Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— I я так думаю, — падтрымаў прараб Сяргей.
Шырока адчыненыя шкляныя дзверы запрашалі пакупнікоў. Пры дзвярах, ляніва абапёршыся плячом аб сцяну, прыладзіўся пузаты ахоўнік. Тлусты жывот ахоўніка туга падпяразваў
скураны рэмень з буйной спражкай. На шчакастым твары нос прыплюснутай дзюбай навісаў над верхняй губой. Чорнымі пулятымі вачамі з-пад цяжкіх павекаў ён пільна разглядаў кожнага, хто заходзіў у краму. Ахоўнік зыркнуў на нашу ціхмяную, бясшкодную кампанію і налусціў на сябе пыхі. Вялікі палец засунуў за рэмень, а чатырма вольнымі пастукваў па пузе. Мы ціха пацягнуліся праз парог да крамных паліц, загрувашчаных напоямі. Я не паспеў агледзецца, як за намі ў краму ўвалілася паўп’яная мужчынская арава, чалавек дзесяць. Яны нястрымана галёкалі і рагаталі. Па падлозе, бразгаючы шкляным звонам, пад раскацісты рогат, пакаціліся бутэлькі. Падпітыя мужыкі перакрыкваліся між сабой. Я прыслухаўся да іх мовы. Падобна, гэта гулялі чэхі. Пыхлівы ахоўнік скукожыўся, прыязна ўсміхаўся і стараўся сваім выглядам развязных пакупнікоў не раздражняць.
Дзіма з Сяргеем выбралі піва і разлічваліся на касе. Дзяўчаты, я і прыляпіўшыся да мяне, прыгаломшаны відамі начнога Будапешта і на кароткі час зрабіўшыся асцярожным Гена выйшлі на вуліцу. А ў краме не сціхаў вэрхал. Дзясятак паўп’яных, адвязных мужыкоў шасталі па паліцах, звякаючы шклатарай, нагружалі скрынкі бутэлькамі. Ахоўнік у прыязнай, ліслівай позе добразычліўца чакаў, пакуль скончыцца нашэсце, з асцярогай пазіраў ў бок гоп-кампаніі. За пыхлівасць разагрэтыя спіртным мужыкі маглі яму і наваляць, і ён абачліва зрабіўся ягнёнкам. Перад грубай сілай віхляў ён хвастом, а перад ураўнаважанымі, спакойнымі пакупнікамі практыкаваўся ў фанабэрыі.
Хлопцы, разлічыўшыся запіва, выйшлі з крамы. Зусім блізка ля нас, наўмысна прыціскаючыся да тратуара, праехала машына. Праз расчыненыя вокны недаспелыя, бязвусыя юнакі з машыны развязна па-венгерску крычалі нам усялякія брыдкасці... a можа жадалі прыемна прабавіць час? Што, канечне, наўрад ці. Нагалёкаўшыся, юрлівая шпана прыбавіла ў машыне газу і, як шкадлівыя каты, дала драпака.
— Вясёленькі горад, — не крыўдуючы на юных хуліганаў, смяшліва падала голас рудавалосая жонка прараба Сяргея.
«Жанчынам тут адным хадзіць небяспечна, — падумаў я. — Ды і мужыкам лепш па двое».
У гатэль мы вярнуліся каля гадзіны ночы і змораныя разышліся па нумарах спаць. Прагулка была захапляльная. .
Раніцай пасля сняданку турыстычная група адпраўлялася ў Аўстрыю. Гэтым разам Гена прыбраўся ў простую шэрую майку без малюнка. Пасля учарашняга шалёнага ваўка майка выглядала даволі сціпла, у падборы гардэробаГенабыў чалавек супярэчлівы і пера.менлівы.
Наперадзе нас чакала знаёмства з аўстрыйскай сталіцай Венай. У Аўстрыі аўтобус ўвесь час ехаў па раўніне. Я расчаравана пазіраў у вакно налугі і апрацаваныя, дагледжаныя палі, бязмерна шкадуючы, што не ўбачу аўстрыйскія Альпы, яны дзесьці далёка. Вельмі хацелася зірнуць на заснежаныя горныя верхавіны, адчуць моц і веліч горных хрыбтоў. пакруціцца на серпанціне гнутых, закручаных між гор петлямі дарог А ў акне лугі і палі . ..
Вена сустрэла нас духатой. Зноў натоўпы турыстаў на вузкіх вулках і спякота. Пахла канямі. He вельмі смуродна, аднак распечаны сонцам потны конскі душок напаўняў венскае паветра. Экіпажы. запрэжаныя парай коней, развозілі турыстаў па брукаваных вуліцах. Цокалі капыты, спорна перабіраючы па бруку, ускідваліся ўгару зацугляныя, грывастыя конскія пысы. Доўгая чарада пустых экіпажаў цягнулася ўздоўж тратуара, чакаючы ахвотных пакатацца. Застаялыя коні ў прыгожай збруі абмахваліся доўгімі, старанна расчасанымі хвастамі.
Перасычаны старадаўняй архітэктурай Будапешта, у Вене я млявацягаўся паспякотнай вуліцы заэкскурсаводам, няўважліва слухаючы аповед. У аддаленні цокалі конскія капыты. Жанчынафурман, шыракаплечая і грудастая, ёмка трымаючы ў дужых руках з закасанымі рукавамі лейцы, кіравала запрэжанай парай коней павозкай. Магутныя, буйныя коні, выкідваючы калені, зладжана беглі наперад. Тройца вузкавокіх азіяцкіх турыстаў, невялікіх і драбнацелых, самазадаволена прыладзіліся ў экіпажы за шырокай сшнай жанчыны-фурмана Яны павольна круцілі галовамі, з вышыні экіпажа пазіралі на мінакоў, пачуваючыся грандперсонамі.
У духаце і спякоце беларуская група разбарсана цягнулася за экскурсаводам па старадаўніх вуліцах, часам спыняліся, каб, адкрыўшы рот і прымружыўшы пад палаючым сонцам вочы, агледзець чарговы шэдэўр архітэктуры. К палудню запланаваную частку шэдэўраў добрасумленна агледзелі, і экскурсавод адпусціла турыстаў на вольны шпацыр.
— Мне трэба купіць піўны бакал, — крутнуўшы галавой у пошуках сувенірнай лаўкі, задуменна сказаў прараб Сяргей і нецярпліва зрабіў да мяне некалькі крокаў. — Максім, ты не бачыўпаблізу крамы з сувенірамі?.. Я калекцыяную шўныя куфлі. Трэба і ў Аўстрыі купіць для калекцыі, на памяць аб паездцы.
— Пачынаецца, — наканавана прамовіла прарабава жонка і ціха, нягучна ўздыхнула.
Сяргей азіраўся навокал шукаючым, стурбаваным паглядам, у постаці прабівалася нястрыманая азартнасць.
— Мы нядаўна прамінулі сувенірную краму, метраў дзвесце будзе да яе, — успомніў я. — Можам вярнуцца, калі хочаш
— Класна! Пайшлі разам! I сабе што-небудзь купіш таксама! — загарэліся ў Сяргея вочы.
— Пайшлі, — пагадзіўся я.
Прараб Сяргей не марудзячы ні хвіліны панёсся да крамы. Мы з яго жонкай — наўздагон. У краме прараб прыціх і вопытным вокам паляўнічага за цікавосткамі агледзеў сувеніры. Піўныя куфлі стоўпіліся на верхняй паліцы ля акна. Сяргей рукой мацаў кубкі, абярэжна пагладжваў і прыдзірліва разглядаў кожны, Яго жонка спынілася ля ўвахода, неспакойна пагуляла рукой у капе рудых валасоў, скінула іх назад за плечы і застыла ў цярплівым, маўклівым чаканні. У краме акрамя нас больш нікога не было. У вязкай цішыні чуўся кожны шоргат. За касай стаілася прадавачка, маладая прывабная арабка. Галаву яе пакрывала атласнага бляску хустка-хіджаб, з двух бакоў ахоплівала выцягнуты авал твару і адмыслова завязвалася вакол шыі. Прадавачка-арабка забаўлялася мабільным тэлефонам, націскала кнопкі і разглядала выявы на экране, здавалася яна нас не заўважае. Ад няма чаго рабіць я пахадзіў сярод паліц, памацаў сувеніры, цацкі-забаўкі, амаль аднолькавыя ва ўсіх крамах. Сяргей ўхапіў у прарабскую
ўчэпістую руку вялікі піўны кубак. На яго вуснах заблукала ўсмешка.
— Нармальны кубак, — пахваліў я. — Такі, я б сказаў... неардынарны,
— I я прыкінуў і адразу ацаніў... класная рэч! — Сяргей ў захапленні ўзняў кубак угару.
Па шчырасці, у чым палягала неардынарнасць выбранага сярод іншых кубка, я б патлумачыць не здолеў. Прарабава жонка з маўклівым скепсісам агледзела пасудзіну ў мужавых руках. Сяргей рашуча падступіўся да касы.
— Трыццаць пяць еўра, — сказала па-англійску арабка-прадавачка і з падробнай сціпласцю, нібы саромеючыся. зірнула з-пад чорных уразлёт броваў
— Трыццаць пяць еўра?! — пульнула на яе маланкі з блакітных вачэй жонка прараба, абурана страсянула пажарам рудых валасоў. — За гэта?! — яна запнулася, не змагла падабраць патрэбнае слова, а можа, пасаромелася яго прамовіць. — Вы, пэўна, жартуеце9!
Арабка не зварухнулася, непрабівальна міла ўсміхалася яна ў адказ, крыху схіляючы набок твар, абкручаны хусткай.
Сяргей з некаторай разгубленасцю разглядаў кубак. На трыццаць пяць еўра гэта шклянка яўна не цягнула.
— Трэба зрабіць зніжку... вельмі дорага, — папрасіў я прадавачку па-англійску, капіруючы яе сціплую ўсмешку.
— Я не разумею, — паціснула плячамі арабка. Яна то апускала, то падымала вочы, гуляючы ў сарамлівасць і рабіла выгляд, што дрэнна мяне разумее — Трыццаць пяць еўра, — настырна, з металам у голасе паўтарыла яна па-англійску.
Нейкім унутраным гандлярскім пачуццём яна ўлавіла, што можна за гэты кубак садраць з Сяргея добрыя грошы.
— Трыццаць пяць, — тужліва паглядзеў на жонку Сяргей.
Прадавачка-арабка данельга раздражняла жонку прараба, яна б даўно развярнулася і сышла з крамы нічога не купіўшы, але ж дзеля любімага мужа...
— Ды бяры ўжо, бяры! — махнула яна рукой і выйшла на вуліцу.
Да Сяргея вярнулася прарабская дзелавітасць. Ён вальяжна выцягнуў з пярэдняй кішэні джынсаў складзеныя напалам еўра, адлічыў трыццаць пяць і выклаў перад прадавачкай. Яна шпарка зграбла купюры ў маленькую сквапную далонь.
— Сэнкью, — сказала яна Сяргею, расквеціўіпы вусны несапраўднай сцшлай усмешкай, уторкнула піўны кубак у пакет і перадала ў прарабскую руку.
Сяргеева жонка чакала нас на вуліцы. Яна не жадала бачыць, як за простую шклянку аддаецца груд грошай.
3 піўной кружкай у пакеце ўтраіх мы пацягнуліся па венскай вулійы. Сяргей зіхацеў радасцю і часта пазіраў на пакет, што прыемна адцягваў руку сувенірным цяжарам. Гадзіны дзве мы боўталіся сярод натоўпу турыстаў па змораным спякотай горадзе і парадкам прытаміліся. Тэрмометр паказваў за трыццаць. Нарэшце група сабралася ля аўтобуса і нас павезлі абедаць у венскі рэстаран.
Рэстаран — гучала моцна. Хутчэй гэта было кафэ сярэдняй рукі, чысценькае і простае, без прэтэнзій. Сцшлы інтэр’ер, легкія стулы з бліскучымі металічнымі трубчатымі ножкамі і гнутымі спінкамі. Сталы без абрусаў. Абед каштаваў 15 еўра, як і ў Будапешце, аднак будапешцкага раздолля з безліччу страў і напояў турысты тут не знайшлі Кармілі парцыйна і ашчадна: першая страва, другая і салодкае на дэсерт. Афіцыянты, два дужыя, плячыстыя, спартыўнага целаскладу мужчыны, якіх па фізпадрыхтоўцы можна было смела залічваць у дэсантнікі. разносілі стравы пасталах. На-першае падалі суп, чачавіцаз гарохам, даволі апетытны на смак, але ж нічога выбітнага, супчык як супчык. На другое — курыны шніцаль і гарнір з гародніны. На трэцяе — кавалак яблычнага пірага. Яблычная здоба не лезла ў горла, запіць не было чым, у кошт абеду напоі не ўваходзілі, давялося купіць шклянку кампоту затры еўра. У выніку сціплы абед абышоуся ў 18 еўра. Нятанна, нават даражэй, чым у Венгрыі, дзе Гена ледзь не лопнуў ад з’едзенага. Экскурсавод Лена адабедала і няўлоўна знікла з рэстараннай залы ў падсобнае памяшканне. Яна вадзіла гешэфты з гаспадыняй рэстарана, кемлівая экскурсавод атрымлівала працэнт за тое, што даставіла