Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Словы даліся Наташы з цяжкасцю. Плаціць не хацелася.
Электрык з’явіўся надзіва хутка. Пашанцавала. Якраз быў свабодны і адразу прыйшоў на выклік. У брудных ботах ён імкліва і бесцырымонна пайшоў па Наташыных палавіках, збіваючы ботамі іх прамалінейнасць. Кватарантка паморшчылася.
— Што здарылася ? Та-а-к, бачу, — электрык сам сабе задаў пытанне і сам адказаў. — Цягніце стол у цэнтр, — раздаваў спешныя каманды.
Ён бруіў энергіяй. Так паводзяць сябе людзі, у якіх на дзень запланавана дзесяць спраў і якім няма калі рассусольваць. У запале, падбухтораны электрычнай энергетыкай электрыка, Мікалай Пятровіч памкнуўся загадаць Наташы цягнуць разам з ім стол, але, агледзеўшы яе шчуплую танклявую постаць, гэтак жахутка перадумаў. I наогул, неяк не па-джэнтльменску, маючы ў наяўнасці дваіх мужчын, прымушаць жанчыну цягаць мэблю.
— Давайце з вамі стол паднясём, — папрасіў гаспадар электрыка, падышоў збоку да стала і падклаў пальцы пад стапешніцу.
— А давайце!
Электрык згодна ўхапіўся за другі край. Мужчыны пацягнулі стол. блытаючыся ў палавіках. Падцягнулі ў сярэдзіну пакоя і паставілі пад дзіркай у столі. Электрык хацеў проста ў сваім працоўным абутку не першай свежасці залезці на стол. Наташа ўбачыла пагрозу.
— Стойце, стойце! Я газету падсцялю! — спыніла электрыка і хутка перамясцілася да шафы.
Парыўшыся па-крацінаму сяродрэчаў кватарантка выцягнула на святло стос старых газет, запасліва прывезеных на кватэру разам з іншым скарбам. Электрык нехаця пачакаў, пакуль стол засцілаўся мінулагоднімі газетамі, цяжкавата на яго ўзлез і пачаў разбірацца з праводкай. Стоячы на стале і выкалупваючы з-пад столі кончыкі правадоў, ён брудна лаяўся і ўвесь час дапытваўся, які ёлупень гэта зрабіў. Мікалай Пятровіч і Наташа, задраўшы ўверх галовы, сачылі за рукамі электрыка. На твары Мікалая Пятровіча лунала ледзь заўважная задаволеная ўсмешка. Прыемна бывае часам чужымі вуснамі выказаць свае думкі. Ён паглядаў на Наташу, патаемна думаючы: «Ну што — атрымала». Наташа стаяла з каменным тварам, на якім нічога не адбівалася.
— Дык хто ўсё ж такі гэта сатварыў? — дамагаўся электрык праўды.
Мікалай Пятровіч зманіў, што кватаранты выклікалі спецыяліста. Ды вось не атрымалася.
— Спецыялісты! Я б такім спецыялістам рукі б паадкручваў і к ж.. прыставіў, — не саромеўся ў выразах электрык.
Ён крактаў і пыхцеў, задраўшы над галавой рукі, калі рукі зацякалі, апускаў іх уніз, размшаў пальцы і зноў браўся за працу. Пад нагамі круціліся і камячыліся, шамацелі, прыціснутыя падэшвай, старонкі газет. Пры дапамозе інструментаў і нейкай «мацеры» электрык прымацаваў пад столлю родную трохражковую гаспадарскую люстру з трыма туманна-белага шкла плафонамі ў выглядзе пяціпялёсткавых кветак. Яктолькі люстра стала на месца, у Мікалая Пятровіча паспакайнела на душы. Ён строга-настрага загадаў Наташы, каб яна разам з Джонам блізка не дакраналіся да асвятляльных прыбораў а свой любімы плафончык-гняздо прыбрала з яго вачэй.
— Ну вось, парадак, — электрык саскочыў са стала, спрытна перамясціўся да выключальніка і шчоўкнуў ім туды-сюды, упэўніўся — люстра працуе. Самому не верылася, што ўдалося разабрацца з праблемай.
-— Спецыяліст... трапіўся б мне той спецыяліст, я б яму сказаў... Плаціце за працу.
Электрык па чарзе глядзеў то на Наташу, то на Мікалая Пятровіча, не ведаючы, хто плацельшчык. Наташа, убачыўшы, што праблема вырашана, святло ёсць, нецярпліва праходзілася па кватэры. Ёй пачалі ўсе замінаць — і электрык, і гаспадар. Неахвотна дастала грошы з кашалька, разлічылася. Электрык учэпістай рукой ухапіў аплату, сунуў у кішэнь і вельмі хутка сышоў, нібыта выпарыўся. Мікалай Пятровіч, застаўшыся самнасам з кватаранткай, хацеў ёй яшчэ нешта сказаць, але запнуўся.
Звычайная фраза«3вашце, калі што» таксама не падыходзіла. Менш за ўсё ён хацеў, каб яму званіла Наташа.
— Ладна. Я пайшоў. Да пабачэння, — развітаўся Мікалай Пятровіч і збег літаральна ўслед за электрыкам.
Наступіла зацішша. Амаль цэлы месяц спакою. Спачатку Мікалай Пятровіч нерваваўся, успамінаючы сустрэчы з кватарантамі і баючыся, што зноў нешта ўтвораць, але паступова ён супакоіўся і нават забыўся пра былое і стаў думаць, што ўсё нармальна, кватаранты як кватаранты і можа ў нечым сімпатычныя, і Наташа— нічога, і Джон—малайчына. Што толькі не зробіць з чалавекам месяц шшыні і спакою...
Намячалася новая сустрэча. Пад канец месяца Мікалай Пятровіч пазваніў Наташы і ўзгадніўчас іхняга спаткання, трэба было забраць арэндную плату за наступны месяц. Прыехаў на кватэру ў прызначаны час. Наташы зноў не было, і фортка зноў была адчыненая. Сёння Мікалай Пятровіч прыехаў на сустрэчу з кватарантамі не адзін, а са сваёй палавінай — Вольгай Анатольеўнай. I цяпер яны ўдваіх сядзелі на лавачцы ля пад’езда і цярплівачакалі.
Сонца садзілася за дах суседняга дома. Ціхі прыемны вечар, цёплае бязветранае надвор’е. Чыстае, ні хмурынкі, неба, аздобленае прамянямі заходзячага сонца, надавала вечару асаблівае
хараство. Дзень значна пабольшаў. Халодныя ранне-веснавыя дні адыходзілі, на вуліцы пацяплела. Тут, каля пад’езда, было зацішна і ўтульна.
У двары ў пясочніцы гуляў з цацачным самазвалам хлопчык гадоў трох у сінім камбінезончыку. Заняты перавозкай пясчаных грузаў, ён старанна загружаў пяском машыну. Крыху чарпануўшы пяску на край неглыбокага лялечнага шуфліка, падносіў шуфлік да кузава і высыпаў раўчуком пясок. 3 пагрузкай дапамагала бабуля. Нахіліўшыся над унукам, яна паказвала, як трэба працаваць, зачэрпвала запасным мшіяцюрным шуфлікам поўна з каптуром пяску і высыпалаў самазвал, потым выпроствалася і папраўляла на носе споўзшыя акуляры. Малы, высыпаўшы чарговы няпоўны шуфлік, правіў грудок дзіцячай пухлай далонькай, прыплескваючы яго зверху.
У мітуслівым гарадскім жыцці рэдка выдаюцца дні, калі можна спакойна пасядзець каля пад’езда, паглядзець, як сонца садзіцца за суседні дом, а ў пясочніцы гуляюць дзеці. Кватарантка Наташа арганізавала Мікалаю Пятровічу з жонкай паўгадзіны рэлаксацыі — яна, як заўсёды. спазнялася...
3-за вугла дома, што хаваў за сабой сонца, вынырнулі два чалавекі і, прайшоўшы паўз крайні пад’езд, выйшлі на тратуарную сцяжынку. Джона Мікалай Пятровіч пазнаў адразу па нястрыжаных кучаравых валасах, а вось дзяўчына... Наташа, не Наташа9 У кароткай спадніцы, аблягаючым танклявы стан прыталеным жакеце, туфлі на высокіх абцасах. Палавінкасонца над домам свяціла акурат у вочы Мікалаю Пятровічу, сляшла і не давала як след разгледзець людзей, што крочылі пад промнямі. Пара падышла зусім блізка. Усё ж такі — Наташа, разгледзеў Мікалай Пятровіч. Што гэта з ёй сёння? Сама элегантнасць. Можа сонца падзейнічала, ці злодзеі скралі любімае скаўцкае адзенне. I толькі распушчаныя светлыя валасы засталіся нязменнымі... Німфа...
Падняліся ў кватэру. Мікалай Пятровіч з палёгкай адзначыў, што гаспадарская люстра вісіць на сваім месцы пад столлю. Усё астатняе таксама засталося без змен Фу! Палягчэла!
Наташа знаходзілася пад уздзеяннем свайго новага вобразу, далікатна ступала вузкім абуткам на высокіх абцасах па падлозе і гэтак жа далікатна залезла ў Джонаў кашалёк, як толькі той выставіў яго перад сабой. Пашнарыўшы пальчыкамі, дастала долары са скуранога прадаўгаватага партманета, і перадала аплату гаспадару, чым нямала ўразіла Джона. Ён і рот адкрыць не паспеў, як купюры апынуліся ў Наташыных руках, а пасля ў руках гаспадара. Джон яшчэ раз зазірнуў у партманет, грошай там паменела.
Правёўшы Наташу абалдзеўшым, разгубленым позіркам, ён схаваў свой кашалёчак у кішэню пінжака ад граху падалей.
Вось і слаўна. Вечарок удаўся не бяды. Мікалая Пятровіча пацягнула на лірыку.
— А вы даўно знаёмы з Джонам? — спытаў у Наташы.
Пытанне выклікала ў яе лёгкае здзіўленне, але гэта тэма была для Наташы прыемнай і яна з гатоўнасцю адказала.
— Амаль паўтара года. Мы пазнаёміліся ў Германіі на моладзевым злёце.
— А сюды ў Мінск як ён трапіў?
— Таксама па моладзевым абмене.
Жонка Мікалая Пятровіча цішком разглядала кватарантаў Да гэтага часу яна не вымавіла ніводнага слова, чакаючы, пакуль муж разбярэцца з фінансавымі справамі. Сёння Вольга Анатольеўна напрасілася паехаць разам з мужам, каб паглядзець, што творыцца ў кватэры. Па шчырасці, кватэра яе хвалявала мала. Больш карцела паглядзець на кватарантаў. Прыродная жаночая цікаўнасць не давала спакою. У Вольгі Анатольеўны падрасла дачка, вучаніца старэйшых класаў. У гэтым годзе заканчвала школу Маці ўжо не раз рабіла ліслівыя захады адносна амурных спраў дачкі, падбіралася да яе з нязменным пытаннем: «Кацярынка, у цябе ёсць мальчык?». А тут такая нагода, паглядзець на Наташу і яе «мальчыка». У Вольгі Анатольеўны і Мікалая Пятровіча са старэйшым сынам усё неяк само сабой уладкавалася, бацькі маглі пахваліцца яго жанатасцку у перспектыве чакаліся ўнукі. Цяпер на падыходзе ў нявесты была дачушка. Вольга Анатольеўна старанна вывучала гэты кірунак... Хаця
бытавая абстаноўка ў кватэры яе цікавіла мала, не за гэтым сюды прыехала, яна ўсё ж такі дзеля парадку пахадзіла па кватэры, паглядзела, як і што, і цяпер стаяла побач з мужам, чакаючы зручнага моманту для размовы, і ён, момант, надышоў. Без усялякай падрыхтоўкі проста ў лоб Вольга Анатольеўна задала кучараваму Джону для затраўкі, як ёй падалося, нейтральнае пытанне:
— Джон, як пажывае англійская каралева?
Джон паглядзеў на Наташу, поглядам пытаючыся пра што гаворка.
Вольга Анатольеўна дадаткова патлумачыла:
— У газетах і часопісах шмат пішуць пра англійскую каралеўскую сям’ю, пра прынцаў-спадкаемцаў
Наташа залапатала па-нямецку, перакладаючы Джону. Яго веданне рускай, здаецца, так і не скранулася з месца. Джонавы бровы здзіўлена папаўзлі ўверх.
Вольга Анатольеўна чакала адказу. Нашто ёй была тая англійская каралева, каб хто папытаўся?
He доўга думаючы, Джон адказаў, а Наташа пераклала:
— Яму няма ніякай справы да англійскай каралевы і прынцаў. У іх — сваё жыццё, у яго — сваё.
— Ясна, — расчаравана ўздыхнула Вольга Анатольеўна. — Калі вяселле? — наступнае пытанне адрасавалася Наташы.
Наташа ад нечаканасці сумялася. Чырвань шыбанула ў твар, дзяўчына стала пунсовая, нібы мак. Джон усё з тымі ж прыўзнятымі брывамі і недаўменным тварам глядзеў на пунсовую Наташу. Збітая Вольгай Анатольеўнай з панталыку, пераважна злабнаватая і дзелавая Наташа пакорліва выдавала адказы: