• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    — Олег, я хотеть прнглашать Вас пнть чай. Нарджас з детн уехать в гостн к падруга. Халмфэ однн дома.
    — Чаму б гарбаты не вышць... канечне вып’ем. Зараз толькі выключу газ.
    Алег схадзіў на кухню, адключыў газавую канфорку, булькаўшая кшенем вада сцішылася ў рондалі. Замкнуўшы кватэру, ён зрабіў некалькі крокаў па лесвічнай пляцоўцы і завітаў ў харомы спадарыні Шпакоўскай Кватэра непазнавальна змянілася. У пярэдняй на месцы бра, што калісьці навешваў Алег, засталося толькі металічнае мацаванне ў сцяне. Здаецца, мэбля на месцы,
    а выглядае ўсё зусім інакш. Знік, ўлятучыўся музейны парадак і лоск. Алег прысеў у зале на замусоленую канапу з некалі бліскучай абіўкай, побач з канапнай бакавінай падлогу ўсцілалі раскіданыя дзіцячыя цацкі. На часопісным століку паўстала цяжкая хрустальная ваза, запоўненая хатнім, спечаным Нарджас пячэннем, заварнік і два распісныя кубкі. Гэтым двум кубкам удалося ацалець у рзштках святочнага сервіза Эльвіры Францаўны. Халіфэ ў паслужлівай да госця манеры разліваў гарбату.
    — Я уже заііштнть научный работа н здать экзамен, — сказаў ён Алегу, напаўняючы кубкі.
    — Скончыў вучобу? Здорава! Віншую! Ты рады?
    — Немножко рад, немножко нет. Халнфэ нравнтся учнться.
    — Во, брат, чаго захацеў! Вечным студэнтам быць не даводзіцца, некалі ж трэба і за працу брацца.
    — Я поннмайт, — журботна ўздыхнуў Халіфе, перспектыва брацца за працу яго не натхняла.
    Алег хлебануў гарачай гарбаты з кубка, адкусіў кавалак крохкага пячэння і, пражоўваючы, шапялява спытаў:
    — Раскажы як прайшла абарона тваёй навуковай працы? Прафесура не мучыла?
    — Нет, нет... всё проходнть очень хорошо Я получал самый высокнй оценка— пять балов! Меня професор хвалнть, он быть очень довольный... Я сейчас показать фотографня!
    Халіфэ ўсхапіўся з-за стала і, адсунуўшы шырокую шуфляду камода, выцягнуў з сярэдзіны некалькі фотаздымкаў. Тонкім стосам яны перакачавалі ў рукі Алега. Алег, як гульнявыя карты, расклаў іх перад сабой на стале і пільна разглядаў. Унутры штосьці шчымліва адгукнулася, зачапіла, шбы сам вярнуўся ў студэнцкія гады. На фотаздымках Халіфэ ўвасобіўся ля дошкі, на якой былі развешаны вялікія лісты пракрэсленага чарцяжамі ватману. Халіфэ ў касцюме, у здушваючым шыю гальштуку, нясмелы і вуглаваты, натапыраны ад адказнасш моманту, торкаў указкай у чарцёж і тлумачыў прычынна-наступственныя сувязі накрэсленых дэталяў і вузлоў Патрапіўшая ў кадры прафесура, добразычліва налаштаваная, слухала аспіранта, хтосьці ўважлі-
    ва, хтосьці паблажліва. За час вучобы яны дасканала вывучылі кожнага са сваіх лівійскіх падапечных, ведалі, хто на што здольны. Халіфэ заўважна хваляваўся, фотаздымкі бесстаронна зафіксавалі занепакоены пагляд і кропельку поту на скроні.
    — Я ні на каліва не сумняваўся, што ты атрымаеш высокую адзнаку. Гэтулькі гібець над чарцяжамі! А як, дарэчы, справы у Мурата? Ён абараніў навуковую працу... і колькі атрымаў балаў?
    — Да... Мурат тожа заіцйтйл научный работа, получал четыре балла. Он был очень злой, потому што хотеть пять. Говорнл меня, што професор ннчего не поннмайт.
    — Дык працаваць жа патрэбна на пяць балаў... папыхкаць над чарцяжамі!
    — Мурат счнтайт себя очень умный, ему не нужно много работать, он н так всё знайт. А професор думайт нначе н ставнть Мурат четыре балла, — задаволена хіхікнуў Халіфэ. у душы ён поўнасцю падтрымліваў прафесара.
    * * *
    Халіфэ ў цёмным касцюме і белай сарочцы стаяў ля пад’езда, урачысты і святочны, як падчас здачы навуковай працы ваўніверсітэце. Адзіная дэталь, якая адрознівала яго сённяшні парадны выгляд, — гэта тое, што на шыі не было гальштука. На лаўцы і наасфальце грувасціліся рознавялікія сумкі і чамаданы. Халіфэ з сям’ёй вяртаўся ў Лівію, ля пад'ездаён чакаў таксі, каб адправіцца з вялікім, пад завязку напакаваным беларускімі таварамі багажом ў аэрапорт Алег выпадкова заспеў яго перад самым ад’ездам. Некалькі дзён таму Халіфэ казаў, што хутка з’язджае, але што менавіта сёння, Алег не ведаў. Для яго гэта сталася нечаканым. На вуліцы Халіфэ быў адзін, пільнаваў чамаданы. Нарджас з дзецьмі ў кватэры збірала апошнія дробныя рэчы.
    — Прывітанне, сусед.
    — Здрастуйце.
    — Дадому, дахаты? Рад, што на радзіму вяртаешся?
    — Немножко да, немножко нет. Халнфэ скучать мон родственннкн, но в Мннске Халмфэ тоже жнть хорошо.
    — Добра то яно, добра. Але ж зіма, Халіфэ, снег, маразы. Холадна, мабыць, табе было ў нас зімой?
    — Нмчего страшного. .. Халнфэ не боятся мороз н белоруссклй змма. У Халнфэ был тёплый дублёнка. Я теперь оддавать мой дублёнка другой аспмрант, который будет учнться в Мннск. Мне в Ллвня не нужно. В Лмвмя сейчас температур плюс сорок градусы. Очень, очень жарко... Я сегодня уезжать домой.
    Халіфэ журботна, напоўненымі шкадаваннем вачамі азірнуўся навокал і, развітваючыся назаўсёды, дакрануўся поглядам да кунатай маладой травы ў палісадніку, да трапечучага пад подыхам ветру, зялёнага, сакавітага лісця на дрэвах. Глыбока, на поўныя грудзі ўдыхнуў свежага веснавога паветра, нібы ханеў надыхацца ў запас. Дома ў Лівіі яго сустрэне, прыме ў свае абдымкі зморваючая спякота і гарачыя вятры з пустыні Сахара.
    — А дзе ты будзеш працавайь?
    — Мой работа в город Трнполн, но мне могут дать работа в пустыня, это тяжело, очень тяжело. Алег не знать, не поннмать, што значайт жара м пустыня .. Какой я был дурак, я мочь прнехать учнться Беларусь в восемнадцать лет, н жнть в Беларусь! Но я боялся, потому что я не знать ваша страна. Но теперь я не мочь оставаться в Беларусь. Я нметь жена, детн, мне нужно быть с ннмн в Лнвня.
    3 пад’езда выбегла кучаравая Эпцісам і ўселася на свабоднае меспа на лаўцы ля чамаданаў. Праз хвіліну на вуліцы з’явілася жонка Халіфэ Нарджас. апранутая ў тонкае шаўковае адзенне і хустку-хіджаб, уся ў жоўта-бежавым колеры, колеры пяскоў пустыні, плаўныя лініі шоўку — зпбы барханаў, зірнула на Алега чорнымі маслінамі вачэй. На руках яна трымала пацяжэлага, палутарагадавалага Хосні. Халіфэ пераняў яго ад жонкі, і Хосні ёмка ўсеўся на бацькоўскую руку.
    — Ну, бывай! — развітаўся Алег.
    Яны паціснулі адзін аднаму рукі. У абаіх на душы зрабілася тужліва. Провады і развітанні заўжды выклікаюць самоту.
    — Патэлефануй мне з Лівіі, — папрасіў Алег.
    — До свнданпя, я, конечна, позвоннть Вам.
    Алег пакратаў за шчаку важна ўладкаванага на бацькавай руцэ Хосні.
    — Да пабачэння, Хосні-паліцэйскі.
    Да пад'езда мякка падкаціла машына з шашачкамі на даху. Таксі. Наперадзе Халіфэ з сям’ёй чакаў шлях дадому. 3 Лівіі па аспірантаў, што адвучыліся ў розных ВНУ Беларусі, прыляцеў асобны самалёт. Лівійская кагорта адукаваных аспірантаў разам з жонкамі і дзецьмі вярталася на радзіму.
    — Шчаслівай дарогі! —Алег развітальна памахаў рукой услед ад’язджаўшай з двара машыне....
    Праз тыдзень у кватэру Эльвіры Францаўны засяліліся новыя кватаранты, такія ж чарнявыя. Спадарыня Шпакоўская ведала толк у прыбытковых справах. Яшчэ раней сарока на хвасце прынесла Алегу звесткі, што Францаўна зарабляе на кватарантах неблагія грошы і будуе кватэру ўнучцы. «А Эльвірчына ўнучка гэткая ж цямця-лямця, як і дачка», — пляткарылі ля пад’езда бабулі.
    * * *
    Халіфэ патэлефанаваў усяго адзін раз.
    — Как вы пожнвайте, как дела? — пачуў Алег у трубцы знаёмыя словы.
    Халіфэ сумаваў па асшранцкіх гадах, праведзеных у Мінску.
    Праз некалькі месяцаў ў Лівіі грымнула вайна.
    ПРА ІНШЫХ НЕМЦАЎ
    На сталічным аўтавакзале «Маскоўскі», як заўсёды, было не шматлюдна. Тут амаль ніколі не бывае людскога натоўпу. Людзі прыходзяць, сыходзяць, прыязджаюць, ад’язджаюць. Усё адбываецца без мітусні, спакойна і ціха. Жыдзенькі людскі ручаёк уліваешіа ў дзверы вакзала, плаўна расцякаецца па касах. Сённяшні дзень нічым не адрозніваўся ад іншых, усё тая ж размераная атмасфера.
    Каля кас стаялі па адным, па два чалавекі, якія, хутка купіўшы білецік, адыходзілі. Некаторыя касы былі наогул свабодныя. Аксана падышла да свабоднага аконца і, нахіліўшы набок галаву, зазірнулаў сярэдзіну. Касірка сядзела на сваім месцы і ўважліва глядзела ў манітор камп’ютара.
    — Мне білецік на маршрутку... — Аксана назвала райцэнтр, да якога збіралася ехаць, і дадала: — На бліжэйшую, калі ласка.
    — Ваша маршрутнае таксі толькі што адышло Будзеце чакаць наступнае? — касірка пашчоўкала па клавіятуры, хутка перабіраючы пальцамі, і, не чакаючы Аксанінага адказу, зноў сказала: — Mary прапанаваць білет на мяккі аўтобус. Ён праходзіць праз ваш райцэнтр. Адыходзіць праз шэсць хвілін. Паедзеце?
    — Мяккі аўтобус?.. Ну, мяккі — дык мяккі. Хаця мы больш прывычныя да жорсткіх электрычак.
    Касірка адарвала свой пагляд ад манітора, упершыню зірнуўшы на пасажырку, і ўсміхнулася «жорсткім электрычкам». Было чаму ўсміхацца. Аксана таксама прыпомніла перапоўненыя прыгарадныя электрычкі, якімі часцяком карысталася ў мэтах эканоміі матэрыяльных сродкаў. Білет на электрычку каштаваў значна танней, але сёння Аксана вырашыла шыкануць і праведапь маму, пракаціўшыся на маршрутным таксі. A то зажымаешся ўсё жыццё, эканоміш. Толку?! Усё адно не хапае.
    Трэба папесціць сябе любімую. Мяккі аўтобус быў якраз дарэчы. Тым больш цяпер, напачатку дачнага сезона, калі Аксаніны суайчыннікі, ахопленыя марай вырасціць у гэтым годзе яшчэ лепшы ўраджай, чым у мінулым, ірваліся да сваіх сціплых дачных гародзікаў на шасці сотках, апантана штурмавалі вагоны электрычак. Электрычкі запаўняліся пад завязку. Народ стаяў у праходах плячом к плячу, шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго, пад нагамі блыталіся валізы. 1 вечны бой, спакой нам толькі сніцца. Пачыналася бітва за будучы ўраджай...
    — Дык, што? Даваць білет?
    — Давайце, давайце, — згодна кіўнула галавой Аксана і парылася ў кашальку «мільянершы».
    Купіўшы білет і ўзяўшы яго ў руку, яна адчула ўнутраную каманду: «На старт!» Замітусілася, зірнула на гадзіннік. Часу малавата, пакуль размаўлялі з касіркай — хвіліна прайшла, засталося пяць хвілін да адпраўлення аўтобуса. Трэба спяшацца Аксана прыпусціла да выхаду, як майстар па спартыўнай хадзьбе.
    На вуліцы адчувалася прыемная свежасць. Ноччу прайшоў заліўны дождж. Ліў як з вядра, лупіў па бляшаных адлівах на вокнах, не даваў спаць. Здавалася, праскочыць праз шыбы і заліе кватэру. Да раніцы гэтак жа раптоўна сціх, як і пачаўся I цяпер памыты асфальт месцамі быў мокры, ва ўпадзінах блішчэлі невялікія лужынкі. Надвор'е выдалася ветранае. I хаця веснавы майскі вецер непараўнальна цяплейшы за зімовы, усё адно захацелася захінуцца, аўтобусныя платформы прадзімаліся наскрозь. Здавалася, што тут, на вакзале, вецер удвая мацнейшы, чым у горадзе. Асаблівасць амаль усіх аўтавакзалаў, стаяць на сямі вятрах. Працінае з усіх бакоў.