаў, машыны ў доўгай чарзе, углядалася ў хмарнае неба. Радзіма здалася змрочнай і шэрай пасля феерычнага курорта і еўрапейскіх пейзажаў.
Прамінулі Брэст, і шырокая алімпійская траса панесла чорны бліскучы «Мерседэс» дамоў на Мінск. Праз некалькі гадзін сямейная пара Клыкоўскіх распакоўвала чамадан у мінскай кватэры.
12
Вечарам яны з Вікторам цапануліся. Вера неадкладна заўтра ж ірвалася праведаць дачку ў дзіцячым лагеры, непакоілася. Насця першы раз адна без маці заставалася так надоўга. Два тыдні. Віктору карцелаў офіс. Паднакапілася спраў. Узнялася спрэчка.
— He хочаш ехаць—абыду ся без цябе. Аўтобусам даеду, — з выклікам заявіла Вера. «Была б родная дачка, адразу б паляцеў», — злавалася яна на Віктора, але ўслых не папракнула. He было чым крыць. Міжволі злавіла сябе на думцы, што родны бапька наогул дачкой не цікавіцца.
— Праз лес будзеш швэндаць адна?
— Нічога са мной не зробіцца.
— Можна паслязаўтра з’ездзіць.
— Табе можна і паслязаўтра, і праз тры дні, а мне трэба заўтра, — холадна і ўпарта прамаўляла Вера.
Віктор незадаволена зыркануў на Веру. He раз заўважаў, як яна змянялася калі размова ішла пра дачку, станавілася ўпёртай, незгаворлівай... Пад гарачую руку хацеў паслаць куды падалей... розум нагадаў яму пра мацярынскія інстынкты.
— Ладна, матанёмся заўтра з раніцы. Прачнёмся раней, за паўдня акруцімся. У офіс пасля абеду заскочу, — неахвотна паабяцаў Веры
Звычайна свае жаданні ён ставіў вышэй за Верыны. Вера не кінулася з падзякай, унутры заставаўся непрыемны асадак.
Ранкам наступнага дня чорны «Мерседэс» заязджаў прасёлачную дарогу сярод лесу. Лес, празрысты і светлы, застыў у ранішняй бязветранай цішы. Між дрэў высцілалася стаптаным дываном, зелянела кустоўе чарнічніку, спліндраванае, прыбітае чалавечымі нагамі. Дарога была сухая, накатаная, зрэдку трапляліся невялікія кулдобіны. 3 правага боку з’явілася аблезлая выцвілая шыльда «Дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”». Вера засвяцілася. Праз некалькі сотняў метраў уторкнуліся ў абгароджаную тэрыторыю, За высокай агароджай віднеліся дахі аднапавярховых карпусоў дзіцячага лагера. Машыну пакінулі ля агароджы і ўдваіх зайшлі праз браму на аздараўленчую тэрыторыю. Ля цагляных старых, даўно не рамантаваных карпусоў, раскіданых пра прасторнай тэрыторыі, раслі высокія векавыя дрэвы. Лёгка, прыемна дыхалася паветрам, напоеным лясным водарам. У атрадзе нумар 5 Вера адшукала дзіця, што дватыдні было без маці. Дзіця не выглядала гаротным і журботным. Насця з вясёлым спрытам павісла ў мамы на шыі.
— Прывецік, дарагая мая, — сакатала Вера і абдымала дачку. — Як ты тут... не сумуеш9
—He, мама, тут весела... Мама, дзядзя Віця, тут кожны вечар дыскатэю бываюць! — спяшалася падзяліцца ўражаннямі Насця.
— Пойдзем да машыны. .. я табе цукерак італьянскіх прывезла.
Віктор стаяў воддаль і ў сцэне прывітання ўдзелу не прымаў, ацэньваючы, разглядаў тэрыторыю лагера. Знянацку над старымі пашарпанымі карпусамі дзіцячага лагера, ірвануўшы з калонак, грымнула сучасная заліхвацкая расейская папса і панеслася ў навакольны лес, спудзіўшы птушак.
— Чуеш, мама? Класныя песні... Я ж табе кажу — тут весела!
Пад гукі музычнага суправаджэння сям’я Клыкоўскіх вярнулася да машыны. Перад уваходам на тэрыторыю стаяла шырокая лаўка. Зямля ля лаўкі была вытаптана нагамі, гладкая, утрамбаваная. На лаўцы рэгулярна адбываліся бацькоўскія перадачы пачастункаў юным насельнікам лагера. Вера з дачкой ўселіся побач. Віктор прынёс з машыны пакет з цукеркамі.
— На, трымай, падарунак табе з Італіі, — падаў пакет Насці і пайшоў гуляць уздоўж лагернай агароджы.
Ён быў скупы на эмоцыі і пачуцці. Вера льнула да дачкі.
— Раскажы мне, што ў вас тут цікавага адбываецца? — спытала Вера дачку, пазіраючы на дахі за агароджай. Вера ні разу не была ў дзіцячым лагеры. Яе дзіцячыя канікулы прайшлі ў двары дома — дзіця гарадскога асфальту.
— Шмат цікавага, — паведаміла, смокчучы салодкую сасульку, Насця — яна паспела разгарнуць і адправіць у рот італьянскую цукерку, у руцэ шамацела бліскучай цукерачнай абгорткай. —Розныя конкурсы бываюць, спаборніцтвы. Зарадку кожны дзень робім... Ой, мама, што я табе зараз раскажу, — таямніча прамовіла Насця і прыхілілася да маці. — Хлопчыкі са старэйшага атрада лазяць праз дзірку ў агароджы... там дошка адсоўваецца, дык яны лазяць за тэрыторыю лагера і ходзяць у ларок па піва і цыгарэты.
— У які ларок9 — акругліла вочы Вера.
— Я не ведаю, мама. Трэба ісці некуды праз лес і там ёсць ларок з півам
Мы з сяброўкамі іх падпільнавалі, калі яны з півам назад у лагер вярталіся. Мы іх папярэдзілі, каб больш не хадзілі, таму што ў лесе ходзіць маньяк.