Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Бацька яго ўжо цяпер зяцем называе.
— А Джон і бацьку твайго ведае? — на кароткай назе, быццам Наташа вырасла на яе вачах і была ёй як родная, вяла размову Вольга Анатольеўна.
— Так, канечне, ведае. Мы ездзілі некалькі разоў да мяне ў вёску.
— У нашу вёску?! Без падрыхтоўкі?! Наташа, ты рызыкавала, ён жа мог уцячы! — запалялася Вольга Анатольеўна.
— А што такога? У нас ў вёсцы асфальт на вуліцах ляжыць, катэджы.
— Багатая, значыць, вёска.
— Так. У нас прыгожа. I дом культуры ёсць.
— Дом культуры — гэта добра... I як твайму сябру ў гасцях спадабалася?
— Спадабалася. Бацька з ім у лазні парыўся, самагонкай частаваў. Мама ў мяне добра гатуе.
— А вёска ваша дзе знаходзіцца? — распытвала Вольга Анатольеўна, не даючы Наташы не хвіліны перадыхнуць.
— У Брэсцкай вобласці.
Мікалай Пятровіч з Джонам моўчкі стаялі ў кватэры дзеля мэблі. Жанчыны, захопленыя размовай пра сваё, жаночае, іх не заўважалі. Мікалай Пятровіч заўсёды дзівіўся сваёй жонцы. Як гэта людзі, з якімі яна размаўляла літаральна пару хвілін, выкладалі ёй усё пад чыстую і ніякіх намаганняў і хітрых захадаў пры гэтым яна не рабіла. Можа, справа была ў той непадробнай шчырасш, з якой Вольга Анатольеўна цікавілася чужым жыццём?
— А дзе ў Англіі Джон жыве, напэўна, у Лондане? — задушэўна працягваючы размову, выказала здагадку Вольга Анатольеўна.
— Ды не, не ў Лондане.
Наташа здагадку Вольп Анатольеўны не пацвердзіла, прыйшлося высвятляць далей.
— Ты мне скажы, у якім горадзе, я дома вазьму карту і пагляджу на карце, у якім месцы гэты горад у Англіі знаходзіцца.
— Вы ведаеце, яго няма на карце. Гэта маленькі горад. Ён не пазначаны на карце.
Наташа за гэтымі словамі нешта хавала. Што ж гэта за такі маленькі горад, не пазначаны на карце9 Вольга Анатольеўна задаволілася, нарэшце, няпоўнымі геаграфічнымі звесткамі з вуснаў Наташы і пераключылася на Джона.
— Я б хацела ў Джона спытаць, калі ён збіраецца афіцыйна жаніцца.
Наташа, як загіпнатызаваная, пераклала яму словаў слова.
У Джона на твары не здрыгануўся ні адзін мускул, толькі ў вачах з’явіўся нейкі тупаваты выраз. Трымаўся ён добра. Моцны арэшак.
— Гэта сур’ёзная справа і патрабуе сур’ёзнага падыходу, — пераклала Наташа яго адказ.
— Само сабой, — сказала Вольга Анатольеўна, працяглым поглядам разглядаючы Джона.
Джон, падобна школьніку, які хоча збегчы з кантрольнай па фізіцы, адвёў позірк і пачаў вывучаць малюнак на шпалерах. Вольга Анатольеўна яшчэ некаторы час свідравала вачамі яго даўганосы профіль.
— Ну, добра. Забалбаталіся мы з вамі. Нам — пара. Мікалай, ты разабраўся з платай за кватэру? — успомніла Вольга Анатольеўна, чаго яны з мужам сюды прыехалі.
— Разабраўся. Усё нармальна.
— To пойдзем...
У машыне жонка мітынгавала.
— Ну ты бачыў гэтага Джона? Яго ўжо і ў лазні мылі, і самагонкай адпаівалі. А ён дурня з сябе курчыць! Як пра вяселле, то ён: «Мая твая не панімаць». I пра што толькі Наташа думае?! Гады ж ідуць!
— Наташа думае пра Джона. Мясцовы Пеця — ёй не па носе. Вось няхай і круціцца.
— О! Гэтаянаўмее, — падхапілаВольгаАнатольеўна. — Ты чуў як яна мне расказвала, што Джон паходзіць з горада, якога няма на карце? Я думаю, што гэты горад называецца сяло. Сяло, яно і ў Афрыцы — сяло.
— Ты хацела сказаць у Англіі, — паправіў жонку Мікалай Пятровіч.
— Няхай сабе ў Англп. Сяло, яно і ў Англіі — сяло. 1 чым яму, скажы, Наташа не падыходзіць? Ён — з англійскага сяла. Яна — з беларускага. Чаго ён носам круціць?
— Табе што да гэтага? Няхай жывуць як хочуць. Кватэру бачыла? Разеткі папалілі, правады паабдзіралі. Я за краны баюся — каб чаго не ўтварылі, — Мікалай Пятровіч паспрабаваў вярнуць жонку да зямных спраў.
— А-а-а, краны. Я думаю ўсё будзе ў парадку, — Вольга Анатольеўна нехаця падтрымала нецікавую ёй тэму і зноўузялася за сваё. — He разумею я сучасных дзяўчат. Нашто ім гэта марока. Нам у маладосці сваіх хлопцаў хапала. А гэтыя ўсё па злётах шастаюць. Замежных жаніхоў вышукваюць.
— Паслухай, дай спакою. Мне машыну весш трэба.
Мікалай Пятровіч вырульваўу шчыльнай плыні аўтамабіляў. Машыны ціснуліся адна ля адной, абганялі, пранырліва віхлялі з боку ў бок Ездзіць у горадзе станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Мікалай Пятровіч стамляўся за рулём. Гэтая язда часам ператваралася ў суцэльную муку. Хацелася хутчэй дабрацца дадому. Спыніўшыся на чырвонае святло святлафора, Мікалай Пятровіч скарыстаў хвіліну перадышкі.
— Ты пра сваю дачку думай. Зараз у інстытут паступіць і пачне ныць, каб адправілі на курорт у Еўропу: «Дзяўчынкі ўсе ездзяць, а я што — не магу?» Тады запяеш.
Вольга Анатольеўны прамаўчала. У глыбіні душы яна падзіцячаму верыла: яе Кацярынка — не такая.
Загарэлася зялёнае святло, і аўтамабільная плынь панесла аўтамабіль еўрапейскай вытворчасці, у якім сядзелі Вольга Анатольеўна з Мікалаем Пятровічам, у гарадскую мітусню...
Мінуў амаль месяц Сёння ў апошні дзень працоўнага тыдня Мікалай Пятровіч прыйшоў дадому позна. Затрымаўся на працы. Трэба было падцягнуць такія-сякія справы. Жонка з дачкой яго не дачакаліся, павячэралі. Вольга Анатольеўна падала мужу на стол бульбяное пюрэ з катлетамі і пабегла ў залу глядзець мастацкі фільм пра каханне. Гаспадар сядзеў на кухні адзін, жаваў гарачую катлетку і абдумваў планы на выходныя. Яму падабалася сённяшняя адзінокая вячэра. Размаўляць ні з кім не хацелася. За тыдзень так на працы наразмаўляўся, што язык не варочаўся. Мікалай Пятровіч працаваў начальнікам аддзела не важна чаго. Колькі такіх аддзелаў па ўсёй краіне — не злічыць: аддзел таго, аддзел сяго. I працаўнікі ў тых аддзелах абавязкова нечым занятыя: носяць паперы на подпіс, перакладаюць з месца на месца дакументы, зводзяць балансы, пішуць справаздачы. Прыбытку не маюць, затое — усе пры справе.
Мікалай Пятровіч налягаў на вячэру, уяўляючы, як ён заўтра адаспіцца, а потым зоймецца чым-небудзь прыемным. «Чым бы заняцца?» — разважаў Мікалай Пятровіч. На гэтай мажорнай ноце думкі яго нетактоўна перарваў званок мабільнага тэлефона. Мікалай Пятровіч нехаця падняўся з-за стала і пайшоў у пярэднюю, нахаду перажоўваючы катлету. У пярэдняйу кішэні пінжака намацаў мабільны тэлефон, выцягнуў яго на святло. На экране тэлефона зіхацеў «любімы» надпіс «Наташа».
— Наташа, радасць наша, — праглынуўшы пражаваную катлету, прабурчаў Мікалай Пятровіч сам сабе.
Мікалаю Пятровічу не хацелася размаўляць з Наташай. Ён памарудзіў, прапусціў некалькі званкоў. Званкі настырна паўтараліся.
— Слухаю цябе, Наташа, — Мікалай Пятровіч прыклаў мабільны тэлефон да вуха.
Па тым, як Наташа лапатала ў трубку, Мікалай Пятровіч здагадаўся: ім ёсць аб чым пагаварыць. У сваім уступным слове яна паведамляла, што іх з Джонам цэлы дзень не было дома, яны затрымаліся і толькі цяпер зайшлі ў кватэру...
— I што? — суха перапыніў Мікалай Пятровіч доўгую прадмову. — Наташа, давай па справе.
— Фортачка разбілася. Я толькі што сабрала шкло. Трэба нашкліць. Мы ж не можам жыць з разбітай фортачкай.
Мікалай Пятровіч папярхнуўся і глуха, адрывіста закашляўся, на вачах выступілі слёзы.
— Наташа, я цябе прасіў... кх... кх... каб зачыняла фортачку, — скрозь перахопліваючы дыханне кашаль нагадваў Мікалай Пятровіч зусім непатрэбную Наташы інфармацыю.
Наташа яго не чула. У яе была асаблівая ўласцівасць слыху — чуць толькі тое, што яна хоча пачуць.
— Калі вы прыедзеце нашкліць? Мы ж не можам жыць з разбітай фортачкай, — паўтарала Наташа.
— Сёння ж ноччу я не паеду да вас. Заткніце дзірку якой падушкай. Заўтра выхадны, прыеду з раніцы. Будзем разбірацца.
— У мяне няма чым заткнуць. Я не ведаю, як гэта зрабіць.
Мікалая Пятровіча падняло, ледзь стрымаўся. Каб Наташа была мужчынам, ён сказаў бы ёй, якім месцам заткнуць фортачку, але шматгадовая праца ў аддзеле навучыла быць стрыманым. Ён не мог такога сказаць жанчыне. Адкашляўшыся, сказаў зусім іншае:
— Калі няма чым заткнуць, пабудзьце нейкі час без шкла. Джон жа любіць свежае паветра, — Мікалаю Пятровічу не ўдалося да канца праявіць вытрымку, і ён уставіў шпільку аматарам свежага паветра.
Наташа маўчала і саплаў трубку тэлефона. Мікалай Пятровіч уяўляў як злосна надзімаюцца яе храпкі, і суняшаў сябе тым, што хаця б не бачыць выразу яе твару.
— Я прыеду заўтра а дванаццатай гадзіне. Будзеце дома?
— Я буду на месцы, — цвёрда адказала Наташа.
— Цудоўна, значыць дамовіліся. Да пабачэння.
Мікалай Пятровіч адключыў тэлефон. Апетыт прапаў. Недаедзеная вячэра стыла на кухонным стале...
У суботу роўна ў дванаццаць гадзін Мікалай Пятровіч прыехаў да кватарантаў. Абодва галубы былі на месцы. Джон у сваім нязменным амплуа з маскай заклапочана-засяроджанага выгляду, зводзячы бровы к носу, сачыў за Наташай і гаспадаром кватэры. Наташа, хуткаснапавітаўшыся, адразу павялаМікалая Пятровіча да разбітай фортачкі. Па дарозе да месца здарэння Мікалай Пятровіч высвятляў сітуацыю.
— Так, расказвайце, як гэта адбылося, чаму шкло разбілася9
Наташа адкрыла рот, каб адказаць, але не паспела. Мікалай Пятровіч яе апярэдзіў.
— Хаця можаце не расказваць. Я вам сам раскажу, — стоячы ля акна, асветлены праз шыбу сонечнымі промнямі, пачаў ён апавядаць. — Вы прыйшлі дамоў адчынілі ўваходныя дзверы, утварыўся скразняк, фортка з размаху стукнулася аб акно і шкло разбілася... Я вам колькі разоў казаў, каб не пакідалі на дзень адкрытую фортачку? — з дакорам глядзеў Мікалай Пятровіч на кватарантку.
Словы гаспадара заляцелі да Наташы ў адно вуха, а вылецелі праз другое, не пакінуўшы ніякага знаку ў свядомасці. Нявінным галаском яна расказала сваю псторыю няшчаснай фортачкі:
— Ведаеце, шкло на фортачцы было вельмі дрэнна замацавана. Я толькі дакранулася да яе рукой, хацела закрыць, а шкло вывалілася проста мне пад ногі. Добра, што я не паранілася, — спрабавала выклікаць жаль гаротным голасам Наташа.
Гаспадар не паверыў. У мінулым годзе ён фарбаваў акно, усё на ім перагледзеў і замацаваў сваімі гаспадарскімі рукамі.
Джон, падтрымліваючы Наташыну хлусню, дастаў з форткі дэкаратыўную падушачку, крывячы вусны мацаў па перыметры пустую, без шкла фортачку, даючы зразумець, што яна нікуды нягодная, а з вуліцы свежа веяла вясной.
Калектыўныя захады мілай пары ўражання на Мікалая Пятровіча не зрабілі.