• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акно ў замежжа  Зоя Доля

    Акно ў замежжа

    Зоя Доля

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 276с.
    Мінск 2015
    74.07 МБ
    Вера прамяніста ўсміхалася, уяўляючы, як Пончыкаву машыну цягнулі на тросе. Падзеі падаліся забаўнымі і вясёлымі. He Віктора ж цягнулі.
    •— Шкада Пончыка, — змяшаўшы весялосць са спачуваннем, прамовіла Вера.
    — He, я да неправераных людзей не паеду. Пончык навучыў... Толькі знаёмы слесар, і то сачыць і правяраць трэба.
    За наступны месяц Віктор падрыхтаваў «Пежо» да продажу: падцягнулі, падвінцілі, замацавалі. Машына трымалася на хаду. У салоне навёў марафет. Памыў, пачысціў, сабраў пылінкі пыласосам, падвесіў ля шкла араматызатар, крыху задушлівы і саладжавы. Машына зіхацела і дыхала водарам. Ранкам выходнага дня з Сашам напару накіраваліся на аўгарынак у Малінаўку. Горад перасеклі па дыяганалі і выскачылі да кальцавой дарогі. Была адліга, расквашаны снег, змяшаны з саляной пясчанай пасыпкай, пакрываў праезную частку. Адмытую напаліраваную машыну запырскалабрудам. Перасеклі кальцавую і, кулдаючыся па раздолбанай прыгараднай дарозе, даехалі да аўтарынка. Удалечыні бялела снежным чыстым покрывам поле. А перад ім — вялікая шэрая асфальтавая пляцоўка, з’езджаная коламі легкавікоў. Аўтарынак. На мокрым брудным асфальце пярэсціліся шэрагі машын на продаж. 3 краю пляцоўкі стаялі рознавялікія, неахайныя пабудовы, завешаныя шыльдамі, У асобных памяшканнях месцілася адміністрацыя, афармлялі дакументы. Ля ларкоў ляжалі навалам гумавыя пакрышкі, тоўпіліся пластыкавыя бутэлькі шклаамывальніка, тасолу, патыхала едкім бензінавым пахам.
    Віктор з Сашам праехалі ўздоўж пабудоў, агледзеліся, зрабіўшы кола па пляцоўцы, заехалі ў гандлёвыя аўтамабільныя шэрагі і наважыліся заняць найбольш удалае месца пасярод шэрагу Між машынамі ў цэнтры рынка была прагаліна вольных парковак. Месца падалося зручным і выгадна размешчаным. Віктор уключыў заднюю перадачу і пачаў паркавацца. Дамашыны хутка рушыў здаровы мужлан у кароткай скураной куртцы з ўзнятым пад вушы футравым каўняром. Глыбока насаджаная на галаву вязаная шапка закрывала бровы і налазіла на вочы. 3-пад шапкі зыркаў едкі пагляд. За мужланам назіралі дзве драбнейшыя, скурчаныя на холадзе постаці бандзюкаватага выгляду.
    — Эй, стой! Ты куды лезеш! Гэтыя месцы занятыя. — расчапіўшы цяжкія сківіцы на шырокім пляскатым твары, выразна адчаканіў мужлан.
    Віктор спыніў машыну, заглушыў рухавік і неахвотна вылез з цёплага салона. Вецер дзьмуў колкім вільготным холадам у шчокі, вушы, гуляў сіверам у непрыкрытых валасах
    — А там далей? — спытаў у пляскатамордага Віктор і матнуў галавой на пустыя месцы ў супрацьлеглым шэрагу.
    — I там занята, — рухаў сківіцамі мужлан. пагрозліва зыркаючы зенкамі.
    — А дзе свабодна9
    — Вось там з краю. — адсылаў ён Віктора ў нязручнае месца.
    — Усё ясна, — ціха прашыпеў Віктор і сеў за стырно.
    Саша шльна разглядаў праз акно дваіх бандзюкаватых хлапцоў з каманды мужлана. Яны, захінаючыся ўзнятымі каўнярамі ад ветру, ваўчынымі позіркамі сачылі за Вікторавай машынай.
    — Гэта перагоншчыкі, ганяюць патрыманыя аўто з Еўропы, — раўнадушна, без эмоцый прамовіў Саша — He звязвайся... Паедзем на друп бок, станем ад іх падалей.
    — Глядзі колькі месцаўвольных, аяны не пускаюць. Засталбілі і ўсё тут. Гаспадары жыцця, — шыпеў Віктор.
    — Шушары хапае, — смела крыў Саша перагоншчыкаў, надзейна зачыніўшыся ў цёплым салоне, каб яны не пачулі. —А ты хочаш з імі дамовіцца?
    — Наўрад ці ў мяне гэта атрымаецца, — зласліва хмыкнуў Віктор, павярнуў ключ запальвання, завёў рухавік
    Рухавік патахкаў, чхнуў і запоўніў салон манатонным гулам. Віктор крутнуў стырно, машына павярнула гумовыя колы ў праезд і пакаціла між шэрагамі, пакідаючы за сабой тры ваўкаватыя посташ.
    — Ім бы па нагану за пояс, — павярнуўшыся, разглядаў постаці ў скуранках Саша. — Чыстыя камісары, — працадзіў ён скрозь зубы, смелы ў сваёй недасягальнасці.
    Машыну паставілі ў канцы шэрага ў нязручным для гандлю месцы. Віктор пахадзіў па рынку, прыцаніўся. Вярнуўшыся, пад лабавое шкло машыны прыляпіў паперу з накрэмзаным ад рукі коштам у доларах. Цана ва ўмоўных адзінках, афіцыйна прынятая назва долараў. Народ зялёную «капусту» называў па-іншаму — крымінальныя адзінкі. Віктор і Саша пад лёгкую музыку, гучаўшую з аўтамабільнай аўдыёсістэмы, бавілі час у чаканні пакупнікоў. 3 прыёмніка звінеў высокі залівісты голас Валерыя Лявонцьева: «Кудауехал цмрк? В какне города погоніцнкн ведут учёного верблюда? Ведь кто-то сказку ждёт н верят в чудо... Народ пралятаў міма Вікторавага «Пежо», пакупнікоў магнітам цягнула ўсярэдзіну, туды, дзе ўдала апанавала месцы кодла ў скуранках з узнятымі каўнярамі і паглядамі каралёў раёна.
    Два выходныя дні, самы гандаль, праляцелі дарма, некалькі чалавек посна аглядалі машыну. Іх твары нічога не выказвалі. Было падобна, што людзям няма чаго рабіць і яны ад самоты прыйшлі на экскурсію на аўтарынак і боўтаюцца па стаптаным брудным снезе. Снег няспынна падаў з неба белымі мокрымі шматкамі, ляпіўся на аўтамабільнае шкло. Матнуўшы шчоткамі, Віктор скідваў снег з шыбы, адкрываў абзору цэннік на аўто. Пакупнікоў не было.
    Наступныя выходныя таксама прастаялі марна. Адзін мужычок зачапіўся. Доўга аглядаў машыну. Скурчыўшыся, зазіраў пад капот, задуменна жаваў патрэсканыя вусны. Віктор паўстаў ля яго стрыманы, рабіў выгляд, што яму абыякава: машына вышэйшага гатунку, такую любы з рукамі адарве. Мужычок
    пагандляваўся, збіў цану. Віктор муліўся для выгляду, быццам неахвотна скінуў з кошту пару сотняў. Дамовіліся. Мужычок пайшоў па задатак, і больш яго не бачылі.
    — Усё. Хопіць, — адрэзаў Віктор. — Скіну цану і дам аб’яву ў газету «3 рук у рукі». Сюды я больш — ні нагой. На чорта мне гэты галаўны боль?
    Саша заварушыўся, заёрзаў на пасажырскім сядзенні. Яму абрыдла бясконцае сядзенне ў аўтамабільным карабку. 3 задавальненнем паляжаў бы зараз на канапе, целек паглядзеў.
    — Слушнае рашэнне. Я цалкам за, — прыхоўваючы радасць, згадзіўся ён з Вікторам.
    Машыну Віктор прадаў праз два месяцы. Старэнькае «Пежо» паехала калясіць дароп ў райцэнтр.
    Аўтамабільны рынак выклікаў у Віктора раздражненне. He яго стыхія Ён, прызвычаены да офіснай працы, лепш пачуваўся сярод камп’ютараў і папер. Асабліва назалялі ўспаміны пра бандзюкаватую тройцу. Віктор асцерагаўся купляць машыну ў незнаёмых людзей. На дапамогу прыйшоў Ёся Гельтман. У Ёсі на прыкмеце меўся знаёмы, што пад замову прыганяў аўта з Германіі. Чалавек вопытны. Умеў выгандляваць па добрым кошце патрыманыя машыны ў буржуяў. Сумленны: сваім шыла не спіхваў. Гельтманаўскае «Вольва» ён прыгнаў з-за мяжы Літаральна праз месяц шчаслівы Віктор сеў за стырно патрыманага «Мерседэса». Чорны «Мерседэс» блішчэў як новенькі, зіхацеў металічным аздабленнем. Сваіх грошай на пакупку не хашла, пазычыў дзве тысячы долараў у Сашы. За такога каня не шкода і заплаціць.
    Усаджваючыся ў «Мерседэс» з мяккай, прыемнай навобмацак велюравай абіўкай салона, Вера адчувала ўзрушэнне і разуменне. што не дарма выйшла замуж за Віктора і мірыцца з яго выбрыкамі. Пасля вяселля Віктор не змяніўся. Часам бываў невыносны, дэманстраваў дрэнны настрой. У такія моманты Вера старалася трымацца ад яго падалей, сыходзіла на кухню ці ішла на шпацыр з Джымі. Пасядзеўшы ў адзіноце сам-насам
    са сваімі згрызотамі, Віктор вяртаўся ў нармальны стан, і яны з Верай па-сямейнаму пілі на кухні гарбату. .
    Працаў Віктора была нервовая. He ўсё ладзілася. Прабуксоўвалі продажы. БухгалтаркаКлавападкінуласюрпрыз: наблытала са справаздачай і сышла ў дэкрэт.
    У адзін з ясных веснавых дзён у офісе фірмы з’явілася незнаёмая жанчына. Кабета сталага ўзросту ў акулярах, у руцэ яна трымала пузатую сумачку, падобную на мініяцюрны сакваяж. Падатковы інспектар. Віктор сустрэў яе нацягнута ветліва, дапамог зняць плашч. Саша адразу заспяшаўся па нейкіх вельмі важных справах. Інспектрыса стомлена ўселася на месца бухгалтаркі Клавы і загадала:
    — Пачнём праверку.
    — Пачнём, — згадзіўся Віктор, вочы патухлі. Куды яму было дзецца, раз такая справа.
    Віктор павыцягваў з шафы паперы і няроўнымі разбарсанымі стосамі выклаў на стале. Груды раслі. Інспектрыса патанула ў накладных і справаздачах. Яна моташна пазірала на складзеныя кіпы дакументаў. 3 акна пад столлю, нібыта дражнячы і падсмейваючы, прамянілася сонца, асвятляла ў паўпадвале канцылярскіх працаўнікоў. Інспектрыса крыху адсунула ад сябе паперы, без натхнення ўзяла бухгалтарскую кнігу, пагартала старонкі. Віктор сядзеў за суседнім сталом перад камп’ютарам з заклапочаным тварам, аў душы спакваля прадзяўбалася ціхая радасць. Радасць, што патрапілася прыстойная інспектрыса. Штосьш знойдзе, якія-небудзь памылкі, паўшчувае і выпішаневялікі штраф. Штраф вышша абавязкова, без гэтага не абыдзецца. Але ж жанчына з жыццёвым вопытам не будзе трапаць дарэмна нервы. Пашчасціла, што не патрапілася з праверкай маладая кар’ерыстка. нястомная ў прычэпках. Крывячы ў незадаволенасці твар, дасціпная правяральшчыца тыцкае пальцам у паперы: «У вас тут пячатка невыяўная, а на гэтай дамове сказ упісаны не ў той радок, гэта недапушчальна» ... Курчаць з сябе ...
    Павыніках праверкі Віктору налічылі штраф, як і прадбачыў невялікі. Наступным днём штраф быў аплачаны...
    Саша зайшоў у офіс і з парога паведаміў:
    — Учора сустрэў Гельтмана. Выпусцілі яго з кутузкі.
    Віктор адарваўся ад экрана камп’ютара.
    — Выпусцілі ўсё ж такі. . Уляпаўся ён, канечне, добра. А ўсё з-за свайго характару. Казаў жа яму, плаці штраф і не рыпайся.
    Ёся Гельтман займаўся гандлем будаўнічымі матэрыяламі. Два кіроўцы на мікрааўтобусах вазілі тавар з Польшчы, a Гельтман, седзячы ў Мінску, ўзначальваў гандаль. Была ў Гельтмана адна асаблівасць: ён вельмі не любіў развітвацца з грашыма. На сябе, любімага, ён вытрачаўся ахвотна, а вось іншыя выдаткі яго напружвалі. Ёсю выпісалі ў падатковай ёмкі штраф за парушэнне чарговага пастанаўлення на рашэнне аб прыняцці і скасаванні, ўвядзенні і абмежаванні... і гэтак далей. Вяртанне недаплат і штраф пацягнулі на тысячу долараў. Ён і сто аддаваў дрыготкай рукой, а тут — тысяча. Ёсю было шкада грошы, і плаціць ён адмовіўся. Выклікалі Гельтмана ў аддзел па барацьбе са злачыннасцю. Ён прыйшоў да следчага з прамовай аб крыштальнай чысціні ўчынкаў і абсалютнай невшаватасці ў дзеяннях, а выйшаў без шнуркоў на фірмовых пантофлях у камеру папярэдняга затрымання.