• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    — О’кей, о’кей!... Ноў проблем... — сказаў ён і прымірэнча развёў перад сабой рукі з адкрытымі далонямі.
    — Ды ідзі ты... Ноў проблем, — стрымліваючыся, прабурчаў я. — Спачатку кідаюцца на людзей, а потым... Ноў про-ооблем... — перадражніў я венгра.
    Бутэльку вады для Гены мы без праблем купілі за еўра ў невялікай краме, схаванай ў бакавым завулку, прымыкаючым да плошчы...
    Пасля экскурсіі нас павезлі засяляцца ў будапешцкі гатэль. Турысты выгрузілі з аўтобуса багаж і пацягнулі ў нумары, шумна распаўзаючыся па паверхах, калаўрот перасяленняў з гатэля ў гатэль зараджаў падарожнікаў мітуслівасцю і азартным чаканнем новых эмоцый. Спехам размясціліся ў гатэлі, і аўтобус павёз гурт агаладалых турыстаў абедаць ў рэстаран.
    Вялікі рэстаран на некалькі залаў размясціўся на адной з будапешцкіх вуліц у глыбіні ўтульнага дворыка. У дворык вялі драўляныя даволі высокія вароты. Перад уваходам у рэстаран на адкрытай пляцоўцы стаялі некалькі пустых сталоў. У спякотны дзень ніхто не хацеў абедаць на вуліцы, наведвальнікі імкнуліся ў кандыцыяніраваную прахалоду рэстарана. Рэстаран быў незвычайны. Пры ўваходзе з кожнага наведвальніка бралася плата ў 15 еўра, і можна есці і піць колькі пажадаеш. Вочы разбягаліся ад безлічы салатаў, напояў, свежапрыгатаваных гарачых страў. Падавалася віно, шва, салодкае на дэсерт. Гена паспешліва заплаціў 15 еўра і не марудзячы рынуўся ў рэстаранную залу. 3 ліхаманкавым бляскам у вачах ён лётаў ўздоўж раздатачных сталоў і накладваў напіхваўу талерку стравы. Шырокая пляскатая талерка, моцна схопленая Генавай рукой, хутка запаўнялася, гараяды расла, расла, пашыралася і накрыла талерку з каптуром.
    Я ўзяў некалькі разнастайных салатаў, адбіўную, шклянку соку і пайшоў па рэстараннай зале, шукаючы вольнае месца
    — У вас свабодна? — спытаў я ў сталай сямейнай пары, што ўдваіх сядзелі за накрытым беласнежным абрусам сталом.
    Гэтую сям’ю я запрыкмеціў у самым пачатку паездкі — паважныя, прыемныя, з адкрытымі тварамі людзі: высокі мужчына з сівымі, гладка зачасанымі валасамі і яго жонка, хударлявая кабета ў акулярах. Я ведаў, што яны — настаўнікі. Муж географ — залатазубы весялун. Які прадмет выкладае жонка, я не запомніў, аднак мелаянатыповы настаўніцкі выгляд, лаканічнае карэ ў прычосцы і манеру глядзець на суразмоўцу паверх шкельцаў акуляраў.
    — Так, калі ласка, сядайце, — прыязна адказала настаўніца.
    Я прысеў на вольнае месца, мы перакінуліся некалькімі нязначнымі фразамі.
    Гена вачамі адшукаў мяне сярод наведвальнікаў і ўразвалачку рушыў да нашай кампаніі. Гружаная з каптуром, цяжкая талерка з яго рукі перакачавала на белы абрус стала. Настаўнікі агледзелі Генаву талерку і драпежнага ваўка на яго майцы, пераглянуліся. Я заўважыў на іх тварах паблажлівыя ўсмешкі. Гена рассеўся на стуле побач з намі без залішніх расшаркванняў і пытанняў накшталт: «Прабачце, гэтамесцасвабодна?» Дзіця лясоў і палёў, ён быў далёкі ад свецкіх гарадскіх умоўнасцей.
    — Я зараз... пачакайце! — нешта ўспомніўшы, жвава прамовіў нам Гена як блізкім прыяцелям і зноў рынуўся да раздатачных сталоў.
    Праз хвіліну ён вярнуўся з віном і, склаўшы над добрымі вачамі бровы домікам, зазыўна прамовіў:
    — Макс, давай па вінчыку!
    — He, не, Гена... іншым разам, — адмовіўся я.
    Піць віно ў спякотны дзень у мяне не было ніякага жадання. Без асаблівага шкадавання, што ў яго не будзе сабутэльніка, Гена вальяжна прызямліўся на стул і рашуча падсунуў да сябе перапоўненую стравамі талерку. Рука з абскубанымі пазногцямі спрытна ўторкнула відэлец у верхавіну пажыўнай гары, і Гена з вялікім апетытам прыстушў да прапезы. Нажом ён не карыстаўся, гэты інтэлігенцкі атрыбут быў залішнім, мяса трыбушыў на часткі відэльцам. Талеркі настаўнікаў і мая ў параўнанні з Генавай выглядалі пуставата. Я, пабліскваючы металам нажа, далікатна адпілоўваў кавалак адбіўной і краем вока назіраў, як Гена няўрымсліва зашхваў у сябе ўсё без разбору, запіваючы віном нібы кампотам. Паглынуўшы палову яды з талеркі, ён зрабіў кароткі перапынак і подбегам зганяў па піва, вярнуўся цалкам шчаслівы з бакалам жоўтага пеннага напою ў руцэ. Настаўнікі, пазбягаючы наўпрост бесцырымонна разглядаць сатрапезніка, усё ж спакваля, употайкі кідалі на Гену позіркі: незвычайны, каларытны тып. Генава талерка даволі хутка апусцела. Ён прыціх на стуле, надзьмуты як бурдзюк, у выразе твару з’явілася сытая атупеласць, крыху пасядзеў у задуменні над пустой талеркай, углядаючыся ў размазаныя на дне рэшткі соўсу, потым стрымана ікнуў, цяжкавата падняўся і пайшоў па дадатковую порцыю. За абед заплачана пятнаццаць еўра—трэба
    есці ў запас, заклікала яго вясковая кемлівасць. Чарговая талерка з’явілася на стале поўнасцю нагружаная. Настаўнікі ажывіліся, цяпер яны не хаваючыся, адкрыта разглядалі вясковага цудзіка. Я не заўважыў у іх вачах ні каліва грэблівасці, ці незадаволенасці Генавымі неінтэлігентнымі паводзінамі, здаецца, ён быў ім вельмі сімпатычны менавіта сваёй неацёсанасцю Сталая, паважная сямейная пара напоўнілася азартнай гумарной цікаўнасцю, яны пераглядваліся між сабой, быццам бы рабілі стаўкі: з’есць, не з’есць. Гена, пакрыўся потам, такое з ім заўжды адбывалася ў складаныя хвіліны жыцця, уважліва агледзеў змешчанае на талерцы і ўзяўся за відэлец. . Калі абед нарэшце скончыўся, талерка была пустая, а сам Гена ледзь рухаўся. «З’еў! Ён усё з’еў! Гэта немагчыма!» — уражана крычалі, лыпалі паверх абсунутых на носе акуляраў вочы настаўніцы. Гена падняўся з-за стала і павольна, перавальваючыся як гусак, паплёўся да аўтобуса і там, асалавелы, у знямозе ўціснуў цела на сядзенне Паабедаўшыя турысты падымаліся ў салон услед за ім, весела, бесклапотна гаманілі, рассаджваліся па месцах. Аўтобус рушыў да гатэля. Я закрыў цёмную шторку на аўтобуснай шыбе, каб на стомленага Гену не пякло сонца. Зверху з круглых адтулін кандыцыянерапрыемнадзьмулаветрыкам. Дагатэля ехалі маўчком, ціхая санлівая пасляабедзенная часіна. Неўзабаве былі на месцы.
    — Адпачываем гадзіну. Затым збіраемся ў аўтобусе і адпраўляемся на дадатковыя экскурсіі. У нас вельмі абшырная праграма... — загадна прамовіла экскурсавод Лена. паднёсшы да вуснаў мікрафон, у якім нешта трашчала і пыхкала. Паўнацелая, рухавая Лена, гучна забіваючы словы ўмікрафон, разагнала лянотную санлівасць, апанаваўшую турыстаў. — Просьба не затрымлівацца і быць у аўтобусе ў прызначаны час! Хто не едзе з намі наэкскурсіі — самастойнаправодзіць час... Длятых, хто едзе вечарам катацца на карабліку па Дунаю, нагадваю — збор ля гатэля а восьмай гадзіне!
    Мікрафон пыхкнуў, шыпнуў, адключыўся.
    Мы выйшлі з аўтобуса. Паблізу гатэля знаходзіўся супермаркет, і я вырашыў скарыстацца вольнай гадзінай, схадзійь па пакупкі.
    — Пайшлі ў супермаркет, — павярнуўся я да Гены.
    — He, не, я пакуль не пайду... мне трэба ў гатэль. Макс, ты ідзі, ідзі... я пазней прайду, — здушаным голасам упарта адмаўляўся Гена.
    Звычайна ён бегаў па ўсіх знойдзеных на шляху крамах, скупляў рознае абы-што, як сарока западаючы на ўсё бліскучае і яркае. Дзіўна было бачыць, як ён катэгарычна адбрыкваўся ад шопінгу. Я заўважыў, што з Генам адбываецца нешта няладнае, ён напружыўся, трывожнасць прабеглазморшчынамі па потным ілбе
    — Гена, мо табе дрэнна9
    — Нічога, нічога... усё нармальна... мне трэба ў нумар.
    — Чаго ты там забыўся?
    — Мне трэба! — выгукнуў Гена, вочы яго акругліліся, не раўнуючы як ў ваўка на майцы, ён рэзка крутнуся і прыпусціў у гатэль.
    «У санвузел панёсся... яму тэрмінова трэба ў санвузел... нядрэнна ж папалуднаваў», — нарэшце здагадаўся я і ледзь стрымаў смех, што распіраў мяне, ірваўся вонкі.
    У супермаркет я накіраваўся без Гены. Спакойна пагуляў між паліц з таварамі, пярэсціўшыхразнастайнымі яркімі ўпакоўкамі, набыў кубак для гарбаты з відамі Будапешта Гена тым часам адседжваўся ў гатэльным нумары. Яму яшчэ свяцілі экскурсіі па горадзе, поўны экскурсійны пакет. Мяне ж прыемнарадавала тая акалічнасць, што я сам сабе гаспадар. Я аплаціў усяго адну экскурсію: вячэрняе катанне на карабліку па Дунаю. Я буду вольны да вечара. Адзін пагуляю па горадзе, няспешна, без мітусні. Узрушала, заваблівала магчымасць без дыктоўкі экскурсавода, самому дакрануцца да паўсядзённага жыцця незнаёмага горада, паназіраць за яго жыхарамі, пашпацыраваць старадаўнімі вуліцамі, разглядаючы шыльды і вітрыны крамаў, зазірнуць у вузкія завулкі. непрыкметныя і сціплыя, з абшарпанымі сценамі дамоў, куды не водзяць турыстаў, але яны могуць расказаць пра жыццё горада не менш, чым пампезныя цэнтральныя вуліцы... Я буду вольны да вечара...
    Турысты з гатэля цягнуліся да аўтобуса. Сяродіх наканавана плёўся Гена, усё ніяк не мог апрытомнець пасля сытнага абеду,
    па знешнім выглядзе яму было не да экскурсій, але ж грошы аплочаны. Паедзе і будзе спаць на сядзенні пад аповеды: «Гэты выбітны будынак быў закладзены ў тысяча гэткім-та годзе... a кароль нарадзіўся на пяць гадоў пазней... яго бацька паходзіў з манархічнай дынастыі». Хоць выспіцца чалавек. Мне здаецца, Гену што слухаць экскурсавода, што спаць пад яго аповед — невялікая рознша. Галоўнае сам факт, што ён ездзіў на ўсе магчымыя экскурсіі, раз ужо дабраўся да Еўропы. Дома аднавяскоўцам дасць справаздачу: «Быў на пяці экскурсіях ўБудапешце». А ім больш інфармацыі і не трэба. «Ого! — скажуць аднавяскоўцы. — Аж на пяці!» Хіба спытаюць яшчэ: «А які ён, Будапешт?». А Гена перад імі ганарліва... раз і выставіць мабільны тэлефон з фотагалерэяй і пралісне фотаздымкі. А каралі розныя, прынцы заморскія, іхнія біяграфія... каму яны трэба ў беларускім сяле?
    Аўтобус з турыстамі з’ехаў звозячы ад мяне Гену. А я зазірнуў у гатэль, пакінуў пакупкі з супермаркета ў нумары і ў прыўзнятым настроі пайшоў гуляць па гораду...
    А дзясятай гадзіне вечара турысты гуртам спусціліся да прычала на рацэ Дунай. Цямнела. Цёплая летняя ноч, мякка наступаючы, пакрысе ахінала ўзбярэжжа, няўлоўна сціралаз вады дзённы блакіт, уздымалася ў нябесную вышыню, рассыпаючы зоры, пакуль невыяўныя, але хутка сцямнее, неба зробіцца чорным і зоры замігцяць яркімі агнямі. Ад шырокай ракі павявала прыемнай прахалодай. На пацямнелай, пярэсціўшай дробнымі, чашуйчатымі хвалямі вадзе замёрлі прышвартаваныя прагулачныя судны. Людскі натоўп разбарсана таптаўся на беразе ў чаканні пасадкі. I без нас ля прычала сабралася даволі шмат турыстаў. Штосьці ў іх абліччы мілыала знаёмае. Сярод людскога гоману я пачуў слова «Мінск» і зрабіў прыемнае адкрыццё: яны таксама прыехалі з Беларусі. Землякі. Свет і сапраўды цесны.