Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Вазьміце, яны нам замінаюць, — штуршком уторкнула пакет са шторамі ў рукі гаспадару. — Люстру таксама забярыце і дыван забярыце. У дыванах збіраецца пыл. Я гэтага не люблю.
Мікалай Пятровіч адчуў знаёмую нахрапістасць кватаранткі.
— Я падумаю, — стрымана адказаў ён, абдымаючы дзвюма рукамі аб’ёмісты пузаты пакет з навагоднім вітальным надпісам.
Кучаравы Джон стаяў ля шсьмовага стала ў дамашнім адзенні і тапачках, у прыўзнятай руцэ сціскаў за тонкую высокую ножку хрустальны бакал з нарэзаным у шкле штрыхамі-пырскамі малюнкам. На дне бакала зіхацела і пералівалася чырвонае, насычанага колеру віно. Рамантыка... Толькі цяпер Мікалай Пятровіч заўважыў на пісьмовым стале побач з камп'ютарам пачатую бутэльку чырвонага віна і бакалы.
Непадалёку ад бакалаў, на маленечкім кафейным блюдку нахілілася набок ружовая, напалову спаленая аплыўшая свечка... Позірк слізгануў далей і натыркнуўся яшчэ на адзін сюрпрыз: на сцяне, якраз насупраць бутэлькі чырвонага віна, тырчала пачарнелая абвугленая разетка. Двума чорнымі аплыўшымі вокамі яна задзірыста глядзела на Мікалая Пятровіча.
— Г эта што такое?! — змрачнеючы тварам, гаспадар паказаў пальцам на разетку.
— Я якраз хацела вам званіць. Разеткі нікуды не годныя.
Наташа павярнулася да Джона і па-нямецку яму. як мужчыну, патлумачыла: размова ідзе пра электрычнасць. Джон карцінна нахмурыў лоб і выказаў як мужчына, сваю крытыку.
Мікалай Пятровіч правёў па кватэры агляд бытавой тэхнікі: прасік, СВЧ-печ на табурэтцы, электрачайнік, фен. Гэта яшчэ не ўлічваючы камп’ютар, халадзільнік і тэлевізар.
— Наташа, ты яму перакладзі, — з Мікалая Пятровіча здуло інтэлігентнасць і ён перайшоў на «ты», — перакладзі, як мужыку, што па пяць-сем электрычных прыбораў праз пяцернікі-дзесяцернікі ў адну разетку не тыцкаюць! Вы мне так усю праводку папаліце!
Наташа, нехаця падбіраючы патрэбныя словы, пераклала і данесла да Джона сэнс сказанага. Джон незадаволена насупіўся — ні ценю вінаватасці за сапсаванае гаспадарскае дабро. Пакруціўшы недапітае віно ў хрустальным бакале, ён закінуў назад галаву, зрабіў глыток і паставіў бакал на стол, засланіўшы ім ружовую кранальную свечачку. «Рамантыкі. .. каб вас... каб
вам...» — напаўнялася патрэбнымі думкамі галава Мікалая Пятровіча, а ўнутры ўсё кіпела.
— Наташа, я цябе прашу, сачы за сваім сябрам. У адну разетку ўключаць па два прыборы — не больш. Папаліце астатнія разеткі — будзеце сядзець без электрычнасці!
Наташа маўчала. Крытыка ўспрымалася з цяжкасцю. Ружовыя храпкі зноў надзімаліся.
Мікалай Пятровіч падняў з падлогі трохражковую люстру і закінуў яе ў высокую антрэсоль шафы. На кухню ён так і не зайшоў, не было ніякага жадання. Бярог нервы. .
Дадому гаспадар кватэры вярнуўся позна, патрапіў у аўтамабільны затор. Жонкачакалаз роспытамі Выглянуўшы з кухні ў пярэднюку дзе Мікалай Пятровіч стомлена скідаў абутак яна адразу спытала:
— Як там нашы кватаранты?
— Як заўсёды — абжываюцца, — абцякальна адказаў Мікалай Пятровіч, не хацелася размаўляць і яшчэ раз абмяркоўваць убачанае.
— Распранайся, ідзі вячэраць, — вырашана было спачатку накарміць мужа.
Мікалай Пятровіч хвіліну пасоўгаўся ў пярэдняй, зняў вопратку і зазірнуў на кухню. Адной рукой ён абапёрся аб дзвярны вушак, а ў другой, інтрыгуючы, круціў пакет.
— Што ў цябе за пакет у руках?
Жонка пакінула расстаўляць вячэру на кухонным стале і падышла да дзвярэй.
— Табе пакет. Навагодні падарунак, — Мікалай Пятровіч, карцінным жэстам, пяшчотна трымаючы раздзьмуты пакет у выцягнутай наперад руцэ, перадаў яго жонцы .
Супружніца ўзяла пакет, недаўменна пазіраючы на мужа. Той усміхнуўся.
— Распакоўвай, Вольга Анатольеўна, убачыш. Гэта сюрпрыз.
Жонка расхінула ручкі хрусткага, шамоцячага пакета і, убачыўшы там запхнутыя шторы, пачала іх выйягваць.
Штора змяёй вылазілі на волю, спускала атласны хвост на кухонную падлогу. Вольга Анатольеўна не ўтрымала яе і ўпу-
сціла пад ногі, і яна шырокай лужынай распаўзлася па кухні. Прыйшлося нахіляцца і падымаць. Падняўшы, разгарнула штору перад сабой і скептычна разглядала, у што яна ператварылася.
— Няможна было акуратна скласці?.. Та-а-к. Гняздзечка, значыць, сабе абсталёўваюць.
3 навагоднім пакетам Вольга Анатольеўна атрымала адказ на ўсе свае пытанні без залішняй у гэтым выпадку мужавай справаздачы...
Прайшло яшчэ тры тыдні. Мікалай Пятровіч вечарам зайшоў да кватарантаў па аплату за чарговы месяц. Наташа сама прызначыла час сустрэчы, але па прыходзе Мікалай Пятровіч знайшоў што ні Наташы, ні Джона на месцы няма. Патаптаўшыся ля дзвярэй кватэры і пазваніўшы безвынікова ў кватэрны званок некалькі разоў, ён спусціўся ўніз у двор і з вуліцы агледзеў вокны кватэры. Фортка ў акне была адчынена. 3 балкона праз фортку можна было лёгка залезці ў кватэру якому-небудзь выпадковаму злодзею. «Што за безалабернасць? —раздражнёна падумаў Мікалай Пятровіч. — Яшчэ абкрадуць кватэру».
Наташа са сваім сябрам Джонам спазніліся на паўгадзіны. Ішлі размеранай хадой, не спяшаліся. Мікалай Пятровіч, вызваліўшы з-пад рукава курткі напічканы функцыямі буйны гадзіннік на металічным браслеце, указальна пастукаў па яму пальцам, намякаючы на спазненне.
— Мы былі занятыя важнымі справамі, — спакойна адказала Наташа.
Хто б сумняваўся.
Апранутая і гэтым разам Наташа была ў сваім стылі ў мешкаватыя рэчы. Такое адчуванне, што дзяўчына ўвесь час рыхтавалася да паходу па далінах і гарах. Джон, як звычайна, стаяў закручаны ў шалік па самыя вушы. Праўда, шалік змяніў свой колер.
— Ну, як справы па вывучэнні рускай мовы? — паходу, падымаючыся па лесвіцы ў кватэру, падкавырыста спытаў Мікалай Пятровіч
— Руская мова цяжкая для вывучэння,— удакладніла Наташа, яназаўсёды адказвала за Джона, былаяго прэс-сакратаром.
— Як справы, Джон? — праігнараваўшы Наташын адказ, Мікалай Пятровіч звярнуўся наўпрост да яе англійскага сябра.
Джон, не разумеючы, лыпаў вачамі. За месяц не надта прасунуўся. Дзе ж яму тую мову вучыць? Наташа цягала яго паўсюль за сабой, аберагаючы ад шкоднага ўплыву мясцовых прыгажунь.
У кватэры выявілася ўсё тая ж абстаноўка. Гэтым разам Мікалаю Пятровічу візіт даўся лягчэй. Ён змірыўся. Толькі сумна агледзеў пад нагамі крывую сцежку садранай фарбы і прыкінуў, што падлогу прыйдзецца падфарбаваць.
Наташа разбіралася з камуналкай. Трымаючы ў руках ЖЭСаўскія квітанцыі, доўга, нудна тлумачыла па-нямецку Джону кошты на паслуп. Ён засяроджана ўглядаўся ў паперку, робячы выгляд, што нешта разумее ў тых лічбах, коштах і кілакалорыях, ў якіх і беларусу без паўлітры не разабрацца. У пераліку набягала прыблізна дваццаць долараў. Джон выцягнуў з кашалька зацёртую хілую дваццацідоларавую купюру і важкім рухам худой далоні працягнуў Мікалаю Пятровічу, быццам даваў не дваццаць, а пяцьсот, У руках Джона кошт кожнага долара неймаверна ўзрастаў. Утваралася адчуванне, што ўпершыню долары ў нашай краіне з’явіліся з прыездам англічаніна Джона.
«Ну і парачка! — падумаў Мікалай Пятровіч. Спачатку засялення яны злавалі яго, а цяпер пачалі забаўляць. — Цуда ў пёрах!»
— А за арэнду? — спытаў гаспадар. — Дзе грошы за арэнду ?
— За арэнду?.. — залапатала Наташа. — Ах да, яшчэ за арэнду, — быццам бы толькі што ўспомніла яна пра астатнюю аплату і дастала падрыхтаваныя купюры з кішэні.
Мікалай Пятровіч нават не раззлаваўся, чаго-небудзь прыблізна такога ён і чакаў.
— Чаму не закрываеце фортачку? — гаспадар перайшоў да бытавых пытанняў.
— Джон любшь свежае паветра, — патлумачыла Наташа.
Пачуўшы сваё імя, Джон асцярожна перапытаў аб чым размова. Наташа хуткастрэльна пераклала. Джон заківаў нястрыжанай.
кучаравай галавой, тырчаўшай над любімым шалікам: ес, ес! Ён любіць свежае паветра.
— Глядзіце, a то залезе хто чужы праз фортку ў кватэру. Тады не жальцеся, што камп’ютар у вас быў ці яшчэ што скралі.
Наташа была непрабівальная. Пустымі вачамі яна глядзела на гаспадара. Мікалай Пятровіч зразумеў — фортка і надалей будзе адкрытая. Наташа ўсё будзе рабіць толькі так, як яна хоча і — не інакш.
Ужо адыходзячы з кватэры, Мікалай Пятровіч узгадаў сваю даўнюю размову з жонкай і, крута павярнуўшыся ад дзвярэй да Наташы. спытаў:
— Наташа, скажы, твае бацькі настаўнікі?
Мікалай Пятровіч, можа не агаломшыў Наташу сваім пытаннем, але блізка каля гэтага.
— А адкуль вы ведаеце?
— Ды так. Здагадаўся.
— У мяне, праўда, толькі мама — настаўніца. Бацька — галоўны аграном.
— Я так і думаў.
— А як вы здагадаліся? — дапытвалася Наташа.
— Ды гэта няважна.
— He, вы скажыце, — Наташа настырна настойвала на сваім.
— Інтуіцыя, — абцякальна патлумачыў Мікалай Пятровіч.
Наташа так і не дамаглася ад яго адказу.
Развіталіся ненадоўга. Праз тры дні Наташа паведаміла, што яна сядзіць у кватэры без святла. Яшчэ да таго, як пачуць навіну, калі Мікалай Пятровіч убачыў на тэлефоне пазначанае імя «Наташа», у яго прыліла кроў да твару, падняўся ціск і пайшоў моцны выкід адрэналіну. Арганізм не памыляўся...
Прыехаўшы да кватарантаў, Мікалай Пятровіч убачыў круглы вялікі любімы Наташын плафон-гняздо на падлозе, а электрагграводка, на якой ён раней матляўся і якая давала жаданае святло, была выгрызена пад самую столь.
— Ведаеце, у нас тут былі праблемы з лямпачкай, я знаёмага папрасіла, каб паправіў. Ён нам дапамагаў рамантаваць, — пачала Наташа здалёку апавядаць легенду. — Праводка нікуды не
годная, — гаварыла яна, падымаючы вочы пад столь туды, дзе некалі красавалася люстра.
Джона ў кватэры не было. Наташа старанна пераводзіла стрэлкі нанейкагаміфічнагамайстра-ламайстра. АднакМікалай Пятровіч падазраваў, што Джон прыклаў тут свае «залатыя» рукі. Каб ён быў на месцы, Мікалай Пятровіч напэўна ўзарваўся б. Але, на сваё шчасйе, Наташа круцілася ў кватэры ля плафонагнязда адна. Мікалай Пятровіч не ваяваў з жанчынамі, хаця некаторыя прасілі. Ёнчарговы раз пашкадаваўНаташу і вырашыў даць жыльцам святло.
— Я выклікаў электрыка з ЖЭСа, за выклік аплаціце самі.
Пачуўшы словы гаспадара, Наташа стала строгая У яе на гэты конт было сваё асабістае меркаванне.
— Вы павінны самі зрабіць нам люстру. Мы ж вам плацім за кватэру...
Наташа хацела яшчэ нешта дадаць, але абсеклася. Выгляд гаспадара не заахвочваў да дэбатаў
— Добра, я заплачу, выклікайце электрыка.