• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    Закіпаючая кава карычневай пенай паўзла па сценках туркі ўверх, параўнялася з краямі і шуганула вонкі, с шыпеннем патушыўшы агонь на канфорцы.
    — Тваю маць, — вылаяўся Алег.
    Вечар прапаў. Галчонак надзьмутая праседзела паўгадзіны, размаўляла скрозь зубы і, спаслаўшыся на галаўны боль, адчаліла дадому Ложа кахання засталася некранутым. Алега адлучылі ад бухгалтарскага цела.
    —To галава баліць, то спіну ломіць... ды ну вас... — злосна крутнуу ключом Алег, замыкаючы за Галчонкам дзверы.
    * * *
    У сярэдзіне студзеня снежным, скаваным траскучым марозам днём у афрыканскага аспіранта Халіфэ нарадзіўся сын. Хлопчыка назвалі Хосні.
    — 3 кг 600 г, — паведаміў Алегу шчаслівы бацька. — Доктор мне говормл: мама н ребёнок чувствовать себя хорошо.
    — Віншую!
    Халіфэ стаяў перад расчыненымі дзвярамі Алегавай кватэры ўзрушаны і стомлены адначасова. Жонка была ў раддоме, і ўсе клопаты абрынуліся на яго худыя плечы. Ён разрываўся паміж раддомам, універсітэтам і хатнімі справамі. Шмат турботаў было і з маленькай Эпцісам. Халіфэ адвозіў дачку перад заняткамі за пяць прыпынкаў пад дагляд да сяброўкі Нарджас. Там яна гуляла з дзецьмі, а пасля заняткаў забіраў яе дадому. Круціўся як вавёрка ў коле.
    — Только есть одна проблема. Я поломать крышка в стнральный машннка. Я сейчас однн всё делать дома. У меня не получатся. Нарджас мне сказать: нужно срочно делать ремонт стнральный машннка, — заклапочана тарахцеў Халіфэ.
    Халіфэ быў зусім не прыстасаваным у бытавым плане чалавекам. У яго абавязкова нешта ламалася, адключалася, выходзіла са строю, і тут на дапамогу прыходзіў спец Алег, заўжды гатовы аказаць паслугі і падхаўтурыць капейчыну. Гэта іх збліжала.
    — Усё ясна, — коратка адказаў Алег. — Буду праз пяпь хвілін...
    Алег корпаўся ў ванным пакоі з рамонтам пральнай машыны. Паслухмяная і спакойная дачка Халіфэ Эпцісам ціха сядзела ў зале ля тэлевізара і глядзела мультфільмы.
    Халіфэ, ўцёкшы ад хатніх клопатаў, зачыніўся ў невялікім пакойчыку, прыстасаваным пад кабінет. Яму тэрмінова трэба было рабіць чарцяжы, на пісьмовым стале ляжалі разгорнутыя лісты бялюткага, яшчэ не кранутага алоўкам ватману. Прынамсі рассеяным і нязграбным Халіфэ быў не заўсёды. У кампаніі з графікамі і чарцяжамі ён пачуваўся даволі ўпэўнена. Пагружаючыся ў свет лічбаў і формул, ён самааддана карпеў над даследаваннямі, і тут у яго усё ладзілася.
    Алег даволі доўга праваландаўся з пральнай машынай, нарэшце ўсе дэталі паўставалі на свае месцы, і ён пайшоў у пакой да Халіфэ паведаміць што рамонт скончаны. Халіфэ не пачуў, як адчыніліся дзверы, як даяго наблізіўся Алег. Трымаючы аловаку левай руцэ, ён хутка пісаў формулы на вырваным са сіпытку лісце паперы. Правая рука падпірала нахіленую лысеючую галаву.
    — Халіфэ, — пазваў Алег.
    Халіфэ затарможана павярнуў галаву, нібы папера з лічбамі была намагнічана і не адпускала яго.
    — Ды кінь ты свае формулы, адпачні хвіліну.
    Туманная плёнка паступова спаўзала з вачэй Халіфэ, і ён нарэшце ўсвядоміў што ў пакоі нехта ёсць.
    — А, Алег... уже гатов ремонт машмнка? Нзвнняйть меня, я забывайт к Вам прнходнть н смотреть. Нзвнняйт, пожалуйста. Я срочно делать мой работа для уннверснтет.
    — Халіфэ, вось скажы, чэрціш ты чарцяжы, пішаш формулы... сушыш мазгі... скажы, калі ласка, што ты ў гэтым знаходзіш9 Мне здаецца, гэта нікому не патрэбныя фармальныя веды.
    Халіфэ ўскалыхнуўся, павярнуўся разам са стулам да Алега і маланкава кінуўся ў дыспут:
    — Вот, напрнмер, смотрайте... смотрайте, пажалуйста сюда, — паспешліва перавярнуў ён на другі чысты бок ліст паперы і хутка адвольна рукой начарціў геаметрычную фігуру, прамавугольную ля асновы і з дзвюма няроўнымі вярблюджымі гарбамі зверху. — Как можна найтн плоіцадь этот фнгура, еслн не знать формула?... Нужно знать формула! —запальчыватлумачыў звычайна спакойны Халіфэ. —А в другой случай нужна уметь работать з функцня. В этот мнр вокруг нас нет простой форма!
    — Добра, добра, сусед, не кіпішы, лічы, што я згодзен... a ты, аказваецца, не толькі прафесар, ты яшчэ і філосаф.
    — Нет, фнлософня я не любнть. Я любнть кагда есть цнфры. Когда можна решать задача.
    — А я лічбы не вельмі паважаю. Сумна, аднастайна. Формулы, графікі — суцэльная нуда. Я больш ухваляю філосафаў... Мішэль Мантэнь, напрыклад. У яго ёсць раздзел пра жанчын, якія ахвяравалі сабой, аддалі жыццё дзеля каханых мужчын. Во гэта, сусед, тое што трэба. Такіх філосафаў я паважаю.
    Халіфэ збянтэжана прыўзняў краі вуснаў у сарамлівай усмешцьр размовы пра жанчын выклікалі ў ім дзіўную для сталага мужчыны няёмкасць.
    * * *
    Зіма сыходзіла неахвотна, трымалася за апошнія купкі снегу. Удзень сонца сагравала зямлю, расплаўляючы рэшткі снегу, а па начах яшчэ трываў невялікі марозец, пакрываў срэбным інеем шэрую мінулагоднюю траву, вызваленую з-пад снегу. Каляндарны сакавік забіраў у зімы апошнія сілы. Алег натхняўся прыходам вясны: абуджэнне прыроды, пачатак новага жыцця. 1 для яго таксама. 3 Галчонкам яны канчаткова разышліся, і цяпер яна магла поўнасцю прысвяціць сябе сыну Дзяніску. Алег адчаліў ў вольнае плаванне.
    На душы было спакойна і хораша, аб страчаным Галчонку ён ні кроплі не шкадаваў. «Баба з возу, каню лягчэй» — Алег паступова станавіўся цынікам у адносінах да жанчын. Яны яму у гэтым садзейнічалі. I наогул прэўкрасная палова чалавецтва яму парадкам надакучыла. Алегу патрабавалася перадышка, пацягнула у мужчынскую кампанію. Ён успомніў пра Эдзіка, інстытуцкага сябра, даўно не бачыліся, мабыць гады тры. Для таго каб падтрымаць размову на любую тэму. Эдзік падыходзіў найлепшым чынам. Старыя сябры сустрэліся ў кафэ пры гатэлі «Планета». Абодва разведзеныя і вольныя. Эдзік амаль не змяніўся, гэткі ж прывабны, блакітнавокі, з кіпай светлых валасоў, зачасаных назад, хіба што некалькі зморшчын перасеклі высокі лоб. Рослы, з распраўленымі шырокімі плячамі, упэўнены ў сабе Эдуард Пятроўскі і ў сталым узросце лёгка мог усхваляваць жаночае сэрца. Па такіх жанчыны млеюць: буду пад лаўкай сядзець, абы на прыгожага глядзець. У рэчаіснасці сказанае апыналася звычайнай жаночай маной, пад лаўкай сядзець ніхто не збіраўся, вылезшы з-пад лаўкі, чарговая пасія пачынала перавыхоўваць вольналюбівага Эдзіка, перарабляць на свой капыл і даводзіла яго да скандальнага разрыву.
    У кафэ, утульна прыладзіўшыся за столікам ля акна, яны душэўна пагаманілі пражыццё, узгадалі студэнцкія гады, асушылі пляшку гарэлкі. За размовай незаўважна цёк час, заседзеліся дапазна. На вуліцы, ля прыгожа задрапіраваных, прыштораных вокнаў згусшлася цемната, а ў зале кафэ прыглушанае святло свяцільнікаў утварала прыемны паўзмрок. За столік насупраць уселіся дзве маладыя дзяўчыны з кідкім макіяжам на тварах, з-пад кароткіх спадніц свяцілі ляжкамі ў празрыстых капронавых калготках, яны заказалі па кактэйлю і, цягнучы тлуста нафарбаванымі вуснамі з трубачкі штво, няўлоўна шнарылі вачамі па наведвальніках. Абедзве мясныя, дзябёлыя, з моцнымі нагамі. як маладыя кабыліцы. Ногі да калена, шчыльна ахопліваючы, зацягвалі высокія халявы чорных ботаў на доўгай маланцы.
    — Пятроўскі, як думаеш... прастытуткі? — нахіліўшыся да Эдзіка, шэптам спытаў Алег. — Толькі рэзка не паварочвайся, ціхенька азірніся, быццам незнарок.
    Алег да паслуг працаўніц старажытнейшай прафесіі яшчэ не дакаціўся, але ж як цікава! Эдзік манерна павярнуўся, нібыта шукаючы афіцыянта, і бегла агледзеў спачатку ногі, потым твар наведвальніц кафэ.
    — А чорт іх ведае, я, прызнацца, не спецыяліст у гэтай справе. Hi разу не карыстаўся. Грошай шкада, — прыглушаным голасам, павярнуўшыся да Алега, адказаў Эдзік. — Іх жа начнымі мятлікамі называюць .. Калі гэта «мятлікі», то я б сказаў, даволі ўкормленыя, — прыцмокнуў ён языком. —Як іх крылы носяць7
    Вынырнуўшы з покрыва ночы, у паўцёмную залу кафэ ўляцеў Мурат, мабыць шукаў сабе «временный жена», хуткімі, пранырлівымі вачамі прыкмеціў Алега і рэзка адвярнуўся, робячы выгляд, што не бачыць.
    — О! Адзін мой знаёмы падруліў, шукае «врэменный жэна», — зноў паўшэптам прамовіў Алег.
    — Які знаёмы? Я яго ведаю? — заінтрыгавана спытаў Эдзік, напнаючыся над сталом бліжэй да Алега, і грудзямі ўпёрся ў пусты кубак з-пад гарбаты.
    — He, ты з ім не знаёмы... Я табе пасля раскажу пра гэтага фрукта. Крыху пазней... тут нязручна.
    Мурат патаптаўся ля ўвахода і змыўся, унікаючы сустрэчы з Алегам. Праз некаторы час Алег з Эдзікам таксама выйшлі з кафэ ў асветленую ліхтарамі ноч. Алегу здалося, што ён яшчэ раз бачыў Мурата, ценем прашмыгнуўшага ля гатэля «Планета». У «Планеты» на тры месяцы з’явіўся новы спадарожнік... Пакуль крочылі да аўтобуснага прыпынку, Алегу агульных рысах абмаляваў Эдзіку Пятроўскаму гісторыю Муратавых шуканняў. «Па адных сцежках ходзім», — яхідна падсумаваў Эдзік.
    * * *
    Незаўважна надышло лета з пахам гарачага горада, пылам на дарогах, разваламі чэрвеньскіх клубніц на Камароўцы і ранняй маладой бульбай у тонкай, лёгказдзіральнай, кудлатай шалупінцы. Сямейны чалавек Халіфэ бегаў на рынак па пакупкі, напаўняў пакеты свежай гароднінай, ягадамі і пукамі духмянай
    зеляніны кропу і пятрушкі, па дарозе забягаў у краму за дзіцячымі соскамі-бутэлькамі. Алег часта бачыў яго наўючаным прадуктамі. Нарджас гуляла ў двары з дзецьмі. Немаўля яна везла ў дзіцячым вазку, а кучаравая Эпцісам бегала непадалёку. Нарджас больш не апранала чорнае адзенне. Часцяком яе можна было бачыць у джынсах і прасторных блузах з доўгімі рукавамі, галаву пакрывала адмыслова завязаная шоўкавая хустка.
    Алегу чэрвень прынёс доўгачаканы водпуск: дваццаць дзён адпачынку ад надакучыўшай працы. Сядзець у хаце ў летнія дні грэшна і самотна. Клікала прырода. Сапраўдны мужчына хоць раз у жыцці павінен з’ездзінь на рыбалку, вырашыў Алег і патэлефанаваў Эдзіку, запрасіў скласш рыбалоўную кампанію. Эдзік радасна згадзіўся, для яго гэта таксама была першая ў жыцці рыбалка. Hi кручка, ні вуды ён не меў, але праблему вырашыў маментальна і досыць проста, — рыбалоўнымі снасткамі разжыўся ў швагра. Алег набыў складную пластмасавую вуду і астатнія прычындалы — кручкі, грузіла, паплаўкі ў краме «Паляўнічы і рыбалоў».
    Перад рыбалкай сустрэліся яны ў Курасоўшчыне. Там у бацькоўскай кватэры жыў Эдзік з матуляй, Пасля двух няўдалых шлюбаў лавеласа Эдзіка жонкі вярнулі маме.