Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Маньяк?! — спалохана дзерганулася Вера, яе ахапіла трывога.
— Так, мама, нам так сказалі васпіталкі. А хлопцы, каторыя з півам і цыгарэтамі, сказалі, што мы малалетнія дэбілкі і што ніякага маньяка няма, і што васпіталкі нас палохаюць, каб мы ў лес не бегалі. А яшчэ яны сказалі, што калі мы іх закладзем, раскажам васпіталцы пра дзірку ў агароджы, то яны нам наваляюць... а мы і не збіраліся расказваць... А ўчора да нашай васшталкі ейны хахаль прыязджаў, і я бачыла як яны за корпусам цалаваліся.
«Нічога не скажаш — насамрэч весела, асабліва васшталцы Добра, што з хахалем толькі цалавалася...» — супакоіўшыся, падумала Вера.
— А сяброўка ў цябе ёсць?
— Канечне, мама Яе завуць Даша. Мы з Дашкай заўсёды разам.
— Вы з ёй у адным пакоі жывяце?
— He толькі з ёй. У нас у пакоі — дваццаць ложкаў і дваццаць дзяўчынак.
— Нічога сабе, — крутнула галавой Вера.
— Мама — гэта ж весела! А адна дзяўчынка ваабражала... выпендрываецца перад намі... Дык мы з Дашай ночы ёй твар зубной пастай абмазалі... а калі скончыцца змена, у нас будзе развітальны касцёр.
Вера ўмільна разглядвала дачку. Шчаслівае дзяцінства: дваццаць чалавек у адным пакоі са старымі ложкамі, дзірка ў агароджы, хахаль васпіталкі, начны развітальны касцёр. Учора вечарам Вера пераймалася, што дачка засумавала без яе, будзе прасіцца дамоў. He просіцца Расце Насцёна... Яны нядоўга пасядзелі на лаўцы. Насцёна заспяшалася на конкурс. Вера яе не затрымлівала.
Дамоў Вера вярталася спакойная, здаецца сама пабывала ў бесклапотным дзяцінстве. Адно яе непакоіла, Насця нахапалася ў лагеры некультурных слоў: дэбілка, хахаль, выхавацельку васпіталкай называе. Трэба будзе папрацаваць з яе мовай. Узровень выхавання трэба падцягваць да еўрапейскага. Вера чамусьці ўспомніла ветлівага, выхаванага паліцэйскага з Аўстрыі, што пажадаў ім з Вікторам «харошы пуць».
Віктор адвёз Веру накватэру. Пасля абеду, спехам перакусіўшы, паімчаўу офіс...
Праз тыдзень скончылася змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры. А потым прамільгнулі апошнія летнія дзянькі. Насця пайшла ў школу. Начапіўшы на плечы ранец, поўны кніжак, цяжэйшы год ад года, яна выходзіла за парог кватэры і накіроўвалася за ведамі. Раз на тыдзень Вера правярала дзённік і ставіла пад подпісам настаўніцы свой размашысты подпіс...
Верасень круціў пераменлівым надвор’ем. Праходзілі цягучыя, нудныя дажджы. Хмарыла. Шарэла і нізка навісала неба. Знянацку наляцеўшы вецер рваў хмары, гнаў іх па небе. На змену шэрым хмарам прыплывалі дымныя аблокі, з-за іх выглядвала жоўтае яркае сонца, непякучае, стрыманае. Пад канец месяца прыйшло бабіна лета. Цёплыя дні з ціхім шорахам лісця, з павуцінкамі ў паветры, апошні подых мінулага лета перад надыходам сапраўднай халоднай восені. У адзін з такіх пагодлівых дзён Вера ехала праведаць цётку. Апошнім часам Вера рэдкаў яе бывала, Закруцілі справы, клопаты... Сёння нарэшце выбралася.
Аўтобус разухабіста кайіў па вуліцы Карла Лібкнехта, нямецкага рэвалюцыянера, правадыра пралетарыяту. Недзе паблізу за дамамі праходзіла вуліца яго саратніцы Розы Люксембург. У Германп рэвалюцыя заглухла, так і не пачаўшыся, і беларусы ў краіне перамогшага пралетарыяту прытулілі на мінскіх вуліцах рэвалюцыйныя імёны. Стары раён. Двух, трохпавярховыя дамы, разбаўленыя пяціпавярховікамі. У гэтым старым раёне жыла Верына цётка Марыя. Аўтобус, нервова торкаючыся, спыняўся на прыпынках, усмоктваў пасажыраў, няўклюдным пеналам высоўваўся на праездную частку, завыўшы, набіраў разгон. За стырном аўтобуса валадарыў кіроўца-гоншчык Ліха разганяў машыну і раптоўна даваў па тармазах. Пасажыры гайдаліся на поручнях. Вера абачліва ўчапілася рукой у стойку, вочы звыкла ўглядаліся ў пейзаж старых вуліц. На другім баку дарогі на прыпынку сядзеў малады мужчына, п’яны і расхрыстаны. Крысо сарочкі выбівалася з-пад дзяжкі, галава бязвольна звісала на грудзі. Ён зварухнуўся, падняў цяжкую галаву і асалавела зірнуў
убок. Вера пазнала знаёмы профіль. «Лёнчык!» Аўтобус, падвываючы, паляцеў далей. Лёнчык аддаляўся, драбнеў, схаваўся за бакавой сцяной прыпынку. «Дагуляўся... дашўся...» — жаль, змяшаны з раздражненнем, шкрабануў у Верынай душы, веерам праляцелі блытаныя ўспаміны іх сумеснага жыцця. Тут паблізу на «Розачцы» жылі Лёнчыкавы бацькі. Сумленныя пралетарыі працавалі на дзяржаўным заводзе, вызваленыя ад гнёту клятых капіталістаў Вера прынцыповай розніцы не бачыла, што на дзяржаўным прадпрыемстве восем гадзін адтрубіць, што на прыватным. Дарма грошы ніхто не плаціць. Сын пралетарыяў пайшоў далей, вызваліўся поўнасцю, скінуў з сябе ланцугі працы. Цэлымі днямі боўтаўся без справы.
Аўтобус спыніўся Вера, задуменная, павольна выйшла з салона на вуліцу. Крыху пастаяла, углядаючыся ў аддалены прыпынак, дзе сядзеў п'яны Лёнчык. Некалі яны жылі разам пад адным дахам. Так даўно гэта было, што здаецца няпраўдай. Вера страсянула галавой, адагнала назаляючыя думкі, вёртка крутнулася на абцасах і пайшла ў двор дома. Верына цётка жыла ў пяціпавярховіку недалёка ад прыпынку. Вокны выходзілі на вуліцу. Завыванне аўтобусаў і машын чулася ў пакоях з раніцы да вечара. Толькі глыбокай ноччу наступаў кароткатэрміновы спакой. Верападышладаўвахода. У руцэ яна трымала кардонны карабок з тортам, перавязаны крыж-накрыж шпагатам. Вольнай ру кой асцярожна падпіхнула пад’ездныя дзверы, каб не раструшчылі карабок, і прашмыгнула ў пад’езд. Старыя сцены ўздоўж лесвіцы, да паловы афарбаваныя ў сіні колер, аблупіліся. Месцамі павывальваліся кавалкі тынкоўкі, пакінуўшы неглыбокія з крывымі абрысамі яміны. Лесвіца была чыста вымецена. На пляцоўках стаялі вазоны з кветкамі, хілымі і няўклюднымі На паўголых дудках тырчала па некалькі зялёных лістоў. У кватэры трымаць неэстэтычна, а выкінуць на вуліцу шкада.
Цётка сустрэла Веру з радасцю. На бледнаскурым твары свяціліся жывыя дапытлівыя вочы. Баваўняны танны халат шырока сядзеў на худых плячах. У кватэры была стэрыльная медычная чысціня. Цётка ўсё жыццё працавала медсястрой і мела схільнасць праціраць, мыць, дэзынфіцыраваць. Бедная
абстаноўка—у надраенай кватэры. Цётка жыла адна. Замужняя дачка рэдка яе праведвала, жыла далёка ад дома. 3 Санкт-Пецярбургане наездзішся. Праз хвіліну худая, сухарлявая цёткажвава круцілася на кухні ля пліты.
— Я табе супчыку разагрэю. Свежы, сёння зварыла, — абавязкова хацела яна накарміць пляменніцу.
Вера супу не хацела, але пагадзілася, каб зрабіць цётцы прыемнае. Талерка з гарачым супам паўстала на стале перад Верай. Карабок з тортам неразвязаны стаяў з другога краю.
— Як Насцёна9 Добра вучыцца? — спытала яна Веру.
— Па-рознаму. У асноўным добра, але часам падлянуецца... Тэлевізар паглядзець любіць, пагуляць.
— Што ты ад яе хочаш9 Яна ж — дзіця. А сама як?
— Нармальна, спраўляюся...
Яны крыху паразмаўлялі аб будзённым. Веры падалося, што размаўляла цётка сёння неяк фармальна, нібыта хаваючыся за нязначнай размовай. Вера ела суп. Цётка замаўчала і ўважліва яе разглядала, кратала рукой звісаючы са стала край цыраты. Нерашучасць застыла на яе бледным твары.
— Нешта здарылася? — усхвалявана спытала Вера, узняўшы вочы ад талеркі з супам.
— He, не... нічога не здарылася, — паспешліва супакоіла цётка, вугалок ротасутаргава дрыгануўся. Янаадвялаўбок вочы, утаропілася ў адну кропку, ціха ўздыхнула. — Хаця... здарылася, але вельмі даўно... і даўно забыта.
— Здарылася... і даўно забыта? Цёця Марыя, не кажыце загадкамі, Вы мяне палохаеце.
Цётка рэзка павярнула галаву і пранізліва зірнула Веры ў вочы.
— Гэта тычыцца тваёй бабулі Ядвігі.
— Цёця Марыя, што вы так растрывожыліся9 Столькі гадоў прамінула. Ведаю я гэту гісторыю. Калі вы і мая мама былі зусім малыя, баба Ядзя пайшла з дому і знікла без вестак.
— Яна не знікла... Яе пасадзілі ў турму на дзесяць гадоў. Адправілі ў лагер... у Сібір, — абцугамі выцягваючы з сябе
словы, адказала цётка, зноў ціхаўздыхнула, пакутлівыя ўспаміны перасяклі зморшчынамі спахмурнелы лоб.
У Веры па целе прабеглі дробныя агідныя мурашкі. Яна на імгненне замёрла, знямела. 3 акна з расчыненай форткі ўлятаў манатонны гул вуліцы. Цётка сціснула далонню край стала, пад бледнай празрыстай скурай рукі выступілі блакітныя вены.
— У турму? За што?! — здушана выціснула з сябе агаломшаная Вера.
— Нібыта за антысавецкую дзейнасць, — глуха прамовіла цётка і сціснула вусны. Памаўчала. Цяжка, з абвостраным болем у голасе загаварыла далей: — Яна людзям адзенне шыла, зарабляла, каб дзяцей карміць, -— уся яе дзейнасць... Потым рэабілітавалі. Невінаватая... Толькі з турмы яна не вярнулася. Загінула там.
Вера заціснула рот далонню. Вочы наліліся слязамі. Буйная салёная кропля адарвалася з вугалка, пабегла па шчацэ. Вера плакала па бабулі, якую ніколі ў жыцці не бачыла. Адпусціўшы далонь з вуснаў, зглынула горлам і здушаным голасам спытала:
— Чаму вы і мама аб гэтым ніколі не расказвалі?
— Дзіця маё, гэта быў такі страх. Кляймо на ўсё жыццё... Сям’я ворага народа... Калі гэта здарылася, дзед твой месца сабе не знаходзіў... нічым ёй дапамагчы не мог, і яго самога маглі пасадзіць, прыдумаць, што саўдзельнічаў... цэлую сям’ю пад адхон пусціць... дзяцей па дзіцячых дамах... Перад самай вайной было. Тваёй маме толькі год споўніўся, мне — сем гадоў. Я трохі нешта разумела. Як крыху пабольшала, недзе адразу пасля вайны, дзед твой мне праўду расказаў і строга-настрага загадаў маўчаць, каб і блізка ніхто не ведаў. Трэба ж было неяк жыць далей.
— Раскажыце мне пра бабу Ядзю, — папрасіла Вера, абцёрла далонню мокрую шчаку.
— Я яе не вельмі добра памятаю. Столькі гадоў мінула... Запомнілавяснойу святочнай квяцістай сукенцы... янамаладая, прыгожая, запомніла, што ад яе пахла духамі. Яны з бацькам збіраліся ў госці, выйшлі ў двор. Навокал квітнелі сады. У двары расла вялікая разгалістая яблыня, уся ўсыпана кветкамі. Свяціла
сонца. Яна смяялася. Бацька падставіў локаць, і яна ўзяла яго пад руку... Астатнія ўспаміны аб ёй у мяне няпэўныя, здаецца, бачу ў тумане... У нас быў дом недалёка ад Камароўкі. Драўляны, стары, але моцны, перабойкамі раздзелены на пакоі. Мы там і пасля вайны жылі... Ля Камароўкі спрэс цягнуліся вуліцы з прыватнымі дамамі. Цяпер усё змянілася, не пазнаць.., Хаты там раней стаялі звычайныя драўляныя, як у вёсцы. У дварах куры хадзілі, свіней некаторыя ў хлеўчыках трымалі. .. Багацейшыя гараджане жыліўкватэраху мураваных дамах. Там жылі і сем’і вайскоўцаў. Афіцэрскія жонкі любілі пафарсшь новымі сукенкамі, Твая баба Ядзя хадзіла іх абшываць. Яна добра шыла. .. Праз гэта і пацярпела.