Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— А,во .. яшчэ анекдот успомніў.. — рагатнуў ён і ўзняў указальны палец
— Хопіць ужо, — цыкнула на яго жонка. — Спаць пара.
— Хопіць дык хопіць, — адразу пагадзіўся Сяргей і схаваў указальны палец у далонь.
Усе паўставалі з лавак. Жанчыны прыбіралі пасля гулянкі, складалі ў пакет рэшткі былога піру і пляшкі з-пад спіртнога. Гена, хістаючыся, нешта няўцямнае плявузгаў у мяне пад вухам, а качкі ўсе гэтак жа ціха плавалі па сажалцы...
Раніцай адправіліся ў Прагу. Гена затаіўся на аўтобусным сядзенні, выгляд пасля ўчараіпняга банкета меў пакамечаны. У мяне крыху балела галава. Ісці на ранішнюю экскурсію не было ніякага жадання, тым больш што экскурсія мелася адбыцца на ювелірным прадпрыемстве. Дыяменты, золата, срэбра, каштоўныя камяні і іх апрацоўка мяне не цікавілі. Я адмовіўся ад экскурсіі, і калі мы прыехалі ў мікрараён Прагі, дзе месцілася ювелірная вытворчасць, выйшаў з аўтобуса і адзін пайшоў гуляць па горадзе, а група паехала аглядаць золата і дыяменты.
Адзін у чужым горадзе — гэта пачу ццё пакінула у мяне незабыўныя ўражанні. Напачатку некаторая насцярога да незнаёмага месца прымусіласканцэнтравацца. Я прыглядаўся данаваколля вачамі разведчыка, нетаропка ішоў наперад, разглядаў мінакоў. Штосыц няўлоўна знаёмае бачылася мне. Пакрысе напруга адступала, і раптам мяне апанавала дзіўнае адчуванне, быццам я апынуўся ў хрушчоўскім раёне Мінска. Вакол стаялі адноль-
кавыя, нібы пад капірку зробленыя карабкі пяціпавярховікаў a ў дварах раслі старыя дрэвы. Падобная на нашу забудова сацыялістычных часоў. «Квартал вуліцы Кнорына і Валгаградскай у Мінску», — падумалася мне. Было ў гэтым штосьці прыемнае і надзвычай роднае. Пазнавальны твар сацыялістычнага мінулага маёй радзімы, ты ўсміхнуўся мне замяжой... Але гэта былаўсё ж такі Чэхія. Некаторы час я без мэты швэндаў павуліцах. Прыпякала. Белы круг сонца высока над галавой плавіўся, распаляўся ў нябесным блакіце, духата падступала, захоплівала горад з самай раніцы. Па дарозе трапілася крама. Я зайшоў у аўтаматычна расчыненыя шкляныя дзверы пад шыльдай «Супермаркет», кандыцыянаванае паветра абдало прыемнай прахалодай. У глыбіні гандлёвай залы на паліцы, загрувашчанай напоямі, выбраў бутэльку вады без газу і няспешна паплёўся да касы, разглядаючы этыкетку. У маёй кішэні не мелася ніводнай чэшскай кроны, трэба было папытацца ў касіркі, ці возьме яна аплату ў еўра. Ля касы сабралася чарга з некалькіх чалавек. Я наблізіўся да чарп, прыладзіўся ў хвасце і, выразна вымаўляючы словы, спытаў у касіркі па-англійску:
— Я магу заплаціць за бутэльку вады еўра?
Чэхі, што стаялі ў чарзе да касы, разам павярнуліся і паглядзелі на мяне. Відаць, англічане ў іх мікрараёне зроду не вадзіліся. Яны ўважліва разглядалі мае чарнявыя валасы, мускулістыя рукі пад кароткімі рукавамі майкі і нават летнія пантофлі на нагах. I я паглядзеў на мой абутак: нічога такія пантофлі, светлыя, са скурай ў дзірачку, каб ногі не пацелі. Касірка перапыніла пікаць касай і таксама пульнула ў мяне вачамі.
— Ес... о’кей, — прамовіла яна, пацвярджаючы, што возьме еўра, і павольна хітнула галавой, быццам не верачы, што дзіва яўлення англічаніна народу адбываецца ў краме.
Я, канечне, быў несапраўдны англічанш, але ж працягваў сябе за англічаніна выдаваць. Чаргарасступілася, і мяне першым прапусцілі да касы.
— Сэнкью вэры матч, — ветліва падзякаваў я чэшскаму народу за тое, што прапусцілі без чаргі, аплаціў бутэлысу вады і пашыбаваў да выхаду.
За маёй спінай адбывалася нямая сцэна. Я патыліцай і хрыбтом адчуваў на сабе праніклівыя пагляды месйічаў. «Хто гэта быў?!» — пыталася іх маўчанне...
Турыстычны аўтобус забраў мяне на тым самым месцы, дзе і высадзіў дзве гадзшы таму. Мы ехалі ў цэнтр Прагі, а Гена выхваляўся перада мной.
— Во глядзі, падарылі наювелірным прадпрыемстве! — паказаў ён дробнае барвовае зярнятка гранатавага каменя, заціснутае між двух шурпатых пальцаў. — Каштоўны камень, бачыш... вось так, — задаволена прыцмокнуў ён языком. — Нам усім, хто быў на экскурсіі, раздалі задарма! — радаваўся Гена падарунку.
Кошт падарунка — максімум адзін еўра. Я адзшы застаўся неабдораным, аднак не вельмі сумаваў з той акалічнасці Гена ж з задавальненнем разглядаў каменьчык.
— Што ты з гэтым каменем рабіць будзеш? — спытаў я.
— Жонцы падару, — летуценна прамовіў Гена і пакратаў зіхоткі каменьчык абскубаным пазногцем.
«Якіх тры дні таму чыхвосціў жонку, крыўдліва жаліўся мне, што грызла яго за “малую” зарплату ў дзевяць мільёнаў, а зараз упрыгожанні для яе нарыхтоўвае», — пасміхаўся я, гпедзячы на танны каменьчык у яго руках.
Гена адшпіліў клапан накладной кішэні на штанах і ўкінуў унутр гранатавае зярнятка, адкінуўся наспінку крэслаі аддаўся меланхалічнаму задуменню. Укатаны доўгімі пераездамі падарожжа і штодзённым п'янствам, ён крыху звяў...
Экскурсія па Празе пачыналася з плошчы на ўзвышшы. Адсюль зверху, з абзорнай пляцоўкі адкрываўся захапляльны від на стары горад. Бясконцы россып чырвоных чашуйчатых чарапічных дахаў, яркіх у сонечным святле, рассцілаўся перад вачамі. Над дахамі то тут, то там узвышаліся вежы. Крывыя, вузкія брукаваныя вулачкі спускаліся ўніз з гары, заціснутыя між утульнымі старадаўнімі дамамі. Я стаяў на ўзвышшы і думаў, што гэты горад мне падабаецца, гэта той горад, куды б я хацеў вярнуцца. Голас экскурсавода далятаў да мяне нібы здалёк. Яна з імпэтам апавядала пра цяжкую, няпростую, напоўненую змаганнем гісторыю Чэхіі. Адтарабаніўшы курс па
чэшскай гісторыі, пражская экскурсавод, беларуска па паходжанні, з задавальненнем перайшла на тэму перапляцення ў вяках лёсаў беларускага і чэшскага народа: «Наш знакаміты зямляк, беларускі першадрукар Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка ў Чэхіі больш вядомы як каралеўскі батанік. У канцы 1530-х гадоў ён прыняў пасаду каралеўскага батаніка чэшскага караля Фердынанда I Габсбурга...Тут я зацікавіўся і даслухаў лекцыю да канца. Экскурсавод неўзабаве скончыла прамову на ўзвышшы і павяла турыстаў на дол, туды, дзе раскінуўся горад. Турысты раўчуком пацягнуліся за ёй. 3 гары, пакручаста спускаючыся ўніз, нас павяла вузкая вуліца. Зверху данізу ўздоўж вуліцы слаёным пірагом праглядаліся дамы, нібы накладаліся, навісалі адзін над адным каскадамі чырвоных дахаў. Старая няроўная брукаванка блішчэла пад нагамі гладкім адпаліраваным каменнем. Спусціліся на дол, і экскурсавод паскорыўшы крок, павяла нас у глыб старога горада.
Пасля экскурсіі турысты раздзяліліся. Невялікая купка склалася з аматараў самастойнага шпацыру, а нястомная бальшыня рынулася на дадатковыя платныя экскурсіі. Наўрад ці яны запомняць і дзясятую частку з таго, што пачуюць. У галаве ад бясконцых аповедаў зварыцца суцэльная каша Вернуцца яны дамоў, спытай іх, што пачулі на экскурсіях, а ў адказ: «М-м-м... гэта. . ну... там адзін кароль, не памятаю як яго звалі...» — Гена ішоў па веды ў першых шэрагах.
Група ўзначаленая экскурсаводам схлынула. Нас, вольных валацуг, засталося некалькі чалавек. Парачка з нашага аўтобуса, хлопец і дзяўчына, схаваліся ад сонца ў кароткі цень дома і азіраліся па баках, раздумваючы, у які бок накіравацца. Хлопец, паўнаваты, у кароткіх штанах-брыджах, высока падцягнутых на аб’ёмную талію, і ў майцы навыпуск, нагадваў Віні-Пуха. На яго круглым добразычлівым твары двума шкельцамі бліскалі акуляры. Вші-Пух у акулярах. Яго спадарожніцай была моцная, маладая дзяўчына, крыху няскладная, з вясковым тварам. 3 выгляду мае равеснікі і прыемныя людзі. Блукаць у адзіноце мне надакучыла, я накіраваўся да іх і на падыходзе прапанаваў.
— Рабяты, калі вы не супраць, давайце разам пашпацыруем па горадзе.
— Давай, канечне, за кампанікі весялей! — адгукнуўся ВініПух. — Мяне завуць Юра.
-— А мяне Света.
— А мяне — Максім, прыемна пазнаёміцца. I я падумваў дзе-небудзь перакусіць, — разважаў я услых.
— О! Так! Пара паабедаць, — круглы твар Юры асвяціла жаданне падсілкавацца.
— Тут можна па любой вуліцы пайсці і натрапіць на кафэ, кафэшак у гэтым горадзе поўна, — рэзонна заўважыў я.
Мы разам пакрочылі ўздоўж вуліцы, на хаду нязмушана балбочучы. Насустрач нам адзін за адным ішлі мінакі. Нягледзячы на спякоту, у цэнтры Прагі было поўна народу. Хутка дабраліся мы да скрыжавання, і з вуліцы праз арачны скразны праход я заўважыў адкрытае кафэ. Кафэ месцілася ў закрытым, цяністым дворыку. Праз арку мы праніклі ў дворык. Пад навесам стаялі шырокія, цяжкія, груба скроеныя, як у даўніну ў вясковых хатах, драўляныя сталы. Ад сталоў веяла духам старадаўняй Чэхіі. Па перыметры дворыка ля цагляных старых муроў зелянелі дрэвы, ствараючы атмасферу йяністага сада. Прыемнажурчаўневялікі фантан, з тонкіх, высокіх струменяў распырскваючы дробныя, бліскучыя кроплі вады. Мы прыселі за драўляны стол, праз хвіліну з’явіўся афіцыянт, зрабілі замову чэшскіх нацыянальных страў. У хуткім часе перада мной на стале паўстала сапраўднае кулінарнае дзіва: на драўлянай дошцы, шырокай, дзесьці паўметра на паўметра, ляжала гара сакавітых, з кропелькамі тлушчу на падпечанай скарынцы, апетытна падрумяненых свіных скабак, пекныя акрайцы самапечанагахатнягахлеба і зеляніна. Побач на стол з рукі афіцыянта важка прызямліўся куфаль шва. Я зглынуў сліну. Шыкоўны абед! Юру са Светай прынеслі стравы, згатаваныя не менш каларытна.
У дворык зайшла сям’я настаўнікаў, географ з жонкай. Яны заўважылі нас і ўладкаваліся за суседнім столікам.
Я хутка апрыходаваў куфаль выдатнага чэшскага піва, бурштынам зіхацеўшага праз запацелае, празрыстае шкло. Мала-
вата. Замовіў яшчэ. Пад сытны, па-сялянску просты абед са свінымі скабкамі шва ішло за мілую душу. Напрыканцы абеду я прыкончыў трэці паўлітровы куфаль халоднага, гаркаватасалодкага пеннага напою. Шкада, з намі не было Гены, ён бы мной ганарыўся. Юра не адставаў і ёмка заліваў смачнае піўко ў аб’ёмны жывот Віні-Пуха. Света не змагла асіліць і палову куфаля. Нашай з Юрам любові да шва яна не падзяляла, зводзіла вусны ў кіслую складку і піла неахвотна, без смаку.
Пасля абеду настаўнікі падышлі да нашага стала і жонка географа, зірнуўшы паверх акуляраў, спытала:
— Пойдзеце рабіць аправу на гранатавы камень? Нам экскурсавод Лена сказала, дзе знаходзіцца ювелірная майстэрня. Рэкамендавала зайсці менавіта туды. Гэта дзесьці тут, непадалёку.