Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Так... усе сабраліся? Праз пяць хвілін адпраўляемся! — зычна, камандным голасам выгукнула экскурсавод Лена.
— Вунь яшчэ два чалавекі ідуць, — прамовіла адна з турыстак.
Дзве маладыя дзяўчыны прыспешылі хаду, задыханыя падляцелі да аўтобуса і запіхнулі ў багажнік сумку з набыткамі. Кіроўца ёмка пляснуў крышкай багажнага аддзела. Аўтобус гатовы да адпраўкі. Гуд бай, Еўропа!
Ноч, стамляючую і амаль бяссонную, правялі ў аўтобусе, затым ехалі цэлы дзень. Вярталіся нарадзіму праз мяжу з Польшчай. На памежным пераходзе экскурсавод неабачліва прамовіла згадку аб бяспошлінным гандлі ў крамах «Д’юці Фры». Гену падняло з сядзення і панесла ў «Д’юці Фры». Назад ён вяртаўся з пакупкамі і храмы. Падвярнуў нагу.
Пасля палудня прамінулі брэсцкую мытню, прамінулі горад Брэст і выехалі на трасу. Родныя, знаёмыя пейзажы паплылі за аконнымі шыбамі. Здаецца і не былі ў Еўропе, але ж засталіся ўспаміны.
Бліжэй да вечара на гарызонце намаляваліся абрысы роднай сталіцы.
Гена падцягнуў калашыну штаноў пад самае калена і агледзеў валасатую лытку на храмой назе:
— Нага апухла... бляха, — прамармытаў заклапочана, лоб яго на імгненне спахмурнеў
— Баліць? — спытаў я з цікаўнасцю доктара-траўматолага.
— Ат, нічога страшнага. Хутка загаіцца! — падбадзёрыўся Гена, апусціў калашыну на распухлую лытку, расслаблена адкінуўся на спінку крэсла і пачаў выбудоўваць планы на будучыню: — Трэба жонку з братам у Еўропу звазіць. Я цяпер Еўропу добра ведаю, — самаўпэўнена выхваляўся ён перада мной. — Што яны ў сяле бачылі?! Зважу іх за мяжу, хоць на свет паглядзяць. Самной не прападуць!
Я зірнуў на майго вясковага сябра і ўявіў тройцу ў Еўропе: Гена, яго жонка і брат. Вясёленькае будзе падарожжа, але гэта зусім іншая псторыя.
ЗМЕСТ
РАМАН Вера	3
АПОВЕСЦЬ АлегіХаліфэ	 134
АПАВЯДАННІ
Пра іншых немцаў	 181
Кватаранты	 198
Еўратур	231
Літаратурна-мастацкае выданне
Доля Зоя Уладзіміраўна
АКНО Ў ЗАМЕЖЖА
Кніга прозы
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Віктар Іваноў Камп'ютарная вёрстка Ларысы Гарадзецкай
Карэктар Віктар Іваноў
Падпісана да друку 24.12.2015. Фармат 84x108 V32.
Папера афсетная. Рызаграфія.
Ум. друк. арк. 14,49. Ул.-выд. арк. 12,67.
Наклад 350 ас. Зак. 548.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014. Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыпнала-макета заказчыка ў ААТ «Аргбуд». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/167 ад 01.10.2014. Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.
Зоя Доля нарадзілася ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім альманаху «Справа», газеце «Совстская Белоруссня», удзельнічала ў літаратурным конкурсе «Маё асяроддзе» на TUT.BY.
Кніга пра сучасных беларусаў, іх жыццё, стасункі з замежнікамі, падарожжы ў Еўропу.
44 Маладая дзяўчына імкнецца выйсці замуж за англічаніна, каб жыць у Еўропе... Сям'я хоча з'ехаць з Беларусі на амерыканскі кантынент, мяркуючы, што за мяжой яны будуць нашмат шчаслівейшыя.
Ці спраўдзіцца гэта?.. А камусьці з замежнікаў наша краіна падаецца найлепшым месцам на зямлі.
on