Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Дзевяць мільёнаў (шэсцьсот долараў) пацяперашнім крызісным часе і для Мінска неблагія грошы, не тое што для сяла, дзе зарабляюць удвая, a то і ўтрая меней.
Ад Генавай суровасці не засталося і знаку. Твар яго прасвятлеў, бровы выраўняліся, расправіліся на ілбе, згубіўшы хмарнасць. Яго ранейшая сканцэнтраванасць і зацятасць былі праявамі ўнутранага, заселага ў падсвядомасці страху перад паездкай у нязведаны, загадкавы свет: Гена першы раз ехаў у Еўропу. 3 сяла — наўпрост ў Еўропу. Гэтак ён помсціў жонцы. У яршыстасці, з якой ён коратка дакладаў мне пра сварку з жонкай, адчуваўся пакрыўджаны мужчынскі гонар. Генаёй пакажа! Відаў ён такіх! Няхай сядзіць у вёсцы, а Гена будзе рассякаць па Еўропе... хай ведае, які яе Гена! Ужо праз некалькі хвілін размовы ў яго нястрыманасці, у парывістасці рухаў я пачаў
заўважаць нешта падлеткавае. Мы нябачнапамяняліся месцамі, я адчуў сябе болыіі дарослым за яго, хонь быў на дзесяць гадоў маладзейшы...
Неўзабаве аўтобус прыбыў на літоўскую мяжу. Гена з няўрымслівай цікаўнасцю, як гусак выцягваючы шыю, разглядаў праз акно мытню і самавітых, вальяжных, з непрыветлівымі тварамі памежнікаў у форменным адзенні, узрушана прадчуваў сустрэчу з Еўропай. У ім бурліла кроў, падымалася хваля захаплення: яшчэ крыху і ён апынецца ў замежжы! Чакаць прыйшлося нядоўга. Мытню прайшлі даволі хутка, і турыстычны аўтобус заехаў на літоўскія землі. Недалёка ад памежжазрабілі прыпынак, аўтобус запаволіў рух і, збочыўшы з дарогі, спыніўся ля невялікай крамы непрэзентабельнага сельскага выгляду з шыльдай на еўрапейскі манер «Міні-маркет». Г эта была бадай адзіная прыкметаЕўропы. Еўропай тут і не пахла. Літоўская глыбінка — тыя ж вясковыя краявіды са старымі хатамі, што і ў Беларусі. Турысты выйшлі з аўтобуса, разміналі ногі, няспешнарасхаджваючы папляцоўцы. Гена нецярпліва ірвануў з месца, скокнуў з аўтобуснай прыступкі і, праімчаўшы стралой між турыстаў, знік у «Міні-маркеце». Праз некалькі хвілін ён зноў паказаўся на парозе крамы. Твар яго прамяніўся шчанюковай радасцю. Шырокія калашыны штаноў заліхвацкі дыбіліся парашутамі, спартыўная масцерка, апранутая на голае цела, была расшпілена да пупа і расхрыстаная, расхінаючыся, адкрывала парослыя поўсцю. незагарэлыя, мучніста-белыя грудзі пад куродымным, карычневым ад загару тварам У моцнай працоўнай руцэ з абскубанымі пазногцямі Гена трымаў літровую бутэльку літоўскага піва, а пад пахай — пакунак соку. У аўтобусе ён ёмкім рухам адкруціў корак піўной бутэлькі і са смакам прысмактаўся да бутэлечнага горла. Гена адзначаў прыезд у Еўропу. Аўтобус паехаў далей. Пахістваючыся ў такт руху, Гена прагавіта цягнуў піва. Дарога была перарыта, перакапана, ішоў рамонт, аўтобус час ад часу спыняўся на вузкіх участках і прапускаў сустрэчныя машыны. Літву праязджалі па краю кароткім маршрутам на Польшчу. Паабапал дароп стаялі драўляныя, пацямнелыя ад часу бедныя хаты. Платоў не было. Гэта акалічнасць мяне здзівіла. У Беларусі любы двор абгаро-
джаны, часам касым, нягеглым, але ж плотам. Хтосьці з турыстаў пажартаваў, што літоўцы платы папалілі на дровы.
Гена аптымістычна паглядаў на наваколле, радуючыся, што ён — у Еўропе. Хутка пенны напой у бутэльцы скончыўся. Мой спадарожнік каўтануў апошні глыток і адправіў літровую бутэльку пад ногі. Я з асцярогай паглядаў на яго: шлях няблізкі, невядома, калі будзе прыпынак, так бяспечна накачвацца півам... Мінула гадзіна, і Гену зноў высмажыла. Ён выцягнуў з клунка прамавугольны пакунак соку і доўга смачна піў з яго, дрыгаючы кадыком на моцнай шыі, наталяў смагу. «Другі літр!» — палахліва падумаў я. Сок ён да канца не дапіў не стоўпіўся напой у арганізме. Праз некаторы час я заўважыў яктрывога няўмольна пачала насоўвацца наГену. Прыспічыла па патрэбе. Ён зрабіўся маўклівым, зашпіліў масцерку пад самае горла, напружана скурчыўся, нахіліўся наперад, заціскаючы напоўнены літрамі жывот. У гэтай позе яму стала лягчэй. Піва з сокам прасіліся з арганізма.
Аўтобус няспынна ляцеў наперад. Участкі дарогі з рамонтнымі працамі прамінулі, і кіроўцы разганялі аўтобус на добрай, роўнай трасе, наганяючы страчаны час. Я чакаў што хутка будзе прыпынак, і там безумоўна — туалет, але што мае чаканні ў параўнанні з тым, як прыпынку прагнуў Гена. Мінула яшчэ гадзіна. На Генавым твары пасялілася і гаспадарыла цяжкая пакута. Высокі лоб яго пакрыўся буйнымі кроплямі поту, набрыняўшы, яны салёнай сцежкай сцякалі на твар.
—Гена, ты б падышоў да экскурсавода і папрасіў, каб спынілі аўтобус, — спачувальна параіў я.
— Нічога, нічога... Усё нармальна, — здушана адказаў Гена, сціскаючы жывот, і выцер кулаком салёны пот з ілба, пад нагамі качалася пустая пластмасавая бутэлька з-пад піва.
Гена мужна трымаўся. Нейкая неверагодная для сталага чалавека сціпласць не дазваляла Гену падысці да экскурсавода і папрасіцца ў туалет. На яго ж будуць глядзець астатнія турысты... не, ён на гэта ніколі не пойдзе, ён будзе цярпець. Гена цярпеў, пакрываючыся потам, баючыся зрабіць неасцярожны рух, каб пазбегнуць катастрофы, карчом застыў ён на сядзенні. Нарэшце жанчыны пачалі абурацца і патрабаваць прыпынку.
Прайшла яшчэ цэлая гадзіна, якая здалася вечнасцю, перш чым кіроўца, выбраўшы стаянку, спыніў аўтобус. Гена рэзка выпрастаў скурчанае йела і кінуўся да дзвярэй. Распіхаўшы ў аўтобусе паўставаўшых з месца турыстаў, тыграм выскачыў ён на вуліцу і панёсся па пляцоўцы. Уся яго істота імкнулася патрапіць у санвузел.
Праз колькі хвілін, бадзёры і вясёлы, нязмушанай хадой, уразвалачку ён ужо крочыў у прыдарожную польскую краму і выйшаў адтуль пеўнем у зноў расшпіленай да пупа масцерцы. Кішэні адтапырваліся пакетамі з сухарыкамі, цукеркамі накшталт чупачупса, вафелькамі ў каляровых абгортках. У рушыўшым далей па маршруту аўтобусе, ёрзаючы на сядзенні, Гена бесперапынна шамапеў абгорткамі і ўзасос смактаў цукеркі, пад зубамі хрумсцелі вафлі, абсыпаючы Генавы валасатыя белыя грудзі крошкамі, Прапаноўваў і мне пасмактаць цукерак, але я адмаўляўся. He люблю есці ў дарозе.
Першы дзень падарожжа выдаўся нялёгкім. Доўгі пераезд: Беларусь, Літва, затым Полыпча, Славакія і напрыканцы стамляючага шляху — Венгрыя. Кіроўцы гналі і гналі наперад запоўнены турыстамі аўтобус, набіраючы хуткасць у рызыкоўных абгонах. Мая спіна стала колам, немагчыма было выбраць зручную позу для сядзення, зацяклі ногі. Гена тым часам пад вухам бадзёра хрумкаў сухарыкі, не зважаючы на цяжкасці.
Пад вечар турыстычны аўтобус спыніўся ля ўтульнага трохпавярховага гатэля ў правінцыйным венгерскім гарадку. Я неверагодна стаміўся і хацеў толькі аднаго — хутчэй дабрацца да ложка і адпачыць, Адпачываць мне было наканавана ў адным нумары з Генам. Перш чым засяліць пастаяльцаў у нумары, на рэцэпцыі кожнаму з нас падалі бланкі і папрасілі запоўніць іх, пазначыўшы лацінскімі літарамі персанальныя дадзеныя. Працэдура не надта складаная. Гена трывожна ўзяў у рукі бланк, падазрона агледзеў яго з двух бакоў, азірнуўся навокал бездапаможнымі вачамі. Нікому да яго не было справы. У цесным фае гатэля тоўпіліся, нягучнаперамаўляліся турысты, занятыя перасоўваннем валізаў. Гена з адчаем яшчэ раз зірнуў на ненавісны бланк. Лацінскія літары наводзілі на яго жах. Пот дробнымі густымі
кропкамі зноў выступіў на напружана зморшчаным ілбе, Гена ўвесь скукожыўся і непаслухмянымі, заскарузлымі пальцамі паставіў у пусты радок некалькі нязграбных каракуляў. Папера моршчылася пад націскам асадкі.
Пакуль Гена ўсхвалявана крэмзаў на бланку малазнаёмыя яму замежныя літары, я нязмушана балбатаў з адміністратаркай гатэля на англійскай мове. Пачуваўся ўпэўнена. Дадатковыя англійскія гадзіны ў школьнай праграме і муштраваўшыя мяне рэпетытары (якіх я, прызнацца, недалюбліваў), нанятыя клапатлівымі бацькамі, што ляпілі з дзіцяці высокаадукаванага чалавека, зрабілі сваю справу. Мая англійская была на прыстойным ўзроўні. Адмшістратарка ветліва ўсміхалася.
Гена з прыціскам скрыгатнуў асадкай і прадраў паперу, бланк быў безнадзейна сапсаваны. Гена апынуўся на мяжы адчаю. Што рабіць?! Паніка нягучна насоўвалася, па-здрадніцку падпаўзала, гатовая з усёй моцы абрынуцца на няўдалага шсарчука. Ён палахліва азіраўся навокал. Прыйшлося браць над ім шэфства. Я папрасіў дадатковы бланк і запоўніў два экзэмпляры, свой і Генаў. Гена машынальна прайшоўся працоўнай, загрубелай далонню па ілбу, абцёр кроплі поту. Запоўнены мной бланк ён ніякавата перадаў адміністратарцы гатэля і атрымаў ключ ад нумара. Як толькі ключ апынуўся ў яго мазолістай руцэ з нягнуткімі, загрубелымі пальцамі, ён імгненна аднавіў звычайны стан бесклапотнасці, вачамі следапыта зірнуў з гатэльнага фае на вабячую вячэрнімі агнямі вуліцу. У яго позірку я выразна ўбачыў жаданне прашвырнуцца па венгерскім мястэчку з незнаёмымі завулкамі.,. без ведання мовы, у чужоймясцовасці, бесклапотна гэтак і нязмушана пашпацыраваць на ноч гледзячы, як у родным сяле. Стала зразумела, што Гену прыйдзецца вадзіць за руку, каб «дзіця» чаго не натварыла.
— Пайшлі ў нумар, — загадаў я Гену, перарваўшы яго трызненні аб вячэрнім шпацыры.
Гена падхапіў цяжкую дарожную сумку, у якую ён з палаючымі вачамі на кожным прыпынку запіхваў новыя набыткі з прыдарожных крамаў, і паслухмяна пацягнуўся за мной следам. Абцяжараныя багажом, мы падняліся па лесвіцы і ў доўгім га-
тэльным калідоры на друпм паверсе знайшлі свой нумар. Ледзь Гена пераступіў парог, зараз жа брава шмякнуў сумку на падлогу, хутка расшпіліў яе і выцягнуў прамавугольны з выгляду падобны на сок пакунак, добразычліва расцягнуў вусны ў лагоднай усмешцы і па-сяброўску прапанаваў:
— Макс, давай па вінчыку!
У літровым пакунку плюхалася таннае віно, апыхтаранае Генам ў прыдарожнай краме. Ён па-вясковаму эканомна купляў уся самае таннае і найбольш аб’ёмнае. Маленькія пляшкі каньяку па дарагім кошце яго не цікавілі. У паглядзе добрых Генавых вачэй свяцілася няўмольнае жаданне пачаставайь мяне вінчыкам. Я не змог яму адмовіць.
— Па вінчыку, дык па вінчыку, — пагадзіўся я.
Гена замітусіўся, вочы яго забегалі ў пошуках куды б наліць, зрэнкі радасна блісканулі, заўважыўшы на стале дзве шклянкі. Пакунак з вінным напоем быў імкліва разадраны, і светлы струмень пацёку посуд. Выпілі. Пасля першай шклянкі я адпрасіўся ў душ. Гена піраваў адзін. Прыняўшы душ, нібы нанава народжаны, з прылівам лёгкасці ў стомленым целе я з асалодай заваліўся ў ложак, у крухмальную свежасць пасцельнай бялізны. Гена, падзапраўлены вінчыкам, у прыўзнятым настроі пашкандыбаў за воднымі працэдурамі. Пад шум струменяў вады, манатонна далятаўшых з ваннага пакоя, я праваліўся ў глыбокі, моцны сон, як укладаўся спаць Гена, ужо не пабачыў.