Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Вы мочь дать спецналнст? — Халіфэ не верылася, што праблема так проста вырашыцна.
— Канечне, магу! Я той самы спецыяліст і ёсць... Сусед, ты пачакай хвілін дваццаць, я тут свае мужчынскія справы скончу і зайду да цябе. Добра?
— Халнфэ ждать Олег в квартнра, — празіхацеў ашчасліўлены Халіфэ.
— Окей! Дваццаць хвілін, — Алег два разы махануў перад носам Халіфэ растапыранымі пяцярнямі пальцаў. — Дваццаць хвілін. Ол райт? Хутка буду.
Алег зачыніў дзверы і задаволена пацёр рукі. Прысвістваючы, ён пакрочыў у ванны пакой дамываць шкарпэткі. Кожную шкарпэтку выкруціў асобна, скручваючы ў тугую спіраль, аж трашчала пад пальйамі. На балконе шкарпэткі пад мастацкі посвіст атрымалі на свой карак па рознакаляровай зубатай прышчэпцы, Праз дваццаць хвілін Алег, як і абяцаў, з’явіўся перад Халіфэ гатовы свідраваць дзіркі, рукаяго наперавес, як вайсковы аўтамат, трымала перфаратар.
У пярэдняй суседскай кватэры некалі прымацаванае Алегам па просьбе Эльвіры Францаўны бра значна пахіснулася набок. Хрустальная вісюлька, што хваляй упрыгожвала свяцільнік.
абарвалася і развязна звісала з дэкаратыўнага завітка — сляды гаспадарання новых жыльцоў. Вісюлька атрымала пстрычку ад Алега і загайдалася ў бакі. Пад яе мернае раскачванне Алег зайшоў ў залу. Сюды выходзіў сумежны пакой спальні. Дзверы спальні, нашклёныя матавым рэльефным шклом, былі зачыненыя, за імі чуліся шоргат і валтузня, неўзабаве яны ціхенька прыадчыніліся і ў шчыліну высунулася кучаравая чарнявая галава дзяўчынкі, усміхнулася шчарбатым ротам. Убачыўшы Халіфэ, дачка выбегла да яго і, ухапіўшы бацьку за вялікі палец на руцэ, схавалася за спінай. У спальні чыясьці нябачная рука зачыніла за дзіцём дзверы,
— Халіфэ, як тваю дачку завуць? — спытаў Алег.
— Эпцісам, — бойка адказала вёрткае дзяўчо, зірнуўшы з-за бацькавай спіны.
— Ого! Яна разумее, аб чым мы гаворым?
— Мы в Мннск жнть однн год, а Эптнсам смотреть мультнфшіьм в белорусскнй телевмзор. Она много смотреть в Мннск телевнзор і-і слышать людн н сама учнть язык н очень хорошо поннмать... Мая дочь звать Эптнсам — эта азначать улыбка.
Дзяўчынка сарамліва ўсміхнулася.
— Вы ўжо год жывяце ў Мінску? А дзе вы раней жылі?
— Называтся улнца Седых.
— Ведаю я вуліцу Сядых, гэта —ля трамвайнага кола. Там прыгожа, шмат зеляніны. Чаму вы адтуль пераехалі?
— Там в подьезд жнлн людн, который пнть водка. Нехорошо. Моя жена внднть нх пьяный рядом магазнн.
— А-а, вось у чым справа. . Жонка баялася суседзяў нападпітку, — з разуменнем кіўнуў галавой Алег.
— Нет, нет... это я боятся... Мой жена не боятся, она полнцейскнй!
— Твая жонка ў паліцыі працуе?! —агарошана глядзеў Алег, прыгадваючы сціплую жанчыну, укручаную ў чадру з бурштынавым трапяткім кляновым лістом у руцэ.
Халіфэ рассмяяўся дробным сыпучым смехам, за вухам задрыгалася цыгарэта.
— Нет, нет. В Лнвня мой жена работать в банк. Это отец жена работать полковннк полйцня. А она йметь характер как у отец. Я её называть: Нарджас — полйцейскйй!
Ручка дзвярэй спальні бязгучна павярнулася ўніз, дзвярное палатно скранулася і адчынілася ў спальню. Са спальні выплыла маладая жанчына ў джынсавым камбінезоне. На галаве на хуткую руку была завязана цёплая ваўняная клятчастая хустка: перад чужым мужчынам мусульманцы нельга паказвацца з непакрытай галавой. 3-пад абрысаў бабулінай хусткі выглядваў даволі сімпатычны малады твар з выбітным серпападобным носам, які ніколькі не псаваў мілавіднасці. Ружовыя пульхныя вусны цямнелі к вугалкам рота, акруглы мяккі падбародак выступаў над буйным вузлом смешнай, цёплай хусткі. Жонка Халіфэ Нарджас-паліцейскі падцягнула саслізгнулую з пляча лямку камбінезона і. перавальваючыся, прайшла ў залу. Заўважна было, што яна цяжарная. Джынсавы камбінезон абцягваў выступаючы жывот.
— Здрастуйце, — ахвотна павіталася яна з Алегам.
Нарджас было сумна сядзець цэлымі днямі дома, і прыход суседа скрасіў руціну паўсядзённасці.
— Альджазйра, Альджазйра... — Халіфэ па-арабску застракатаў да жонкі, расказваючы, што хутка яна зможа глядзець арабскамоўны канал Альджазіра.
— Халіфэ, паказвай, дзе талерку ўсталёўваць!
— Я паказать на балкон.
Халіфэ шпарка падскочыў да акна і паслужліва адсунуў гардзіну Алег выйшаў на балкон. У куце, займаючы ладны кавалак балкона, стаяла шэравата-белая спадарожнікавая талерка, побач на падлозе валяўся скрутак кабелю. Раскруціўшы кабель, Алег прыкінуў на вока яго даўжыню
— Добра прылепім дзе-небудзь да балкона Будзе табе канал Альджазіра...
У хуткім часе антэна была ўсталявана, і Алега гасцінна запрасілі папіць гарбаты. У зале Халіфе падцягнуў часопісны столік да канапы і запрасіў садзіцца. Нарджас, бліскаючы з-пад клятчастай хусткі смелымі вачамі, паставіла перад мужчынамі
ўпрыгожаныя яркім малюнкам кубкі са святочнага сервізу Эльвіры Францаўны і пайшла на кухню па гарбату. Праз хвіліну з кухні даляцела вохканне і звон бітага посуду — святочны сервіз ветэрана гандлю пайшоў у расход...
Вечарам таго ж дня ў кватэры Алега гаспадарыла каханая жанчына паімені Галчонак, бразгала дзверцамі кухонных шафак, шукала банку з кавай. Рука сноўдала між пакункамі з крупамі і макаронай, адсоўвала пачкі гарбаты з надпісамі «Чай чорный байховый». Дзынькалі шкляныя слоікі. Бляшанка кавы «Пеле» схавалася ў самым куце. Галчонак абхапіла яе пальцамі за накрыўку і вылузгала на святло. Гулка ляпнуўшы аб сталешніцу, паставіла ля газавай пліты.
— Які ў цябе бардак! — абурылася яна і зачыніла шафку, папярэдне нарабіўшы яшчэ большага бардаку на паліцах. Жаночыя рукі не парупіліся штосьці прывесці ў парадак. —Звары мне каву! — кінула загад Алегу.
Галчонак уладкавалася на табурэт ля стала, закшула нагу за нагу, практычна як Шэран Стоўн у фільме «Асноўны інстынкт», толькі ў паўтара разы таўсцейшая, выставіла наперад круглыя калені, абцягнутыя празрыстымі бліскучымі калготамі цялеснага колеру. Алег пагладзіў вачамі круглае капронавае калена, пакорліва падняўся з табурэткі — трэба было задаволіць Галчонка у разліку на рамантычны працяг, — хутка выцягнуў турку з шафкі. Ён з заплюшчанымі вачамі ведаў, дзе ў ягоным бардаку што знаходзіцца. «I ніякі гэта не бардак, а ўсяго толькі мастацкі беспарадак. А калі не падабаецца—магла сама прыбрацца», — думалася Алегу. На донца туркі ён насыпаў карычневую рыхлую каву, плескануў крыху вады і разбоўтаў чайнай лыжкай, маленькая лыжка звонка лязгала па бляшаных сценках.
Галчонак сядзела на табурэтцы, прыхінуўшыся плячамі да сцяны і назірала за прыгатаваннем кавы. Прыбіраць у шафках яна не збіралася, не за гэтым сюды прыходзіла. Алег даліў вады
і паставіў турку на пліту. Паменшаны агонь падаграваў пахучую вадкасць.
— Алежка, ты ведаеш. .. я тут падумала, можа, табе з маім Дзяніскам пагаварыць?
Пасля ўладарна кінутага Алегу «Звары мне каву!», прыйшлі пяшчотныя словы «мой Дзяніска», і твар Галчонка асвяціла ласкавая заклапочанаснь.
«Пагналі нашы гарадскіх... зноў Дзяніска», — насцярожыўся Алег, коса зірнуў на каву, якая з хвіліны на хвіліну павінна была стаць кіпнем.
Дзяніска — сын Галчонка ад першага шлюбу, адзіны ў мамы і непаўторны, дзяцюк з павадкамі гобліна, але мамаГаля лічыла, што ў сына тонкая і ранімая душа. Нягледзячы на ранімасць душы, здаралася, Дзяніска даводзіў неверагодна цярплівую на ягоны конт маму да белага калення, і тады Г аля адчувала патрэбу у мужчынскай руцэ. На вакансію мужчыны-выхавацеля запрашаўся Алег. Г алчонак тлумачыла, што сыну не хапае сапраўднай мужчынскай размовы. «Алег, пагавары з Дзяніскам», — прасіла яна і тут жа агалошвала спіс выразаў і слоў, якія Алегу дазвалялася ўжываць у мужчынскай размове. Словы былі наступныя: ты ўжо дарослы... твая мама хоча табе дабра... і калі ласка. Мацюкі забараняліся катэгарычна. Калі б Алег пры мужчынскай размове з Дзяніскам раптам неабачліва мацюкнуўся, гэта магло б зашкодзіць псіхіцы дзіцяці, так лічыла мама Галя. Дарэчы, сам Дзяніска па завуголлю мацюкаўся так, што сцены скаланаліся і старыя замшэлыя мацюкоўшчыкі маглі б значна пашырыць лексіку Дзяніскавымі наватворамі. Дзяніска вучыўся ў ВНУ на юрыста, гэта была маміна мара. Вучыўся неахвотна. Што сын будзе рабіць з дыпломам юрыста, мама ўяўляла слаба, аднак старанна плаціла за яго адукацыю, эканоміла на сабе, галоўнае, каб Дзяніска стаў чалавекам. А чалавекам ён мог стаць менавіта вывучыўшыся на юрыста... I вось з гэтым кадрам Галчонак прасіла Алега паразмаўляць па-мужчынску. Алег адпіраўся што ёсць моцы, ссылаўся на недахоп педагапчнага вопыту, абачліва абыходзіў вострыя вуглы ў размове, каб чаго недыпламатычнага пра Дзяніску не выказаць. Галчонак магла пакрыўдзіцца
і ўзбрыкнуць: «Я заўсёды падазравала, што ты не любіш майго сына!» Дзяніска ж, выказваючыся на адрас мамшага хахаля, ў выразах не саромеўся. На гэтыя выпады мама Галя сціпла заўважала: «Сынок, няможна так. Дзядзя Алег чалавек нядрэнны».
Галя сына заўсёды саладжава называла Дзяніскам. Дзянісам — ніяк. Дзяніска тым часам паціху абрастаў шчацінай і басам адпрэчваў маму, якая мітусілася на ўзроўні яго пляча. «Дзяніска, ты заматай шыю шалікам, абавязкова заматай, і зашпілі маланку на куртцы пад самае горла, сёння пахаладала, ты можаш прастыць», — бегалавакол яго мамаГаля. Якая можа быць гаворка пра сумеснае жыццё з Галчонкам? Пайсці да любай у двухпакаёўку, каб Дзяніску шалікі завязваць?! I да Алега перасяліцца таксама не выпадала, Галя ж не магла пакінуць дзіця без дагляду.
Кава была згатавана і разліта па кубках. Галчонак натхнёна апавядала пра Дзяніску. Алег чакаў пакуль яна выкажацца і можна будзе запрасіць любую ў ложак...
* * *
Камароўскі рынак, накрыты аграмадным зялёным купалам, гудзеў, запоўнены людзьмі, заманьваў пакупнікоў доўгімі прылаўкамі з раскладзенымі пад шклом прысмакамі. Надышлі зімовыя маразы, і ўвесь натоўп з адкрытага вулічнага рынка перацёк ў цяпло пад зялёны дах. Алег прыходзіў сюды выключна па мёд. Рыначную таўкатню цярпець не мог, яму ставала бліжэйшай крамы, каб купіць каўбасу доктарскую, масла сметанковае і макароны-рожкі з адтулінамі ў сярэдзіне. У макаронах з дзіркамі быў асаблівы смак, яны не зліпаліся ў кашу, як дробныя хуткаварныя макароны-павуцінкі. Макароны з падсмажанай на масле каўбасой — традыцыйная халасцяцкая вячэра.