• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    Эдзік паўстаў перад Алегам апрануты даволі экстравагантна: блакітныя джынсы, абадраныя па нізках, ярка-чырвоная вятроўка і белыя растаптаныя пантофлі-макасіны з мяккай скуры, зручныя як тапкі. У тонкай інтэлігентнай руцэ ён трымаў закурадымлены паходны казанок.
    Алег закінуў Эдзікаву сумку і казанок ў багажнік і прайшоўся па яго апранах.
    — Ну ты і прыбраўся! Як на танцы. У такім прыкідзе ўсю рыбу распужаеш.
    — Адвалі! — сказаў Эдзік. — У мяне для рыбалкі спецадзення няма. Во са старога штосьці адкапаў Нармальна, сыдзе, — бухнуўся ён на пярэдняе сядзенне побач з Алегам. — Паехалі!
    Машына панеслася за горад. Эдзік паказваў дарогу да вадаёма па інструкцыі швагра-рыбалова. Праехаўшы па шашы кіламетраў дваццаць, павярнулі на прасёлачную дарогу. Наперадзе
    віднеўся густы зараснік лесу, месцамі паўзлеску прырастаўшы маладымі дрэўцамі. Тонкія зграбныя бярозкі са свежай, бялюткай, маляўніча пракрэсленай чорнымі рыскамі карой цягнуліся ў гару, паводдаль, асобна стаялі сасонкі, невысокія і прыземістыя, яны раскідвалі ў бакі над някошанай травой кунатыя лапы. 3 асветленага сонцам узлеску машына заехала ў цяністы, пахнучы прэласцю лес. Дарога ў лесе была разбітая і раскіслая пасля дажджоў. У глыбокіх лужынах вада, змешаная з зямлёй, стаяла бруднай жыжкай. Аб'ехаўшы некалькі вялікіх лужын, машына збочыла з дарогі і прыпыніліся на зацішнай палянцы ля азярца. Эдзік вальяжна выйшаў з аўтамабіля.
    — Загадзілі ўсё навокал, — прагучалі яго першыя словы на прыродзе, наском зношанага белага макасіна ён падфутболіў пластыкавую бутэльку.
    Пасярод паляны два сукаватыя бервяны, складзеныя вуглом, абступалі рэшткі недапаленага вогнішча. Ля патухлага вогнішча разбэрсана валялася смецце, пакінутае папярэднімі аматарамі прыроды.
    — Давай крыху прыбяром. He магу я ў такім гадзюшніку адпачываць, — скрывіўся Алег.
    Смецце сабралі ў пакет і зарылі ў зямлю на ўскрайку паляны для археолагаў будучых пакаленняў — адкапаюць і будуць вывучаць стаянку людзей дваццаць першага стагоддзя. 3 імпэтам ўзяліся заўстаноўку палаткі. Напачатку, як два недарэкі, цягалі палатачную пакамечаную хакі-парусіну туды-сюды, разгадвалі рэбус, як яе мацаваць, трэба ж зрабіць сабе нанач хатку з дахам. Эдзік ціха мацюкаўся. Нарэшце да іх дайшло, якім чынам расцягнуць жорсткую тканіну ў чатыры бакі і замацаваць на калочкі, акрыленыя ўласнай кемлівасцю запрацавалі спрытна і ўхопіста. Двухмесная палатка як улітая паўстала сярод лесу. Справы ішлі на лад. He цярпелася хутчэй налавіць рыбы.
    Праз кароткі час Эдзік з Алегам заселі ў ггрыбярэжных кустах ля чаратовых зараснікаў і, ціха перашэптваючыся, каб не спужаць рыбу, закінулі вуды. Эдзік прыстасаваў у мелкаводдзе сярод чароту бутэлькі моцнага піва. Ахалоджваў. Папаўзлі марудныя хвіліны. Паплаўкі нерухома ляжалі на гладкай, бы застылай
    паверхні ракі. Рыба зрэдку нахабна пускала кругі ў вадзе і ні за што не хацела лавіцца Праз гадзіну млоснага сядзення ля вуды, пад радасны вокліч Эдзіка: «Ёсць, ёсць... злавіў!» — бліскануў на кручку выцягнуты з вады драбнюсенькі карасік.
    Эдзік амаль скакаў ад радасці.
    — Ціха! — прыбіў скокі Алег, і Эдзік заткнуўся
    Да вечара злавілі тры карасі, кожны памерам крыху большы за запалкавы карабок, дзве платвічкі і аднаго ладнаватага падлешчыка. Эдзік выжлукціў з бутэлек запасы піва, раз-пораз цягаючы іх з камышоў. На паляне запалілі агонь. У паходным казанку Эдзікавага швагра гатавалі юшку. Роўныя, сухія паленцы дроў, купленых Алегам на запраўны, разгараліся, жвава палымнелі і патрэсквалі ў агні, курыліся шызым, едкім дымком. Рыбаловы раскупорылі бутэльку «Беларусі сінявокай». Эдзік плескануў гарэлкі ў кубкі для гарбаты, і пад словы «ну давай, будзем» мужчыны чокнуліся і глынулі. На закуску падавалася сала з хлебам, агуркі і памідоры, Рыбная юшка казытала нос пахамі і была нечым накшталт дэкаратыўнага афармлення. Гамонка пайшла весялей, налілі па другой, а там і — па трэцяй. Эдзіка развозіла, на піўныя дрожджы ён дадаваў гарэлкі. Падвыпіўшы Эдзік хваліўся:
    — Ды на мне на працы ўвесь аддзел трымаецца! Яны ні чорта не цямяць... Каб не я, уся іхняя кантора даўно ляснула б... Работнічкі!
    — Эдзік, а мяне бабы задалбалі... I дзеці ні храна не слухаюцца. Во сынок нядаўна прышкандыбаў на госці. «Тата, патрэбна твая парада». Я яму і так і гэтак, словам, усё растлумачыў як мае быцьіяктрэбазрабіць.Ёнмне: «Баця — ты,малаток!». Апасля пайшоў і зрабіў па-свойму. Во яны, дзеткі!
    — I я свайму сыну кажу: слухай бацьку, бацька дрэннага не параіць. I потым мы з табой ведаем жыццё,... мы людзі талковыя, вопытныя, — п’яна прагундосіў Эдзік і зацурчаў, наліваючы гарэлкі ў кубак.
    Алег засумняваўся ў талковасці Эдзіка, аднак пярэчыць яму не стаў. Эдзік выставіў перад сабой бутэльку з нахіленым
    наперад горлам, каб наліць таварышу. Алег уладарна прыкрыў свой кубак рукой.
    — Мне досыць, Эдзік, я больш не буду. Заўтра за руль садзіцца.
    — А я вып’ю... Ну, будзь! — Эдзік глынуў «Беларусі сінявокай» і, пацягнуўшы паветра ноздрамі, занюхаў кавалкам чорнага хлеба.
    3 лясной дароп даляцеў гул матора. Алег прыслухаўся. Гул набліжаўся, мацнеў, чулася, як натужна раве рухавік, і праз колькі хвілін на паляну заехала машына. Спынілася. Дзверы машыны расчыніліся адначасова з усіх бакоў, зрабіўшы аўто чатырохкрылым. На паляну высыпала моладзь. Прыёмнік у салоне разрывала музыка, расейская папса разносілася па лесе, палохаючы птушак і звяроў.
    — Прыпёрліся, — падп’янеўшым голасам прасіпеў Эдзік. — Усю рыбу распужаюць.
    — Кінь гундосіць, Эдзік. Справа маладая. Няхай забаўляюцца. Мы сваю рыбу злавілі.
    — Ты думаеш, яны будуць рыбу вудзіць? Нешта я сумняваюся. — Эдзік з недаверам агледзеў прыбыўшую кампанію.
    Алег дубцом паправіў вогнішча. У агні ўтульна патрэсквалі паленцы, гарачыя кароткія языкі полымя прагна лізалі дно закурадымленага казанка. Сукаваты крывы прут ён паклаў ля агню, блісканулай металам лыжкай памяшаў у казанку, зачэрпнуў духмянай рыбнай стравы, асцярожна паднёс да вуснаў і, дзьмухнуўшы выцягнутымі у трубачку вуснамі на гарачае варыва, пакаштаваў на смак.
    — Сма-ка-та... Юшка гатовая.
    — Налівай! — загадаў, салавеючы Эдзік і забіў на лбу насмактаўшагася крыві камара.
    Алег падаў яму на закусь гарачай юшкі, налітай ў пластмасавую кісюшку, і акрайчык жытняга хлеба. Зверху над галовамі раіліся азвярэлыя пад вечар камары. Няўдалыя рыбакі ганялі іх ру камі, раз-пораз гучна пляскаючы то па шыі, то па ілбе. Павячэраўшы, абкусаныя камарамі, яны пацягнуліся спаць у палатку.
    Наноўпрыбыўшая кампанія распачынала гулянку. Праз парусіну палаткі Алег чуў раскашсты хлапечы рогат. Дзяўчаты злёгку павісквалі, a то раптам пачыналі шшчаць, быццам маладыя свінкі, ушчаміўшыся ў плот. Вясёлы моладзевы хаўрус накрываў папсовы лямант з аўтапрыёмніка і зноў — хлапечы рогат. Так шчыра і бесклапотна можна смяяцца толькі ў маладосці, маючы наперадзе ўсё жыццё, светлае і цудоўнае ў мроях, пакуль не спазнаў ні здрады, ні самоты, ні руціны паўсядзённасці, аблытваючай нібы павуцінне, пакуль не азмрочылі душу расчараванні. Калісьці і яны з Пятроўскім гэтак жа рагаталі... У цеснай палатцы Алег перавярнуўся на сшну, падклаў пад галаву рукі, і шырока раскрыўшы вочы, углядаўся скрозь цемнату ў парусінавую столь. П’яны Эдзік хроп пад бокам, а Алег яшчэ доўга не мог заснуць, варочаўся, не верылася, што адпачывае на прыродзе.
    Прачнуўшыся раніцай, Алег асцярожна, стараючыся не разбудзіць Эдзіка, выбраўся з палаткі і ўбачыў, што на паляне акрамя іх нікога няма. Навокал панаваў спакой, толькі нябачныя, схаваныя за лісцем птушкі ціўкалі ў вершалінах дрэў. Ступаючы па траве, усыпанай дробнымі бліскучымі кроплямі расы, нацянькі праз паляну і далей праз вузкую прыбярэжную лясную паласу, ён прайшоў да ракі. 3 берага добра праглядалася звілістае рэчышча і абкружыўшы яго з двух бакоў змешаны з лістоўніц і хвойніку лес. Ў прыемнай адзіноце Алег пасядзеў ля ціхай, соннай вады. Ледзь заўважна ля берага краталася высокая вастралістая асака і сонца асляпляльна адбівалася ад люстраной рачной паверхні. У гэты самы момант Алег з асаблівай асалодай адчуў хараство прыроды. Душа напоўнілася ціхай радасцю. I высокая бяздоннае неба, і аблокі, і рака некалькі хвілін належалі яму аднаму.
    Вярнуўшыся на паляну, на старым месцы над ссунутымі ў грудок учарашнімі галавешкамі ён распаліў агонь. Пацягнула дымком. Эдзік заспаны, з пакамечаным тварам выпаўз з палаткі. Алег, падкідваў рэшткі сухога галля ў агонь, з трэскам разломваючы яго на дробныя кавалкі. Полымя разгаралася шпарчэй і, уздымаючыся чырвонымі языкамі, абдымала чайнік, што вісеў
    на жэрдцы паміж дзвюмаўторкнутымі ў зямлю рагацінамі. Эдзік падцягнуўся да агню і, ачмурэла лыпаючы заспанымі вачамі, прамовіў:
    — Ламачча трэба назбіраць, з такім агнём чайнік ніколі не закшіць. Шкада, што дровы скончыліся, — паўсонна гграмармытаў ён, шырока пазяхнуў і пачасаў абкусаную камарамі шыю.
    — Праспаўся нарэшце. Я думаў да вечара не прачухаешся. Грузануўся ты ўчора добра.
    — Трохі перабраў, — пагадзіўся ўскудлачаны і прыпухлы Эдзік.
    — Трохі, — хмыкнуў Алег. — Ладна, пайшлі прашвырнёмся па лесе, паліва назбіраем.
    Алег паправіў кійком раз’ехаўшаеся квёлае вогшшча, падняўся з бервяна і пашыбаваў ў лес збіраць ламачча. Эдзік плёўся ззаду.
    — О! Глядзі, што яны ноччу выраблялі! — пачуўся ў Алега за спінай голас Эдзіка.
    Алег азірнуўся. Эдзік на моху ля кудлатага з паржавелымі ігліцамі пад’ялінца кратаў наском белага макасіна выкарыстаны прэзерватыў.
    — Вунь яшчэ адзін валяецца, — зорка ўгледзеў Эдзік. — Во гэтахлопцы ноччу давалі жару! Мужыкі-і-і! Вартая расце змена.
    — Эдзік, хопіць прыбядняцца, — адгукнуўся Алег. — Ты ж таксама рысак яшчэ той. Я цябе ведаю.
    — Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, — без падманнай сціпласці пахваліўся Эдзік.
    Алег падняў з долу сухую ламаную палку, асабліва збіраць не было чаго, папярэднія кампаніі падчысцілі лес ад сухой драўніны. Трохі напыталі таго-сяго і вярнуліся да агню. У дзве рукі ламалі сухое голле і падкідвалі ў вогнішча. Чайнік закіпеў Алег сыпнуў жменьку заваркі ў кіпень. Гарачая вада афарбавалася прыемным жоўта-карычневым колерам. Згатаваны чай разлілі па кубках.
    — Трэба збірацца дадому, — сказаў Эдзік, нахохлена на кукішках седзячы ля агню і прыхлёбваючы гарбату.