Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Гэта ж сын і ўнук у той нямецкай сям’і. Фердынанд. Яму ў той час, як мы да іх трапілі, было гадоў можа адзінаццацьдванаццаць прыблізна. Памятаю, нас з ім усё пасылалі трусікам траву ірваць. Пойдзем у поле з кошыкамі. Ён дасць мне свой кош, сам кладзецца адпачываць на зялёным лузе, а мне кажа: «Ірві,
Марыя, траву і ў мой кош. рускія павінны на нас працаваць». Вось уявіце сабе карціну. Я злую на яго, сваруся, кажу, каб сам ірваў. А ён ляжыць сабе на траўцы, рукі раскінуўшы, і небам любуецца. Я пакрычу, пакрычу і няма мне куды дзецца, нарву і ў яго кош травы. Вернемся з поля, я бягу да мамы і жалюся, што Фердынанд такі-сякі, травы не ірве. Загадваю маці, каб яна на яго пасварылася. Ведама, дзіцячае разуменне. А маці спалохана шэпча: «Цішэй, дачушка, цішэй! He надумайся яшчэ фраў жаліцца. Яны ж так добра з намі абыходзяцца. Фердынанд няхай сабе ляжыць, а ты можаш і два кошыкі травы нарваць, не вялікая за дзень праца». А я яшчэ на маці крыўдавала, чаму гэта я павінна два кошыкі ірваць, а Фердынанд ніводнага. Гэткая несправядлівасць Што ў восем гадоў дзіця можа ведаць, пра палон, пра чужую старонку.
— М-да, прыціскаў Вас Фердынандзік. Маленькі фюрар.
— Ды не, ён зусім не злосны быў Мы з ім гулялі заўсёды ў розныя гульні ў двары, на вуліцы. . Гэта ён толькі з трусінай травой выкрунтасы рабіў Вось, паслухайце, што было далей. Савецкая армія стала падыходзіць да Берліна. Па радыё перадаюць, што немцы адступаюць і вядуць абарончыя баі... Пайшлі мы з Фердынандам зноў траву ірваць. Я па старой завядзёнцы, звыкла хацела ўзяць Фердынандаў кошык. Ён маю руку перахапіў, адвёў убок і свой кош мне не дае. потым забірае яшчэ мой кош і кажа: «Кладзіся, Марыя, адпачывай, цяпер мы будзем на рускіх працаваць». I нарваў два кашы травы!
Жанчына заўсміхалася. У вугалках вачэй з’явіліся маршчынкі, спадарожнікі немаладых гадоў. Яна паглядзела перад сабой, засяродзіўшыся, успамінаючы тыя далёкія часы. Напэўна, перад яе вачамі паўстала постаць Фердынанда з поўнымі кошыкамі зялёнай травы
— I чым жа скончылася ваша гісторыя?
Аксана адарвала спадарожніцу ад маўклівых успамінаў.
— Чым скончылася? Ну чым скончылася... Прыйшла савецкая армія, нас вызвалілі. Маці засабіралася дадому... На той час мы ўжо зжыліся з гэтай нямецкай сям’ёй, прызвычаіліся адзін да аднаго. Яны прасілі нас застацца. Фердынанд таксама засу-
маваў што я ад’язджаю... Па радыё перадавалі, што ў Беларусі ўсё разбурана. Нашы немцы казалі, што, можа, нам дома і жыць не будзе дзе, калі ўсё спалена, казалі, каб заставаліся ў іх, месца хопіць. А маці ўсё: «Не, не, толькі дамоў! Толькі на радзіму!» Яна ірвалася да мужа. Маці маёй яшчэ і трыццаці не было. Яны маладыя з бацькам былі... Ехалі мы дамоў, ўсё трымцела ўсярэдзіне, сястрычку-немаўлятку везлі... Вярнуліся... Хаты няма, згарэла. Горад увесь разбураны, А бацьку забілі ў партызанах, I пачала маці з двума малымі дзецьмі наноў жыццё будаваць. Хапіла гора. Першыя гады дык і агледзецца навокал не было калі. Прайа без перадыху ад цямна да цямна, пакуль на ногі ўсталі. Неяк так-сяк нажылі свой невялічкі дамок. Трохі ўсё ўляглося. I тут у адзін з дзён маці падазвала мяне і кажа: «Марыйка, можа б нам напісаць пісьмо ў Германію? Даведаліся б, як там твой Фердынанд жыве». Неяк падспудна нам у сім гэтага хацелася, але мы маўчалі I вось маці рашылася. Мы напісалі пісьмо і ўхуткім часе атрымалі адказ з Германп. Яны так узрадаваліся нашаму пісьму! Пісалі, што хваляваліся за нас і вельмі рады, што ў нас ўсё наладжваецца. I пачалася наша перапіска.
— А як жа ваш Фердынанд? — Аксану зачараваў Фердынандзік сваёй дзіцячай непасрэднасцю і сталым для дванаццацігадовага дзіцяці разуменнем жыцця: «Кладзіся, Марыя, адпачываць, цяпер мы на рускіх працаваць будзем!»
— О! 3 Фердынандам мы яшчэ сустрэліся. I не раз. Як ужо стала можна з Германіі ў Саюз прыязджаць, мы яму паслалі запрашэнне. Ён адразу ж прымчаўся. За доўгія гады, што мы не бачыліся, пераўтварыўся ў саліднага мужчыну. Ад таго худзенькага бялявага Фердынанда нічога не засталося.
3 гадамі папаўнеў валасы пацямнелі, але я яго ўсё адно адразу пазнала.
3 тысячы чалавек пазнала б... Ён пагасціў у нас. Усё так нязмушана было, бышіам мы ўсё жыццё адно аднаго ведалі Фердынанд — мужчына з гумарам. Вясёлы. .. Пасля таго першага візіту яшчэ некалькі разоў прыязджаў. Падарункі нам з Германіі прывозіў, дэфіцыты розныя. Любіў дарыць падарункі. Мы з сястрой хацелі яго па Беларусі па экскурсіях павазіць, а ён
кажа: «Не, лепш паедзем у ваш гарадок, я люблю ваш гарадок, люблю ў вас бываць». 1 мы тады з нашым госцем балявалі, то ў мяне ў доме, то ў сястры ў кватэры. Стол накрыем, суседзяў, сваякоў запросім, песні спяваем.
Фердынанд плечы разгорне, слоў не ведае, але нам падпявае: «Выхадзіла ла-ла-ла Кацьюша!»... не ў склад — затое ў лад. Весела было.. Шкада, што яго ўжо няма...
Жанчына зноў задумалася, памаўчала.
—Я чамусыд яго часцей малым успамінаю, усе гэтыя кошыкі з травой, — загаварыла яна больш павольна, засяродзіўшыся на сваіх думках.
Далей-болей. Зноў паступова разгаварылася і зноў пачала ўспамінаць падрабязнасці прыезду Фердынанда ў Беларусь і свайго ваеннага дзяцінства. Час ад часу Аксана таксама ўступала ў размову, нешта ўдакладняла, выказвала сваё меркаванне. Большую Частку дарогі праехалі і не заўважылі. Усплывалі ўсё новыя падрабязнасці з жыцця жанчыны Іншым разам чалавеку хочацца выказацца незнаёмаму спадарожніку, каб не заставацца сам-насам са сваім жыццём, каб не быць адзіным сведкам перажытых падзей. Хочацца падзяліцца тымі падзеямі з іншымі людзьмі, нібы такім чынам замацаваць іх і захаваць, каб яны не зніклі ў нябыце...
— Мне мая бабуля расказвала гісторыю, — Аксане енчыла таксама нешта расказаць. Заахвочаная апавяданнем спадарожніцы, захацела зрабіць свой ўнёсаку звесткі пра іншых немцаў, душу якіх не закранула фашысцкая прапаганда. — Бабуля расказвала пра аднаго нямецкага салдата, — прадоўжыла Аксана. — Ён за ўсю вайну ніводнага чалавека не забіў. Ва ўсякім разе, ён так казаў... — зрабіла Аксана ўдакладненне.
Хто цяпер ведае, дзе ў тых ваенных псторыях — праўда, дзе — няпраўда. Тым больш, яна таго салдата не бачыла і не чула, а ведала пра яго толькі з апавяданняў уласнай бабулі...
Аксаніна бабуля Ганна была выдатная расказчыца, любіла апавядаць пра розныя выпадкі са свайго цяжкага, скручанага бязлітасным дваццатым стагоддзем жыцця. Адназ такіх гісторый
была пра тое, як яна са сваімі малымі дзецьмі і кагалам іншых аднавяскоўцаўуцякалі з сяла падчас ваеннай блакады, пакінуўшы пустыя хаты з усім скарбам. Аксана не мела ніякага ўяўлення аб тым, што значыла блакада ў дадзенай мясцовасці і як яна выглядала. Гэта пытанне да ваенных, а яна ў гэтай сферы адчувала сябе поўным прафанам. Адно відавочна, людзям трэба было ратавацца, і яны беглі хавацца на востраў, затоены сярод балот. Той ратавальны востраў быў даволі вялікі, мог змясціць цэлую вёску ўцекачоў. Побач, непадалёку захінуліся яшчэ некалькі астраўкоў але значна меншых. Усе астравы былі абкружаны непралазнай багнай і чахлымі хмызнякамі. Дабіраліся туды людзі па кладках, схаваных ад людскіх вачэй пад тонкім слоем бруднай вады. Пра кладкі ведалі толькі мясцовыя. Чужыя тапіліся ў балоце. Прайсш на востраў, не ведаючы кладак, было нерэальна. Змучаныя вайной людзі спадзяваліся, што іх на востраве ніхто не дастане і яны змогуць там перабыць ліхія часіны.
Аксаніна бабуля Г анна, у той час маладая жанчына, якая была проста Г аннулькай-Г аннай, ішла па кладках, аблепленая малымі дзецьмі, абвешанаяклункамі, і яшчэ цягнула на вяроўцы засабой цялуху. Дзеці малыя, без малака не выжывуць. Колькі сядзець у балоце прыйдзецца — ніхто не ведаў. Прайсці кладкамі трэба было мець не абы-якую вытрымку. Цягавітыя аднавяскоўцы, звыклыя трываць і цярпець, упарта ішлі па тых прытопленых багнай дошках у бок паратунку, нагружаныя дзяцьмі і валізамі, доўгім людскім ланцугом расцягнуўшыся па балоце. Страшыліся саслізнуць з кладак. Адзін неасцярожны крок і бахнешу дрыгву па самыя грудзі. Вылезці з бруднай жыжы каштуе апошняй моцы. Ухапіўшыся за працягнуты аднавяскоўцам даўжэзны кій, выкараскаешся наверх без сілы, а трэба яшчэ ісці ў мокрым адзенні і цягнуць на сабе балотны бруд...
Выйшаўшы на жаданы востраў, пачалі ўладкоўвацца. Парабілі шалашы, нарылі зямлянкі. Ганна зляпіла сабе таксама такую-сякую будку. I пачалося астраўное жыццё. Агонь палілі толькі ноччу, каб удзень дыму не было відаць, каб не выдаць сябе Берагліся. Але адседзецца на востраве не збылося. Нехта прывёў
пакладках немцаў. Хтосьці сасваіх, чужыя пракладкі не ведалі. Баба Ганна, расказваючы ўнучцы пра таго здрадніка, канечне, злавала, але і апраўдвала адначасова. «Чаго не зробіш пад дулам аўтамата, — казала яна. — Можа, яшчэ чалавеку прыгразілі, што дзяцей заб’юць. Хто яго ведае, як яно было. Гэта дома, на печы, усе смелыя... А як прыйдзецца...». БабаГанна не любіласудзіць простых людзей, прайшоўшых ваеннае ліхалецце...
Немцы наляцелі, як крумкачы, пачалася аблава. Ганнасядзела ля свайго шалаша, абкружаная дзецьмі Будзь што будзе, які наканаваны лёс. Бегчы не было куды, навокал балота, а як пабяжыш, то яшчэ хутчэй заб’юць. Паўсюль чуліся крыкі, стрэлы, кагосьці забілі. Побач рыкала прывязаная да дрэва цялуха, плакала на ру ках самае меншае грудное дзіця. Г анна сядзела як здранцвелая, анямелая ад страху, рукі, ноп не слухаліся Падышлі два немцы, уразвалачку, зазірнулі ў шалаш, грэбліва пакраталі клункі, пайшлі далей, яе і дзяцей не зачапілі. Яны былі спакойныя, гаспадары жыцця. бо ўпэўніліся, што партызанаў на востраве няма, адны дзеці, жанчыны ды старыя, — можна не баяцца. Пайшлі к наступнаму шалашу. Там з дзецьмі сядзелаГанніна, сціснутая страхам, суседка. Ганна, гледзячы на спіны адыходзячых немцаў, думала наўздагон: «Гады! Каб вы падушыліся ў гэтым балоце!» А немцы ўсё шасталі ад шалаша да шалаша, у кожным робячы праверку.
Праз гадзіну ўсё супакоілася. Нашчасце гэтабылі не карнікі, а звычайныя нямецкія салдаты, якіх накіравалі выгнаць людзей з балота, каб не завяліся партызаны. Частка салдат сышла аглядаць астатнія астраўкі, зганяць адтуль людзей на вялікі востраў, усіх у адно месца. А тыя немцы, што засталіся, шукалі сабе ггравіянту. «Матка, курка, яйка, млека». Ля Ганншай цялухі раз за разам пачалі з'яўляцца з бляшанымі кубкамі аматары сырадою ў нямецкай форме. Яны ішлі без канца і ўсё цягалі жывёлу за цыцкі. Ужо не было чаго выціскаць, а яны ўсё даілі і даілі. Так працягвалася да палудня.