Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
На прагулачны карабель мы зайшлі праз палубы трох суднаў. Плавучыя машыны стаялі роўным шэрагам, борт у борт, злучаныя трапам, падрыхтаваныя да старту і гатовыя ў любы момант адчаліць па камандзе капітана. Перасекшы ўпоперак тры
судны, мы ступілі на палубу нашага карабля. Аддаць швартовы! 1 карабель, пагойдваючыся на хвалях, паплыў у ноч па Дунаю.
Некаторы час я правёў на лаўцы ля карабельнага борта. Пазнаёміўся з дзвюма маладымі сямейнымі парамі з Мінска, што падарожнічалі са мной у адным аўтобусе: высокі з худымі прамымі плячамі бухгалтар Дзіма з жонкай і гтрараб-здаравяк Сяргей са сваёй палавшай. Пад мернае пакачванне судна на хваляхмы дзяліліся ўражаннямі ад паездкі. Паколькі знаёмства наша толькі пачыналася, размова была прэсная і нецікавая, пад агульныя фразы ггрыглядваліся адно да аднаго.
Уздоўж берага яркімі плямамі раскідалі святло агні ліхтароў. Выплываючы з цемені ночы, роўным, белым, люмшесцэнтным бляскам зіхацелі падсвечаныя сцены і вокны прыбярэжных дамоў. Велічны, вытанчаны будынак гатычнай архітэктуры, з высокімі вокнамі, аздобленымі вузкімі пілястрамі, вежамі на даху ўзлятаў пад неба ў снапах белага, струменячага знізу святла. Захапляльна.
Я прайшоў па палубе на нос карабля. Наперадзе, як на далоні, вачам адкрылася чароўная панарама: паўнаводная, магутная рака Дунай і горад ў водбліску агнёў. Чуўся нягучны плёскат хваляў. Нячутна дамяне падышоўГена, прыладзіўся побач і зачаравана застыў, углядаючыся ў далячынь. Генавы ноздры з асалодай уцягвалі марское паветра, грубы. абветраны твар свяціўся замілаваннем і адухоўленасцю, якую я раней у ім не заўважаў. Пад заскарузлай абалонкай вясковага чалавека, занятага аднастайнай фізічнай працай, хавалася трапяткая душа рамантыка. Ён крыху пастаяў моўчкі, затым зрабіў некалькі крокаў на самы край карабельнага носа і ў рамантычнай самоце паплыў насустрач ночы. Вецер гуляў ў яго разбарсаных валасах. «Проста сам Леанарда Дзі Капрыа з фільма “Тытанік”... уласнай персонай», — весела падумаў я, гледзячы на Гену.
Карабель плыў і плыў рассякаючы носам начную ваду, што здавалася чорнай і вязкай бы нафта, занырнуў пад мост, расквечаны круглымі шарыкамі-ліхтарамі ілюмінацыі, сабранымі над аркамі моста ў выгнутыя паўмесяцам ланцу гі зіхоткіх лямпачак, зноў вальготна выплыў на прастору паўнаводнай ракі. Па левым
борце насустрач па вадзе плыў... аўтобус, самы што ні на ёсць сапраўдны. 3 расчыненых аўтобусных акон на раку і прыбярэжнае хараство пазіралі пасажыры. Аўтобус спрытна рухаўся па хвалях, аднак колаў не было бачна, ён корпусам мякка слізгаў павадзе. Дзівамарскойтэхнікі: карабель, стылізаваны пад звычайны гарадскі аўтобус. «Дзі Капрыа» адляпіўся ад карабельнага носа, імкліва кінуўся да левага борта і ў захапленні праводзіў поглядам плавучы аўтобус. Наш карабель, мерна пагойдваючыся, зрабіў разварот і паплыў у зваротным кірунку. Хутка раставаў, сплываў з марской вадой час, і неўзабаве судна збавіўшы абароты прышвартавалася да прычала. Усё чароўнае калі-небудзь заканчваецца. 3 адухоўленым налётам, заблукаўшым на тварах, пакідалі пасажыры палубу.
Пасля рачной прагулкі мне зусім не хацелася ехаць у гатэль спаць. Падобна, што ў гэтым жаданні я быў не адзінокі. Бухгалтар Дзіма і прараб Сяргей з жонкамі тапталіся ля прычала. Я спыніўся ля іх і адчуў за сабой «хвост»: у патыліцу мне дыхаў Гена.
—He хочацца вяртацца ў гатэль, — прамовіў бухгалтар Дзіма, рукой намацаў і мякка ўзяў жончыну далонь.
Жонка Дзімы, гэткая ж доўгая, як і ён, шпала з вузкім тварам і выпуклымі, пульхнымі, ярка нафарбаванымі вуснамі, томна прыхінулася да яго пляча.
— Прагуляцца б па горадзе, — зрабіў крок да яго прараб Сяргей.
— А і праўда, давайце! — падхапіла жонка прараба, вяртлявая маладзіца з рудым пажарам валасоў на галаве.
— Можна прайсціся да гатэля пешкі, тут не вельмі далёка, — прыкінуў я адлегласнь. — Экскурсавода толькі трэба папярэдзіць, што самі дабяромся.
Магчымасць пабадзяцца па начным горадзе ў прыемнай кампаніі заваблівала мяне і абяцала шмат цікавага.
— Я ёй зараз скажу, колькі нас збіраецца ісці да гатэля пешшу, — бухгалтар Дзіма заняўся падлікам. — Так... нас з жонкай двое, Сяргей з жонкай, Максім...
— Ія!—паспешліва вытыркнуўся наперадГена, хвалюючыся, каб яго не забыліся ўзяць з сабой.
— Так... яшчэ Гена, — працягваў Дзіма падлікі.
— Я таксама з вамі, — падляцела вандраваўшая ў адзіноце юная дзяўчына Аня, лёгкая, танклявая, у кароткай спадніцы паветранага шоўку.
— Так-с... сем чалавек. Добра.
Падлічыўшы турыстаў, жадаўшых начнога шпацыру, даўганогі бухгалтар Дзіма паджгаў да экскурсавода.
— Лена, мы вырашылі прагуляцца па горадзе, вы нас не чакайце ў аўтобусе, — дзелавіта сказаў ён экскурсаводу. — Нас сем чалавек, мы самі дабяромся дагатэля, дарогу знойдзем. Вы, Лена, за нас не пераймайцеся.
Дзіма называў экскурсавода, немаладую кабету, запраста па імені. Экскурсаводы імя па-бацьку не маюць, нават калі ім пад семдзесят, яны застаюцца проста Ленамі, Віктарамі, Іванамі. ..
— Воля ваша, як пажадаеце, — абыякава адказала Лена.
Стомленая за дзень экскурсіямі, яна марыла хутчэй дабрацца да пакоя ў гатэлі. Хараство начнога Будапешта яе не займала, бачыла горад дзясяткі разоў. Экскурсавод Лена ў баваўнянай блузцы-разлятайцы з шырокімі рукавамі, нагадваючымі any іпчаныя крылы, разам з астатнімі турыстамі павольна пацягнулася да аўтобуса. Наша налаштаваная на прыгоды кампанія ад прычала рушыла ў горад пешшу, паднялася ўверх на набярэжную, перасекла яе нацянькі і выйшла на гарадскую вуліцу. Пасля рачной прахалоды гарадское паветраздалося застылым і душным. Дамы туліліся блізка да вуліцы, дыхалі цяплом нагрэтых за дзень цагляных тынкаваных сцен. Ветрык квола пралятаў у нешырокія праходы між дамамі. Мы ішлі будапешцкімі старадаўнімі вуліцамі, і я... лічыў бамжоў. Амаль на кожнай лаўцы ціхамірна адпачывалі асобы без пастаяннага месцажыхарства. Іх ніхто не чапаў, не цягнуў у пастарунак, ім хораша спалася цёплай ноччу на свежым паветры. На адной з лавак пад ліхтаром я разгледзеў лядашчае мужчынскае цела ў бруднай, страпанай вопратцы. Г адамі нястрыжаная галава небаракі зарасла калматымі доўгімі валасамі. Мужчына салодка спаў, падціснуўшы пад сябе худыя
калені. Голыя, без шкарпэтак ступні ног свабодна ўторкнуліся ў прастору растаптаных, падраных пантофляў. Абхапіўшы рукамі зашмальцаваную торбу, адзінае сваё багацце, ён шчыльна прыціскаў яе да грудзей. На другі бок вуліцы ў запоўненым людзьмі кафэ віравала вясёлае жыццё. Горад аддаваўся начному, нястрыманаму разгулу. Кафэ, бары, рэстараны зазывалі наведвальнікаў, ля іх дзвярэй боўталіся падпітыя, крыклівыя гулякі. Мінакоў на гарадскіх вуліцах стала менш, а куражу — больш.
Бухгалтар Дзіма паглядваў на навігатар у мабільным тэлефоне і вёў нас наперад. Прамінуўшы квартал, выйшлі на шырокую запоўненую машынамі вуліцу і, каб перайсці на другі бок, па прыступках спусціліся ў падземны пераход. У вочы шыбанула яркае люмінесцэнтнае святло, што залівала кожны куток. Уздоўж сцяны на падлозе падземнага перахода з тузін бамжоў укладаліся на начлег. На іх ніхто не звяртаў увагі, будапештцы раўнадушна ішлі па сваіх справах. Адны мы, першы раз патрапіўшыя ў Будапешт турысты, пулялі на бамжацкую араву вочы. Падобна на тое, што бамжы з’яўляліся тут у пераходзе сталымі пастаяльцамі. Спрэс адны мужчыны. Гэта былі маладыя, поўныя сіл валацугі, самаму старэйшаму з іх не болыіі за трыццаць пяць гадоў. Чорнавалосыя, смуглявыя арабы, а мо туркі. Хіпстары. Бадзяжнікі. Нямытыя, у пакамячаным адзенні, рассцілалі яны падсцілкі ўздоўж сцяны, занятыя прыгатаваннем да сну, пачуваліся ўпэўнена, быццам ва ўласнай спальні. Кожны трымаў ля сябе клунак з няхітрым скарбам. 3 самага краю ўклаўся на падсшлку малады бадзяжнік, утульна скруціўся баранкам і як маленькі кранальна падсунуў пад азызлы ад п’янкі твар дзве счэпленыя далоні. Дзе цяпер яго мамка?
Уражаныя, мы выбраліся з падземнага перахода, стараліся не адставаць і трымацца побач. Пасля пераходу апынуліся на даволі шырокай, зусім пустой плошчы. Плошча ў цэнтры горада роўным прадаўгаватым полем разгарнулася перад вялікім пампезным будынкам, падобным на Дом Ураду. Пражэктары ярка асвятлялі фасад з калонамі. Наускрайку плошчы віднеўся лапік зеляніны. некалькі дрэў і разгалістае, кунатае кустоўе. Там у паўзмроку я заўважыў чалавечыя сілуэты: цыганская сям’я
ўладкоўвалася наплошчы пад кустамі на начлег. Двое дарослых цыганоў, муж і жонка, абодва сухарлявыя, невысокага росту, аб нечым нягучна размаўлялі. Ля іх круціліся пяць ці шэсць штук дзяцей, мурзатыя, з ускудлачанымі валасамі, жвава сноўдалі яны адзін перад адным, піхаліся, нешта выцягвалі з клункаў. Старэйшаму з іх, кучараваму ваўкаватаму хлапцу, на выгляд было гадоў чатырнаццаць, не болей. Астатнія дзеці — яшчэ меншыя, самы малы нядаўна пачаў хадзіць, няўпэўненымі нагамі тупаў ён па брукаванцы, сціскаючы ў дзіцячай руцэ абгрызены кавалак пячэння. 3-за куста вызірнула яшчэ адна цыганка, таўставатая і прыземістая. Жанчыны расхаджвалі ў шырокіх, доўгіх да пят спадніцах і хустках, завязаных накалпак вакол галавы. Святло з плошчы ледзь далятала да кустоўя. Цыганская сям’я, хаваючыся ў прыцемку, рыхтавалася да начлегу пад адкрытым небам. Мы падышлі бліжэй. Дарослыя цыгане зыркнулі на нас нядобрымі паглядамі, і мы паспяшаліся пакінуць плошчу.
Начны Будапешт неверагодна змяніўся. Дзённыя натоўпы вальяжных, сытых турыстаў з фотаапаратамі і задаволенымі ўсмешкамі зніклі разам з сонечным святлом. Іх змянілі начныя падпітыя гулякі і валацуп, з закануркаў павыпаўзалі цьмяныя асобы, насельнікі гарадскога дна: бамжы, нелегальныя гастарбайтары, цыгане. Пагораду бадзяліся эмігранты, змешваючыся з падгуляўшымі, падвыпіўшымі венграмі, аматарамі пасядзець вечарам за куфлям піва і чаркай чаго-небудзь мацнейшага. Жанчын на вуліцах амаль не было, па болынай частцы мужчыны запоўнілі начны горад, надаючы яму грубасці, агрэсіўнасці, зыходзячай ад мужчынскага пачатку.
За плошчай наша кампанія, нястройна крочучы і насцярожана трымаючыся гуртам, звярнула на старую вуліцу, і адразу ў вочы кінулася віна-гарэлачная крама.
— Трэба піўка купіць, — разахвоціўшыся ўнутраным напаўненнем крамы, аблізнуўшы вусны, сказаў бухгалтар Дзіма.