Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Раніцай я прачнуўся, адчуваючы, што добра выспаўся, крыху паляжаў з закрытымі вачамі ў салодкай паўдрымоце і ціхенька прыадкрыў вейкі... Зусім блізка, літаральна ў кроку ад ложка драпежнымі, раз’ятранымі вачамі на мяне глядзеў... воўк, ваўчыная галава насоўвалася, жахліва ашчэрвалася клыкастай пашчай. Я зноў заплюшчыў вочы. Мабыць здалося, прывідзелася спрасоння.
— Макс, пад’ём! На сняданак пара, — выяўна пачуў я над сабой Генаў голас.
Я рэзка расплюшчыў вочы. Ля майго ложку стаяў Гена. Ён даўно прачнуўся, паспеў пагаліцца, скура на шчоках і квадратных цяжкіх сківіцах гладка сінела. Як звычайна непрычасаныя,
калматыя валасы неахайна разбарсаліся над ілбом. Шыракагруды Генаўторс пакрываламайказ кароткім рукаўчыкам... А намайцы ва ўсю шырыню грудзей красаваўся аддрукаваны малюнак ваўчынай галавы з ашчэранай пашчай. У такім выглядзе Гена збіраўся на экскурсію ў горад Будапешт... He здалося. Ваўчыная галава існавала насамрэч. Я прысеў на ложку і агледзеў Гену з ног дагалавы: «Чысты бандыт... калі не ведацьяго блізка». Гена расцягнуў у шчырай усмешцы вусны.
— Макс, хопіць спаць.
— Зараз, прывяду сябе ў парадак і пойдзем снедаць, — сонным голасам прамармытаў я.
Пасля сняданку турыстычны аўтобус накіраваўся ў Будапешт. Па дарозе суправаджаўшая нас экскурсавод Лена, гойдаючыся ў аўтобусным праходзе з мікрафонам у руках, ласкавым, ялейным голасам правяла завабліваючую рэкламу дадатковых платных экскурсій. Платных экскурсій набралася штук пяцьшэсць, зашмат для аднаго дня... галопам па Еўропам... Аднак Лену гэта акалічнасць ніколькі не бянтэжыла, галоўнай для яе задачай было ўцюхаць як мага болей экскурсій і зрабіць грошы з паветра. Раскрывайце, любыя турысты, кашалёчак, паглыбленае знаёмства з Еўропай справа нетанная. Я раўнадушна праслухаў дадатковую праграму, якая нагадвала выманьванне еўра з даверлівых разявак, адзінае, што мяне зацікавіла, была вячэрня прагулка на карабліку па Дунаю. Па шэрагах пусцілі спіс, і ў аўтобусе залунала ажыўленне, жадаючыя пазначалі ў спісе выбраныя імі экскурсіі. Гена ў радасным узбуджэнні запісаўся на ўсе магчымыя экскурсіі і выклаў за задавальненне сто пятнаццаць еўра. I гэта той чалавек, што ашчадна вышукваў у крамах вшчык па два еўра за літр!
У венгерскай сталіцы нас сустрэла маладая жанчына, экскурсавод па Будапешце, борзда заскочыўшы ў салон, коратка павіталася і гугнява, манатонна сыпячы шаблоннымі сказамі павяла аглядную экскурсію. Аўтобус рушыў гарадскімі вуліцамі, з вуснаў новапрыбыўшага экскурсавода гучаў аповед, насычаны гістарычнымі падрабязнасцямі: кароль першы, другі... пятыдзясяты, знакамітыя пабудовы, даты ўзнікнення... Спачатку
Гена добрасумленна прыслухоўваўся, крыху прыўзняўшы і нахіліўшы набок галаву, але хутка балбатня экскурсавода яму надакучыла і ён пачаў варочацца, ёрзаць у крэсле, разглядаючы горад праз акно.
Будапешт паўстаў у непаўторным харастве, адкрываючы перад намі безліч старадаўніх, авеяных таямнічым мінулым дамоў што цесна з двух бакоў абступалі нешырокія вуліцы. Добра захаваныя будынкі незвычайнай, вытанчанай архітэктуры змянялі адзін аднаго, велічна ўзнікалі перад вачамі, выклікалі ў мяне белую зайздрасць да будапешцаў: яны маюць стары горад, з яго вулачкамі і завулкамі, з асаблівым духам даўніны, могуць адчуць містычнае дыханне мінулага, напаіць душу спакоем старых вуліц... Тым даражэй станавіліся крупінкі старадаўняй архітэктуры ў Мінску: утульнае Траецкае прадмесце з рознакаляровымі дамкамі, Верхні горад з крывымі спадзістымі вулкамі, збягаючымі ўніз з гары да берагоў Свіслачы, — малыя выспачкі, дзе можна рукой дакрануцца да сцен старажытных дамоў адчуць мінуўшчыну... На кароткае імгненне я аддаўся ўспамінам аб родным горадзе. Голас экскурсавода вярнуў у Будапешт:
— А цяпер паглядзіне на правы бок, перад вамі велічны будынак... стагоддзя... Пачатак будоўлі дагуецца... годам. Архітэктар выкарыстоўваў...
Я загледзеўся на ляпніну, густа цясніўшуюся на фасадах дамоў прыгожымі завіткамі, на высокія, гнутыя аркамі вокны... Узвышаны палёт маіх думак прызямлілі графіці, што, неахайна нанесеныя, з’яўляліся то тут, то там на мурах, і нямытыя бамжы, якія валачыліся па старадаўніх вулачках, чужародныя і недарэчныя сярод архітэктурнага пампезнага хараства. Аўтобус, праехаўшы вуліцамі Будапешта, зрабіў некалькі паваротаў і спыніўся напаркоўцы паблізу плошчы. Экскурсавод павярнулася да турыстаў і завучана прадалдоніла:
— Паўгадзіны вольнага часу.... Можаце прагуляцца, пафатаграфаваць, хто пажадае, можа набыць на памяць сувеніры. А зараз паглядзім на гадзіннікі, засякаем час. Роўна праз паўгадзіны ўсе павінны быць на месцы. Просьба не спазняцца.
Турысты высыпалі з аўтобуса і ўразнабой, тапочучы нагамі па нагрэтай сонцам брукаванцы, рушылі да шматлюднай плошчы. На плошчы разышліся, распу сцілася сярод натоўпу. Душнае, застылае між дамамі, незакранутае нават лёгкім подыхам ветрыку паветра апанавала горад. Спякота захоплівала ў жаркія абдымкі цела, запаўзала пад адзенне. У небе ніводнай аблачыны. Змораныя духатой людзі цягаліся па плошчы і раз-пораз шчоўкалі фотаапаратамі. Я перасёк плошчу нацянькі, зазірнуў у бакавыя вулачкі з сувенірнымі, падобнымі адна на адну крамкамі, крыху адпачыў ў цені дома, назіраючы за сноўдаўшымі паўз мяне мінакамі, і зноў вярнуўся на плошчу. Сярод натоўпу, абкружаны з усіх бакоў турыстамі, мужчына цягнуў перад сабой правісаўшага тоўстым шлангам, пятністаскурага тлустага штона. Цікаўны народ піхаўся локцямі, цясніўся вакол паўзучай тварыны, але як толькі мужчына прапаноўваў ускінуць пітона каму-небудзь на шыю і сфатаграфавацца, натоўп з вясёлым спалохам кідаўся прэч. Ад адной думкі, што пітон апынецца ў мяне на карку і слізкай змяінай скурай дакранецца да патыліцы, мне зрабілася гідка. Я паспяшаўся збегчы ад гэтай прапановы. Чарнаскуры. высокі афрыканец бясстрашна падступіў да пітона і спрытным рухам ускінуў яго на шырокія мускулістыя плечы. Голас афрыканскіх ттродкаў надаваў яму смеласці, хаця гэта быў цалкам еўрапейскага выгляду турыст у інтэлігенцкіх акулярах, зусім не пасуючых яго целу бодзібілдара, і размаўляў ён па-французску, выдаючы на-гара гартаннае французскае «р». Шчоўкнуў фотаапарат. Кадр гатовы: чарнаскуры француз з пітонам на шыі.
Маю ўвагу засяродзіла невялікая, незвычайнага выгляду вежка, стромка ўзлятаўшая ўвышыню з даху дома. Я выбраў удалы ракурс і ўвасобіў яе на фота ў мабільны тэлефон. За спінай пачуўся незадаволены жаночы голас. Жанчына гаварыла па-венгерску, гаварыла нястрымана на падвышаным тоне, словы парывіста, злосна ляцелі ў паветра. Запахла дробным скандалам. Я павярнуўся, углядаючыся, адкуль можа даносіцца голас. Недалёка ад мяне на плошчы стаяў крыты дэрмацінавым дахам невялікі гандлёвы шашк з усялякай драбязой на продаж. Крыклівы голас ляцеў з шапіка. Сухарлявая гандлярка, выставіўшы
наперад вузкі клінападобны падбародак, гыркала на пакупніка, забыўшы святое правіла гандлю: «Будзьце ветлівы і ўважлівы, пакупнік заўсёды мае рацыю». Г андлярка разышлася не на жарт, пуляла вочы і размахвала рукамі. Зненавіджаны ёй пакупнік быў... Гена. Ён стаяў ля шапіка, бездапаможна апусціўшы плечы, сшскаў у прыўзнятай руцэ грошы і няўцямна нешта тлумачыў. Ён неверагодна раздражняў гандлярку. Яна распалялася злосцю. Наадно сказанаеГенам слованястрымана-скандальнавыдавала тыраду незразумелых яму венгерскіх слоў і рабіла далонню рэзкія рухі ад сябе, адганяючы Гену ад шапіка.
— Еўра... вазьмі-і-це еўра, — прасіцельна і нудна цягнуў Гена.
Я надаў свайму твару ветлівы выраз і заспяшаўся да Гены на выручку.
— Прабачце! Што тут адбываецца? Я магу чым-небудзь дапамагчы? — па-англійску звярнуўся я да гандляркі, робячы стаўку на нядрэнную англійскую і бездакорныя манеры інтэлігента, што выгадна вылучалі мяне на фоне Гены.
Мая англійская не зрабіла на гандлярку ніякагаўражання. Яна абдала мяне ледзяным позіркам сярод спякотнага дня. Значэнне яе позірку я зразумеў без перакладчыка. «Чаго прыпёрся?!» — сказалі мне яе халодныя вочы. «Вочы — люстра душы, якія справядлівыя словы», — узвышана падумаў я сярод мітусні і сваркі.
— Макс, я хацеў вадзічкі купіць у дарогу... піць хочацца, — мямліў Гена і разгублена глядзеў на мяне — Во даю ёй еўра... a яна — мне... гэта... ну гэта, як яго... гэта,а... вось успомніў... а яна мне — форынты! Форынты!
Венгерскіх форынтаў у Гены не было, не паспеў абмяняць у калаўроце пераездаў, і зараз ён намагаўся купшь вады за еўра. Вялікім, калматым, нязграбным цялём таптаўся ён ля шапіка, зазіраючы ў раззлаваныя вочы гандляркі, паказваў еўра і, прыводзячы яе ў шал, канькаў:
— Вадзічкі... Можнакушць вадзічкі?
Раз'ятранымі ў гэтай мізансцэне выглядалі два персанажы: венгерская гандлярка і воўк, намаляваны на Генавай майцы.
— Гена, яна не гандлюе за еўра... пайшлі, купім вады ў іншым месцы.
Я пачаў адыходзіць ад шашка. Гена расчаравана агледзеў на прылаўку бутэлькі з халоднай вадой і паклыпаў за мной. Нечакана да нас наблізіўся, быццам вырас з-пад зямлі, каржакаваты мужчына і па-венгерску гартанна, груба, падвышаючы голас пачаў нешта ад мяне патрабаваць, нахабна гледзячы мне ў вочы. Гандляркаяму падтаквала, заахвочвала даспрэчкі, гэта быў яе памагаты, «ветліва» абслугоўвалі пакупнікоў разам. Тут я заўважыў, што трымаю ў руцэ бутэльку з вадой. Я не надаў гэтай акалічнасці ўвагі, паўлітровую бутэльку вады я купіў раней у прыдарожным шапіку і гтрыхашў з аўтобуса на плошчу, час ад часу адпіваў па глытку, наталяў смагу ў гарадской спякоце. Вада з бутэлькі была на чацвярціну адпітая. Каржакаваты венгр тыцнуў пальцам на бутэльку ў маёй руцэ і па-змяінаму зашыпеў, бесталкова змешваючы англійскую і венгерскую мовы Я здагадаўся: ён лічыць нас бандыцкай шайкай, пад прыкрыццём Гены я ўкраў бутэльку вады з шашка.
— На... глядзі! — падсунуў я венгру бутэльку пад самы нос. — Тут на чвэрць адпіта! — рэзка чыркануў я пазногцем рыску на ўзроўні вады ў бутэльцы. — Гэта не твая вада... Зразумеў?! Гэту бутэльку я купіў у іншай краме!
Гандлярка і яе памагаты пачалі мяне раз’юшваць. Голас мой у парыве гневу змяніўся на жлобскі і нахабны, вочы палыхнулі злосцю і — о дзіва! — венгр раптоўна супакоіўся, рысы яго палагаднелі, ён вылепіў на твары нешта накшталт усмешкі і пайшоў на папятную.