• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    — Пойдзем, канечне! — з гатоўнасцю падхапілася з-за стала Света.
    Я гранатавага каменя не меў, рабіць у ювелірнай майстэрні мне бадай не было чаго, але з цікаўнасці і за кампанію прыладзіўся да абдораных гранатавым каменнем турыстаў.
    Ювелірная майстэрня сапраўды знаходзілася непадалёку. Мы даволі хутка яе знайшлі. Майстэрня ўяўляла сабой невялікі заканурак пры ўваходзе ў прасторную, напоўненую дзённым святлом ювелірную краму. У краме было надзвычай пуста і ціха. Усяго пара пакупнікоў моўчкі ўзіраліся ў вітрыну. Пад шклом вітрыны золатам і срэбрам зіхацелі разнастайныя пярсцёнкі, завушніцы, бранзалеты. Я налаштаваўся бліскануць англійскай мовай у размовах з ювелірамі, аднак не спатрэбілася. Усе як адзін супрацоўнікі крамы размаўлялі па-руску. Энергічная кабета ў кароткай цёмнай спадніцы і беласнежнай, вузкай, напятай на грудзях, глыбока расшпіленай для дэманстрацыі бюста блузцы нешта напаўголаса абмяркоўвала з ахоўнікам, і я заўважыў, што ў яе тыповае маскоўскае маўленне. Скончыўшы размову, яна павярнулася да нас і, нацягнуўшы вусны штучнай усмешкай, паведаміла:
    — Рады вас вітаць, праходзьце, калі ласка! — і, спакваля зірнуўшы на гранатавы каменьчык у руках жонкі географа, аўтаматычна дадала: — Агранка каштуе пяць еўра, прайдзіце
    ў гэтыя дзверы, — паказала рукой на ўваход у малы, бакавы пакойчык-заканурак у пачатку гандлёвай залы.
    Географ з жонкай адразу адправіліся ў заканурак, Света з радаснымі вачамі, сціскаючы ў руцэ гранатавае зерне, мятлікам пырхнулазаімі. ЗавяршаўпрацэсіюЮра. Шаркаючы пападлозе шырокімі нібы лапці мужчынскімі басаножкамі, абутымі на босую нагу, пацягнуўся ён як за магнітам за Свешнай спадніцай у пакой да ювеліраў. Я прысеў на прадаўгаватую банкетку ля ўвахода. Амаль нячутнымі крокамі, нібы баючыся парушыць спакой над вітрынамі з каштоўнасцямі, перасекла залу, наблізілася да асавелага ад лайдачання ахоўніка другая супрацоўнша ювелірнай крамы і пачала ў яго нешта пытацца. Была яна бледнаскурая з бляклымі вейкамі і светлымі, дымнага адцення валасамі, яе рускае маўленне адрознівалася ад маскоўскай гаворкі папярэдняй энергічнай кабеты. Мне падумалася, можа быць, яна не з Расіі.
    — Вы не з Расіі? — спытаў я з простай цікаўнасці.
    Жанчына падазрона зыркнула на мяне і неахвотна, расцягваючы словы, адказала.
    — Чаму не з Расіі? 3 Расіі я... 3 Чалябінска,
    Чэшская ювелірная крама і майстэрня спрэс складалася з расіян. I з Масквы, і з Чалябінска.
    У майстэрні-заканурку тым часам справы ішлі сваім парадкам. Літаральна за пару хвілін гранатавыя зярняты турыстам замянілі на гэткія ж каменьчыкі, але ўжо загадзя запаяныя ў танную агранку, стрэслі дваццаць еўра, па пяць еўра з кожнага, і адпрэчылі назад у залу.
    — Аастатніязнашайгрупы... мытурыстызМінска... астатнія да вас не прыходзілі рабіць агранку? — выпытваў я звесткі ў чалябінскай супрацоўніцы.
    — А як жа... былі, былі... іх цэнтралізавана экскурсавод прыводзіла. Усім зрабілі агранку.
    Экскурсавод Лена не губляла дарма часу, адзначылася і тут, атрымала свой працэнт за дастаўку турыстаў на апрацоўку да ювеліраў
    Я падсумаваў прыбытак майстэрні. Так званы «падарунак», бясплатны гранатавы каменьчык, быў звычайнай нажыўкай
    і ў выніку кожнаму турысту абышоўся ў пяць еўра... за агранку, турыстаў каля сарака чалавек, кожны дзень пара-тройка такіх турыстычных груп з гранатавымі каменьчыкамі ў кулачках... перамнажаем, затым яшчэ раз перамнажаем на колькасць дзён у месяцы... Ваў! Нядрэнна атрымліваецца! Менеджарскіяштучкі. Бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы. «Гэта бізнес, дзетка!» — дзе я чуў гэту фразу?
    Рускія ювеліры ў чэшскай сталіцы падлічвалі выручку. Шчаслівыя турысты сціскалі ў руках аграненыя «бясплатныя» зярняты гранатавага каменя...
    Увечары перад ад’ездам з чэшскай сталіцы ў Мінск турысты зрабілі налёт на шматпавярховы гандлёвы цэнтр, паўстаўшы пасярод Прап на бойкім месцы. Слова «налёт» у поўнай меры адпавядала рэчаіснасці. Мінчане разляцеліся па паверхах вялікага заблытанага лабірынтам крамаў гандлёвага дома і з імпэтам закупляліся замежнымі таварамі. Шаленства закупаў. У мінскіх крамахтавараўудосталь, аднак, паддаўшыся агульнаму парыву, з асалодай і азартам набывалі яны рэчы, часам непатрэбныя, схопленыя з прылаўка пад гарачую руку, галоўнай і бадай адзінай адметнасцю якіх было тое, што яны прывезены з Еўропы. Для мяне ж паходы па крамах — найвялікшая нудота і стамляючая праца. He маючы жарсці да пакупак і хваравітай маніі шапаголіка. я завітваю ў крамы з неахвотай, мяне напружваюць прадавачкі і ветлівыя, і абыякавыя, усе без разбору, стараюся хутчэй зрабіць пакупкі і выйсці на волю з палону рэчаў. У гандлёвым цэнтры я набыў некалькі бляшанак чэшскага шва і мініяцюрны кубак для кавы, размаляваны відамі прыгажуні Прагі. Рэшту часу правёўу чаканні астатніх турыстаў. Да прызначанага часу, закупіўшыся таварамі, народ гутарлівым натоўпам сабраўся вакол экскурсавода на плошчы перад гандлёвым цэнтрам.
    — Здаецца, усе на месцы, — экскурсавод Лена стомлена і абыякава агледзела турыстаў, пад канец паездкі ўсе мы парадкам ёй надакучылі. — Прашу прайсці за мной да аўтобуса.
    Аўтобус стаяў на паркоўцы на суседняй вуліцы.
    — Гены няма! — выгукнуў я.
    Турысты азірнуліся, шукаючы побач са мной Гену.
    — Што будзем рабіць9 Нам пара адпраўляцца, — заклапочана прамовіла экскурсавод.
    — Давайце пачакаем, зараз прыйдзе, — прабасіў прараб Сяргей. — Некалькі хвілін і прыйдзе, куды ён дзенецца.
    Ведаючы Гену, я не быў так аптымістычна налаштаваны.
    Мінула паўгадзіны. Экскурсавод панура глядзела на гандлёвы цэнтр адкуль павінен быў з’явіцца зніклы турыст. Я непакоіўся, сам не ведаю чаму адчуваў унутраную адказнасць за гэтага вясковага цудзіка.
    — Пайду ў гандлёвы цэнтр, пашукаю яго, — прамовіў я, не вельмі верачы ў поспех.
    Экскурсавод згодна кіўнула:
    — Ну што ж... схадзіце, пашукайце.
    I я адзінока паплёўся да гандлёвага цэнтра. Як і прадчуваў, паход мой скончыўся нічым. Пасноўдаўся сярод натоўпу, углядаючыся ў твары, прайшоўся па гандлёвай зале, ад людзей пярэсціла ў вачах, яны ішлі, насоўваліся на мяне разнамаснай плынню. старыя і маладыя, мужчыны і жанчыны, худыя і падобныя на бачонкі з півам, з заклапочанымі тварамі і вясёлыя — розныя. Жэні сярод іх небыло... 3 прыкрым, прыгнятаючым адчуваннем марнасці маіх намаганняў я вярнуўся назад у аўтобус
    — Яшчэ крыху пачакаем, — сказала экскурсавод, і я пачуў ноткі раздражнёнасці ўяезвычайнаспакойным голасе Мінула яшчэ паўгадзіны. Гаманіўшыя раней турысты прыціхлі ўчаканні. Экскурсавод зірнула на гадзіннік і голасам, уплятаючым у сябе адначасова і абурэнне і жаданне апраўдацца, сказала:
    — Я маю поўнае права не чакаць больш. Было дакладна сказана, а якой гадзіне адпраўляецца аўтобус. Група не павінна выбівацца з графіка з-за аднаго чалавека. He з’явіўся ў прызначаны час... што ж, будзе даганяць групу ці дабірацца дамоў сам.
    Я ўявіў як Гена будзе дабірацца сам, і мне бязмерна стала яго шкада. Я разумеў, што Гена не прапусціў час ад’езду па няўважлівасці, ён згубіўся ў бясконцых лабірынтах гандлёвага цэнтра.
    — Можа, яшчэ раз пашукаем? — папрасіў я экскурсавода. — Давайце некалькі чалавек збяромся, разаб’ёмся на групы і прачэшам гандлёвы цэнтр
    — А як мы яго шукаць будзем? — прараб Сяргей скептычна прымружыў вочы і запытальна зірнуў на мяне.
    — Ды лёгка! — ўсхвалявана успомніў я асабістыя прыкметы зніклага. — У яго на галаве чырвоная шапка з надпісам «Чэхія»!
    Гэтую шапку Гена набыў адразу па прыездзе ў Прагу. Была яна нягеглая, высокім гаршком сядзела на галаве, аднак Гена шапкай захапляўся і вельмі цешыўся з пакупкі.
    — Макс, я пайду з табой у гандлёвы цэнтр, — з гатоўнасцю рушыў да мяне бухгалтар Дзіма.
    За ім пацягнуўся прараб Сяргей. Сумесная п'янка ў цесным калектыве яднае мужчын. Узгадаліся начныя пасядзелкі пад вокнамі гатэля ля сажалкі, дзе Гена быў цвіком праграмы.
    Паправіўшы на круглым дабрадушным твары акуляры, да нас рашуча далучыўся Юра Віні-Пух. У сумеснай нашай з Генам папойцы ён не ўдзельнічаў, але ж быў спагадлівы і любіў дапамагаць.
    Чацвёра мужчын-добраахвотнікаў згуртаванай камандай рушылі на пошукі зніклага турыста. Хуткім крокам мы наблізіліся да ўвахода ў гандлёвы цэнтр і там, пры ўваходзе, адчуўшы сябе пошукавай экспедыцыяй, склалі план дзеянняў Было вырашана разбіцца на дзве групы па два чалавекі, разысціся ў розныя бакі, зрабіць як мага болыпы ахоп гандлёвых плошчаў, агледзець правае і левае крыло будынка і праз дваццаць хвілін зноў сустрэцца ля ўвахода. Папарна пашуравалі мы ў розныя бакі. Няўмольна бег час, я пазіраў на гадзіннік. Мінула пяць хвілін, дзесяць, пятнаццаць... Трэба было вяртацца і тут... сярод натоўпу мільганула чырвоная шапка. Я застыў на месцы, ггрыгледзеўся... Так і ёсць! Гена! Я сарваўся з месца і подбегам, віхляючы ў плыні наведвальнікаў гандлёвага цэнтра, прыпусціў да яго, баючыся, каб ён зноў не знік.
    Гена ашалела азіраўся навокал. вочы, напоўненыя жахам, ліхаманкава блішчэлі, моцныя мужчынскія рукі дробна, перарывіста дрыжэлі, то заціхалі, то зноў пачыналі трусіцца. Зблізку
    я ўбачыў як трапечуць нягнуткія пальцы ў дробных чорных трэшчынах — адна рука бязвольна звісала ўздоўж цела, другой ён ледзь трымаў пакет, напоўнены пакупкамі, здавалася, пальцы вось-вось расціснуцца і пакет вываліцца з рукі. Казырок шапкі бездапаможна збіўся на бок над прыліплымі да вільготнага ілба валасамі. Па спалоханым, збялелым твары струменіў пот.
    — Усё нармальна, Гена, не хвалюйся, зараз паедзем дадому, — як мага лагодней, каб яго супакоіць, сказаў я амаль непрытомнаму Гену.
    —Я заблукаў... я заблукаў... я не ведаў, як адсюль выйсці! — здушана вырываліся з Гены словы, ён не да канца верыў, што жахі скончыліся і яго знайшлі, што побач людзі, якія дапамогуць, адвядуць яго да аўтобуса.
    — Ідзём, — дакрануўся я да Генавага пляча.
    Гена скрануўся з месйа, зрабіў няўпэўнены крок. Спачатку ступаў павольна, перастаўляючы непаслухмяныя ногі нібы робат, потым хутчэй, хутчэй, нарэшце да яго вярнулася прытомнасць і ён віхурай прыпусціў наперад. Бадзёрай тройкай, Гена пад вартай целаахоўнікаў, выйшлі мы да дзвярэй гандлёвага цэнтра. Там нас чакалі астатнія двое пашукавікоў...
    Спякотны, стамляючы дзень сыходзіў, забіраў з сабой расплаўленае сонца, сонечны круг няспешна спускаўся да небасхілу. Вечарэла. Кіроўцы курылі перад аўтобусным зашклёным фасадам, пускалі ў паветра дымныя сцежкі. Да аўтобуса купкамі падцягваліся турысты. Некаторыя ішлі з лёгкімі пакункамі, круцячы ў руцэ сувенірную забаўку, іншыя цягнулі нагружаныя пакупкамі цяжкія сумкі. Ля багажнага аддзялення было шматлюдна, у расчыненае зеўра запіхвалі набыткі з гандлёвага цэнтра.