Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Я не жартую. Выходзь за мяне замуж... Афіцыйна прапаную руку і сэрца, — прасіпеў Віктор.
— Чаго гэта раптам, — ускінула Вера на яго недаверлівы позірк і прысела на канапу.
— He раптам... Гэта абдуманае рашэнне. Мы амаль год пражылі разам. Падыходзім адно аднаму. Маглі б пажаніцца... Ты згодна?
Віктор быў не падобны на сябе. Памякчэў, палагаднеў. За тыдзень без Веры шляхам разважання і абдумвання сумеснага жыцця ён прыйшоў да высновы. што жылі яны нядрэнна і з Верай нашмат лепш, чым без яе. Проста сказаць: «Вера, я цябе кахаю», — было даволі складана, язык прылшаў да нёба. Замест прызнання ў каханні Віктор выдаў:
— Я табе завушніцы куплю з дыяментамі.
— Гэта што, калым? — падначыла Вера
— Ну тыпу таго.
— А кветкі дзе? Ты ж прыйшоў замуж прапаноўваць. Дзе букет?
— Ды я падумаў — раптам ты мяне не пусціш, не захочаш размаўляць. Куды я потым падзену гэты венік? Буду стаяць як дурань з букетам пад дзвярыма.
— Лагічна, — кепікамі абмалявала Вера Віктораву гандлярскую кемлівасць. — I праўда, не выкідаць жа пасля букет, грошы ж заплачаны.
Віктор падсеў на канапу. Да яго вярнулася ўпэўненасць і звыклая хамаватасць: размова цяклаў патрэбным рэчышчы. Ён падсунуўся да Веры як мага бліжэй, ушчыльную. Адчуў пах яе цела, валасоў. Рука няўлоўна, спакваля лягла на Верыны плечы.
— Я пакуль не дала згоды выйсці за цябе замуж.
Вера дакранулася да яго рукі, каб зняць з пляча, каб не думаў, што яна адразу даравалаяго выхадкі. Няхай паліслівіцца. Віктор зрэагаваў імгненна і па-свойму. Ён заваліў Веру на старой Ka­Hane, пачаў цалаваць, шастаючы рукамі ў забароненых месцах.
— Віктор, адстань. . Я кажу, адстань, — квёла баранілася Вера.
Шлях да прымірэння быў знойдзены...
На наступны дзень Вера з рэчамі і дачкой вярнулася да Віктора. Праз два месяцы яны пажаніліся Сціпла, без помпы распісаліся ў ЗАГСе. Сведкамі рэгістрацыі шлюбу былі Віктораў кампаньён Саша і ацалелая пасля шашлыкоў Аня. Інэсу як сяброўку Вера зліквідавала. Аня з нагоды Верынага вяселля пашыла святочную сукенку з прыталеным ліфам на гіпюравай какетцы, доўгую, амаль да падлоп, з бакавым сэксі-разрэзам. Разрэз пралягаў ад падала да сярэдзіны клуба і адкрываў голае калена. Саша, пабачыўшы Аню ў сукенцы, здзівіўся: не такая яна і страхотная. Але не больш таго. Ён застаўся верным халасцяцкаму жыццю.
Паўторна ў жонкі Вера запісвалася ў крэмавай сукенцы бежавага адцення, тонкім шоўкам струменіўшай фалдамі ад таліі да падлогі. Вузкі, расшыты бісерам, атласны у колер шоўку ліф падкрэсліваў бездакорнасць адкрытых аксамітных плячэй. У рудых сплеценых каронай валасах бялела галінка штучных з дробнымі пялёсткамі кветак.
Вера змяніла прозвішча: у дзявоцтве — Краўцова, з Лёнчыкам — Александрынская, цяпер — Клыкоўская. Зубастае прозвішча. Яна дачакалася светлага моманту і магла з гонарам звацца спадарыняй Клыкоўскай.
Пасля роспісу ўчатырох вузкім колам пасядзелі ў рэстаране, адзначылі падзею. Зарэстаранным столікам Аня кідаланаСашу томныя позіркі, спрабуючы завабіць і ахмурыць. Без шанцаў. Саша — крэмень. Ён толькі што у ЗАГСе перажыў стрэс, аддаў кампаньёна ў сямейнае жыццё. Шэрагі халасцякоў радзелі...
Вясной наступнага года сям’я Клыкоўскіх набыла двухпакаёвую кватэру ў ціхім раёне цэнтра горада. Сталінскі манументальны дом вылучаўся моцнымі цаглянымі сценамі і высокімі столямі ў пакоях. Вера была бязмерна шчаслівая. Яна зрабілася сама сабе дызайнер. Выбірала шпалеры з шаўкаграфіяй па пятнаццаць долараў за трубку, бо як казала Вікторава мама, за такія грошы абы-што не прадаюць. Падбірала тканіну на шторы ў тон шпалераў. У салоне італьянскай кафлі на пару з самазадаволеным Вікторам расхаджвала ў вобразе свецкай ледзі, якая цэніць эксклюзіў паказвала прадаўцу на ўпадабаны ўзор кафлі з апошняй калекцыі і прамаўляла:
— Разлічыце колькасць метраў на ванны пакой. Мы бяром».
Рамонт доўжыўся цэлае лета і яе выматаў. He ўсё ўдалося, але гэта было сямейнае гняздзечка, абсталяванае і аздобленае Верай.
Скончылі рамонт і восеньскай вераснёўскай парой пабывалі у Францыі...
9
Аня стаяла ля падваконнікаў кухні Верынай кватэры, павярнулася спінай да акна і ўважліва слухала Веру. Ля пляча завуркатаў халадзільнік з налепленым на дзвярах медалём-магнітам у выглядзе Эйфелевай вежы.
— Так... зараз мы будзем рабіць італьянскую піцу, я цябе навучу, — прамовіла Вера. — Для пачатку бяром муку і робім цеста на кефіры, як на звычайныя аладкі.
Італьянскі повар быў бы каласальна ўражаны і збіты з панталыку, пачуўшы, што цеста на піцу і аладкі прыблізна адно і тое ж. Аднак гэты нюанс Веру цікавіў мала. Яна ўзяла пачак кефіру, надрэзала вугалок і нацадзіла струменем заквашанага малака ў рондаль, разбіла яйка, сыпнула мукі. Чайнай лыжкай прыхапіла з пачка крыху харчовай соды і ўзмахам запулілаў цеста. Лыжкай змалашла цеста ў аднародную масу. Аня спасцігала азы еўрапейскай кухні, засяроджана, выцягнуўшы шыю, сачыла, як Вера цюкае лыжкай па рондалю. Падфарбаваныя ў вугалках вочы зрабілі Аню падобнай на лісу. Апошнім часам яна завяла касметычку і пачала актыўна ўжываць фарбу для размалёўвання фэйсу. Чарніла бровы, тонка падводзіла вейкі. Пэндзлем, казычучы мазкамі па твары, наносіла румяны ўздоўж скулы. Чаканні, што мужчыны ўбачаць зыходзячае ад яе незвычайнае ўнутранае святло, сябе не апраўдалі, прыйшлося наносіць фарбу на знешнюю абалонку і замяніць расцягнутыя штаны на падкарочаную спадніцу. Праца дала плён. Прынамсі цяпер мужыкі перасталі ад яе шарахацца.
— Цеста павінна быць густое? — з пільнасцю стараннай вучаніцы спытала Аня.
— Так сабе... як на аладкі, — няўпэўнена прагаварыла Вера, цюкнула лыжкай па сценцы рондаля і перайшла да працягу рэцэпта. — Далей выліваем цеста на змазаны алеем процівень. Раўнамерна размяркоўваем па паверхні. Аснова гатова. Затым крышым астатнія інгрэдыенты і кідаем на цеста.
Вера выцягнула з халадзільніка інгрэдыенты: сасіскі, сыр, маянэз і кетчуп у барвовай пластмасавай бутэльцы. Дзверкамі прыціснула Аню да падваконніка. Аня выкараскалася з-пад дзвярэй, пасунулася ўздоўж падваконніка. Цеснаватая куханька. Дзверцы прысоскай плюхнуліся на месца. Зачынены халадзільнік аднавока падміргнуў Эйфелевай вежай.
— Рыхтуем інгрэдыенты для начынкі, — абвясціла Вера ў манеры аўтара кулінарнай перадачы.
На драўлянай раздзелачнай дошцы яна размалаціла на дробныя кавалкі сасіскі, пасыпала ўмалот па вязкім цесце. На бурачную драчку нацёрла жоўты сыр «Пашахонскі», рукой
расцерушыла над сасіскамі. Паліла інгрэдыенты маянэзам. Фінальны акорд: праз круглую адтуліну ў горле пластмасавай пляшкі, пшыкаючы кетчупам, наставіла чырвоных таматных кропак паверх замесу.
— А якая павінна быць прапорцыя сасісак і сыру? — засяроджана спытала Аня.
— Якая прапорцыя? — Вера задуменна патанула ў складанасцях еўрапейскай кухні.
Прапорцыя сасісак на піцу не бала пазначана не ў адной кулінарнай кнізе, Вера зрабілася першай вынаходніцай.
— Штук пяць-шэсць, — самастойна вывела яна прапорцыю. — А сыр я крышу прыблізна... на вока. Віктор любіць паболей сыру ў піцы. Можна яшчэ дадаць адвараных грыбоў — гэта вельмі смачна, — унесла Вера разынку ў рэцэпт гпцы з сасіскамі. Шумна расчыніла духоўку і саўганула процівень у сярэдзіну. — Ставім піцу ў гарачую духоўку і пакідаем запякацца да поўнай гатоўнасці Прыблізна хвілін праз дваццаць страва будзе гатова, — з апломбам знаўцы заключыла Вера.
Піца. Наўрад ці тое, што пяклося ў духоўцы, лічылася піцай. Аднак Вера верыла, што яна гатуе менавіта італьянскую піцу. Лянівую. Так яна яе называла. Вера памыла рукі пад струменем цёплай вады, абцёрла ручніком і ўтульна прыладзілася ля кухоннага стала на вуглавой скураной канапцы. Аня абхапіла плечы рукамі і азірнулася ў акно. За шклом гаспадарыла шэрая прамозглая восеньская слота. Вецер забаўляўся, ганяў па вуліцы мокрае лісце. Лістапад. Тужліва. Па небу цягнуліся рваныя змрочныя аблокі
— Цікава, а якое цяпер надвор’е ў Парыжы? Напэўна, цёпла? — летуценна пражурчала Аня.
— У іх значна цяплей, — упэўнена сцвердзіла Вера, — Мы з Вікторам былі ў верасні ў знаёмых французаў. Цудоўнае стаяла надвор’е... Мы гулялі на Елісейскіх Палях. Незабыўна. Парыж мяне ўразіў. Парыж — горад мары.
Дзе Віктор адкапаў тых французаў, Вера не хвалілася, а Аня і не пыталася. Тактоўнасць: не задавай таварышу нязручных пытанняу і будзеш лепшым сябрам. Сям’я французаў жыла
паблізу Парыжа, што было асабліва прыемна, і Вераз Вікторам без турбот ганялі на праменад у французскую сталіцу Французы прымалі гасцінна, знаёмілі з нацыянальнымі традыцыямі, аднойчы пачаставалі беларускіх гасцей французскай стравай пад назвай фандзю. Расплаўленая сумесь сыроў гатуецца на адкрытым агні ў адмысловым посудзе, мачаеш у гарачы сыр насаджаныя на доўгія відэльцы кавалкі хлеба, карнішонаў, алівак. Пабываўшая ў Францыі Вера наважылася здзівіць Аню еўрапейскімі стравамі, узважыла магчымасш і веды, вырашыла: фандзю яна не пацягне. А вось італьянскую піцу — запраста. Непрынцыпова. Галоўнае— бліскануць веданнем еўрапейскай кухні. Страва. аддалена нагадваючая піцу, спякалася ў жары духоўкі, весела румянілася чырвоным кетчупам, булькала і расплывалася тлустым маянэзам.
— Парыж... Жывуць жа людзі! — з зайздрасцю ўздыхнула Аня, быццам парыжане на працу не ходзяць, а адно толькі сядзяць у парыжскіх кафэ з кубачкам кавы і ранішняй газетайу руках, насалоджваюцца жыццём.
— О! Я купілаўПарыжы цудоўны парфум. Мы шпацыравалі з Вікторам па Елісейскіх Палях і натрапілі на вялікую краму парфумы. Аграмадны выбар. Прасторная зала з высокімі столямі і навокал — духі, духі, духі. Флаконы разнастайныя, неверагодных формаў і дызайну. Пшыкаеш з пробніка на папяровую палоску і нюхаеш, нюхаеш. Нанюхаешся, аж млосна. Я выбрала сабе цудоўныя духі... аяны апынуліся іспанскімі. Уяўляеш?
— Шчаслівая ты, — блукала рамантычнасць ў Аніным паглядзе. — Я б таксама хацела пабываць у Парыжы... Французская школа моды... А як табе парыжане?
— Прызнацца, мы мала пабылі ў Парыжы, нічога канкрэтнага не магу сказаць аб парыжанах, ў асноўным мы бавілі час у Вікторавых знаёмых ў прыгарадзе... Ой, успомніла... На вуліцы, дзе знаходзіцца «Мулен руж» Гэта, здаецца, дзевятнаццатая акруга, — удакладніла Вера. Для Ані — пусты гук, тая інфармацыя ні аб чым не гаварыла. .. Што дзевятнаццатая, што трыццаць сёмая... А Вера старалася быць дакладнай і тлумачы-