Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
На вуліцы гуляў халаднючы сівер. Вецер моцна дзьмухануў збоку ў гладка паголеную шчаку, сагнуў і збіў набок напрасаваныя стрэлкі на касцюмных мужчынскіх штанах. Маладыя людзі азірнуліся і змоўклі Мужчына энергічна накіраваўся ім насустрач.
За пару крокаў, на падыходзе, спытаў:
— Вы кватэру глядзець?
— Так. Добры дзень. Гэта вы гаспадар9 — спытала дзяўчына і паправіла раскіданыя ветрам валасы рукой, прыбіраючы іх з твару Малады чалавек маўчаў і, злёгку нахіляючы галаву наперад, нібыта глухаваты, прыслухоўваўся да размовы.
— Так. Гэта я. Вы са мной дамаўляліся, — мужчына пацвердзіў, што гэта менавіта ён і ёсць уласнай персонай.
Дзяўчына чакала, што ў яе яшчэ нешта спытаюць, аднак гаспадар не выявіў цікаўнасці. Усё, што яму было трэба, ён ўбачыў у падпольным аглядзе праз аўтамабільнае шкло.
— Ну што, ідзём глядзець кватэру, — ці то загадаў, ці то прапанаваў гаспадар і, набраўшы код пад’езда, расчыніў цяжкія металічныя дзверы. У пад’езд ён зайшоў першы — Другі паверх, — сказаў, не паварочваючы галавы, і пачаў хутка падымацца па лесвіцы. Парачка часціла следам.
На цеснай лесвічнай пляцоўцы яны ўтраіх стоўпіліся ля дзвярэй. Кучаравы адышоў крыху ўбок і без асаблівай цікавасці ляніва аглядаў пад’езд. Гаспадар тым часам адмыкаў ключом кватэру. Дзверы ў кватэру былі простыя, драўляныя, пафарбаваныя карычневай фарбай і нічога добрагаза сабой не абяцалі. Ключ, шчоўкнуўшы, двойчы крутнуўся ў замочнай адтуліне, і карычневае палатно дзвярэй расчынілася ў вузкі пенал пярэдняй. Кватэра выявілася пад стан дзвярэй — сціплая. Абстаноўка — спартанская. Старая мэбля, толькі самае неабходнае: канапа з пярэстай зацёртай абіўкай, шафа, пісьмовы стол, два невялікія крэслы з драўляным паліраванымі падлакотнікамі. У куце натумбачцы стаяў тэлевізар. Жылы пакой здаўся прасторным, мэблі — мінімум. Цалкам пасаваў да інтэр’еру кватэры і ванны пакой, там нават не было кафлі, аднак выглядаўсанвузел акуратна, свяціўся светла-блакітнай фарбай. Чысценька, але бедненька. Дзяўчына
грунтоўна аглядала «апартаменты», заходзіла на кухню, у ванны пакой, уключала і выключала краны, мімаходзь перагаворвалася з гаспадаром па бытавых пытаннях. Хлопец кучаравы моўчкі хадзіў па кватэры і толькі рабіў выгляд, быццам нешта разглядае. Сам жа незаўважна сачыў за сваёй спадарожніцай, як тая сябе паводзіць, і капіяваў яе паводзіны. Адкруціўшы і закруціўшы кран на кухні, палюбаваўся струменем вады. Вада цякла добра, напорыста, моцнай плынню стукнулася аб дно масіўнай чыгуннай мыйкі, парудзелай ад старасці ля вадасцёку, і кроплямі паляцела на кучаравага, аж запырскала паліто і штаны.
«Паручнік Ржэўскі, на вуліцы дождж?» — «Ні ў якім разе — сустрэчны вецер!» — гаспадар праз расчыненыя на кухню дзверы бачыў гэту сцэну і ў яго галаве ўсплылі словы са старога барадатага анекдота.
Хлопец закруціў кран, культурна абкалаціў неспадзяваныя кроплі з адзення і сышоў куды падалей. А падалей — гэта да акна, і, адсунуўшы худой, занадта доўгай далонню гардзіну, пачаў глядзець у двор, занурыўся падбароддзем у шалік.
Гаспадар чакаў. Здавалася, яму абыякавыя наведвальнікі, ён проста выконвае фармальныя працэдуры. Колькі іх тут таптала сваімі нагамі фарбаваную старую падлогу.
Скончыўшы грунтоўны агляд квадратных метраў, дзяўчына падышла ўшчыльную да гаспадара, літаральна пад самы нос. Яму нават прыйшлося адступіць крок назад.
— Вы сказалі дзвесце дваццаць долараў А можна за дзвесце? — пачала яна гандаль, рашуча гледзячы проста ў вочы кватэраздатчыку.
— He. Няможна, — гаспадар не хацеў рабіць зніжку. — Гэта мінімальная цана. Дзе вы за такія грошы кватэру знойдзеце7 Ды яшчэ ў цэнтры, — манатонна дэкламаваў ён забранзавелую, сто разоў гавораную фразу.
Каб не паўтарацца ўсякі раз з новымі кватарантамі, яму варта было б павесіць плакат з гэтымі словамі на кватэрнай сцяне.
— Мы б хацелі за дзвесце, — не здавалася дзяўчына. У голасе з’явіліся ноткі ўпартасці.
«Аматарка качаць правы. Цяжкі выпадак», — пра сябе адзначыў гаспадар, а ўслых дадаў:
— Калі ласка, можна і за дзвесце, — сціпла паціснуў пры гэтым плячамі і, напусйіўшы на сябе найграную дабрадушнасць, ласкавым пяшчотным голасам прадоўжыў, — толькі ў іншым месцы. У мяне — за дзвесце дваццаць.
Ён застаўся абыякавым да гандлёвых здольнасцяў маладой прэтэндэнткі на жылплошчу. Дзяўчына злавалася. He так ёй трэба была дваццатка зніжкі, колькі раздражняла, што не саступілі. Каб схаваць раздражнёнасць, яна пачала папраўляць валасы, нервова адкідваючы доўгія светлыя пасмы назад. Крыху памаўчалі.
— I наогул, нешта ваш спадарожнік увесь час маўчыць. Можа яму кватэра зусім не падабаецца? — перавёў гаспадар стрэлкі на кучаравага.
— Калі мне падабаецца, то і яму спадабаецца, — самаўпэўнена адказала дзяўчына. — А маўчыць ён таму, што не ўмее па-руску размаўляць. Ён — англічанін.
«Ён — англічанін!» Гэтыя два словы прэтэндэнтка на жылплошчу вымавіла з такім гонарам, быццам яе спадарожнік быў сам Юлі Цэзар ці Аляксандр Македонскі, ніяк не менш, і паглядзела на гаспадара, уяўляючы, якое зрабіла каласальнае ўражанне.
— Во-о-сь як, — адказаў гаспадар, расцягваючы словы і расчаравана прыкідваючы ў галаве перспектывы кватэраздачы: «Значыць, англічанін. Голуб пералётны. На колькі ж ён у нашы краі заляцеў?.. Думаю — ненадоўга. Месяцы два пратрымаюцца — не больш. Марокі будзе з пераздачай. Можа адразу адмовіць? Як бы іх культурна адаслаць?»
Пачуўшы слова «англічанін», малады чалавек пакінуў акно ў спакоі, падышоў да сваёй спадарожніцы і роўненькім слупком стаў побач. Ад яго сыходзіў лёгкі флёр значнасці і надменнасйі, неяк не да месца на фоне старой канапы і выцвілых шпалераў
— Англічанін, кажаце... А яквас, дарэчы, завуць? — гаспадар зацягваў размову.
— Наташа, — адрэкамендавалася дзяўчына. — А гэта Джон.
Яна зрабіла націск на слове «Джон» і паглядзела на заматанага ў шалік спадарожніка. Той злёгку крануў вузкія вусны ўсмешкай, пацвярджаючы, што ён Джон.
«Што ж мне з вамі рабіць, Наташы з Джонамі? — ніяк не мог вызначыцца гаспадар і ўсё думаў, думаў. — Можа, усё ж такі з імі развітацца?» Нешта яму ў гэтай парачцы не падабалася. Сам не ведаў што. У яго думках была поўная раздвоенасць і нерашучасць
— Наташа... — звярнуўся ён да дзяўчыны. — Джон, вы кажаце, англічанін? Няўжо англічанін будзе жыць у сціплай кватэры? Англічане ж здымаюць дарапя салідныя кватэры.
Гаспадар зрабіў ход канем, разлічваючы, што пасля гэтых слоў горды англічанін і яго спадарожніца пакшуць сціплае жытло.
Наташа збянтэжылася. Вочы забегалі, яна ліхаманкава думала, як пасля ганарыстых слоў «ён англічанін» меркаваны высокі статус захаваць і кватэру танную зняць.
— Ён яшчэ студэнт, вось, — знайшлася. нарэшце, і з палёгкай выдыхнула.
— Студэнт? Цікава, і дзе ж ён вучыцца?
— Ён ужо не вучыцца. Ён скончыў Кэмбрыдж. Філолаг.
— Ужо не вучыцца9 Значыць павшен недзе працаваць, — настырна выведваў гаспадар.
— Ён практыкант, —адбівалася Наташа.
— Практыкант?! — Гаспадар агледзеў Джона з ног да галавы. — I ў чым жа ён практыкуецца? — перавёў запытальны позірк на Наташу.
Чырвань шыбанула ў твар дзяўчыне. Словы прагучалі двухсэнсоўна. Наташа прыняла іх на свой жаночы рахунак, расцаніла як намёк. Хаця гаспадар нічога такога не меў на ўвазе, яго болып цікавіла плацежаздольнасць пары. Аднак Наташа прыпісала гэтыя словы да іх з Джонам амурных адносін. Тут нічога не зробіш, у каго што ў галаве.
— У рускай мове. Ён вывучае ў нас рускую мову, — адказвала пунсовая Наташа.
— Зразумела, зразумела...
Дзяўчына Наташа пачувала сябе ніякавата: бразнуць бы дзвярмі ды сысці, узяўшы пад ручку англічаніна Джона, але ж танныя кватэры на дарозе не валяюцца.
— I як яго поспехі ў рускай мове? — не сунімаўся гаспадар.
— Толькі пачынае яшчэ вывучаць,
— I колькі будзе вывучаць?
— Паўгода. Можа, год.
Джон сачыў за размовай, бесталкова лыпаючы вачамі, сілячыся штосьці зразумець. Нарэшце, не ўтрымаўся і перарваў святое маўчанне, буркліва спытаўшы ў Наташы нешта па-нямецку. Дзяўчына яму па-нямецку коратка кінула некалькі слоў, каб адчапіцца. Яна была дужа занята размовай з гаспадаром.
Гаспадар не быў паліглотам, да замежных моў ставіўся раўнадушна, але ж ён не быў і ідыётам і нямецкую ад англійскай адрозніць мог. Сітуацыя яшчэ больш заблыталася. Нейкая суцэльная каламуць.
— Кажаце, што Джон англічанін, аразмаўляеце з ім па-нямецку. Штосьці я з вамі зусім заблытаўся, — гаспадар паглядзеў на Наташу поглядам, патрабуючым тлумачэння.
— Я не ведаю англійскай мовы. Мы з ім між сабой па-нямецку размаўляем. Я на завочным нямецкую мову вывучаю, — лапатала Наташа.
Гаспадару стала душна. Ён расшшліў куртку і пахістаў расшпіленымі палавінкамі, абдуваючы сябе паветрам. Батарэі ацяплення пяклі ва ўсю моц, слаўная цёпленькая кватэрка.
Джон стаяў роўненька, апусціўшы рукі на швах, зашпілены наўсе гузікі, шчыльна заматаны ў шалік-кокан. Англічане не пацеюць. Расчырванелая Наташа і яе англійскі спадарожнік стаялі плячом к плячу і дзвюма парамі вачэй гіпнатызавалі гаспадара на кватэраздачу.
Павісла няёмкае маўчанне. Гаспадар раздумваў. Парачка яго парадкам азадачыла: і мовы вывучаюць, і вучацца, і практыкуюцца немаведама ў чым. Ці будуць толькі грошы плаціць? Вось — пытанне...
— Так, ладна, засяляйцеся, — рашыўся ён нарэшйе.
У гэты самы момант з Наташай адбылася метамарфоза. Нядаўна лапатаўшую языком з чырванню ў твары, сціплую, раз-
губленую Наташу як падмянілі. Пачуўшы патрэбныя ёй словы, адчуўшы, што гаспадар здаўся сам і вырашыў здаць ім кватэру, дзяўчына імгненна акрыяла.
— Толькі я хацела вам сказаць наступнае: мы не можам заплаціць за два месяцы. Мы заплацім толькі за адзін, — пачала гнуць сваю лінію, як і першы раз са зніжкай, напорыста і дзелавіта, з’явілася камандзірская асанка.
Наташа кідала позіркі на Джона, паказваючы, якая яна маладзец. На малым акуратным дзявочым носіку ружовыя тонкія храпкі драпежна надзімаліся. Майстрыца перамоваў.
— Што?! Я ж вам казаў яшчэ па тэлефоне пра папярэднюю аплату. Адзін месяц за пражыванне, друп — у заклад!
Вочы гаспадара акругліліся, здавалася, яшчэ імгненне і ён папросіць публіку вызваліць памяшканне. Постаць Наташы пачала скукожвацца.
— Мы не можам заплаціць за два месяцы літаральна цяпер, у гэту хвіліну, — зноў аднекуль вылузаўся мілы дзявочы голас. — У нас з сабой толькі за адзін месяц, а астатняе. .. нам трэба ўсяго паўгадзіны, зняць грошы з карткі, і я прынясу за другі месяц... Усё прынясу, — лапочачы, Наташа выцягнула з кішэні загадзя падрыхтаваныя складзеныя напалам зялёныя купюры і працягнула гаспадару, зазіраючы ў вочы, ■— вось вазьміце, тут роўна за месяц.