Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
Чалавек бывалы ў кватэрных справах, ён падвёў вынік:
— Будзем выклікаць спецыяліста з ЖЭСа. Ён нашкліць, a вы заплаціце.
Наташа паморшчылася. Намёкі на тое, што бессаромная фортачка сама выскачыла з акна, не падзейнічалі, а плаціць яна не хацела. На слова «плаціць» дзяўчынамела стойкую алергію, затое мела вялікі талент да розных фантастычных апавяданняў. Мікалай Пятровіч не падазраваў, што яму давядзецца сёння пачуць яшчэ шмат неверагодных гісторый. Нейкая сіла падштурхнула яго да больш падрабязнага агляду кватэры. Мікалай Пятровіч пакруціў галавой, аглядаючы сцены і столь пакоя... Здаецца, усё на месцы. Зайшоў на кухню. Абвёў і яе позіркам. З’явілася адчуванне — чагосьці не хапае. Так і ёсць! На кухні адсутнічала люстра, дакладней — плафон. Белы паўкруглы плафон з жоўтым абадком па краю бясследна зшк . Пад столлю тырчаў абрывак электрычнага проваду.
— Дзе плафон? — спакойна спытаў Мікалай Пятровіч. Яго вытрымцы ў гэты час мог пазайздросціць любы і кожны.
— Вы ведаеце, — пачала Наташа фразу сваімі любімымі ўступнымі словамі, — кухонная люстра была вельмі старэнькая. Яна сама ўпала і разбілася.
— А провад, на якім яна вісела, адгніў. Ці не, не так. Яго адгрызлі мышы, — дапоўніў Мікалай Пятровіч Наташына апавяданне. — Я вось аднаго не разумею, чым можна займацца на кухні, каб ададраць люстру са столі?
На гэты конт у Мікалая Пятровіча не было ніякіх версій. Ён проста губляўся ў здагадках.
— Я Вам кажу — люстра была старэнькая і сама ўпала, — паўтарыла Наташа другі раз для тых хто не разумее з першага.
Джон ад Наташы не адставаў, круціўся паблізу і глядзеў на гаспадара строгім позіркам, у якім было напісана: Мікалай Пятровіч павінен хутка аказваць высакаякасныя паслугі За кватэру заплачаны аграмадныя грошы.
— Мне выклікаць сёння электрыка? Будзеце вешаць люстру? Але ж вы павінны спачатку яе кушць.. Калі занятыя, можам перанесш на іншы дзень, — спрабаваў высветліць Мікалай Пятровіч планы кватарантаў на будучыню.
Наташа маўчала. Пытанне з люстрай на кухню яе абсалютна не займала. Яна цудоўна абыходзілася без яе дватыдні. Жарсцямі па прыгатаванні прысмакаў для каханага яна сябе не абцяжарвала, прыкормлівала яго салатамі з кулінарыі і замарожанай гатовай піцай з крамы, якую разагравала ў СВЧ-печы. Раструшчаныя карабкі ад піцы складзіраваліся ў стос пад кухонным сталом. На кухні Наташа была рэдкім госцем, амаль нічога не гатавала.
У мінулы свой прыход гаспадар, заняты разлікамі за кватэру, на кухню не зазірнуў і нічога не заўважыў, а люстра ўжо растварылася ў нябыце. Наташа думала, так і сыдзе. I вось сёння высветлілася, і зусім недарэчы, бо цяпер Наташу хвалявала іншае, больш важнае для яе пытанне. Усё, што датычылася менавітаяе, было вельмі важным, а што да іншых людзей, то — другасным і не вартымувап. He будзе яназабіваць галаву люстрамі ды плафонамі, непатрэбнымі ёй сёння. Пажыла, пакарысталася, паламала ды з’ехала, атам няхай гаспадар разбіраецца. Заўсё заплачана.
— Дык што... Выклікаць электрыка? — яшчэ раз спытаў Мікалай Пятровіч.
— Давайце на іншы дзень, — ухіліста адказала Наташа.
Яна не хацела сябе турбаваць, былі больш прыемныя планы на суботу.
— Як пажадаеце, — згадзіўся гаспадар. — Дамовімся на іншы дзень.
Мікалай Пятровіч усімі фібрамі сваёй душы адчуваў, Наташа нешта не дагаворвае. Яна старанна расцягвала ўніз рукавы спартыўнай кофты і была нешматслоўная.
— Давайце па люстры сазвонімся пасля. Сёння мы занятыя, — паўтарыла Наташа і нешта мільганула ў вачах.
— Іншым разам дык іншым разам. Я думаю, на сёння ўсё?
Мікалай Пятровіч зірнуў на Джона, пасля на Наташу, тая пачала ціскаць і мяць расцягнутыя рукавы пальцамі.
— Вы ведаеце, — рашылася Наталля, — так сталася, што вам выпішуць штраф.
— За што?!
Калі б ад позіркаў адбываліся ўзгаранні, Мікалай Пятровіч падпаліў бы Наташыну спартыўную кофту, пачынаючы з расцягнутых рукавоў.
— За Джона. Яму патрэбна рэгістрацыя.
— Ты ж казала, што не трэба... што ў яго ёсць рэгістрацыя!
— Так, казала, сапраўды ёсць. У інтэрнаце. У яго там ёсць месца, але яму больш падабаецца жыць у мяне... А ў інтэрнаце прайшла праверка, высветлілася, што ён там не пражывае.
— Мне якая да гэтага справа? Я за цябе плачу падаткі. Дамову заключаў з табой. А хто тут у цябе жыве, не жыве, у госці ходзіць... я што, за ўсімі сачыць павінен?! Можа яшчэ біяграфію тваю вывучыць? Накшталт гэтага? — лавінай паляцелі словы са стрыманага Мікалая Пятровіча.
Наташа не слухала і працягвала:
— Яго выклікалі... Я пайшла з ім і, каб яго не аштрафавалі, сказала што ён жыве са мной, і дала ваш адрас.
— I цяпер штраф дадуць мне. Цудоўна! Ты дзяўчына знаходлівая.
— Вы павінны Джона зарэгістраваць, нам так будзе зручней, ■— Наташа гаварыла аб гэтым, як аб вырашанай справе. Заставалася толькі ўдакладніць некаторыя тэхнічныя моманты.
— Так, сябры мае, усё — фініш! Мне здаецца, наша непрацяглае знаёмства сябе вычарпала. 3 гэтага дня вам трэба шукаць іншую кватэру.
Пасля сказаных слоў Мікалай Пятровіч адчуў сябе неверагодна лёгка, шбы выраслі крылы. У яго з’явіўся шанец на спакойнае жыццё. А вось на Наташу напала рашучасць. Гэтая рашучасць стаіць за вуглом і ў асноўным нападае на маладых і мала знаёмых з жыццём людзей.
— Мы заўтра ж з’едзем на іншую кватэру! — Наташа за кампанію з рашучасцю хацелаўцёрці гаспадару нос імгненным ад’ездам. — Вярніце заплачаныя за кватэру грошы!
Гаспадар змерыў Наташыну шчуплую фігуру крытычным позіркам. Ён не верыў у імгненныя ад’езды Імгненна з’язджаюць, хіба што прыхапіўшы чужую касу, а тут трэба было вярнуць сваю.
— Вось калі з’едзеце — тады і атрымаеце назад свае грошы. Вы жадаеце заўтра з’ехаць, — са скепсісам у голасе сказаў гаспадар, — заўтра і разлічымся.,.
Заўтра не атрымалася. Новую кватэру прыйшлося шукаць больш тыдня. Мікалай Пятровіч цярпліва чакаў далейшага развіцця падзей. Ён быў спакойны, усё што трэба ўжо адрамантавана і зламана.
Толькі праз тыдзень пасля сказаных у гарачым запале слоў Наташа патэлефанавала гаспадару і паведаміла: кватэра — свабодна.
Надышоў дзень апошняй сустрэчы гаспадара з кватарантамі Нядоўга доўжылася любоў, без смутку будзе і расстанне. У апусцелай кватэры Мікалай Пятровіч праводзіў разлікі.
— Так, вылічваю з вас за пражытыя дні, за разбітае шкло і за пабітую кухонную люстру.
— Мы за фортачку і люстру плаціць не будзем. Яно само пабілася, — не ўнімалася Наташа. Яна тут жа пераклала гэтыя словы Джону, каб ён далучаўся, — будуць адбівацца разам. Джон зразумеў Наташын сігнал і зрабіў кароткую лаканічную прамову па-нямецку. Наташа пераклала гаспадару кватэры, каб ён адчуў моц Джонавых слоў
— Джон сказаў, што люстра была старэнькая і сама ўпала.
— Гэта ўсё? Нічога новага. — ураўнаважана сказаў Мікалай Пятровіч. — Няхай ён гэтыя казкі расказвае сваёй англійскай бабулі. Мне — не трэба.
Хаця Назаша не пераклала Джону, Мікалаю Пятровічу падалося, што яго зразумелі без перакладу.
Вылічыўшы за ўсе ўчыненыя шкоды, Мікалай Пятровіч вярнуў астатнія грошы кватарантам.
Джон узяў грошы ў рукі Дасканальна перагледзеў кожную купюру і працягнуў адну стодоларавую назад гаспадару. Бурклівым голасам сказаў штосьці па-нямецку.
— Памяняйце, яна падраная, — пераклала Наташа, злосна зыркнуўшы вачамі.
— Нармальная сотка, — адказаў Мікалай Пятровіч.
Ён разглядаў хрусткую купюру з усіх бакоў і не знаходзіў у ёй ніякіх недахопаў. Толькі пасярод на згібе яна была крыху надарваная. Джон хоць цяпер мог паказаць свой нораў. Адзінае, да чаго ён мог дачапіцца, — тыя няшчасныя сто долараў. Мікалай Пятровіч успомніў пакамечаную, зацёртую старую дваццатку, якой Джон месяц таму разлічыўся за камуналку і якую пасля нідзе не хацелі браць з-за яе затрапезнага выгляду, і пашкадаваў што не вярнуў яе тады назад гэтаму валютнаму эксперту. Успамінаць былое не мела сэнсу. Мікалай Пятровіч палез у нагрудную кішэню і дастаў адтуль яшчэ адну сотку. Перадаючы Джону, сказаў:
— На, правярай, зусім новенькая. Учора ноччу намаляваў
Джон мелькам агледзеў купюру і адправіў яе ў кішэню. Атрымаўшы грошы, кватаранты ціха пакінулі кватэру.
Мікалай Пятровіч выглянуў у акно. Пара сыходзіла ўдалячынь, узяўшыся пад ручку: даўгалыгі кучаравы Джон і Наташа, светлавалосая німфа ў нязменных мешкаватых штанах з кішэнямі. Гаспадар праводзіў былых кватарантаў позіркам. аж пакуль яны не схаваліся за вуглом суседняга дома. Хто ведае, можа Мікалаю Пятровічу давялося быць сведкам нараджэння новай сям’і.
ЕЎРАТУР
Аўтобус у паездку па Еўропе адпраўляўся ночы, ад’язджаў з пляйоўкі з тыльнага боку чыгуначнага вакзала. У спадарожнікі мне кіраўніца групы прыладзіла мужчыну рабоча-сялянскага выгляду ўзростам гадоў пад сорак. Ён сеў побач на аўтобуснае сядзенне. Пры першым паглядзе на яго я ўявіў, што прыйдзецца мець справу з суровым, замкнутым чалавекам: падбародак цяжкімі рысамі выступаў наперад, бровы хмурыліся на карычневым, загарэлым, авеяным вятрамі працоўным твары. Мужчына сурова маўчаў, сканцэнтравана ўтаропіўшыся ў адну кропку. Апрануты ён быўу прасторны спартовы касцюм з шырокімі штанамі-парашутамі, на плячах па-баявому тапоршчылася кофта-масцерка, аздобленая каляровымі ўстаўкамі Хвалістыя цёмныя валасы разбарсана закідваліся з ілба назад. Ён ніякім чынам не ўпісваўся ў кампанію прылізаных гарадскіх турыстаў што напамаджаныя і адпрасаваныя чакалі адпраўкі за кардон. Сярод выкшталцонай сталічнай публікі, што паважна расселася ў аўтобусе па сваіх месцах, мой нахохлены спадарожнік глядзеўся як нястрыжаны куст сярод ландшафтнага дызайну.
У чатыры гадзіны раніцы па камандзе экскурсавода Лены, даволі рухавай, поўнай, мілавіднай жанчыны ў гадах, астатнія турысты, купкамі тапацеўшыя воддаль на пляцоўцы, занялі месцы і аўтобус выехаў з вуліцы Дружнай, што схавалася за чыгуначным вакзалам, накіраваўся ў бок літоўскай мяжы. Вырашана было ехаць праз Літву, бо на польскім памежжы сабраліся велізарныя чэргі.
Перадсвітальны час. Горад, агорнуты ў цемнату ночы, неверагодна пусты, выглядаў як у фантасмагарычным сне: бясконцыя шматпавярховыя дамы, дамы і бязлюдныя вуліцы з адзінокімі, выпадковымі мінакамі, што здаваліся прывіднымі
ценямі, узніклымі зніадкуль. Манатонна гудзеў аўтобусны рухавік, мяне пачало хіліць у сон. На некаторы час я праваліўся ў салодкую дрымоту, прыхінуўшыся ілбом да шкла. He ведаю колькі прайшло часу, але калі я расплюшчыў вочы, ужо добра развіднела. Мы даўно выехалі за горад і імчалі па загараднай дарозе. Узыходзячае залесам сонца распускала над дрэвамі арэол святла, ярка акрэслівала няроўныя, зубчастыя верхавіны, раптам прарывалася між пералескамі жоўтым дыскам над небасхілам і біла асляпляльным святлом па вачах. Майму спадарожніку не спалася. Пакуль я драмаў у неглыбокім, павярхоўным сне, ён агледзеўся, асвоіўся ў нязвыклых абставінах і, убачыўшы, што я прачнуўся, неспакойна заварушыўся ў крэсле, усім выглядам выказваючы жаданне пагаварыць. Пакрысе разгаварыліся. Яго звалі Гена. Гена неяк шкваліста, без утайкі абрынуў на мяне ўсю паднаготную свайго жыцця. Яго неймаверная адкрытасць была нязвыклай для мяне, для гараджаніна, прызвычаенага да паўтаноў недагаворанасцей, ухілістых аповедаў уласцівых сталічным жыхарам. Гена ж як на духу, шчыра і без утайкі, выклаў, што яму трыццаць восем гадоў, жыве ў вёсцы, жанаты, мае пятнаццацігадовага сына, матаецца з вёскі на заробкі ў Фаніпаль і... нядаўна пасварыўся з жонкай, бо яна грызла яго за малую зарплату ў дзевяць мільёнаў.