Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Гаспадар узяў аплату без асаблівай радасці. Доўгія высвятленні адносін з кватарантамі яго прытамілі. Наташа мітусліва выйшла за дзверы, пацягнуўшы за сабой Джона. Наступілі цішыня і спакой. Гаспадар адзін застаўся ў апусцелай кватэры. Ён зняў запарыўшую яго куртку, кінуў на канапу і некаторы час хадзіў па пакою, заклаўшы рукі за спіну. Размераная хада яго супакойвала. Нервы — ні к чорту. Пахадзіўшы пару хвілін туды-сюды, ён прыхапіў з тумбачкі тэлевізійны пульт, трэснуты і залеплены скотчам, рэзкім рухам ціскануў кнопку і стомлена сеў на канапу побач з курткай. 3 экрана нешта бубнілі, а гаспадар глядзеў на гадзіннік, засякаў абяцаныя паўгадзіны. Паўгадзіны спакою.
Наташа з’явілася праз гадзіну. Хвастом за ёй прыйшоў Джон, ён заўсёды трымаўся крыху ззаду. Дзяўчынабез лішніх фокусаў
перадала ўсю астатнюю суму. На сёння яна сябе вычарпала. Аднак у яе быў добры зменшчык. Джон выстушў наперад, горда расправіўшы сваё даўгаватае цела, і падкрэслена ўважліва сачыў затым, як перадаюцца грошы, з выглядам чалавека, які фінансуе праект на буйную суму, строга падціскаў і без таго вузкія вусны і прыжмурваў вочы.
«Як вы мне ўсе дорагі», — пранікнёна падумаў гаспадар і перайшоў да другой часткі «марлезонскага балета» — папяровай творчасці, перапісаў пашпартныя даныя кватаранткі Наташы. Вобраз Джона, хто ён ёсць на сённяшні дзень, гаспадара кватэры не цікавіў. Джон — чалавек свету: сёння — тут, заўтра — там. Можа быць, ён заўтра з Беларусі надумаецца ехаць у Зімбабвэ. . Практыкавацца... Шукай ветру ў полі.
— Мяне завуць Мікалай Пятровіч, — пад канец знаёмства прадставіўся гаспадар і падаў Наташы свой пашпарт Наташа скрупулёзна вывучала пашпарт, павольна гартала старонку за старонкай, нават зверыла фотаздымаку дакуменце з арыпналам. Для надзейнасці.
Мікалай Пятровіч перадаў у «надзейныя» Наташыны рукі два камплекты ключоў. Кватэра здадзена. Але палёгкі ад зробленай справы гаспадар кватэры не адчуў. Падхапіўшы з канапы куртку, ён апрануўся, засунуў у нагрудную глыбокую кішэню свой пашпарт і няўпэўненым голасам даў кватарантам дзяжурныя ўстаноўкі:
— Наташа, Джон, размяшчайцеся. Калі ўзнікнуць праблемы з сантэхнікай, з вадой, — тэлефон мой ведаеце, званше Усё вырашым. Калі ласка, прашу вас, без самадзейнасці, усё ўзгадняць са мной.
Унутры ў Мікалая Пятровіча кратаўся і шамацеў чарвячок трывогі.
— Канечне, добра, абавязкова, — дзеля прылікі гаварыла Наташа, заціскаючы ў далоні ключы ад кватэры. Гаспадар ёй замінаў. Усё аплачана, чаго ён тут топчацца? Адчуўшы сябе трэцім лішнім, Мікалай Пятровіч заспяшаўся да дзвярэй.
— Званіце, калі што. .. — яшчэ раз нагадаў кватарантам на развітанне.
Званок не прымусіў сябе чакаць. Вечарам таго ж дня Мікалай Пятровіч сядзеў перад тэлеэкранам меланхалічны і паўсонны, глядзеў навіны дня. Канал БТ. Мікалай Пятровіч насамрэч любіў гэты канал. Пасля працоўнага дня трэба было расслабіцца і ён, нібыта на сеансе рэлаксацыі, слухаў галасы з тэлевізара: «Паспяховазавяршылася... Дабілісявысокіхпаказчыкаў... Прайшло чароўнае свята...».
Паспяхова, чароўнае, высокіх паказчыкаў — гэтыя словы прыемна лашчылі слых — калыханка для дарослых: «Збеглі воўкі ўсе ў лясы, змоўклі птушак галасы, ты таксама каля жонкі ціха-ціхенька ляжы»... На канапе. заціснуўшыся паміж Мікалаем Пятровічам і мяккім падлакотнікам, ляжаў кот. Тоўсты, вялікі, у шэрую палоску. Задаволены сабой і жыццём, ён утульна скруціўся ў футравы клубок і, прыкрыўшы галаву лапкай, ціхенька драмаў. Гаспадарская рука пяшчотна перабірала на каціным целе поўсць, пачосвала каціную спіну. Кот ледзь чутна мурлыкаў і сніў свае кацшыя сны
Прапішкаў мабільны тэлефон. Мікалай Пятровіч працягнуў руку, нетаропка узяў мабільнік з журнальнага стала. На тэлефонным экране высвецілася імя «Наташа». Памятаючы нядаўняе засяленне кватарантаў Мікалай Пятровіч напружыўся і прабурчаўшы: «Ну што там яшчэ?» — націснуў на кнопку злучэння
— Слухаю вас, Наташа, — без уступнага «ало, добры вечар» сказаў у тэлефон.
Наташа нешта лапатала скорагаворкай. Жонка Мікалая Пятровіча сядзела побач на канапе і бачыла, як муж змяняецца ў твары і паўтарае:
— He! На жаль, не атрымаецца... Я сказаў — не! Гэта — вашы праблемы, вырашайце самі... Ёсць спецыяльныя службы паперавозцы, таксі, нарэшце... He! Наташа, я сказаў— не! Усё, да пабачэння!
Жонка запытальна глядзела мужу ў вочы. Мікалай Пятровіч адключыў тэлефон і з грукатам адггравіў мабільнік на сваё месца на журнальным стале
— Ты ведаеш, што наша кватарантка прыдумала?
— He маю ніякага ўяўлення, — паціснула плячамі жонка.
— Яна, бачыце, спакавала рэчы для пераезду, і я павінен перавезці іхнія рэчы на сваёй машыне.
— Нішто сабе заявачкі. Ну і кватарантаў ты знайшоў! Чаму б ім не наняць машыну па аб’яве? Перавозчыкаў — колькі хочаш.
— Я ёй тое самае казаў. Дык для яе гэта — дорага! А я, ёй так ўяўляепца, павінен перавезці яе рэчы задарма.
— Слухай, што гэта за Наташка? Дзе ты яе адкапаў?! Хто яна такая? Адкуль? Нейкія дзіўныя паводзіны. Дай-камне пачытаць яе дадзеныя, дзе яна нарадзілася?
Мікалай Пятровіч рэзка падняўся з канапы і перарваў каціны сон. Кот насцярожана падняў галаву і агледзеўся навокал, разматаў пухнаты віхлясты хвост і нервова пастукваў ім па канапе. Мікалай Пятровіч хутка пайшоў у пярэднюю па запісную кніжку. Дастаў з кішэні курткі блакнот, у якім кручкаватым неразборлівым почыркам былі вышсаны пашпартныя дадзеныя кватаранткі Наташы. Дакладна разабраць свой почырк мог толькі сам Мікалай Пятровіч. Вярнуўшыся назаду пакой, ён здзіўлена прачытаўуслых жонцы, што нарадзілася і жылаНаташаўвёсцы.
— У вёсцы?! Нешта не вяжацца, — жонка таксама была збіта з панталыку, — нічога не разумею.
Прытуліўшыся да мяккай спінкі канапы, яна скруціла перад сабой рукі і, закінуўшы нагу занагу, пачалазасяроджанадумаць. Хістала закінутай зверху на калена нагой, стукаючы заднікам тапка аб пятку. Кот, натапырыўшы вушы, падазрона сачыў за ўзнікшай мітуснёй, а Мікалай Пятровіч цярпліва чакаў, што скажа жонка. Думала яна нядоўга, нешта прыпомніўшы, ўхмыльнулася
— Б’юся аб заклад, яе бацькі ці настаўнікі, ці ўпраўленчы сельскі апарат, штосьці ў гэтым сэнсе. Ты спытай пры нагодзе. He, не могуць быць у дачкі механізатара падобныя звычкі, не той фасон! Ты ўжо мне павер Я да бабулі ў вёску дзесяць гадоў запар кожнае лета ездзіла... На школьныя канікулы. Па тры месяцы на ўлонні прыроды праводзіла. Мясцовых жыхароў і іх норавы ведаю. За ўсіх, канечне, не скажу, людзі розныя, але ж асобныя экзэмпляры сярод дзяцей начальства трапляюцца. Памятаю аднаго хлопца, у яго бацька быў дырэктар школы,
дык той сынуля ўвесь час любому і кожнаму задаваў адно і тое ж пытанне: «А вы ведаеце, хто мой бацька?» I гэта дзяўчына напрактыкаваная. Прыстасавалася даваць аднавяскоўцам «ганаровыя» даручэнні. Яна нават не арыентуецца, каму — можна, каму — не. Звыклася, што не адмаўлялі. Хто ж з вясковых жыхароў захоча з начальствам адносіны псаваць? Ну, Наташка, малайчына! Яна і ў Мінску па той жа схеме працуе. Толькі баюся я, ў сталіцы такія нумары не пройдуць, тут «вумных» і без яе хапае, — падсумавала жонка Мікалая Пятровіча, уздыхнуўшы і развёўшы рукамі.
Мікалай Пятровіч, яшчэ раз праглядаючы запіс у блакноце, мармычучы і кратаючы вуснамі, пачаў прысаджвацца на канапу побач з жонкай. Па пакоі разнёсся каціны енк.
— Мя-я-я-я-я-ў!
— Цьфу ты! Ката ледзь не раздушыў! — узляцеў Мікалай Пятровіч з канапы, спалохана і вінавата азіраючыся на пацярпелага ўкормленага гадаванца.
Кот грузна саскочыў на падлогу. Жонка кінулася да яго са словамі:
— Бедненькі, хадзі я цябе пажалею!
Але кот не хацеў каб яго шкадавалі. Ён ірвануў з-пад жончыных рук наўцёкі, пальцы толькі слізганулі па гладкай поўсці. Энергічна перабіраючы кароткімі лапамі пад тоўстым целам, паласаты даў дзёру з пакоя. Хуткасць была зайздросная...
Мікалай Пятровіч звычайна сустракаўся з кватарантамі пад канец пражытага месяцу і браў аплату за наступны. Аднак на гэты раз на душы ў яго было неспакойна. Прайшоў тыдзень, і ён не выцерпеў вырашыў нанесці Наташы з Джонам незапланаваны візіт. Будучы па прыродзе чалавекам культурным і выхаваным, аб сваім візіце ён папярэдзіў загадзя.
У прызначаны час, вечарам Мікалай Пятровіч званіў у дзверы кватарантам. Наташа адчыніла яму з дрэнна схаваным незадавальненнем. Коратка павітаўшыся і сказаўшы традыцыйнае: «Як вы тут уладкаваліся?» — Мікалай Пятровіч уцёрся ў кватэру і прычыніўся да яе агляду. Калі б Мікалай Пятровіч быў
пачынаючы кватэраздатчык, яму б стала млосна, але ён меў некаторы вопыт і падрыхтоўку, кватарантаў розных пабачыў і быў гатовы да ўсяго. Аднак Наташа ў канкурэнтнай барацьбе перамагла ўсіх папярэднікаў Яшчэ ніхто з былых кватарантаў так ліха жылплошчай не распараджаўся. Уся няхітрая мэбля была перацягнута з вугла ў вугал і з месца на месна, на вокнах віселі незнаёмыя Мікалаю Пятровічу шторы ў бабуліны кветкі. Г аспадарскі дыван, скручаны ў рулончык, коса запхнуўся пад KaHany, замест дывана падлогу засцілалі тканыя палавікі. Тэлевізар чамусьці стаяў на падлозе, а трохстворчатая непад’ёмная шафа з антрэсолямі перамясцілася да супрацьлеглай сцяны. Па слядах перамяшчэння шафы цягнулася сцежка садранай з падлоп фарбы. Ніколі ў жыцці Мікалай Пятровіч не мог ўявіць, гледзячы на гэтых дваіх худзенькіх субтыльных інтэлігентаў-філолагаў, што яны напару маглі здзейсніць такое, — перасунуць шафу, якую грузчыкі ледзь уцягнулі ў кватэру. Здзейснілі!
— Н-да... — толькі і сказаў Мікалай Пятровіч, агледзеўшы шафу, якая карычневай прамавугольнай гаргарай узвышалася пад самую столь.
Але што больш заўсё ўразілаМікалая Пятровіча— гэта вялікі круглы, аплецены тонкімі карычневымі пруткамі, падобны на вароніна гняздо плафон-люстра. Плафон літаральна на соплях вісеў пад столлю, па-над ім тырчалі абадраныя, перакручаныя электраправады. Так дасягалася ўтульнасць. Гаспадарская трохражковая люстра сіратліва валялася ў куце.
— Дзе шторы? — вымавіў як мага спакайней, каб не зараўці, гаспадар, убачыўшы, што яго маёмасць знікла з акна ў невядомым кірунку.
Наташа тут жа выцягнула з шафы пакет са скамечанымі, скручанымі і ўсунутымі абы-як усярэдзіну шторамі. 3 аднаго боку раздутага шторамі пакета красаваўся надпіс «3 новым годам!». Новы год даўно мінуў, а Наташа захавала пакецік, і вось цяпер ён пайшоў па прызначэнні.