Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Захінуўшыся ў куртачку-вятроўку, Аксана пайшла ўздоўж перона. шукала свой аўтобус. Прыціснутая рукамі да грудзей, куртка моршчылася і ўздымалася ўверх, робячы Аксану падобнай да натапыранага вераб'я. «Верабей» нарэшце ўбачыў патрэбны мяккі аўтобус і змог расслабіцца. Засталося толькі заняць месца згодна купленаму білеціку. А там у аўтобусе можна будзе і падрамаць намяккім крэсле. Некалькі крокаў па прыступках —
і яна ў салоне. Утульна, спакойна. У мяккіх аўтобусах пануе незвычайная мяккая цішыня.
Прайшоўшы між крэслаў да сярэдзіны салона, Аксана знайшла месца, пазначанае на білеце. На суседнім сядзенні ля акна сядзела жанчына сталага веку. Яны моўчкі паглядзелі адна на адну, і Аксана ўселася побач, усё яшчэ сціскаючыся ў сваёй тоненькай куртачцы.
— Халаднавата сёння, — жанчына завяла размову пра надвор’е. Звычайная справа, калі людзям няма пра што гаварыць.
— Так, пахаладала. Учора было цяплей, — адказала Аксана з ветлівасці і на тую ж тэму.
На гэтым размова скончылася. Жанчына адвярнулася і пачала глядзець у акно, а Аксана разглядала праход паміж крэслаў. Праз хвіліну ў праходзе з’явілася кантралёрка правяраць білецікі. Сваім з’яўленнем яна ажывіла сонную атмасферу. Размаўляла бадзёрым голасам: «Ваш білецік, ваш білецік, ваш білецік...». Як толькі яна скончыла сваю справу і апынулася за бортам аўтобуса, у салоне зноў наступіў поўны спакой.
Аўтобус мякка скрануўся з месца, пакаціў па мокрай асфальтавай дарозе. Зрабіўшы пару паваротаў выруліў на праспект, ажанчына-спадарожншаўсё глядзелаў акно, прытрымліваючы рукой шторку. Аксана разглядала спадарожніцу са спіны. Невысокая жанчына ў сціплай акуратнай шэрай куртачцы беларускай вытворчасці. 3 пад курткі выглядваў цёмна-сіні каўнерык блузкі. Валасы пафарбаваныя ў каштанавы колер. Ад кораня яны адраслі і выдавалі сівізну, сівая бараздзёнка ўздоўж прабора. Вечнае жаночае змаганне з узростам, гады няўмольна ідуць, валасы сівеюць, аіх упарта фарбуюць. Працэс носіць найменне «ніколі не здавайся». Аксане было да гэтагаяшчэ далёка. Пакуль яна знаходзілася ў першай фазе барацьбы, барацьбы маладой жанчыны за зграбнасць цела. Займалася змаганнем з лішнімі кілаграмамі і грамамі. Змаганне ішло паспяхова і без напругі, Гены тут ігралі не апошнюю ролю, хударлявасць дасталася ёй у спадчыну ад маці.
Некаторы час ехалі моўчкі, але раптам жанчына зноў загаварыла:
— Вось упрыгожылі горад сцяжкамі, да свята рыхтуюцца, да Дня Перамогі,— сказала ці то сама сабе. ці то Аксане і, павярнуўшыся ад акна, паглядзела на сваю маладую спадарожніцу. Словы прагучалі зусім нечакана. Аксана наогул на гэту тэму не думала. У галаве круціліся паўсядзённыя справы: планы на дзень, паездка, пакупкі. А так каб глабальна, пра Дзень Перамогі, то і зусім не было ў галаве, але ж жанчына нагадала пра надыходзячае свята. Аксана, ненавязліва слізгануўшы позіркам, глянула ў твар незнаёмкі, спрабуючы ўгадаць, колькі той гадоў. «Маладавата выглядае, — падумалася. — 3 той вайны мінула шмат часу. хутка будзе адзначацца шасцідзесяцігоддзе. Чым далей ад вайны, тым маладзейшыя ветэраны. Нешта не падобна яна на ўдзельніцу баёў», — з недаверам, скептычна падумала Аксана.
— А вы што, ваявалі9 — быццам чорт пацягнуў за язык, спытала спадарожніцу сама не ведала нашто. Ды яшчэ — з сарказмам. Невядома як жанчына адрэагуе.
— Ой, што вы! Дзе там ваявала9 Які з мяне ваяка быў, я ж дзіцём была, — жанчыну падхапіла лёгкае стрыманае хваляванне. Занятая сваімі думкамі, яна нават і не заўважыла з’едлівасці ў Аксаніным пытанні Гэта няўважлівасць да нюансаў размовы Аксану ўзрадавала. Ляпнеш іншым разам. не падумаўшы, a пасля выкручвайся. Павярнуўшыся ўпаўкорпуса да Аксаны, спадарожніца працягвала гаварыць. Аксана затаілася і моўчкі, слухала, а жанчыну было ўжо не стрымаць
— А хаця, можна сказаць, што ваявала. Мая вайна прайшла пад Берлінам.
Голас у жанчыны быў прыемны і спакойны, гаварыла яна без надрыву, быццам абмяркоўвала паўсядзённыя справы. Такая ціхая размова-ўспамін аб мінулым. Аксана яшчэ раз зазірнула ў твар жанчыны. Можа зараз пачнецца? «Мы ў свой час... а вось вы цяпер маладыяАле нічога падобнага не адбывалася. Адкрыты, добразычлівы да ўсіх твар. У гэтай жанчыны была ўнутраная прыцягальнасць. Тую прыцягальнасць складана акрэсліць, але, сустрэўшы на сваім жыццёвым шляху падобнага чалавека, адчуваеш сябе з ім лёгка, простаі камфортна, арозніца
ва ўзросце не мае ніякага значэння. Аксану міжволі пацягнула з ёй паразмаўляць, хаця літаральна пару хвілін назад размовы з незнаёмымі людзьмі ў планы не ўваходзілі. «Насамрэч, цікавы паварот падзеяў: “Была малым дзіцём, ды ваявала пад Берлінам”», — пракруціла Аксана ў галаве словы спадарожніцы.
— Пад Берлінам? Г эта нешта дзіўнае, — сказала ўголас, усім сваім выглядам паказваючы гатоўнасць слухаць.
— Так-так. Давялося мне ў дзяцінстве ў Германіі пажыць. Маю ж маці разам самной немцы схапілі ды адправілі ў нямецкі канцлагер, — жанчына зручней ўселася ў крэсле, павярнуўшыся да Аксаны. — Сталася гэта бліжэй к канцу вайны. Хапалі жанчын маладых, хлопцаў, дзяўчат, дзяцей, адпраўлялі дармавую працоўную сілу ўГерманію. Вось і мы трапіліўхапун... Адвезлі нас у канцлагер у Германію... Нацярпеліся ўсяго ў тым лагеры: і здзекаў, і голаду. Мы, праўда, нядоўга там прабылі, але як ўспомню. . Як там толькі людзі выжывалі? — смутак палоскай прабег патвару жанчыны.
— А колькі Вы прабылі ў канцлагеры? — спытала Аксана, спрабуючы ўявіць канцлагерныя жыццё. He жыццё, а выжыванне: шэрыя баракі, знясіленыя людзі, калючы дрот, аўчаркі. Яна ўпершыню сутыкнулася з чалавекам, які дзіцём усе гэта перанёс.
— Некалькі месяцаў. Я іх не лічыла. Зусім малая была.
Жанчына была спакойная і аб мінулых жахах гаварыла без асаблівых эмоцый, хоць сёння далёкія ўспаміны і растрывожылі душу. Яна ўсяго толькі глыбока ўздыхнула і працягвала свой аповед.
— Наша шчасце, што мы з маці патрапі лі на добрых людзей. Нас жа, палонных, баўэры, нямецкія сяляне, з канцлагера к сабе дамоў на працу забіралі. He ўсіх, канечне, толькі некаторых... Дык вось помню, як мы агаладалыя, худыя і брудныя стаялі ў шэрагу. Я тонкая была, як саломінка. Дома ў Беларусі худзенькая была, а тут ў лагеры, зусім празрыстая стала. У чым толькі душа трымалася... Баўэры хадзілі, выглядалі маладзейшых ды мацнейшых. Падчас таго прагляду адна нямецкая сям’я ўзяла маю маці разам са мной да сябе на працу. Маці ж маладая жанчына была, чаму не ўзяць, але ж і мяне ўзялі ў давесак, дзіўная
рэч. Навошта? Ой, як мы з мамай баяліся! Невядома, што там далей будзе. Тут у лагеры — жах! А можа будзе яшчэ горш... Прывялі нас тыя немцы дадому. Адразу адправілі мыцца. Адзежу ўсю нашу забралі і папалілі. Якая наша адзежа? Схашлі на вуліцы ў чым былі. У гэтых сукенках усе лагерныя месяцы мы і прабылі. Змяніцца не было ў што... Баўэрша нам далачыстыя начныя сарочкі і адзенне, адвяла ў пакойчык, дзе мы павінны былі жыць. А там — усё чыста, памыта. Ложкі засланыя чыстай бялізнай. Пасля лагерных дошак мы баяліся ў тыя ложкі спаць класціся. сталі ў кутку пакоя і стаялі цэлую гадзіну, пакуль гаспадыня не прыйшла паглядзець, як мы ўладкаваліся. А мы стаім у куце, я да маці прыціснулася, учапілася ў падол, не ададраць. Гаспадыня галавой пакруціла, ды давай нам жэстамі паказваць, каб у ложак спаць клаліся, каб не баяліся. Толькі тады мы адважыліся легчы...
Аўтобус плаўна каціўся па роўнай асфальтавай дарозе. За акном змяняліся краявіды. Шматпавярховыя дамы адплывалі назад, падпарадкоўваючыся няспыннаму руху аўтобуса, пачынаўся прыгарад з купкамі ажыўшага веснавога лесу, узаранымі палеткамі, прыватнымі дамамі. Жанчына больш не глядзела ў акно. Яе паглыналі ўспаміны. Здавалася, яна памятае кожную дэталь, памятае тыя начныя сарочкі, як яны выглядалі, ложак, пасцельную бялізну. Такія ўласцівасці чалавечай памяці: дзіцячыя ўспаміны яскравыя, абрысы выразныя, здаецца, памятаеш выразы твару людзей, пахі, пачуцці, а падзеі ўчарашняга дня — недакладныя і расплыўчатыя.
— I як вам там у баўэраў жылося? Відаць, нядрэнныя трапіліся людзі, — спытала Аксана.
Жанчына хітнула галавой. адганяючы апанаваўшыя думкі. Паглядзела на Аксану і прадоўжыла свой аповед.
— Як жылося? Ой, што тут гаварыць, з канцлагерам не зраўняць. У гэтай нямецкай сям’і з намі добра абыходзіліся. Працавала маці, канечне, шмат. Гаспадаркабылавялікая, скаціна, ды і ў доме працы хапала. А я ж зусім малая, больш тунькалася без працы. Што мне там было, восем гадоў усяго, цягалася ля матчынага падала, быццам памагала... Я вось думаю, нашто
яны маю маці з дзіцём узялі, гэта ж лішняя абуза? Можна было бяздзетную дзеўку ў лагеры выбраць,
— А можа, яны гэта наўмысна зрабілі, хацелі і вас малую выратаваць?— падказала здагадку Аксана.
— I я так думаю. Маці ж мая да ўсяго была цяжарная. Як яны не заўважылі? Пасля, ужо пасталеўшы, набраўшыся жыццёвай мудрасці, зразумела — усё яны заўважылі, проста хацелі дапамагчы ... I ведаеце, калі ўжо маці была на апошнім месяцы цяжарнасці, у гэтай нямецкай сям’і не давалі ёй рабіць цяжкую працу, у асноўным, на кухні працавала. А як роды пачаліся — доктара прывезлі. Заплацілі яму грошы. Вось так. Пасля родаў мама пакуль не падужэла, то і зусім не працавала. Яна ж, канечне, ірвалася, гатовая была на друп дзень працаваць пайсці, баялася, каб зноў у лагер не адправілі. А ёй забаранілі, сказалі берагчыся і глядзець дзіця. У мяне ж сястрычка нарадзілася!.. Нашы немцы маму супакойвалі, каб не перажывала, аяны самі скажуць, калі трэба будзе працаваць. Каб мы да гэтых баўэраў не трапілі, мая б сястра ў лагеры не выжыла. Яшчэ б ці выжылі мы з маці. А так — жывая здаровая, сям’я, дзеці, унукі...
Жанчына змоўкла, павярнулася тварам да акна, у задуменні невідушчымі вачыма глядзела праз мутнаватае, з падсохлымі слядамі дажджавых кропляў шкло. Аксана маўчала. He хацела парушаць цішыню і прыспешваць падзеі, адчувалася, што працяг будзе. «Нашы немцы» — у галаве чамусыц круцілася гэта словазлучэнне. Прайшла хвіліна.
— А я вось апошнім часам часта Фердынанда ўспамінаю.
Спадарожніца зноў павярнулася да Аксаны.
— Фердынанда? А хто гэта такі. Фер-ды-нанд! — Аксана здзіўлена павяла брывамі. — Ну, я там разумею Віллі які-небудзь ці Фрыц, — прыгадала яна імёны з бачаных ваенных фільмаў. — А то — Фердынанд!