Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Гельтман табе заплаціць, а як жа. Яму пяць разоў нагадаць трэба, — рэзонна сказаў Саша, ведаючы Ёсевы павадкі.
— А як ён пасля адсідкі... пахарашэў?
— Так сабе... не вельмі. Затое можа навучыцца лягчэй з грашыма развітвацца.
— А як яму ўдалося адмазацца?
— Дзве штукі баксаў на хабар пайшлі і на адваката . і тысяча на штраф.
— От, Гельтман... называецца зэканоміў тысячу. Казаў жа яму — плаці і не дрыгайся...Эканаміст хрэнаў. Хацеў тысячу заціснуць, а прыйшлося з трыма развітацца — лічы, трацша аднапакаёўкі. Што ў яго цяпер з бізнесам?
— Нармальна з бізнесам. Агледзеўся і пачаў нарошчваць аб’ёмы. Трэба ж страты кампенсаваць...
10
— Веруня, прывітанне!
Ліда наблізілася да Веры і стала побач ля вітрыны з тканінамі.
— Ой, Ліда! Прывітанне He чакала цябе сустрэць, — прасакатала Вера.
— Дзе ж нам выпадкова сустрэцца, як не ў аддзеле тканін. Наша стыхія, — сказала Ліда і пяшчотна пагладзіла адрэз слізкага шоўку.
— Так, сапраўды ... А ты што шукаеш?
— Кавалачак тканіны сабаку на банцік, — сур’ёзна адказала Ліда і прабегла вачамі па вітрыне.
— Праўда?
— Ды я жартую, — хіхікнула Ліда, — у мяне і сабакі няма.
— А... А я і праўда падумала.
— Слухай, Вера, калі ёсць час, пайшлі пасядзім дзе-небудзь, паразмаўляем. Даўно не бачыліся,
Вера ахвотна згадзілася. Дуэтам, дробна стукаючы абцасамі па прыступках і на хаду размаўляючы, з апошняга паверха ЦУМа яны спусціліся ўніз і, праслізнуўшы сярод людскога цумаўскага натоўпу, выйшлі навуліцу. На другім баку праспектаўзадуменні, падпёршы рукой галаву, сядзеў манументальны Якуб Колас За спінай літаратурнага класіка дыяментавымі пырскамі ўзляталі ўгару струмені фантанаў.
— Пайшлі на плошчу, пасядзім на лаўцы ля фантана, — прапанавала Ліда.
— Пайшлі.
Пераадолеўшы падземны пераход, яны выйшлі на плошчу Якуба Коласа і пакрочылі да вольнай лаўкі. Уселіся.
— Як ты на новай кватэры абсталявалася? Рамонт скончыла? Хто каго: ты рамонт ці ён цябе9 — з аганьком запытала Ліда.
— Здаецца, я яго. Канечне прыйшлося цяжкавата... Засталіся дробязі. Хачу накухні зрабіць паліцу ўздоўж сцяны і выстаўляць на ёй розныя цікавыя рэчы: падсвечнікі, сувеніры, гаршкі керамічныя з малюнкам. Гэта надасць асобую атмасферу кухні, —з імпэтам пахвалілася дызайнерскай задумкай.
«Пылазборнік на гаршках твая кухонная паліца», — падумала Ліда і, каб не трывожыць Веру сумневамі, дзяжурна прамовіла:
— Міленька атрымаецца, гаршкі на паліцы.
Вера была апранута ў барвовую атласную блузу з асіметрычным каўняром. Сама пашыла. Ліда з прафесійнай цікаўнасцю паглядала на арыгінальна зробленую мадэль блузы. Шырокі плоскі каўнер Вера па-штукарску расшыла выпуклымі ніцянымі рыскамі. Ліда дакранулася пальцамі да вышыўкі.
— Сама вышывала9 — спытала яна Веру, узіраючыся ў аздобу на каўняры і пахваліла: — Мне падабаецца, арыгінальна зроблена.
— Табе падабаецца? А адна асоба... Сястра мужа. He ведаю як яе правільна называць... мама мужа — свякроў, а сястра9 Забылася. Такая незвычайная назва. — Вера круціла зрэнкамі, напружана шукаючы адказ.
— Залоўка, — падказала Ліда.
— Залоўка? Так, напэўна, залоўка, — пагадзілася Вера. — Уяві сабе карціну: залоўка агледзела маю вышыўку і сказала: «Панасадзіла нейкіх вусеняў на каўнер».
— Так і сказала?
— Так і сказала. Яна не саромеецца пры нагодзе мне розных брыдкасцяў нагаварыць.
— Залоўка, злосная галоўка. Вось змяюка! I ты змоўчала9 — у Лідзіных вачах блісканула маланка.
— Змоўчала. Яна ж сястра мужа. Я не хачу з ёй сварыцца.
— Ой, Вера, не ведаю. Канечне, твая справа, але ўсім не дагодзіш.
— Прыходзіцца прыстасоўвацца. Я наогул не люблю спрэчак... Нядаўна я Вікторавых сваякоў на вячэру запрашала: свёкр са свякроўю, сястра мужа з дачкой. Я стол накрыла завіхаюся ля іх, ручнік праз руку перакінула, бегаю на кухню з кухню: вам зручна, а што б вы хацелі, можа падагрэць, можа падсаліць. А яны сядзяць, як паўліны, словы цэдзяць. Залоўка бярэ з талеркі тлустую курыную ножку і плясь той кавалак на дыван... новы турэцкі дыван, я нядаўна кушла... тлушч размазаўся па дыване, а яна так бадзёра: «Цю, цю, цю...» — кліча майго сабаку
пакарміць. Добрая душа, любіць жывёл. У мяне ў сярэдзіне усё паднялося ад абурэння... але я не стала рабіць ёй заўвагу, яна ж госця. ..
— А свякроў... свякроў нічога не сказала? — заінтрыгавана выпытвала Ліда.
— Алімпійскі спакой на твары. Сядзела як статуя, ні слова дачцэ. У самой дома нібы ў музеі: туды не садзіся, гэта не чапай, ногі выцірай. А ў мяне можна тлустае мяса на дыван кідаць,.. Віктор падняўся з-за стала, узяў мясны кавалак і аднёс у сабачую міску, Джымі пачаставаў... Вечар прайшоў ў нязмушанай сяброўскай атмасферы. Я праводзіла сваякоў пасля вячэры, сардэчна дзякавала за прыемны візіт і цудоўны вечар. Пасля развітання гадзіну мыла посуд і поўзала па дыване, замывала тлустыя плямы.
— «Пашанцавала» табе са сваякамі, — жартаўліва сказала Ліда, вочы іскрыліся смехам: янаўяўлялакарціну «ўрачыстага» прыёму, надзьмутыя твары фанабэрыстага сямейства і... «цю, цю, цю». — А ў Віктора як справы?
— Пакуль нядрэнна. Нядаўна памяняў машыну. Цяпер у нас чорны «Мерседэс»...
— О! Віншую!
Вера распавяла, як Віктор с цяжкасцю прадаў адну машыну, потым купіў іншую. Ліда слухала няўважліва, аўтамабільныя тэмы наганялі на яе тугу. Машыны яна ўспрымала выключна па знешняй абалонцы: прыгожая, непрыгожая. Дзеля праформы, каб патрымаць размову ўстаўляла кароткія нязначныя выразы: «Так,так.... 01.. Аёншто?.. Неможабыць... Выдатна!.. Чорны колер “Мерседэсу” пасуе». Аўтамабільная тэмахутказаглухла.
— А што з бацькоўскай кватэрай? Там, здаецца, твой брат жыве. Мне падабаўся твой раён, ціхі, утульны. Там штосьці змянілася ці ўсё па ранейшаму? — спытала Ліда.
Раён бульвара Шаўчэнкі запомніўся Лідзе спакоем. Некалькі прыпынкаў ад мігуслівай Камароўкі і трапляеш у іншы свет, дзе няма юрлівага натоўпу, аў двары дома заўсёды неверагодна ціха. Зрэдку ляпаюць дзверы пад’езда, на балкон прылятаюць птушкі.
— Ды не... асабліва нічога не змянілася. Усё па-старому. — Вера паціснула плячамі і праз момант ускінула на Ліду ўспыхнуўшы пагляд: — Памятаеш, я табе расказвала пра маю суседку Эму, яна мне яшчэ падпрацоўку давала, калі я была ў дэкрэтным адпачынку, я ёй гардэроб перашывала. у нас былі блізкія адносіны, бадай сяброўскія?.. Я даўно не наведвалася ў бацькоўскую кватэру, не было часу, закруцілася са справамі, рамонт рабіла... Звычайна брат да мяне сам прыязджаў. А на днях зазірнула ў родныя пенаты. Віктор падвёз мяне на «Мерседэсе» да пад’езда. Эма ішла па двары. Яна мяне заўважыла і што дзіўна — прайшла міма, не павіталася, зірнула спакваля і пайшла ў пад'езд. Я падумала, што не хоча замінаць. Мы з Вікторам якраз перамаўляліся, я пыталася, ці зможа забраць мяне на зваротным шляху. Яму трэба было ў офіс. Віктор паехаў... Як цудоўна, думаю, што Эма дома, пасядзім з ёй, ўспомнім нядаўняе мінулае... Я злётала ў краму, купіла бутэльку добрага віна. Прыпіраюся з віном, званю ёй у дзверы: «Прывітанне, Эма, заходзь да мяне!» I чую ў адказ: «Я занятая. у мяне няма часу, прабач...» — глянула мне ў вочы непрыязна і дэманстратыўна зачыніла дзверы. Мяне нібыта ледзяной вадой аблілі. Што гэта на яе найшло?
— Няўжо не разумееш? — спытала Ліда.
— He разумею Нічога асаблівага не адбылося. Яна мяне запрашала на пасядзелкі, я таксама хацела запрасіць Чаму яна мяне цураецца?
— Вера, усё ж проста. Звычайная зайздрасць. Пакуль ты жыла ў нястачы, яна перад табой хвалілася: багаты каханак, яскравае жыццё... паглядзіце, як у мяне ўсё супер... 3 барскага пляча падкідвала табе падпрацоўку... падол у сукенцы падкараціць. Ты адцяняла яе паспяховасць. А цяпер ёй.. Колькі там ёй стукнула? — іранічна спытала Ліда.
— Сорак тры, здаецца.
— О! сорак тры гадочкі! Каханка няма, — збег да маладзейшай. Новы — не прадбачыцца. Букеты, падарункі скончыліся. Застаўся голы аклад на працы, чатыры сцяны ў кватэры і самота. А тут ты — добра апранутая, з мужам і на «Мерседэсе».
Вера шырока адкрыла вочы, разгублена памяла пальцы рук. — Я і падумаць не магла... Я верыла, што яна па-сяброўску...
11
Пад канец ліпеня Вера адправіла дачку ў летні дзіцячы лагер. Кушла пуцёўку ў фабрычным прафсаюзе за поўны кошт, членам прафсаюза Вера не з’яўлялася, зніжкі — членам прафсаюза. Знаёмая параіла: «Вера, бяры пуцёўку, не так і дорага, няхай дзіця павесяліцца летам — там лес, прырода, мае ездзяць кожны год і яшчэ просяцца». Вера рашылася, і Насця паехала пазнаваць лагернае жыццё.
Віктор разлічыўся з пазыкамі, вярнуў Сашу грошы. Гандаль харчамі прыносіў неблап прыбытак, хоць Віктор і лічыў, што справы ідуць не вельмі. Яшчэ назбіралася валюты, каб аплаціць паездку на мора. Сямейная параКлыкоўскіх выправілася на адпачынак у Італію Летняй сонечнай раніцай чорны «Мерседэс» імчаў па алімпійскай трасе кірункам на Брэст. Навокал прасніраўся шырокі абшар беларускіх палеткаў.
Апрацаваныя, з паспяваючым збожжам шырокія палосы сыходзілі ў далягляд, злучаліся з небам. У аддаленні віднеліся хаты, няроўна сабраныя ў вясковую вуліцу, прыземістыя, нізкія. Баракамі расцягнуліся неахайна беленыя будынкі малочнай фермы. Воданапорная вежа гранатай на доўгай назе падпірала неба. 3 шырокай прасторы палёў машына заляцела ў лясны масіў. Паабапал дарогі шуганулі ўверх высокія дрэвы, густой чарадой ахіналі шашу з двух бакоў. Мільгалі за вокнамі галінастыя камлі дрэў, месцамі ля камлёў расло, слалася густое кустоўе. Лес хутка скончыўся і выпусціў машыну да новых абшараў Роўная дарога манатонна шабуршэла пад коламі, закалыхвала. Вера, прытуліўшыся галавой да падгалоўніка, слухала шум дарогі. Удалечыш намалявалася постаць зубра. Спачатку невялікая, яна расла, мужнела. Распіраўся зубрыны магутны торс, неўзабаве вырас і раздаўся да аграмадных памераў. Плоскі, нібы прыплюснуты
з двух бакоў помнік зубру, валадару лесу, велічна застыў сярод поля...
У Брэст на памежжа яны прыехалі бліжэй да палудня. Віктор абачліва на бензакалонцы заліў паўнюткі бак бензіну. У Еўропе паліва каштавала значна даражэй. Прыехалі на мяжу. На памежным пункце пропуску сабралася ладная чарга. Мікрааўтобусы і прыватныя аўто выстраіліся адзін за адным у доўп ланцуг. Кемлівы народ ганяў у Польшчу на закупы. Туды ехалі з поўнымі бакамі бензіну, назад вярталіся гружаныя польскімі таварамі на перапродаж. Бізнес.