Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
турыстаў на харчаванне менавіта ў гэту ўстанову. Камерцыя. Па чутках, што прайшлі сярод турыстаў, гаспадыняй венскага рэстарана была ўкраінка. Яе сын працаваў у рэстараннай зале. Зусім юны хлопец, увішны і руплівы, ён дапамагаў нетаропкім афіцыянтам-амбалам. стралой лётаў з талеркамі між сталоў, разносячы стравы. На выгляд яму было гадоў васямнаццаць. Чорныя падвіваючыяся валасы, кручкаваты нос, знешнасцю ён хутчэй нагадваў не украінца, а яўрэя Але ж у хлопца быў тата, і ніхто не казаў, што ён таксама — украінец.
Я заўважыў, што Гена не абедаў з намі. Магчыма, ён сеў за іншы столік? Я прайшоўся вачамі пазале рэстарана, але не знайшоў яго. Я нават і не ведаў, куды ён падзеўся. Абед нам падалі смачны, аднакзанадта дыетычны і без вінчыка. Відавочна, што Гену тут не было чаго рабіць і ён зэканоміў васямнаццаць еўра....
У другой палове дня бліжэй да вечара мы з’ехалі ў Чэхію. Да гатэля ў невялікім чэшскім гарадку дабраліся пад ноч. Сонца знікла за небасхілам, і толькі невялікая светлая паласа наўздагон сонцу асвечвала край шарэючага неба з рэдкімі рванымі аблокамі. Ціхі і без таго правінцыйны гарадок засынаў, пагружаўся ў начны спакой. Аўтобус спыніўся ля гатэля. Турысты выгружалі рэчы з багажніка. Я выцягнуў сумку, прасунуўся між людзьмі, што напіралі за мной, імкнучыся хутчэй ухапіць свой багаж, адышоў убок, апусціў сумку на дол і агледзеўся. Даволі вялікі пяціпавярховы гатэль свяціўся вокнамі нумароў. Прасторная адкрытая тэрыторыя перад ім патанала ў зеляніне. Паўсюль раслі разнастайныя з густым кронамі маладыя моцныя дрэвы, роўнымі слупамі стаялі каланавідныя туі ля ўвахода, квітнелі клумбы з нізкімі фігурна высаджанымі кветкамі. Крыху паводдаль ля правага крыла гатэля дрэвы збіраліся ў купку, карагодам, пераплятаючыся галінамі, абкружалі невялікую штучную сажалку з застылай без адзінага плёскату вадой.
— Пасядзім вечарком ля сажалкі? — спытаў у мяне бухгалтар Дзіма і расслаблена пераступіў доўгімі худымі нагамі.
Ён падышоў незаўважна і разам са мной разглядаў сажалку. За ім следам прыту пала дробнымі крокамі жонка і ўслухоўвалася ў нашу размову.
— 3 задавальненнем, — адразу адгукнуўся я.
— To арганізуем кампанію... Дзе там Сяргей? — Бухгалтар азірнуўся, шукаючы прараба, яго вузкія бухгалтарскія плечы крутнуліся назад у паўабарота. — Сяргей, давай да нас! — прызыўна матнуў ён галавой.
Буйнацелы прараб Сяргей, падцягнуўся, грукочучы па асфальце чамаданам на колцах, расставіў шырока ногі ў пантофлях сорак пятага памеру і бадзёра запытаў:
— Якія планы на сённяшнюю ноч?
— Гуляць па горадзе не пойдзем, — хмыкнуў бухгалтар Дзіма, успамінаючы ўчарашні начны шпацыр па Будапешту. — Пасядзім пад дрэвамі на беразе возера, вунь яно рассцілаецца, — паказаў ён вачамі на малую сажалку між дрэў.
— Давайце праз гадзіну збяромся ля вады. Кожны штонебудзь прынясе выпіць і закусіць. Мы з Генам арганізуем наш членскі ўзнос. Так, Гена? — павярнуўся я да майго нязменнага таварыша.
Гена імгненна намаляваўся паблізу, нутром адчуваючы, што намячаецца гулянка. Дзве неверагодна раздзьмутыя сумкі паўсталі ля яго ног. Чаго толькі ён туды не запіхнуў, закупляючыся таварамі ў кожным горадзе.
— Арганізуем! — расправіў плечы Гена.
Заключыўшы дамову сустрэцца ля сажалкі, адзін за адным пашкандыбалі мы ў гатэль. Адміністратарка раздавала турыстам ключы, яны паспешліва іх забіралі і распаўзаліся з багажом па нумарах. Хутка фае апусцела. Я скеміў, што адміністратарка можа дапамагчы з арганізацыяй закускі, і пачаў па-англійску яе распытваць, дзе можна здабыць паесці з дастаўкай у гатэль. Заадно для мяне выдалася добрая нагода папрактыкавацца ў англійскай мове. Адміністратарка, маладая светлавалосая жанчына, ветлівая і словаахвотлівая, падтрымала размову і пачала разважаць, што б для нас прыдумаць, каб і смачна было паесці і нядорага. Нядрэнна ў яе атрымлівалася размаўляць на англійскай.
— Можа, піцу замовіць з дастаўкай? — прамовіла яна. — Ды не! — адразу перадумала.— Піца не вельмі ўдалы варыянт, дорага і нясмачна.
— Так, так, замовім піцу! — ўхапіўся я за прапанову.
«Якое там “смачна” на ноч гледзячы? — акінуў я вокам агаладалую каманду з чамаданамі і сумкамі, нецярпліва чакаўшую сканчэння перамоваў за маёй спінай. — Дзе я ім разнасолаў знайду? Было б выпіць і што-небудзь закусіць, і то добра».
— Бяром піцу? — спытаў я ў кампаньёнаў.
— Бяром, бяром! -— дружна заківалі яны галовамі.
— Калі ласка, зрабіце нам замову.
— О’ кей! — сказала адміністратарка, набрала нумар тэлефона і па-чэшску шпарка затарахцела ў трубку, выстрэльваючы словы роднай мовы як патроны з кулямётнай стужкі.
— Трэба крыху пачакаць, праз гадзіну піца будзе ў гатэлі, — вярнуўшыся да англійскай, стараючыся дасягнуць правільнага англійскага маўлення, каб казырну ць перада мной адукаванасцю, запаволена, нібы на паніжанай хуткасці паведаміла яна.
— Сэнкью, — падзякаваў я,
Можна было б і чэшска-беларускі дыялог зладзіць, абедзве мовы славянскага кораню, паразумеліся б, але ж мы з адміністратаркай пазабаўлялі сябе англійскай.
Прараб Сяргей з жонкай, Юра з жонкай і я з... Генам пацягнуліся ў нумары. He паспелі пераступіць парог нумара, як Гена пляснуў раздзьмутыя сумкі на падлогу, растапыранай пяцярнёй закінуў калматую чуггрыну назад 1 выдаў:
— Макс, давай па вшчыку!
Што ты будзеш з ім рабіць?
— Ладна, давай! — пагадзіўся я. — Толькі спачатку дай хоць у нумар усунуцца.
Я абмінуў Гену з яго валізамі, прызямліў маю кампактную невялікую сумку ля ложка і, прысеўшы на кукішкі, пачаў выцягваць з яе зубную пасту, шчотку, чыстую майку.
— Хоп-па! А вось і вінчык! — пачуўся энергічны вокліч за маёй спінай.
Я павярнуўся і стомлена прапоўз вачамі па Генавай бравай паставе. Гена заўзята перакідваў з рукі ў руку пакамечаную, спляжаную пластыкавую бутэльку з жаўтаватай вадкасцю ў сярэдзіне.
— Белае віно, — ганарыста патлумачыў ён.
«Дзе ён толькі здабывае гэтыя “шэдэўры” вінаробства?» — падумаў я
Гена скруціў бутэлечны корак і борзда разліў віно па шклянках. Я ўзяў у руку шклянку з віном і з асцярогай зрабіў маленькі глыток. Віно апынулася надзіва смачным. Прыемны, крыху церпкі вінны водар крануў ноздры. Я выпіў не спяшаючыся, расцягваючы задавальненне. Генамахануў першую шклянку, потым другую і, павесялеўшы, бестурботна соўгаўся па нумару. «Мой пакет з прадуктамі застаўся ў аўтобусе, — успомніў я, паставіў пустую шклянку на тумбачку і паплёўся да дзвярэй. — Заспець бы кіроўцаў, калі іх не будзе ля аўтобуса, дзе я іх буду шукаць?»
Мне пашанцавала. На вуліцы насустрач джгаў адзін з двух, што рулілі ў дарозе па чарзе, кіроўцаў, доўгі як жэрдка хлопец з вузкім, аскетычным тварам.
— Добра, што я цябе заспеў, — перагарадзіў я яму шлях. — Адчыні аўтобус... разумееш, пакет у салоне забыўся трэба забраць.
Кіроўца, без вялікай ахвоты, моўчкі развярнуўся і пайшоў да аўтобуса.
— Хадзі сюды, — паклікаў ён мяне да дзвярэй кабіны, адамкнуў іх ключом і расчыніў. — Залазь праз гэтыя дзверы... бо пасажырскія заблакаваныя.
Слова «заблакаваныя» падкрэслена важна прагучала з яго вуснаў.
Я няёмка палез па вадзіцельскім сядзенні, абмінуў рычагі каробкі перадач і апынуўся ў салоне. Двое ўваходных дзвярэй, якімі карысталіся пасажыры, былі туга счэпленыя вяроўкамі. Напятыя канцы вяровак цягнуліся ад дзвярэй упоперак салона да крэслаў і завязваліся за іх тупмі, моцнымі вузламі. Сістэма блакіроўкі. Занырваючы пад вяроўкамі, дабраўся я да свайго сядзення ў канцы аўтобуса, забраў пакунак з верхняй багажнай паліцы і тым жа шляхам вярнуўся назад. Пругка саскочыў з прыступкі на асфальт і спытаў у жардзяя:
— Навошта вы вяровак на дзверы панавязвалі?
— Ад злодзеяў, — коратка адказаў ён.
— А што, y Еўропе ёсць злодзеі? — іранічна спытаў я. — Хапае...
У нумары я прывеў сябе ў парадак, прыняў душ, пераапрануўся. Гена з вільготнай пасля душа галавой сядзеў на ложку, закінуўшы нагу за нагу, і пацягваў вінчык.
— Бяры бутэлысу, пайшлі да сажалкі, —■ скамандаваў я Гену.
Лёгкі на пад’ём, асабліва калі справа датычылася чаго-небудзь выгпць, закусіць, ён з гатоўнасцю падхапіўся з ложка і не марудзячы пашыбаваўз нумара, мне прыйшлося заім паспяшацца.
Ля сажалкі на лаўках, размешчаных паўколам, сабралася гулянка, тут жа на лаўцы на міні-абрусіку, прыпасеным кімсьці з жанчын у дарогу, расклалі правіянт. I пляшка каньяку, і гарэлка, і бутэлька марачнага віна... і рэшткі Генавага таннага вінчыку ў напалову парожняй, спляжанай пластыкавай бутэльцы — выбар на любы густ. Бутэрброды з каўбасой і сырам, акуратна створаныя жаночымі рукамі жонак бухгалтара і прараба, гронка вінаграду, пячэнне, булачкі элегантна размясціліся вакол напояў гэтакі фуршэт на вулічнай лаўцы «а-ля беларушан турыстс». Я прынёс са свайго загашніка нарэзаную вяндліну. Завяршала застольную кампазіцыю шца. Вялікі цёплы круг печанага цеста з мясной і памідорна-сырнай начынкай Сяргей разрэзаў на кавалкі, і яны астывалі наразадраным папяровым пакунку. Ля піцы гуртам цясніліся шклянкі, прыцягнутыя з гатэльных нумароў.
Па цёмнай, нерухомай вадзе ў сажалцы, уздымаючы над шэрымі грудкамі пляскатыя дзюбы, бязгучна плавала сямейства качак. Ціхая, летняя ноч Вокны ў гатэлі патухлі. Далёкае святло ад ліхтароў далятала да лавак, да цёмнай сажалкі, дробнымі водбліскамі гуляла ў лісці дрэў і лёгкім паўсветам асвятляла наш банкет. Акрамя нас на вуліцы нікога не было. Задушэўна лілася нягучная бяседа. Прараб Сяргей час ад часу травіў анекдоты, і тады кампанія выбухала смехам.
— Цішэй, цішэй, — шыпелі на падпітых мужыкоў жанчыны і азіраліся на заснуўшы гатэль.
Гэтак мы прасядзелі да трох гадзін ночы. Гена добра наклюкаўся і напрыканцы гулянкі нёс поўную бязглуздзіцу:
урыўкі з жыцця ў сяле хаатычна перапляталіся з еўрапейскім падарожжам, бахвальствам і спробамі філасофстваваць. Сярод блытаных Генавых успамінаў нечакана ўрываліся згадкі пра начальніка, якога ён называў «гэты мудак», і тады Гена пачынаў буйна хвалявацца і нервова хадзіць узад-уперад.
— Вядзі Геніка спаць, пакуль чаго не адмачыў, — прабасіў да мяне прараб Сяргей.
Прыглядаць за Генікам зрабілася маім пачэсным абавязкам.
Сяргей роўненька падняўся з лаўкі, здавалася зусім не піў, моцна стаў на ногі, дужы і шыракаплечы. Хіба што яго выдавала залішняя балбатлівасць.