Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— 3 мяне рэшткі алкаголю яшчэ не выпарыліся. Я ж таксама тры чаркі паваліў, — разважліва прамовіў Алег, — Каб на міліцыю не нарвацца. Чым бы пах перабіць?
— Жуйка не падыдзе, ураз здагадаюцца, — перасцярог Эдзік. — Во каб цыбулі з часнаком пажраць, добра б было. Ты б як дыхнуў даішніку ў рэпу, яго б адразу знесла.
Эдзік зарагатаў.
— Нічога, прарвёмся, — сказаў Алег і запіхнуў у рот сухое пячэнне.
Па лясной дарозе Алег ехаў абачліва, абмінаючы ямы і калдобіны. Наперадзе ён заўважыў загразлую ў лужыне машыну. Пад’ехалі бліжэй і пазналі кампанію, што куралесіла ноч на паляне ля іх палаткі. Тры хлопцы і дзве дзяўчыны стаялі на ўзбочыне і разглядалі засеўшае ў гразі аўта. Алег аб’ехаў лужыну з другога боку.
— Можа, дапамагчы хлопцам машыну выцягнуць? — спытаў ён у Эдзіка.
— Хрэнушкі ім! — агрызнуўся Эдзік. — Учора па кустах дзевак цягаць яны мяне на дапамогу не звалі, а цяпер я ім дапамагчы павінен... Убіліся ў гразь, ліхачы хрэнавы... перад дзеўкамі клас паказвалі .. вось цяпер самі няхай і вылазяць A то стаяць на ўзбочыне, ножкі баяцца запэцкаць. .. Штаны трэба закасваць і лезш ў бруд, у лужыну і машыну піхаць! — гучна, над Алегавым вухам чытаў Эдзік хлопцам натацыю, якую яны не пачуюць. — А ты давай, газуй! — загадаў ён Алегу.
Алег націснуў на педаль, машына прыбавіла хуткасці, жвава пасунулася наперад, расціскаючы коламі невялікія лужыны. Маладзёны глядзелі ўслед ад’язджаючай машыне...
* * *
Прамінуў амаль год з той пары, як Халіфэ пасяліўся па суседстве з Алегам. Крутнулася гадавое кола, на парозе зноў стаяла восень, лагодная, з павуцінкамі, з дацвітаючымі апошнім буйствам красак гарадскімі кветкамі на вулічных клумбах, з яшчэ па-летняму цёплымі вераснёўскімі днямі. Халіфэ працягваў
вучобу ва ўніверсітэце, кожны дзень пасля палудня ён адным і тым жа маршрутам вяртаўся з заняткаў дамоў. Гэтым разам ў руцэ ён трымаў чорны доўгі тубус. Алег пазнаў яго са спіны па знаёмай цельпукаватай паходцы. Прыспешыў крокі і нагнаў Халіфэ, падкраўшыся са спіны, гукнуў у самае вуха.
— Прывітанне, аспірант!
Халіфэ схамянуўся і, крутнуўшыся да Алега, у абарончай позе спалохана выставіў перад сабой круглае доўгае бервяно тубуса.
— He дрэйфь, сусед. Усе свае!
— Здрастуйце.
-— Адкуль крочыш, аспірант9
— Я быть в уннверснтет, делать чертёж. Преподаватель давайт мне консультацня.
— Век жыві, век вучыся і... Ну а далей табе гэту прыказку ведаць не трэба, бо можаш страціць веру у навуку, — заўзята стукнуў Алег пальцам па тубусу.
Паўз іх прадэфіліравала высокая сексапільная брунетка ў адкрытай празрыстай блузе без рукавоў. Зняты з плячэй жакет яна перакінула праз руку. Кароткая трыкатажная спадніца туга напіналася на жаночых клубах. Твар яе быў даволі прыгожы, з правільнымі тонкімі рысамі, але адштурхоўваючы, як электрычная падстанцыя: не падыходзь, — заб’е. Халіфэ сарамліва адвёў вочы ад паўаголенага жаночага цела, а Алег павярнуў галаву услед за краляй і ў нос прагундосіў:
— У ты кака-а-ая! Толькі з тварам праблема, — крытычна цыкнуў языком ён, — зверскі выраз... ні адзін у здаровым розуме мужчына да такой не падыдзе.
Халіфэ хіхікнуў.
— Халіфэ, а ты хацеў бы мець другую жонку ? — спытаў Алег.
— Зачэм? У меня есть жена.
— Адна жонка добра, а дзве — яшчэ лепш, — падахвочваў Алег. — Вам жа можна нават чатыры мець.
— Одна жена хорошо, а две ннчего не лучше, — не згадзіўся Халіфэ і адмоўна пакруціў галавой. —Две жена это много, много проблеммы. Я не хотеть проблеммы .. Дядя мой друг очень богатый. Он нметь большой дом н две жена. Две жена родвть ему
дваццаць детей! Онн все жнвут в однн дом... Ужас! У дядя мой друг всегда нервы н высокнй давлення. Я не хотеть так.
— Во дзядзька дае! Дваццаць дзяцей! Гэта праўда? — прысвіснуў Алег.
— Канечнэ, правда! Зачэм я буду абманывайть?
— А ты сам колькі збіраешся мець... дзяцей колькі хочаш9 — спытаў Алег у Халіфэ.
— Нарджас говорнт, что два ребёнок достаточно. Может быть, трн... хватнт. Много не нужно, потому что для детн нужно давать образованнй, о детн нужно забота, так говорнт Нарджас, — спасылаўся Халнфэ на сваю жонку, Нарджас мела ў яго вялікі аўтарытэт. — Мой друзья тоже хотят нметь два, трн ребёнок. Мы не хотеть нметь много детей, как было раньше у нашн роднтелн.
Яны зайшлі ў двор дома. Нарджас гулялаз дзецьмі навуліцы. Яна пакаціла каляску з падрослым шчакастым Хосні насустрач мужу. Эпцісам бегла ззаду за маці.
* * *
Алег толькі што скончыў прыкручваць абламаныя дзверцы ў шафцы на кухні ў Халіфэ. 3 паўгадзіны таму Халіфэ разгублены прыбег да яго па дапамогу, распавёў, што Эпцісам гушкалася на дзверцах, разбоўтала і выламала навясныя петлі.
— Штука который держайт дверн ломайся, Эпцісам падайт і двер тожа. Ужас! Нужна делать рэмонт кухонный мебель.
У рамонце Алег абышоўся адвёрткай і некалькімі шрубамі. Дзверцы вярнуліся на месца. Нашкодзіўшая Эпцісам хавалася ў зале за канапай. Зверху над канапным падлакотнікам, выкрываючы схованку, тырчала макаўка кучаравай галавы.
У дзіцячым ложку, закуты ў памперс, сядзеў сын Халіфэ Хосні. Малы роў як бык на ўсю кватэру, роў дэманстратыўнапаказальна. Слёз не было. Падвываючы і павіскваючы, ён патрабавальна выкідваў порцыі ляманту, стаміўшыся, ненадоўга змаўкаў. Крыху перадыхнуўшы, пачынаў раўці нанова. Халіфэ на кухні падаграваў дзіцячую сумесь. Падагрэтую вадкасць ён
цурком уліўу бутэлечку, спяшаючыся, нацягнуў нарыльца соску і вялікімі, падскокваючымі крокамі ірвануўу спальню. Маленькі Хосні ўхашўся рукой за паднесеную бутэльку з малочнай ядой і сам уторкнуў соску ў рот. Лямант сціх. Шчакасты Хосні задаволена смактаў густую белую сумесь, прагавіта прычмокваючы Халіфэ падымаў донца бутэлечкі вышэй, падганяў малочную раку да соскі і прыгаворваў:
— Хоснн-полнцэйскнй... Кушать, Хоснн, кушать, — і пасмейваючыся пазіраў на сына,
Алег падышоў да дзіцячага, з высокімі бакавінамі ложка і, абапёршыся аб край парэнчаў, разглядаў шчакастага Хосні.
— Ух, ты, пузанчык! Паглядзі, як соску ўхапіў, малы, а такі спрытны!
— Мой сын нметь характер, как отец Нарджас. Я думать, што он вырастать н быть полнцейскнй, как его дедушка.
— А дзе Нарджас, дарэчы? Чаму ты адзін з дзецьмі возішся?
— Нарджас гулять по магазнны. Она мне говорнт, што только однн час будет в магазнн. А сама уже четыре часа гулять в магазнн, а я смотреть за детн.
— 3 сяброўкамі пайшла9 Г эта надоўга, — паспачуваў Алег. — Жанчыны як збяруцца разам, гадзінамі могуць па крамах хадзіць.
— Нет, Нарджас не любнть гулять с подруга. Она гулять одна. Она делать, как она хочет. Уже гулять четыре часа! Прошлый воскресенья я был сндеть опять однн дома целый день н смотрел детн, потому что она хотеть фотографнровать на улнца. Она очэнь много фотографнровать. Она мне говорнт, что ей нужно время для себя, что она не может всегда сндеть дома з дета. Олег может посмотреть в альбом. какне фотографня делать Нарджас.
Халіфэ павярнуўся і паказаў рукой на альбом, што ляжаў на тумбачцы. Усеўшыся на край шырокага засланага пледам ложка, Алег паклаў фотаальбом на калені і пачаў гартаць. Старонкі запаўнялі фотаздымкі беларускай прыроды і сцэны з жыцця тубыльцаў. На адным фотаздымку маладая светлавалосая пара беларусаў, жаніх і нявеста ў вясельных строях, трымалі за рукі чарнявую Эпцісам, а за іх спінамі разляталіся з дыяментавым бляскам пырскі фантана. Далей здымкі, як гараджане ідуць
з пакупкамі ад Камароўскага рынка, студэнты ля ўніверсітэта размаўляюць між сабой і смяюцца, бабуля на плошчы корміць галубоў. На наступным — зімовы парк і Эпцісам ля вялікай з кашлатымі лапамі елкі лепіць снегавіка... У кожным фотаздымку праглядалася прадуманая сюжэтная лінія. Нарджас па-майстэрску валодала фотаапаратам.
— О! А гэта, што за фотаздымак? Гэта вашы знаёмыя? — спытаў Алег.
Сыты Хосні гугукаў у дзіцячым ложку. Халіфэ падышоў да Алега з парожняй бутэлькай у руках і зазірнуў ў альбом. На фотаздымку тры жанчыны ў спадніцах вышэй калена і лёгкіх кофтах стаялі побач з Нарджас. I толькі Нарджас былаўзакрытым адзенні, шырокая шоўкавая хустка прыкрывала яе валасы і, адмыслова завязаная, спадала на плечы.
— А-а... я вспомнйть. Этн женшнны на фотографня — беларусскнй мусульманка, подругн Нарджас. Нарджас познакомнтся с ннмн здесь в Мннск.
Беларускія мусульманкі адзеннем зусім не адрозніваліся ад мінскіх дзяўчат.
Калі Алег адыходзіў у сваю кватэру, жонка Халіфэ дамоў яшчэ не з'явілася..
* * *
Вясной Халіфэ пісаў навуковую працу, цэлымі днямі, зачыніўшыся ў пакоі, ссутулены і засяроджаны праседжваў ён за распрацоўкамі і чарцяжамі. Алег рэдка яго бачыў, бо да ўсяго і сам быў заняты. Цяпер Алегу даводзілася затрымлівацца на прадпрыемстве звышурочна. 3 аддзелазвольніўся супрацоўнік, прыйшлося працаваць, як кажуць у народзе, і за сябе, і за таго хлопца. Hi кіраўніцтва прадпрыемства, ні аддзел кадраў не рупілася хутчэй браць намесцазвольненага новага чалавека, здаецца, іх задавальняла, што Алег працуе за дваіх, аднак даплачваць за падвоеную нагрузку ніхто не збіраўся, ледзь выцыганіў сабе невялікую прэмію. У прасторным шыкоўна мэбляваным кабінеце за дубовым сталом начальнік кісла зморшчыўся, пачуўшы
Алегаву просьбу аб даплаце, і незадаволена вычытаў інжынеру Алегу Пракапчуку, што на прадпрыемстве складана з фінансамі, што трэба зацягваць паясы і паашчаджаць грашовыя рэсурсы. «У эканоміцы крызіс . Вы гэта разумееце?» — строга хмурачы бровы, з дакорам спытаў ў яго дырэктар... Прэмію Алегу ўсё ж далі. і тады Алега напаткала думка, што мікраскоп быў вынайдзены навукоўцамі менавіта для таго, каб разглядаць яго прэмію... Пра аклад з прагрэсіўкай і прэміяльнымі самога дырэктара на прадпрыемстве хадзілі легенды, крызіс над дырэктарскім акладам улады не меў...
Неяк вечарам, вярнуўшыся з працы, Алег на кухні збіраўся гатаваць вячэру. За акном і ў цеснай куханьцы было па дзённаму светла, майская сонца не спяшалася сыходзіць за гарызонт, і толькі гадзіннік на кухоннай сцяне рыскамі стрэлак на цыферблаце адзначаў вечаровую пару. У рондалі на ўключаным на поўную моц вялікім агні канфоркі ўскшала вада. Кінуты на стол, рассыпаў вакол сябе макароніны-рожкі і тапоршчыўся хрусткім цэлафанам пачаты пачак макароны. Алег пачуў, як у кватэру пазванілі невыяўным, ледзь блімкнуўшым званком. Ён без асаблівага энтузіязму паклыпаўу пярэднюю, адчыніў дзверы. На пляцоўцы стаяў Халіфэ ў сарочцы з кароткімі рукавамі, шырокіх спартыўных штанах і сініх гумовых сланцах на босу ю нагу. 3 ру кавоў звісалі занадта доўпя, з шырокімі далонямі, падобныя нарыдлёўкі рукі. У Алега мільганула думка, што такім ёнубачыў Халіфэ, калі той засяліўся ў кватэру спадарыні Шпакоўскай і званіў да Алега ў дзверы першы раз. Як хутка ляціць час.