Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Паміж гандлёвымі шэрагамі, трымаючы у руках даверху набітыя прадуктамі пакеты, насустрач Алегу цягнуўся Халіфэ. Вязаная шапка на яго галаве коса аб’ехалана адно вуха, зімовыя вялікія боты з круглымі насамі лапцявата шоргалі па падлозе. У доўгай цяжкай дублёнцы, цельпукаваты, крочыў ён да выхаду.
— Здарова, сусед! — Алег наблізіўся да Халіфэ, абцягнуў яму шапку надругое вухаі гумарнуў: — Ну ты, брат, нагрузіўся, усю Камароўку скупіў. Свінінкай, мабыць, назапасіўся?
— Нет, нет! Свнннна я не пакупать, я не кушать свнннна, — успыхнуў Халіфэ. — Я Комаровка покупать овошн, фрукты. Можна покупать курнца, говядына... Свнннна — нет! Халнфэ не пакупать свнннна! — ў замяшальніцтве пуляў вочы Халіфэ, спалоханы, быццам яго хацелі свінскім мясам атруціць.
— Ды ладна, не хвалюйся, са свінінай я пажартаваў... — весела мружыў вочы Алег. — А так, наогул, як жыццё маладое?
— Халіфэ будет говорнть правшіьно. Нас учнть преподаватель в уннверснтет. Я буду говорнть: «Как вы пожнвайте нлн как вашн дэла?»... Мой дэла харашо, а как Вы пожнвайтэ? — з расстаноўкай, адасабляючы кожнае слова, прамовіў Халіфэ.
— Ну ты прафесар!.. Я пажываю нядрэнна, па мёд прыйшоў на Камароўку.
— Што значайт «мёд»? — зацікавіўся Халіфэ незнаёмым словам.
— Мёд, Халіфэ, — гэта такая смачная салодкая рэч. Пчолкі збіраюць мёд і зносяць у вуллі, а потым людзі замест пчолак яго спажываюць. Ням-ням. Карацей, доўга апавядаць... мабыць іншым разам.
— Хорошо, другой раз. Я хотел егцё спрашнвать у Вас. Для мой друг Мурат надо делать тарелка-спутннк в квартнра. Алег можайт сделать тарелка мой друг?
— Ды запраста. Няхай твой сябар завітае да мяне на выходныя, дамовімся аб аплаце і падключым яму Альджазіру.
Хаўтуры самі плылі у рукі...
* * *
Сябар Халіфэ Мурат у суботу з самай раніцы таптаўся ў пярэдняй Алегавай кватэры. Гэта быў невысокі, драбнацелы, рухавы жыўчык з хітрымі, бегаючымі вачамі і чорнымі кучаравымі валасамі. 3-за пышнай, сгаяўшай капой шавялюры галава яго ў параўнанні з дробным целам здавалася занадта вялікай.
Ён нагадваў юрлівага апалоніка. Зусім не падобны на Халіфе, хутчэйяго поўная супрацьлегласць. Мурат намагаўся выглядаць сцяпенным і самавітым, аднак гэта яму ўдавалася слаба, выдавалі імпульсіўныя, крыху нервовыя рухі. Апранаўся ён з густам. Кароткая дублёнка сядзела на ім зухавата, на нагах пабліскваў навошчаны элегантны абутак.
Алег склаў патрэбныя для працы прылады ў шэрую спартыўную сумку, нетаропка выйшаў ў пярэднюю, зняў з кручка і нацягнуў на плечы куртку. Мурат цярпліва чакаў, пакуль Алег збярэцца, вочы яго бегалі, а з хударлявага твару з рэзка акрэсленымі рысамі не сыходзіла робленая, няшчырая ўсмешка. Зусім не падобны на Халіфэ, хутчэй яго поўная супрацьлегласць. Яны выйшлі за дзверы. Спускаючыся па лесвіцы, Мурат на хаду даваў указанні, дзе і як ён хоча прыладзіць антэну. « Прыедзем — пабачым на месцы», — адбрыкнуўся Алег. На машыне паехалі на кватэру Мурата Па прыездзе Алег адразу памкнуўся да балкона ўсталёўваць антэну, аднак Мурат яго спыніў.
— Мне нужна сейчас чнтать малнтва, — цырымонна паведаміў ён Алегу. — Эта наш традншэн. Я лду в другой комната. Алег сндеть н ждать. Потом будем делать антэна, а потом — ішть чай, — з сур’ёзным выглядам абвясціў Мурат планы на бліжэйшы час, відавочна яму енчыла пакіраваць і да ўсяго паказаць сябе чалавекам рэлігійным і станоўчым ва усіх адносінах.
— Добра... традзішэн дык традзішэн, — нехаця згадзіўся Алег. — маліся, я пачакаю, раз такая справа.
Мурат выцягнуў з ніжняй тумбы мэблевай секцыі невялікі складзены ў некалькі столак дыванок для малітвы, сунуў яго пад паху, важна пракрочыў ў суседні пакой і зачыніў за сабой дзверы. Застаўшыся адзін, Алег ад няма чаго рабіць аглядаў прастору навокал. Па кватэры бязладна валяліся раскіданыя рэчы, на падлозе ля секцыі стаяў нямыты рондаль з прыгарэлай ежай. Даўно не было тут жаночай рукі,..
Праз гадзіну Алег з Муратам сядзелі за сталом і пілі гарбату. Усе справы былі скончаны. Мурат падобна лектару нудна апавядаў пра карыснасць адукацыі і пра тое, як ён увесь з галавой сышоў у навуку, некаторая нервовасць і нястрыманасць перамя-
жоўвалася ў ім з прыцягнутай за вушы штучнай разважлівасцю. Мурат увесь час намагаўся падаць сябе чалавекам станоўчым, занятым выключна вучобай і навуковай дзейнасцю. Алег у асноўным падтакваў, а напрыканцы размовы задаў аспіранту пытанне: як сумясціць тэорыю ведаў, атрыманых у аспірантуры, з практыкай. Мурат сходу адказаў, што распранаваў сістэму паліўкі некалькіх апельсінавых дрэў у садзе яго дзеда шляхам падвядзення палівачных шлангаў.
— Человек нажнмайт кнопка н вода полнвайт, — важна ттрамовіў Мурат і ганарліва выпяціу грудзі калясом.
— Крута! — падтрымаў Алег распрацоўку.
— Нужна многа учнться, у меня нет свободный врэмя. Я только учнттся н учнттся, — паўтараў Мурат мантру, строга хмурачы бровы.
Абняць і плакаць. Змораны, знясілены вучобай аспірант. Аднак Алега пераследавала адчуванне, што не усё так адназначна. Дапілі гарбату, і Алегз захаўтуранай капейкай адправіўся дахаты. Выйшаўшы з кватэры ў цьмяны тамбур, ён нечакана сутыкнуўся з Муратавай суседкай. Пажылая, баявога духу жанчына ў фетравым капелюшы куснулаяго поглядам. Яны разам падышлі да ліфта. Алег ціскануў кнопку.
— Вы, можа, знаёмец замежнага кватаранта? Вы з яго кватэры выходзілі, я бачыла, — спытала жанчына, пільна разглядаючы Алега.
— Ды не, я выпадкова зайшоў. Мяне папрасілі талерку спадарожнікавую ўсталяваць.
— Шкада, — жанчына расчаравана прыцмокнула языком. — Я ўсё не магу гаспадароў яго пабачыць. Хацела ім пажаліцца. Да гэтага кватаранта апошнім часам розныя мужчыны іхняй нацыянальнасці ходзяць. Чорт іх ведае, што яны там робяць. .. мне неяк неспакойна. Жонка яго месяц таму як з’ехала, дык гэты чарняўчык пачаў кампаніі вадзіць.
Ліфт нарэшце даехаў да восьмага паверха, дзверы расчыніліся, запрашаючы ў кабіну. Алег прапусціў жанчыну ў вузкую прастору ліфта, янаўціснулася туды першая, шырокая, аб’ёмная ў трапецыепадобным расшыраным уніз паліто, Алег зайшоў за
ёй, прыладзіўся ў куточку і, павярнуўшыся ў паўабарота, націснуў на падпаленую кнопку першага паверха. Ліфт загудзеў і, сціснуўшы палавінкі дзвярэй, гулка паехаў уніз.
— He перажывайце, — супакойваў пад шоргат ліфта Алег суседку Мурата, — яны ж не п’юць гарэлку, а калі не п’ юць — то будзе ціха. Пасядзяць за шклянкай гарбаты ды разыдуцца.
— He п’юць?.. 3 чаго гэта ты, сынок, узяў? — смяшлівым голасам спытала жанчына, яна насамрэч падыходзіла Алегу ў маці, але у слове «сынок», хутчэй чулася падначка.
— Як з чаго? Мусульманскія традыцыі ім забараняюць, — заерыпеніўся Алег.
— Міленькі ты мой.. я за вуглом на лесвічнай пляцоўцы ля смеццеправода якіх толькі бутэлек не бачыла: і сіняга колеру, і зялёнага, і з доўгім як у бусла горлам, і пузатых... і вадкасць з градусамі там розных колераў на дне блішчэла, і каньякі, і лікёры... — Жанчына хмыкнула. -— У жыцці такіх бутэлек не бачыла! Як жонка з дзецьмі з’ехала, так і пачалося!
— Жанчына, вы нешта зблыталі. Гэта, мусіць, нашы хлопцы гуляюць, — упарціўся Алег.
Ліфт спышўся на першым паверсе, Алег выйшаў на пляцоўку, жанчына жвава пакрочыла следам і, хаваючы ў вуснах дасведчаную ўсмешку, сказала яму:
— He, гэта — не нашы. Гэта чарняўчыкі гуляюць. .. Нашы п’юць беленькую. Яшчэ бутэлек з-пад піва пластыкавых настаўляюць, во гэта — нашы. Сынок, я ж не ўчора нарадзілася.
А Мурат запэўніваў: «Я толька учнться н учнться!» Алег адчуў на сабе праніклівы пагляд з-пад фетравага капелюша, адвярнуўся і нячутна хмыкнуў... He дарма кажуць: бог бачыць усё, а суседзі яшчэ болей...
Дома Алег перш-наперш вырашыў прыхаваць заробленыя грошы наўсякі непрадбачаны выпадак. Падышоўшы дасекцыі, ён адсунуў скрыпучую шуфляду і прыладзіў доларавую заначку між пасцельнай бялізнай. Праспяваў званок мабільнага. Пакінуўшы шуфляду незачыненай, ён паспяшаўся да мабільнага тэлефона. Тэлефанавала дачка. «Татачка, дай грошы», — так коратка можна было абмаляваць яе задушэўныя размовы з баць-
кам. Дачушка Даша была ліслівая як лісіца. Алег ўскладаў на яе вялікія надзеі, і мроілася яму, што калі-небудзь у старасці памые янанямогламу тату сарочку. Будучае мыццё сарочкі патрабавала неадкладнай аплаты.
Дачушка прыемна мурлыкала ў трубку. Алег разамлеў. Вярнуў заначку з шуфлядкі ў кішэню.
— Дачура, забягай вечарком... Колькі там табе трэба? Я дам...
* * *
Горад заваліла снегам. Завея разгулялася ўчарашнім вечарам, хвастала снегам па вокнах, ноччу ўвабраўшыся ў сілу, працягла і надрыўна скуголілаза сценамі дамоў. Шалёны вецер рваў гнуткія галіны дрэў. Пад раніцу мяло цішэй, павольней, неяк урыўкамі, крутнуўшы і сыпнуўшы снегам, сцішвалася. Вецер слабеў і як стомлены звер адпаўзаў з горада. Апоўдні сціхла. Гурбы снегу, прыціснутыя да цагляных муроў дома, узвышаліся белымі барханамі. Машыны ў двары ўсцілала снегавое пакрывала, накінутае з наветранага боку.
Алег чысціў замеценае аўто. Рука, схаваная ў зімовую скураную пальчатку на цёплай падбіўцы, нетаропка зганяла шкрабком з шыбаў накіданы віхурай снег Па двары з папкай у руках нязменнай йельпукаватай хадой ішоў Халіфэ. Доўгая нязграбная дублёнка матлялася крысамі ля яго каленяў шалік збіўся пад дублёнку, і аголеная шыя тырчала з шырокага каўняра, як з хамута. Халіфэ спыніўся ля пад’езда, паназіраў, як Алег абіходжвае сваю машыну-ластаўку, і праз хвіліну з’явіўся побач з ім.
— Здрастуйце, — пад росквіт белазубай усмешкі павітаўся ён з Алегам.
— Здарова, сусед! Праблемы? — не спыняючы працы, праграмыхаў Алег. — О, не! Прабач, зарапартаваўся... Будзем казаць правільна: як вы пажываеце, як вашы справы? Так, здаецца, цябе вучылі?
— Халнфэ пажнвать хорошо. Сегодня делать задання для уннверснтет. Я был у Мурат. Мы делать вместе. Нужно чертнть графнк.
— А я, дарагі сусед, графікі адчарціў. Прычым даўно...
1 не шкадую. Ты не ўяўляеш, колькі ўніверсітэцкая прафесура высмакталаў мяне крыві! Залікі, курсавыя... Ды ну яго на фіг!
Халіфэ пераклаў папку ў другую руку, беражліва прыціснуў яе да тоўстай скуры дублёнкі. пагладзіў роўную плоскую паверхню папкі далонню і сказаў:
— А Халнфэ нравлтся учлться в аспнрантура. Я получать хорошлй стлпендля л мочь этл деньгл с семья жлть в Млнск. Харашо.