Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
Цётка расказвала, як выклікалі ў «органы» на размову, прапанавалі падслухоўвапь, падглядаць за сем’ямі вайскоўцаў і пісаць даносы, а баба Ядзя адмовілася. Думала, гэтым скончыцца... «А далей вунь што сталася», — на дзіва спакойна, будзённа апавядала яна.
Вочы журботна глядзелі то на Веру, то некуды ўдалячынь, нібы зазіралі ў мінулае. Справы даўно забытых дзён... За знешнім спакоем цёткі Вера пранізліва адчувала перажытую роспач, страх, адчай і прагу жыцця насуперак усяму. Г этым вечарам яны прасядзелі даўжэй звычайнага. Цётка расказвала, расказвала. Торт застаўся стаяць на стале некрануты, у кардонным карабку, перавязаным шпагатам.
Вера вярнулася дамоў з цяжкім сэрцам. Віктору нічога не расказала. Калі-небудзь іншым разам... Потым. Сёння яна больш не хоча аб гэтым гаварыць...
13
У офісе па кутках распаўзлася цягучая цішыня. Віктор корпаўся з паперамі. Нахіляўся над сталом і асадкай упісваў лічбы ў радкі бланкаў. Адарваўшы пагляд ад папер, шчоўкаў па кнопках шырокага як лапаць калькулятара. Саша ўпендрыўся ў экран камп’ютара. Камп’ютарнае святло аблівалашызым святлом прысунуты даманітора твар. Грыва валасоў навісаланад атупелымі
ад глядзення ў экран вачамі. Віктор адсунуў паперы і прываліўся да спінкі офіснага крэсла, пакруціўся на вінтавым механізме з боку ў бок, агледзеў офіс.
— Н-да, Санёк, хутказробяць нам адсюль дэпартэйшэн.
Саша асалавела адарваўся ад манітора, затуманенымі зенкамі лавіў рэчаіснасць.
— Што ты сказаў? — перапытаў Віктора, выходзячы са стану прастрацыі.
— Дэпартэйшэн, кажу, хутканам зробяць... дзесьці павясне.
— Гэта ўжо вырашанае пытанне? Я думаў рассасецца.
— Сказалі — канчаткова. Высяляюць нас адсюль... Трэба шукаць офіс у іншым месцы. Цана арэнды на новым месцы . сам ведаеш. А тут будзе кафэ. Цэнтр горада, ласы кавалак.
— Учора бачыў, шасталі тут двое, аглядалі памяшканні, — незадаволена прамовіў Саша.
— А ты рэстаратара-кафэратара бачыў9 Яшчэ той ушлёпак. Гадоў дваццаць сем, дваццаць восем на выгляд... пальцы веерам: «Я здзесь здзелаю кафэ», — перадражніў Віктор ушлёпкаву манеру размаўляць і дадаў: — Дзелавы, рэзкі, хоць заўтра на міністра. Я па наіўнасці задаў яму пару канкрэтных пытанняў пра тэрміны, пра дамовы. Ведаеш што ён мне адказаў?
Саша адмоўна матнуў галавой, рукой скінуў з ілба навіслую грыву, ухмыльнуўся.
— I што ж ён табе адказаў?
— Карацей, гэты амаль што міністр важна мне адказаў: «Не магу сказаць нічога канкрэтнага. Мне трэба параіцца з мамай...». Сасунок...
— А без мамы ніяк9 — іранічна спытаў Саша і склаў бровы домікам.
— Куды яму без мамы? Мама ўплывовая цётка з сувязямі, хапанула памяшканне ў цэнтры. А сынкаў бізнес уводзіць, трэніруе. На нас будуць трэніравацца. Так што рыхтуйся вызваляць памяшканне . Перазімуем. Прыйдзе вясна і гуд бай май фрэнд.
— А што гэта з ім за васал ходзіць? Непрыемны тьш. Вочы бегаюць. Сталы мужык, а юліць перад сасунком як пацан. .
— Затое на іншых вякае смела... Мама саглядатая паставіла. Дзіця каб у бізнес уводзіў.
Саша падняўся з-за стала, выцягнуў з кішэні пачак цыгарэт «Мальбара», спрытна стукнуў пстрычкай па дну, адна цыгарэта вытыркнулася над пачкам.
— Што робіць будзем? — спытаў ў Віктора.
— Трэба шукаць іншы офіс... Я прабіваў прапановы.., дорага, блін. I месцы нязручныя. Тут, канечне, было нашмат лепш.
— I пройдзе час, і прыйдзеш ты на старое месца, дзе некалі месціўся офіс, замовіш у кафэ келіх каньяку, вып’еш і парадуешся за новых бізнесменаў, якія лёгка вышвырваюць за парог старых мацёрых прадпрымальнікаў, — ёрнічаў Саша
— Я цаню твой гумар. . нагі маёй у гэтым кафэ не будзе, — злосна цадзіў Віктор скрозь зубы. — Каньяк? Які каньяк? Хіба дусту купіць і дустам пасыпаць іх кафэ.
•— Пайду на вуліцу, перакуру гэта дзела.
Саша падчапіў з пачка высунутую цыгарэту, заціснуў між двума пальцамі і падаўся да дзвярэй. Пачак кінуў на стол...
Вясной, у красавіку, яны пераехалі з карабкамі папер, камп’ютарамі і заклапочанасцю ў іншы офіс, больш прасторны і ўдвая даражэйшы. Справы ішлі ні шатка ні валка Аб’ёмы продажу скарачаліся, выдаткі і падаткі раслі.
У пакінутым малымі фірмачкамі паўпадвале новыя гаспадары рукамі будаўнікоў ліхавалілі цагляныя перагародкі, расшыралі прастору пад залу кафэ і вялікі бізнес.
У хуткім часе пасля вышэйзгаданых падзей, у адзін з вясенніх дзён Вера і Віктор Клыкоўскія атрымалі паведамленне, што выйгралі грынкарту і могуць атрымаць від на жыхарства ў Канадзе...
14
У кафэ на Нямізе на адкрытай тэрасе за столікам сядзелі дзве прыяцелькі Ліда і Вера. На другі бок вуліцы віднелася невялікая царква. Рэшткі расталага марожанага бялелі на дне шкляных крэманак. На тэрасу выйшла афіцыянтка, спапяліла наведвальніц паглядам: сядзяць чорт ведае колькі часу, хутчэй бы разлічыліся
па рахунку і звалілі адсюль. Цень афіцыянткі, памаячыўшы між сталамі. няўлоўна знік.
— Значыць, з’язджаеш у Канаду? А чаму ты гэтак раптам, знянацку вырашыла з’ехаць? — спытала Ліда.
— He раптам... зусім не раптам... Мы з Вікторам даўно аб гэтым думалі. У Віктора аднакласнік некалькі гадоў таму пераехаў у Канаду на сталае жыццё. Задаволены... Віктор з ім сазвоньваецца Апошнім часам часта кантактуюць па інтэрнэце. Аднакласнік нядрэнна ўладкаваўся, высокія заробкі ў Канадзе, нам да такіх заробкаў далёка. Ён нават падумвае купіць там дом... Нядаўна яны з жонкай прыязджалі ў Мінск, зазірнулі да нас у госці. Столькі цікавага расказалі аб гэтай краіне, — захоплена дзялілася Вера. У нейкі момант яна няўпэўнена крутнула зялёнымі вачамі, цень сумневу праслізнулаў паглядзе. —Праўда, Лена была ў тым самым пінжаку, што і пяць гадоў таму перад ад’ездам у Канаду, — прыпомніла Вера жонку Вікторавага канадскага сябра і прадоўжыла: — Прынамсі, калі я буду расказваць пра заможнае жыццё, то хоць бы пшжак памяняю.
— Мне здаецца, пераехаць у Еўропу было б лепш... бліжэй да радзімы.
-— Хм... He так проста ў Еўропе атрымаць від на жыхарства. А ў Канаду мы выйгралі грынкарту. На законным грунце... Там ў нас будзе больш магчымасцяў добра ўладкавацца, — стрымліваючы радасць, падзялілася Вера.
«Мы выйгралі грынкарту» прагучала нібыта «мы выйгралі ў латарэю буйную суму грошай». Ліда бачыла, што чалавек прыняў канчатковае рашэнне з’ехаць з краіны. З’ехаць абы з’ехаць. He важна куды. Там будзе лепш. Ліда не разумела Веру. Навошта так кардынальна мяняць жыццё дзеля міфічнай лепшай долі... Мы ўсе марым аб дзівосным садзе, поўным руж, які знойдзем за небасхілам... Ці ёсць той сад9 Ці будзе там лепш?
— А што за грынкарта? Як яе атрымліваюць?
— Трэба запоўніць спецыяльны бланк... і гэтак далей... нецікава... Потым праходзіш сумоўе з прадстаўніком Канады... Я хвалявалася... — Вера заварушылася, успаміны ўзбударажылі, перабіраючы пальцамі пастукала па сталу і з палёгкай прамові-
ла: — Хвалявалася дарма. Усё прайшло гладка. Мы з Вікторам удваіх былі на сумоўі. Нам задавалі розныя пытанні. .. на англійскай мове. Віктор скончыў школу з англійскім ухілам і яшчэ самастойна займаўся, падвышаў узровень. Ён даволі прыстойна размаўляе. Я пахадзіла на англійскія курсы,... у доме афіцэраў ёсць дзённыя групы... ведаеш, гэта зручна ўдзень займацца, і галава лепш цяміць, чым вечарам... Я засвоіла неабходны мінімум. Мы добра адказвалі на пытанні.
Вера сабой ганарылася. Яна прысунулася да спінкі стула, расправіла плечы, у рухах праслізнулі драбніцы пыхлівасці. Скончыўшы апавядаць пра сумоўе, яна заклапочана паведаміла: — Трэба прайсці поўны медычны агляд, каб не было ніякіх захворванняў.
Ліда кранула вусны непрыкметнай ухмылкай, пакруціла срэбраны бранзалет на запясці.
— Калі праблемы са здароўем — вылечаць і ў Канадзе. Я мяркую, там высокі ўзровень медыцыны.
— Канечне... вельмі высокі ўзровень, — безапеляцыйна, падкрэслена нахвальвала Вера канадскіх медыкаў.
— Дык у чым праблема, навошта ўсебаковы медыцынскі агляд?
— Вытрачацца на лячэнне імігрантаў яны не хочуць, такая дзяржаўная палітыка.
— Хворых ім не трэба... разумею... Бяруць маладых, здаровых і адукаваных, збіраюць вяршкі з іншых краін... Нядрэнна прыдумана, — бадзёра, з гуллівай весялосцю паёрнічала Ліда. — А кім ты ў Канадзе збіраешся працавапь?
— Я думаю знайсці працу па спецыяльнасці... Фэшндызайн, — манерна вымавіла Вера. — Людзі з маёй спецыяльнасцю там запатрабаваны,
Ліда глядзела на Веру і адчувала: не будзе фэшн-дызайну, будзе звычайнае жыццё эмігрантаў, прыйдзецца брацца за любую працу. Лепшыя працоўныя месцы занятыя карэннымі жыхарамі, і саступаць яны не збіраюцца. Ханя... хто ведае... можа Веры пашанцуе. Вера лунала ў аблоках. Ёй здавалася, што злавіла за хвост удачу. Канада маніла і заваблівала яе: мроіўся
высокі ўзровень жыцця, новая прыступкаўразвіцці. Адчувалася нецярплівасць. хутчэй дабрацца да амерыканскага кантынента, а там... там прыйдзецца крыху папрацаваць і будзе лепш, чым на радзіме. Зрэдчас некаторая заклапочанасць усё ж праступала на твары: трэба прадаць кватэру, машыну, сабраць неабходныя паперы, груд клопатаў.
— Ёсць адзін казытлівы момант, — высяваючы зерне сумневу, прамовіла Ліда. — Наконт працы і адаптацыі ў новым грамадстве... гэта даволі складана і ў псіхалагічным, і ў матэрыяльным плане.
Вера хутка адказала:
—Я думала на гэты конт... Я разумею, што трэба наладжваць адносіны з мясцовымі жыхарамі. гэта дапаможа хутчэй інтэгравацца ў грамадства. 3 эмігрантамі мы з Вікторам стасавацца не будзем, — важка прамаўляла яна, упэўненая ў правільнасці выбранага шляху.
■— Вера, гэта ты хочаш сябраваць з канадцамі і верыш, што канадцы будуць сябраваць з табой. А яны, ці захочуць яны з прыезджымі знацца? Наўрад ці. Хто ты для іх? Эмі-грант-ка.
Вера прыйшла ў лёгкае замяшальніцтва, рыска недаўмення пралягла на ілбе над прыўзнятымі брывамі . Яна фэшн-дызайнер... Віктор адукаваны чалавек, валодае англійскай мовай. Як гэта канадцы не захочуць сябраваць? Ліда не разумее, аб чым гаворыць. Праз момант Вера ўпэўнена ўсміхнулася.
— У нас атрымаецца.
— Я была б рада. . Проста я назіраю за эмігрантамі ў Беларусі... Напрыклад, в’етнамцы. Сярод іх ёсць урачы, інжынеры. У нас яны не працуюць па спецыяльнасці, у асноўным гандлююць на рынку... I я не бачыла, каб ты з імі сябравала. Яны жывуць сваёй дыяспарай.