Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Алег прысвіснуў.
— Во гэта стыпендыя! Каб мне плацілі стыпендыю, на каторую можна сям’ю карміць, я б дзве астрантуры скончыў!
Шкрабок хутчэй захадзіў па аўтамабільнаму шклу, камкі снегу валіліся пад ноп. Халіфэ не сыходзіў.
— Почему беларусклй людл пакупать так многамашлны. Мы в Ллвля покупать машлна, потому што другой транспорт очень мало. А в Беларусь есть многа другой транспорт. Есть автобус, есть тролэйбус... можна ехать на метро. Почему покупайт в Мллск так многа машлны?
Гэта пытанне даўна не давала спакою афрыканскаму аспіранту. Алег перапыніў шкрабацінне па шкле і слухаў Халіфэ.
— Людл здесь пакупайт в семья две л трл машлна, — падзяліўся назіраннямі Халіфэ і пад канец урачыста прамовіў завучанае беларускае слова, якое яму, відавочна, вельмі падабалася. — А сэнс?!
Дзіця Афрыкі, жыхар краіны Магрыба не мог зразумець усю глыбіню задавальнення мінскіх тубыльцаў ад таго. што яны могуць пахваліцца: « Муж катаецца на адной машыне, жонка — на другой, яшчэ і трэцюю сыну збіраемся кушць».
— Які сэнс? — задуменна перапытаў Алег. — 3 сэнсам, брат, праблема.
Ён агледзеў двор дома. Якіх тут толькі не было аўтамабільных марак. — мадэлі саўсяго свету. Вочы разбягаліся. Часам машына каштавала даражэй за кватэру. А усё дзеля форсу. Выходзіць сям’я са старой цеснай двухпакаёвай хрушчоўкі у двор і садзіцца
ў дарагушчы новы «Мерседэс». А суседзі так і падаюць, падаюць ад зайздрасці і захаплення. А «Мерседэс» так і блішчыць, і блішчыць, а гонар так і распірае. Ды суседзі таксама не лыкам шытыя: у іх машыны сціплей будуць, затое — дзве! He на тых напалі . Як Халіфэ, чалавеку з афрыканскім мысленнем, разгадаць загадкавую беларускую душу?.. I сэнс? Мы можа і самі не ведаем таго сэнсу. Ва ўсіх жа ёсць машына, няхай і ў мяне будзе, а можна і дзве.
Алег спрабаваў нешта блытана тлумачыць пра ўзросшы дабрабыт і новыя магчымасці, індустрыялізацыя плюс аўтамібілізація ўсёй краіны.
He дачакаўшыся ад Алега ўцямнага адказу пра сэнс набыцця мінчанамі шматлікіх машын, Халіфэ перайшоў да надзённых клопатаў:
— А вы можайте ешё делать Мурат антена? Нужна делать другой комната.
— Кабель падоўжыць ў другі пакой, ці як?
— Что бы сінема можна смотреть другой комната.
Алег запрацаваў шкрабком і пад пластмасавы шоргат даў абяцанне Халіфэ.
— Я зразумеў... Тэлефануй Мурату, вечарам буду...
У кватэры Мурата Алега сустрэў нязменны бедлам. Гаспадарка паволі абрастала падпаленымі рондалямі і бруднымі талеркамі. Нямыты посуд грудам ляжаў у кухоннай мыйцы, па вуглах пакояў рассцілаўся пыл. Сярод кватэрнага хаосу на вешалцы, зачэпленай на дзвярную ручку, вісела чыстая адпрасаваная сарочка.
Алег цягнуў кабель з залы ў спальню, перыядычна цюкаў малатком, загінаючы вакол кабелю цвікі, замацоўваў па плінтусе. Мурат зачыніўся ў асобным пакоі і ўладкаваўся за маніторам камп’ютара. «Займаецца вучобай», — падумаў Алег і цюкнуў па цвіку малатком. У наступны момант Мурат, прыадчыніў дзверы і ўкрадліва паклікаў Алега.
— Заходнте, пажалуйста, ко мне в комната.
Алег адпусціў з рук кабель, паклаў на падлогу малаток, нетаропка, крыху ляніва выпрастаўся і пасунуўся ў пакой да Мурата. мяркуючы, што таму патрэбна інжынерная кансультацыя. Тым часам Мурат, разваліўшыся ў офісным крэсле, з замілаваннем разглядаў фотаздымак на маніторы.
— Ты хацеў нешта спытаць? — пацікавіўся ў яго Алег.
— Алег хотеть посмотреть мой дом в Лнвня? — з інтрыгуючымі ноткамі прамовіў Мурат.
Гаворка пайшла не пра навуку. Пакуль Алег корпаўся з кабелем, Мурат гуляўся з камп’ютарам, і яго нечакана напаткала ідэя пабахваліцца перад Алегам заможнасцю.
— Ну давай, паказвай.
Мурат павялічыў фотаздымак і шчаслівы, захлынаючымся голасам паведаміў.
— Дом нметь трн этажа, — эмацыйна выплёскваючыся, Мурат зблытаў у слове націск і гучна ўляпіў яго на другім складзе.
На фотаздымку праглядаўся даволі вялікі, але простай, немудрагелістай архітэктуры дом з плоскім, роўным дахам.
— Які добры дом, — без энтузіязму, раўнадушна нахвальваў Алег.
— Дом нметь много комната, хорошнй большой комната, в каждый комната кавёр, —■ распірала бахвальства Мурата.
— Гэта твой асабісты дом9 Ён табе належыць? — сапсаваў Алег непажаданым пытаннем увесь цымус Мурату.
Мурат неяк раптоўна звяў, вочы разгублена забегалі, аднак хутка зноў напыжыўся і бадзёра адчаканіў:
— Нет эта дом мой отец, но эта значнт, что н мой дом адннакова. Я жнть там з жена н детн на второй этаж.
— А на трэці?
— А на трэцн жыть мой брат с жена.
— I дзеці брата9 — даймаў пытаннямі Алег.
— I детн брата тожа, — неахвотна падцвердзіў Мурат.
3 домам хвальба не заладзілася. I тады Мурат пайшоў у насіуп па іншым кірунку.
— Я сейчас показать тебе мой жена. Я дарнл жена на свадьба много залота, я покупать золота для жена. Вот смотрн!
Мурат паспешліва шчоўкаў мышкай, імкліва змяняючы фотаздымкі, пакуль не знайшоў патрэбны Радасна празіхацеўшы, ён павялічыў фотаздымак на ўвесь экран.
«Ні чарта сабе! Во гэта — кальчуга!» — пранеслася ў галаве ў Алега, ён аж вочы паггуляў ад здзіўлення.
На экране камп’ютара маячыла фота жанчыны ў светлым адзенні, па светлы.м сукне ўвесь жаночы торс накшталт сярэднявечнай кальчугі пакрывала золата, ажурна сплеценае, спаянае плоскімі залатымі кветкамі ў металічную камізэльку.
Мурат быў надзвычайна задаволены створаным эфектам. Эмоцыі ў ім бруіліся, набягалі хваляй, пёрлі праз край. Шырокі рот яго празіхацеў на ўсе трыццаць дзве буйныя перліны неверагодна белых зубоў. Вочы прамяніліся.
— Я дарнть жена больше чем кнлограмм золата! — бахваліўся, цешыў уласную фанабэрыю Мурат.
— Маладзец! — заўзята прамовіў Алег, разумеючы, што ад яго чакаюць захаплення. — А твая жонка ўвесь час ходзіць прыбраная ў золата?
— Нет, она одевать золата толька когда праздннк. На фотаграфня она есть на свадьба сестры.
— Пайшлі паможаш тэлевізар у спальню зацягнуць, трэба падключыць, — перарваў Алег эксцэнтрычны сеанс бахвальства.
Усмешка марудна спаўзла з твару Мурата, запал згас. Лёгка ўзняўшы худое цела з офіснага крэсла, хаваючы у сабе шкадаванне, што хвіліна славы так хутка скончылася, неахвотна паплёўся ён за Алегам. Удваіх яны перацягнулі тэлевізійны апарат на жаночы туалетны столік у спальню. Алег падключыў антэну, і з блакітнага экрана пайшоў у эфір канал Альджазіра...
У гасцёўні адзіная неперагарэлая лямпачка аднавока свяціла з люстры. Мурат наліваў у кубак Алегу гарачы кіпень. Тэлевізар яны паспяховаўсталявалі і цяпер сядзелі ля часопіснагастоліка, размаўлялі і пілі гарбату. Традзішэн. Бяседа цякла няспешна. Гаварылі шаблоннымі сказамі пра карыснасць адукацыі, і нікога гэта тэма не шкавіла, цягнула пазяхаць, але абодва цярпліва трывалі высокі ўзровень інтэлектуальнай размовы.
У нейкі момант Мурат хітра крутнуў вачамі і мякка, шаўкавіста прамовіў:
— Я хотеть найтн себе женшчнна. Алег может помогайт Мурат?
— Нешта я не зразумеў?! Ты ж — жанаты! — Алег, уражаны нечаканым паваротам размовы, утаропіўся на Мурата пакруглелымі вачамі.
— Мой жена долгнй время ўезжать. Мне однн плохо, — напусціў тугі на смуглы твар Мурат.
Алег агледзеў пыл па кутах.
— Што тут сказаць? Без жонкі цяжкавата... Хочаш узяць другую жонку? Разумею, традзішэн... «еслн б я был султан, то нмел трёх жён», — павесялеў Алег. — А першая дазволіць? Трэба ж ёй патэлефанаваць, спытаць як яна да гэтага ставіцца
— Нет! Нет! — усклікнуў, як апараны, Мурат і нервова тузануўся ўбок. — Мой жена не должен ннчего знать!
Прыціснуўшы ў сабе нервовасць, Мурат падсунуўся бліжэй да Алега і даверана паўшэптам прамовіў:
— Мне нужен временный жена, толька на трн месяц, — на вусны набегала блудлівая ўсмешка.
— А-а-а... Гэта табе тады на трасу, — гарэзліва адгукнуўся Алег, — Там такіх жонак колькі хочаш, можна падабраць... прадаюцца за грошы. Ты ёй тры месяцы праплачваеш, і яна цябе палымяна кахае роўна тры месяцы.
— Нет! Нет! — зноў усклікнуў Мурат. — Мне не нужен плохой женіцмна, мне нужен хорошнй!
— Ясныйпень... Усімпатрэбенхарошыйжэншчына. Яісам не супраць такую мець. Толькі дзе я табе харошый жэншчына на тры месяцы знайду? Мне б хто знайшоў харошый жэншчына на пару месяцаў.
— Беларускнй женіцнна не хочет быть временный жена? — быццам бы шчыра здзівіўся Мурат.
— Ды яны наогул жонкамі быць не хочуць, не тое што часовымі... Такшто пылпакутахпраціраць прыйдзеццатабе, Мурат, самому... Трымайся.
Мурат змоўк, лёгкай рукой паднёс да вуснаў кубак і, хітра бліскануўшы чорнымі зрэнкамі, хлебануў гарбаты. Затаіўся.
«Вось путала! Жонка з’ехала, і ён адразу — налева. I галоўнае, як прыгожа палюбоўніцу называе — “временный жена”. Трэба ўзяць на ўзбраенне», — набіраўся вопыту Алег.
* * *
Крыху пазней, тым жа вечарам Галчонак румзала носам на Алегавай кухні.
— Уяўляеш, ён учора не начаваў дома, — гэта яна пра сына Дзяніску. — А мяне не папярэдзіў. Я проста не ведала што думаць!.. I мабільны адключыў. Уяўляеш? Я цэлую ноч месца сабе не знаходзіла, ні хвіліны не спала... З’явіўся пад раніцу і заяўляе, што нічога страшнага не адбылося. У яго, маўляў, былі асабістыя справы. А тэлефон адключыў, каб я не трызвоніла, — ён жа не мамчын сынок... Ну як, скажы, з ім размаўляць?
— Надавала б ты яму па мардасах, — вырвалася ў Алега.
Галчонак перастала румзаць.
— Ты што! Што ты такое вярзеш?! — злосна кінула яна Алегу. — Яму трэба растлумачыць, што так рабіць нельга, што мама вельмі хвалюецца... зразумела табе?! —ВочыГалі гнеўна палалі.—Па мардасах надаваць... прыдумаў... Яснаясправа-— гэта ж не твой сын.
Яна неяк імгненна супакоілася і з выклікам, задраўшы ўверх кірпаты нос, пахмурна касавурылася на Алега. Апошнім часам Галчонак проста задалбала яго сваім Дзяніскам.
— А як у цябе на працы? — лагодна спытаў ён, нічога лепшага ў галаву не прыходзіла.
— Ат... усё нармальна, — адмахнулася Галчонак, яна не жадала размаўляць.
Павісла няёмкае маўчанне.
— Я згатую каву, — падлізліва прапанаваў Алег.
— Вары, калі хочаш.
Алег гатаваў каву, спінай павярнуўшыся да халоднага позірку Галчонка. Міжволі ўзгадваў Мурата. У вушах гучаў яго
шаўкавісты голас: «Мне нужен харошнй женіцнна, временный жена». «Антыгубараскацін табе патрэбен, летуценніку! — чамусьці раззлаваўся ён на Мурата і мацней сціснуў у руцэ тонкую ручку чайнай лыжкі. — Табе б такога Галчонка ва “временный жена” — паскакаў бы тады!»