Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
маладая арабка, апранутая ў чадру, толькі твар, такі ж смуглы, яку дзяўчынкі, заставаўся адкрыты. Бурштынавы кляновы ліст з вострымі вугалкамі, што трымала яна ў руцэ, выяўна адбіўся назмрочным адзенні
За Алегавай машынай бібікнулі. Ён страпянуўся і пачаў паркавацца, вызваляючы праезд. Вялікі чорны джып, пасігналіўшы, драпежна і хутка праехаў далей. Алег падхапіў з задняга сядзення пакет з прадуктамі, асйярожна, каб не падрапаць дзверкай суседнюю машыну, выбраўся з салона. Жанчына ў чадры, круцячы рукой кляновы ліст, праплыла праз паркоўку, перад ёй бегла дзяўчынка, яны зайшлі ў пад’езд. Алег, перахапіўшы дзверы, прашмыгнуў следам. Першы, другі, трэці, чацвёрты паверх. Арабка спыніўся ля дзвярэй кватэры Эльвіры Францаўны. Спачатку юркнула ў кватэру кучаравае дзяўчо, за ім чорным ценем — маці. Аслупянелы ад здзіўлення Алег Пракапчук утаропіўся ў суседскія дзверы.
— Вось дык Францаўна! Вось дык нумар адмачыла! Кватэру здала! Ціхая пенсіянерка, ветэран гандлю... Такіх голымі рукамі не возьмеш! Мусіць добрую капейчыну грабе 3 «дзеравенскімі» бабулямі яна не размаўляе, пераборлівая, а кватарантаў бярэ любых, абы болей плацілі. Ну, Францаўна! .. — выпаліў Алег, звяртаючыся да зачыненых дзвярэй.
На выходныя яму пашчасціла сустрэць і байьку загадкавага сямейства. Алег выйшаў на лесвічную пляцоўку і тут жа з дзвярэй суседняй кватэры паказаўся высокі, няскладны малады мужчына ў джынсавым касцюме. Пасярод галавы ў яго намецілася ладная лысіна, пакрытая рэдкімі парэшткамі валасоў, стрыжаныя валасы, уцякаючы ад лысеючай макаўкі, гусцелі к патыліцы і скроням. Сутыкнуўшыся ля дзвярэй з Алегам, мужчына пачуваўся няёмка.
— Здрастуйце, — павітаўся ён.
— Дзень добры, сусед! Ты кватарант Эльвіры Францаўны?
Мужчына хітнуў лысеючай галавой. Алег інстынктыўна прыгладзіў свае валасы, нібыта правяраючы, ці яны на месцы. Пад пальцамі намацалася шапка густой шавялюры, валасок да валаска без прагалін і сівізны.
— Элявнра Фрацана мой хозяйка, — з гатоўнасцю паведаміў лысік Алегу.
— А дзе ж сама Францаўна?
•— Я не знаць... ана сейчас жыць у дочка.
— А цябе як завуць?
Новы сусед быў маладзейшы за Алега, і неяк не выпадала называць яго на «вы».
— Халнфэ, — адказаў кватарант Эльвіры Францаўны. — А вас?
Халіфэ размаўляў падкрэслена-ветліва.
— А мяне Алег. Тэ-э-кс, цяпер мы будзем знаёмы... Доўга збіраецеся тут жыць?
Алег, як некалі Эльвіра Францаўна, экзаменаваў новага жыльца. Халіфэ размовы не ўнікаў, наадварот, радаваўся магчымасці паразмаўляць. Пакуль спускаліся па лесвіцы, ён ахвотна распавёў Алегу, што вучыцца ў аспірантуры БНТУ, прыехаўу Мінск з дачкой і жонкай, што іх з Афрыкі, дакладней з Лівіі, з сем’ямі прыляцеў цэлы самалёт, каб вучыцца, падвышаць кваліфікацыю. I цяпер ён наняў кватэру ў Эльвіры Францаўны.
— Очэнь хорошнй квартнра, — пахваліў харомы Францаўны кватарант.
Алег заўважыў, што для жыхара Афрыкі новы сусед быў занадта бледнатвары. Светлая скура і роўны крыху шыракаваты нос ніяк не выдавалі ў ім афрыканца. Валасы таксама не ўражвалі чарнатой, хутчэй яго можна было назваць шатэнам.
Размаўляючы, яны дайшлі да вугла дома, і гутарлівы аспірант Халіфэ ветліва развітаўся, яго чакалі заняткі ва ўніверсітэце.
Алег жа накіроўваўся ў кінатэатр. Сярэдняга росту плячысты і моцны мужчына пры поўным парадзе: элегантнае кашнэ тапоршчылася пад каўняром курткі, лёгкі, ледзь ўлоўны водар церпкай мужчынскай парфумы адлятаў ад гладка паголеных шчок. Сёння яны з Галчонкам глядзелі галівудскую меладраму. Галчонкам ён пяшчотна называў новую каханку, саракапяцігадовую самавітую Галіну Міхайлаўну, бухгалтара на буйным прадпрыемстве. Пасля разводу з жонкай Галчонак была трэцім паліку Алегавым каханнем.
3 жонкай Ірынай Алег сумленна пратрымаўся ў шлюбе васямнаццаць гадоў, затое потым, здабыўшы волю, кожны год кахаў новую кралю і кожны год — назаўсёды.
Алег нявесела прыгадаў былую жонку. У галаве, назаляючы, загучалі пранікнёныя маналоп са сцэн, якія яна закатвала для яго асабіста. Ён часам думаў: можа тэатральныя падмосткі страцілі адну з лепшых актрыс, можа б грымела на ўсю Беларусь? Ірына Пракапчук! Гучыць' A то гледачоў усяго-нічога, толькі ён ды сумесна нажытыя дачка з сынам Выступы часцей за ўсё адбываліся на кухні і пачыналіся словамі: «Іншыя мужчыны сваім жонкам.
«Усе Іры дуры». — папярэджваў Алега перад вяселлем сакурснік і інстытуцкі сябар Эдзік, калі Алег на апошнім курсе інстытута надумаўся жаніцца. Эдзік ведаў што казаў. Эдуард Пятроўскі — лавелас і дамскі ўгоднік, ліслівы са смазлівай фізіяноміяй, яшчэ у інстытуце набыў вялікі вопыт хуткаплынных адносін з рознымі маладымі кабетамі. Ён скакаў з ложка ў ложак і потым хваліўся, што вывучае такім чынам жаночую душу, і з задавальненнем дзяліўся набытымі ведамі сасваім сябрам. Алег жа цвёрда верыў што пакахаць можна толькі адну і назаўсёды. Пакахаў... Пасля разводу з жонкай яго не пакідала думка, што лавелас Эдзік меў рацыю і добра разбіраўся ў жанчынах.
Стаўшы вольным ад шлюбных абавязкаў, наноў вылеплены халасцяк Алег Пракапчук рашыўся на эксперымент: паставіў сабе мэту праверыць на дурасць іншых жанчын і з галавой акунуся ў жаночы свет.
Першую каханую звалі Кацюня, першапачатковае імя Кацярына, але ёй больш падабалася зваццаКацюняй, яна маскіравалася пад пухнатае кацяня. 3 Кацюняй яго пазнаёміла стрыечная сястра, дужа яе хваліла і заклапочана прыгаворвала: «Такая прэўкрасная жанчына, але не шанцуе ў асабістым жыцці». Прэўкрасная жанчына два разы пабывала замужам, ад кожнага шлюбу мела па дзіцяці і па дваццаць пяць працэнтаў аліментаў ад зарплат былых мужоў. Пухнатай мурлыкай яна была на пачатку знаёмства, асвойтаўшыся. пачала драпежна выпускаць
кіпцюры. Па дурасці з Ірынай ішла крок у крок, зусім другая па знешнасці, па характары яна вельмі нагадвала былую жонку. Алег нават здзівіўся і жахнуўся, што другі раз наступіў на тыя ж граблі, і паспешліва ўцёк ад Кацюні.
Наступная, Алёнушка, маладая, свабодная ад забабонаў і сямейных путаў, самаўпэўненая перакладчыца з французскай мовы, у выкрунтасах пераўзышла абедзвюх папярэдніц, гэтая любіла прыгожае жыццё і дарагія падарункі. Смазлівая з твару і падатлівая ў інтымным плане, яна мяняла кавалераў як пальчаткі. Алег знайшоў гэту ледзі на старонках інтэрнэту. Свой парадкавы нумар у шэрагу яе раманаў Алег абачліва не ўдакладняў, проста паціху, вечарамі карыстаўся маладым целам, раз лёс падкінуў Уяўляючы, што свет круціцца вакол яе, Алёна патрабавала да сябе павышанай увагі, рэгулярна вышыбала з каханка букеты кветак і паходы ў рэстаран і пільна сачыла, каб Алег заўсёды падаваў ёй паліто. Пратрымалася ў каханні ўсяго чатыры месяцы, бо Алег дапускаў праколы: то кветкі зацісне, то паліто не падасць. Алёна проста паражалася яго скуnacui і тупасйі. Сябе ж яна лічыланеардынарнай, высокаінтэлектуальнай асобай Неардынарнасць яе па большай частцы выражалася ў тым, што сама не ведала, чаго хацела, пры гэтым Алег павінен быўухітрыцца прадугадаць яе жаданні, а Алёнінага інтэлекту за чатыры месяцы спатканняў Алег так і не заўважыў. Адносіны не клеіліся, і Алёна без шкадавання кінула яго і паплыла як каравела ў раман з туркам-кіпрыётам.
I вось цяпер — Галчонак. Бухгалтар на буйным прадпрыемстве. Ад дамскага калектыву яна не адставала. Такім чынам, эксперыментальным шляхам Алег высветліў, што дурасці хапае ў кожнай жанчыне, адрозніваюцца яны толькі кірункам заскокаў.
У галаву эксперыментатара ў гадзіны расчараванняў залятала арыгінальная думка: можа наогул перастаць займацца жаночым полам9 Можа лепш збіраць грыбы ў лесе ды рыбу вудзіць —для здароўя карысней. А ад гэтых мужчынскіх інстынктаў— адны праблемы. Але са з’яўленнем на гарызонце чарговай спадніцы пранэс мыслення з галавы перамяшчаўся ў іншае месца...
Галчонак прыйшла без спазнення. Вочы падведзеныя, вусны падфарбаваныя. Перад дзвярыма кінатэатра Алег па-маладзёжнаму ўрэзаў ёй буську ў румяную шчаку.
— Перастань... няёмка, людзі глядзяць, — кабенілася Галчонак і адхілялася ад Алега, як маладуха на першым спатканні.
Другая маладосць прыходзіць да таго, хто першую збярог. Алег пяшчотна прыабняў Галчонка за аб’ёмістую талію, і яны накіраваліся ў глядацкую залу смакаваць меладраму.
* * *
У дзверы пазванілі. Званок быў кароткі, нясмелы. Алег выпрастаўся і плюхнуўу таз з вадой мокрыя шкарпэткі, у бруднай вадзе плавала яшчэ з дзясятак, выцер рукі аб штаны. Ён нікога не чакаў, відаць, памыліліся дзвярыма. Размяўшы спіну, ён з нянавісцю паглядзеў на недамытыя шкарпэткі, што расцягнутымі апляцкамі ўсцілалі дно пластмасавага таза, і засмучана нахіліўся, каб скончыць памыўку. Балела сшна. Алег пачынаў падумваць, што шкарпэткі таксама трэбамыць у пральнай машыне. У дзверы зноў пазванілі, на гэты раз больш працягла і настырна. Хто гэта мог быць? Галчонак звычайна залятала вечарамі. Алег вялай хадой падцягнуўся да дзвярэй і глянуў у вочка. На лесвічнай пляцоўцы свяціла лысінай галава суседа Халіфэ. Крутнуўшы закрутку кнопачнага замка, Алег шырока расчыніў дзверы. Халіфэ перамінаўся з нап на нагу і няёмка ўсміхаўся, нязграбны, у шырокіх цёмна-сініх спартыўных штанах і гумовых сланцах на босую нагу, з кароткіх рукавоў сарочкі звісалі занадта доўгія, худыя рукі з цяжкімі, шырокімі, падобнымі на дзве рыдлёўкі далонямі. За вухам у Халіфэ тырчала белым вузкім патронам закладзеная цыгарэта.
— Здарова, сусед! — прагрымеў Алег чыгунным бравым голасам. — Праблемы?
Да тазіка са шкарпэткамі ён не спяшаўся. Паразмаўляць колікі хвілін з суседам самотнаму халасцяку здавалася ўнёскам разнастайнасці.
— Нзвнняйць, пажалуста. Мне нужна делать антэна, что бы смотрать сннема, как это скажнть... телевнзор. Антэна, каторы называй тарелка, — ўсе назоўнікі ў размове Халіфэ ўжываў без скланення. — Я платмть деньгн. Вы можать дать спецыалнст?
— Я магу табе даць спецыяліста проста ў гэтую ж хвіліну. Самага лепшага спецыяліста!
Алег узрадаваўся магчымасці падзарабіць, — капейка не лішняя, тым болып дзеткі-спінагрызы падраслі, доча і сынулька, трэба і ім падкідваць грошы: тата, не вучы нас жыць, лепш дапамажы матэрыяльна. Гэта жонка — былая, дзеці былымі не бываюць. «Настругаеш па маладосці, а пасля кармі ўсё жыццё», — часам з прыемнасцю думаў Алег і ганарыўся, што «настругаў». Алег уваходзіў у кагорту бацькоу якія ад аліментаў не ўцякалі. Мужык адказваў за здзейсненае. Хаўтурка падвярнулася якраз дарэчы.