Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Праз залітыя дажджом вокны таксі Вера глядзела намінакоў. Яны беглі па вуліцы пад парасонамі ў пошуках даху над галавой. Мінск — горад дажджу Уручча знікла за спінай у даляглядзе. Таксі ехала па праспекце. Хмара адсоўвалася, рухалася наўсход, забіраючы з сабой лівень. Дождж драбнеў. Звярнулі з праспекта, мінулі Камароўку. Вера адчула палёгку, спакойна стукала сэрца. Яна едзе дамоў. Ёй ніхто не патрэбны, яна адна выгадуе дачку. Яна сама з усім справіцца... Таксі завярнула ў двор роднага дома Знаёмыя лаўкі ля пад’ездаў, дрэвы. Дождж скончыўся. Траваў кропельках вады і мокры асфальт нагадвалі аб яго нечаканым візше. Вера разлічылася і таропка выйшла з таксі. У руцэ яна трымала швейную машынку. Таксіст выставіў на асфальт сумку і чамадан. Закрываючы, шумна пляскаў багажнікам і дзвярамі машыны. Насця падышла да мамы і на імгненне прытулілася да яе пляча. Таксі загудзела і паехала па выкліку да чарговага кліента. Мокрая Вера з дачкой засталася стаяць на дарозе.
3 пятага паверха, крыху адсунуўшы гардзіну рукой, на яе глядзела задаволеная Эма. У кватэры Эмы размерана цікаў гадзіннік, у акварыуме плавалі рознакаляровыя рыбкі. Рыбкі з дзівоснай афарбоўкай бязгучна рухаліся сярод дэкаратыўных водарасцяў, вэлюмам распраўлялі доўпя танюткія плаўнікі, навявалі спакой Эма была ў мяккім махровым халаце, разамлелая пасля ванны з марской соллю. На твары бялела густа завэдзганая
маска супраць зморшчын. У незамазаных кругах, цямнеўшых вакол вачэй, як у акулярах з выпаўшым шклом блішчэлі яхідныя вочы. Радасна нагледзеўшыся на журботную Веру, прамоклую, з чамаданамі, Эма прамовіла: «Вярнулася, красуня... нядоўга музыка іграла. А дзе ж жанішок?» — яна адышла ад акна, напяваючы просценькі матыўчык: «ла-ла-ла... ла-ла... о, ес». Утульна захінуўшыся ў махровы халат, Эма села ў крэсла чытаць раман пра каханне. На тонкай вокладцы бульварнага чытва мускулісты мужчына сціскаў у абдымках залатавалосую спакусніцу. Мускулы з мужчыны лезлі аж праз сарочку. Эма разгарнула кнігу ў пазначаным закладкай месцы.
«Мэры патанула ў яго абдымках, — прачытала Эма. — Эдзі згараў ад жарсці. Ён апантана кахаў. Такой жанчыны, як Мэры, ён не сустрэне. Неадольнае жаданне ахоплівала яго усё мацней і мацней, ён больш не мог валодаць сабой. “О, МэрыГ — усклікнуў Эдзі і ўпіўся вуснамі ў прыадкрыты ў салодкім чаканні рот самай чароўнай з жанчын». На гэтым Эдзі не спыніўся. Ён панасіў Мэры на руках, закідаў яе кветкамі і ўрэшце стаў перад ёй на калені. Цудоўная кніга. Эма не магла адарвацца ад чытання. Падобных кніг Эма нагрувасціла цэлую паліцу ў кніжнай шафе.
Вера пацягнула рэчы ў пад’езд і ўверх па лесвіцы, пералічыла бясконцыя прыступкі, рукі адрывалі валізкі, не спынілася ні разу, упарта без перадыху дайшла да пятага паверха. Адамкнула ключом дзверы кватэры. Яна дома. Кватэра сустрэла занядбанасцю. Брат жыў халасцяком, матаўся па заробках. Яго не было дома. Ён папярэджваў Веру, што збіраецца з'язджаць на месяц, куды і дзеля чаго — не распаўсюджваўся, адказваў ухіліста. Яна не распытвала, захоча — сам раскажа.
Цэлы дзень Вера наводзіла ў кватэры парадак: чысціла, прыбірала. Памыла брудныя ў шэрых падцёках вокны, і сонца, узрадаванае празрыстаму шклу, перадвячэрняй парой засвяціла праз шыбы. Святло і радасць сонечнага вечара існавалі асобна ад Веры. На душы ў яе было пахмурна...
Якраз у тую самую пару надвячоркам Віктор вяртаўся на здымную кватэру. Ішоў натапыраны. Рыхтаваўся да размовы.
«Яна мне скажа так, а я яе адбрыю вось так. — пракручваў варыянты размовы, — а будзе чапляцца, можна і гэдак сказаць: я чалавек справы, я не магу і не жадаю за кожны свой крок даваць табе справаздачу».
Мінулую ноч Віктор правёў на кватэры ў Сашы. Памятаў, што было хранова. Ехалі ад Пончыка на таксі, у дарозе пачало муціць. Ледзь выпаўз з машыны... Абдымаў дрэва, здаецца, была бяроза,.. а можа што другое. Кара была шурпатая навобмацак. Мацаў кару і прысядаў ля камля. Потым ванітавала... ля дрэва. Стала лягчэй. Убачыў лаўку ля пад’езда, прылёг. Неба было зорнае і цёпла так на вуліцы, добра, здаецца і застаўся б на лаўцы, паспаў бы пад зорамі. Лаўка захісталася, хацелася адарвацца ад зямлі і паляцець да зор... Саша перашкодзіў спыніў палёт, падняў з лаўкі, пацягнуў у кватэру . .. Спалі валетам на канапе. Коўдра была нейкая кароткая, ці накрыўся ўпоперак. Ногі ўвесь час вылазілі і тыцкаліся Сашу ў твар. Саша піхаўся і прасіў: «Прыбяры капыты»... Спаў да паўдня. Потым пакуль расчухаўся...
Віктор спыніўся ля дзвярэй кватэры і з выклікам моцна націснуў на званок. Званок гучаў доўга і нахабна. Дзверы ніхто не адчыніў.
— Заснула там, ці што? — накручваў у сябе баявы дух Віктор.
Выкалупаў звязку ключоўз барсеткі, перабіраючы, падзынькаў металам. Кватэрны ключ шаргануў, уторкнуўся ў замочную адтуліну, крутнуўся і дзверы адчыніліся. У кватэры было незвычайна ціха. Віктор не згінаючыся, націснуўшы наском на пятку, скінуў пантофлі ў пярэдняй і падпіхнуў да тумбы з абуткам.
— Вера, я прыйшоў! Што там на вячэру? — хамавата гукнуў Віктор: самае галоўнае — трымаць фасон.
У адказ — цішыня, цягучая, прыгнятаючая. Ля абутковай тумбы Віктор не знайшоў сваіх тапак і ў шкарпэтках пайшоўу залу.
— Вера!
Пуста. Нікога няма. Ёкнула ў сярэдзіне. Паўлінавы хвост пачаў сціскацца ў дудачку. Можа быць Вера пайшла ў краму за прадуктамі? Усё нармальна — зараз прыйдзе дамоў. Супакойваючы сябе, Віктор пашыбаваў на кухню. Са стала з маўклівым
дакорам на яго зірнулі два ключы, счэпленыя колцам. Віктор таропка пайшоў у спальню і рыўком адчыніў дзверы шафы. Яго сарочкі і пінжакі самотныя боўталіся між пустымі вешалкамі. На дзверцах шафы з прутка-шосціка змяінымі ўдаўкамі звісалі гальштукі.
— Яна сышла ад мяне... кінула, гадаўка, — зглытнуўшы горлам, ледзь чутна, злосна прамовіў Віктор.
Ён не мог паверыць у тое, што здарылася. Моцна шпурнуў рукой дзвярную палавшку. 3 другой незачыненай палавіны глядзелі пустыя вешалкі.
— Гадаўка!
Віктор сеў на ложак. У галаве змяшаліся думкі.
— Хіба ты не гэтага хацеў? — голасна спытаў сам сябе. — Хрэн яго ведае, чаго я хацеў і ці хацеў я гэтага наогул... Ты мужык ці не? Пажыві адзін. Воля. Гуляй па самае не хачу, — угаворваў і суцяшаў сябе Віктор.
Без Веры кватэра зрабілася пустой, няўтульнай. Віктор нервова падрыгаў нагой і падняўся з ложка. Зласліва ходзячы жаўлакамі, паплёўся на кухню шукаць паесці. Паставіў на пліту чайнік. Закіпеўшая вада парай разагнала свісток, і ён заліўся, завіскатаў насмешлівай трэллю. Віктор журботна ўздыхнуў і выключыў полымя пад чайнікам. Чайнік заціх. Віктор думаў, як жыць далей.
Ён усё пралічыў але пралічыўся. Год таму сышоўся з Верай для зручнасці і асабістага задавальнення. Аднаго ён не мог ведаць, бо гэтага не ведае ніхто: як яно здараецца і адкуль прыходзіць, да гэтага часу нявывучаная, нявызнаная з’ява, нявытлумачаная і неверагодная, з жарсцямі і непаразуменнямі, з радасцямі і пакутамі. Каханне. Віктор закахаўся ў жанчыну з «ггрычэпам». Спачатку ён не верыў самому сабе, думаў што здаецца. Чым далей ён жыў з Верай, тым больш адчуваў, што яго зацягвае. Пакуль не позна, вырашыў парваць адносіны. Апошнім часам пачаў казліцца, чапляўся да дробязяў фыркаў і дэманстраваў незалежнасць. Вера вярнула яму свабоду. I што цяпер яму рабіць с гэтай долбанай свабодай? Так пакутліва цягне пад абцас дажанчыны з «прычэпам». Віктор спахмурнелы сядзеў
у апусцелай кухні. Забыў заварыць гарбату. Астываў кіпень у чайніку. Віктор думаў...
3 той пары, як Вера вырашыла пачаць новае жыццё, прамінуў роўнатыдзень. Новае жыццё не вельмі адрознівалася ад старога. Вера, як звьгчайна, карпеланад шыццём. У пакоі за паліраваным сталом, нахіліўшыся над швейнай машынкай, яна гнала строчку. 3-пад лапкі выляталі прастрочаныя швы. Пад стракатанне швейнай машынкі яна пачула, што ў пярэдняй пералівіста праспяваў званок: «Блюм... блюм, блюм». Вера перапыніла стракатню і пайшла адчыняць. Насця гуляла ў двары. Нешта рана вярнулася. Сукенка, прышчэпленая, недастрочаным швом пад машынную лапку, квяцістым полем раскінулася на стале. Веры спынілася ля дзвярэйі зірнулаўвочка. Сэрцарадасназатухкала. Задзвярыма стаяў Віктор.
— Явіўся, не запыліўся, — ціха і прытворна-буркліва прамовіла яна, празіхацела гуллівым пераможным задавальненнем і падалася адразу адчыніць дзверы.
Рука замёрла ля дзвярнога замка: так проста ўзяць і адчыніць?.. Уся яе сутнасць напоўнілася жарсцямі і супярэчнасцямі. Дараваць, зрабіць выгляд, што нічога не здарылася? Менавітатак і хацелася зрабінь. А спакваля падточвала, вярталася нядаўняя крыўда. Вера дзівілася сабе: тыдзень таму рашучая планавала пачынаць новае жыццё, ніхто ёй быў не патрэбны. Прайшло сем дзён, з’явіўся пад дзверы змагар за мужчынскую вольніцу, і яна гатова кінуцца насустрач. He, яна не падасць выгляду. Вера ўзяла сябе ў рукі, суняла тахкаючае сэрца, напусціла на твар смугі і адчыніла дзверы.
— Чым абавязана? Вы нешта хацелі, малады чалавек? — мудрагелілаў выразах Вера, звяртаючыся даВіктора нібы да чужога.
— Хацеў. Я пагаварыць хацеў, — асіплым голасам сказаў Віктор і шмаргануў носам.
Віктор быў прастыўшы. Здолеў хапянуць прастуду сярод спякотнага лета, працягнула скразняком ад расчыненай форткі Дзіця без дагляду.
— Што з голасам9 He інакш халоднага піва перапілі, в’юнаша.
— Вера, канчай дурыць. Давай пагаворым.
— «Канчай дурыць!» Нядрэнна для пачатку. To сядзі і маўчы, то канчай дурыць. Табе не дагадзіць.
He дачакаўшыся запрашэння, Віктор напорыста ўсунуўся ў кватэру.
— Ладна, заходзь, — упусціла яго Вера.
Вера адчувала, што злосці на Віктора няма і крыўда некуды знікла. Яна наўмысна яго дражніла, гуляла з ім, каб павылузваўся, пабегаў перад ёй на задніх лапках. Яна ж бегала.
— Слухаю вас, малады чалавек. Вы нешта хацелі дадаць да загада «канчай дурыць»? — Вера дзелавіта скруціла на грудзях рукі. — Працягвайце, працягвайце, у вас нядрэнна атрымліваецца.
— Выходзь за мяне замуж, — будзённа прамовіў Віктор.
Вера, агаломшаная, сумеўшыся, глядзела на Віктора.
— Што яшчэ за жарты, — нахмурыўшы бровы, узрушана сказала яна і, каб не паказваць хвалявання, адвярнулася і пайшла ў залу. Віктор паспешліва скінуў пантофлі і пацягнуўся за ёй.