Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
Сонца залівала паляну раскошным шчодрым святлом, ціха краталася асака ля берага. У мангале разгарэўся агонь, ахопліваючы полымем чацвярцінкі паленцаў. Едкі дым узлятаў у паветра. Сухое дрэва хутка гарэла, ператваралася ў пякучае, дыхаючае жарам барвова-чырвонае вуголле.
Вера накупалася і, падбадзёраная прахалоднай вадой, вярнулася да кампаніі. Аня падсунула на сярэдзіну посцілкі нарэзаныя і прыгожа з эстэтычным густам выкладзеныя ў талерцы агуркі
з памідорамі, паклала на сурвэтку кавалкі хлеба. Вера пагаспадарыла ў прывезеных з дому пакетах, паставіла на посцілку пластыкавую бутэльку газіроўкі, пакет соку, расклала талеркі, відэльцы і рознакаляровыя кубкі з харчовай пластмасы, памяранцавыя і салатавыя. Паходныя кубкі пад любую патрэбу: і пад гарбату, і пад віно з гарэлкай. Было б што наліваць. Інэса паднесла да імправізаванага стала прызапашаную ў пляжнай сумцы бутэльку малдаўскага віна, незвычайна аформленага, агорнутага мешкавшай і абвязанага ля горла матузом з сургучнай пячаткай. Віно яна ўрачыста паставіла ля сябе на посцілку.
— Мой членскі ўзнос, — са значнасцю сказала Інэса і ў далейшым за шашлычнымі пасядзелкамі сама і высмактала свой членскі ўзнос.
Аня праставіла бутэльку шампанскага, Саша — каньячок. Неўзабаве смачназапахлашашлыком. Мяса на шампурах пакрывалася румянай, месцамі прыпаленай корачкай, распускаючы ў паветры апетытны водар.
Абкружыўшы посцілку з напоямі, кампанія разгавелася. Выскачыў корак, і савецкае шампанскае пеніста пералілося ў рознакаляровыя пластмасавыя кубкі. Аня з Верай пацягнулі вуснамі з кубкаў шампанскае.
— А мне віна! — загадна прамовіла Інэса.
Віктор раскупорыў бутэльку, нацадзіў паўкружкі і працягнуў Інэсе.
— Прашу.
Яны селі побач на посшлку. Інэса хутка апаражніла кубак і папрасіла дабаўкі. Віктор паслужліва падліваў. Сам не піў, бо за рулём. Вера перагаворвалася з Аняй.
— Я асвойваю тэхніку роспісу па шоўку, — дзялілася цягамотная Аня творчымі вышукваннямі. — Нацягваеш на рамку кавалак тканіны і пэндзлікам наносіш фарбу на шоўк. Фарба расплываецца ў незвычайны размыты малюнак, вясёлкавыя разводы. Штосьці ў гэтым ёсць ад імпрэсіяністаў, — прымазвалася Аня да знакамітых мастакоў.
— Ты малайчына, у цябе сапраўдныя мастацкія здольнасці, — з захапленнем хваліла яе Вера.
— Ды нічога асаблівага. Якія здольнасці? Я проста эксперыментую, — жэманна курчыла з сябе сціплую асобу Аня.
Аня аб сабе ўсё ведала сама, навошта хваліцца іншым. Яны павінны знаходзіцца ў няведанні Яна іх некалі здзівіць і агаломшыць. Яна настолькі выбітная асоба, што аднойчы будзе ісці па вуліцы у расцягнутых штанах, а побач спыніцца прынц на белым «Мерседэсе» і скажа: «Дзевушка, можна з вамі пазнаёміцца». 1 гэта будзе невыпадкова. Ён, яе прынц, убачыць, як ад яе зыходзіць свячэнне з глыбокага ўнутранага свету, убачыць яе непаўторнасць, адметнасць ад іншых прымітыўных жанчын. Ён будзе ўражаны, узрушаны і скораны назаўжды... Час ішоў. Мерседэсы не спыняліся ля Ані. Старыя дабітыя жыгулёнкі і тыя праязджалі міма. Уражанне не скаланула нават Сашу, прыцягнутага ў сваты падманам.
Саша, адзінокі, чараваў над шашлыкамі, апошні раз іх крутнуў і падаў веерам на шампурах, духмяныя, напоўненыя вугальным жарам. Кожны ўхапіў утыканы сакавітым мясам шампур і ўпіўся зубамі ў гарачую мякаць. Саша махануў з памяранцавага кубка каньяку і прысеў з шашлыком крыху воддаль ад кампанй. Ад «нявест» ён трымаўся на адлегласці.
Інэса дапіла чарговую порцыю віна, падхмялеўшая, пахіхіквала і нібыта знячэўку дакраналася да Віктора голым плячом.
«Гадаўка... і не падавіцца ж шашлыком, сківіцамі малоціць... а гэты... блішчыць як медны тазік, прыасаніўся... знайшоўся мне Алэн Дэлон, — ахоплівала Веру раздражненне, але віду яна не падавала. — “Всё хорошо, прекрасная маркнза!”»
Віктор зрабіўся ўважлівы да жанчын. Ані падліў шампанскага. Яна баранілася, адпіхвала бутэлечнае горла.
— Хопіць, хопіць!
Пра Сашу, які павінен быў быць цвіком праграмы ў запланаваных сватах, усе забылюя. Ён сціпла пацягваў каньячок і таптаў шашлык. радуючыся, што ніхто не змагаецца заяго сэрца. Вера малявала на твары добры настрой і была любезнай. Кампанія адпачывала як магла. Даелі шашлыкі. Злазілі ў ваду, паплавалі. Падсохлі на сонцы. Дабавілі спіртовага градусу. За ўік-энд Інэса ўгамавала цэлую бутэльку малдаўскага віна і была надзвычай
гуллівая. Разышлася не на жарт і нібыта спатыкнуўшыся павісла ў Віктора на руках. Віктор са знаёмай Веры ідыёцкай усмешкай уратаваў Інэсу ад падзення, падтрымаў яе, празмерна моцна абхапіўшы за плечы.
Вера на некаторы час згубіла цягу да добрых манер і пра сябе па рабоча-сялянску разважала: «Эх! I варта часам пацягаць за валасёнкі якую-небудзь Інэсу... сяброўка называецца, а я ёй верыла... суцэльная крывадушнасць... вісне на чужых мужыках... змяюка».
Дамучаўшы ўік-энд з няўдалымі сватамі, Вера з палёгкай вярталася дамоў. Віктор падкінуў на машыне падпітую кампанію да горада і нецярпліва газаваў на Уручча, стомлены сваёй цвярозасцю. Глядзець, як іншыя закладаюць за каўнер, а потым развозіць гарэзнікаў па хатах — задача не з простых. Дома ён навярстаў страчанае, умазаў паўбутэлькі каньяку, што пакінуў яму Саша, і, няёмка, коса прываліўшыся да спінкі канапы, заснуў перад уключаным тэлевізарам. Вераяго пабудзіла і пераправіла цела ў ложак.
Наступным ранкам Вера ціхенька рабіла на кухні бутэрброды з сырам і каўбасой. На пліце награваўся чайнік. Свісток з яго носа Вера абачліва зняла. Сваім візгатам ён мог пабудзіў Насцю. Дачка спала ў дзіцячым пакоі. Лета, вакацыі. Праз расчыненую фортку на кухню залятала чэрвеньскае лагоднае паветра і галасы з двара. Віктор, заспаны, у спартыўных штанах і тапках на босую нагу, пачэсваючы голы торс, з’явіўся перад Верай. Сеў на табурэтку ля стала, працёр кулакамі заспаныя вочы.
-— Добрай раніцы, — прамармытаў заспана.
— Добрай, — адказала Вера.
Яна падхашла ў руку забулькаўшы, заклякатаўшы кшенем чайнік, заліла чорныя дробныя скруткі чайных лістоў у заварніку. Прыкрыла накрыўкай. Пад накрыўкай чаінкі замакалі, разгортваліся лісцем і афарбоўвалі кіпень у залаціста-карычневы колер. Вера выцягнулаз-пад стала табурэтку і ўселася насупраць Віктора, падпёршы бараду рукой. Віктор, сонна мружачыся, млява ўзяў з талеркі бутэрброд з сырам, адкусіў кавалак і пачаў
павольнажаваць усухамятку. Непрычасаныя, разбарсаныя пасля сну валасы дыбіліся ўрастапырку над яго вухам. Вера пазірала на Віктораў заспаны твар і думала: «Зараз спытае пра Інэсу».
Віктор, як гусак, праглынуў сухі кавалак булкі з сырам і прамовіў:
— А ты ведаеш, Інэса... я хацеў спытаць...
— Я так і прадчувала, — не дала яму дагаварыць Вера.
— Што ты прадчувала?
— Вось глядзела на цябе і думала, зараз завядзе размову пра Інэсу. I ты не падвёў...
— Я не разумею, чаго ты ўзнялася?
— He разумееш?.. Да чаго мужчыны дзіўны народ: у тэхніцы яны сякуць, навуку наперад рухаюць і гэтак далей... He будзем заглыбляцца... Інтэлектуалы, адным словам. А як пра Інэсу—то ён нічога не разумее. Даўн, і усё тут.
Віктор заёрзаў на табурэце. Вочкі гандляра страцілі санлівасць, забегалі пад вейкамі.
—Я насамрэч не разумею тваёй рэакцыі на нявіннае пытанне.
— Нявіннае пытанне?.. Нам з табой з раніцы больш няма аб чым паразмаўляць, акрамя як пра Інэсу. I што ты хочаш аб ёй даведацца — даўжыню ног ці памер бюста?
— Ну ладна, хотць. Прыдумала нешта на роўным месцы, — незадаволена сказаў Віктор і перайшоў у глухую абарону
Ён выдатна разумеў, што ў Верыных падначках была рацыя: на ўчарашніх шашлыках зашмат увагі ўдзяліў Інэсе, перабраў з цікаўнасцю. «1 што з таго9 — апраўдваў ён сябе. — Урэшце я вольны мужчына. Калі разабрацца, то я наогул ні пры чым, Інэса сама клеілася».
— Што ты так разнерваваўся. Папі гарбаты і супакойся, — прымірэнча сказала Вера.
Яна не збіралася высвятляць адносіны. Адзіным яе жаданнем было крыху пакпіць з Віктора і перарабіць мінулыя падзеі і заляцанні ўчарашняга дня ў жарт.
Віктора панесла. He кемячы спрасоння, што і дзеля чаго ён гаворыць, а па большай частцы адчуваючы сябе гаспадаром становішча, ён груба сказаў.
— А я і не нервуюся. Чаго мне нервавацца? Я чалавек вольны і магу рабіць што пажадаю. I ты, дарэчы, таксама.
Тут Віктор бессаромна хлусіў. Веры ён наўрад ці дазволіў бы рабіць тое, што яна пажадае, тым болей віснуць на руках іншага мужчыны.
«Я чалавек вольны і магу рабіць што пажадаю...». Веру агаломшылі лёгка, быццам мімаходзь кінутыя Вікторам словы. Пад лыжачкай прабег непрыемны халадок. Атрымліваецца, яны амаль год жывуць разам пад адным дахам, а ён адчувае сябе вольным. Непрыемнае адкрыццё. Вера змоўчала. Янаразумела, што не варта працягваць пачатую размову, сцежка неабдуманых слоў завядзе ў нетры хлусні і спрэчкі. Яна моўчкі разліла гарбату. Залацісты струменьчык паліўся з заварнікаў белае ўлонне кубка. На душы было пагана...
8
Першы раз за той час, што Вера пражыла з Вікторам, гандлярская мужчынская тусоўка, якая звычайна адзначала выбітныя падзеі ў вузкім коле, вырашыла змяніць фармат і разбавіць кампанію жонкамі і сяброўкамі. Нагодай надарыўся дзень нараджэнняВікторавагазнаёмага. Валерыя Пончыка. Мянушка Пончык прымацавалася да яго за ўкормлены выгляд і круглыя хамячыя шчокі. Віктор з Пончыкам некалі разам пачыналі з дробнага гандлю. Потым кожны заняўся асобнай справай, знаёмства нікуды не дзелася, яны перасякаліся па жыцці і з венікам лазні.
Вера прыдзірліва аглядала гардэроб . Першы выхад разам з Вікторам у свет, Сукенкі і блузкі соўгаліся ў шафе, выбраныя ляцелі на ложак. Вера апраналася, незадаволена крывіла твар перад люстрам: «Не, не тое», — скідвала ўборы і паўголая ў камплекце карункавай бялізны муштравала рэчы ў шафе. Рука застыла на месцы, дакрануўшыся да чарговай сукенкі, Маленькая чорная сукенка. Знакамітая Како Шанэль, знаўца моды, запавядала: у гардэробе жанчына павінна мець маленькую чорную сукенку. Бяспройгрышны варыянт. Ты заўсёды чароўная. Вера выхапіла з шафы і апранула на сябе бяспройгрышны варыянт сукенкі. Яна
крыху ціснула. Ад гэтага Вера падалася асабліва фігурыстай. На шыю паверх сукеначнага выразу-лодачкі лёг ланцужок з кулонам. Кулон Вера купіла восенню на грошы, закладзеныя Вікторам у бюсцік пасля чарговай папойкі ў лазні. Пакруцілася перад люстрам. Выдатна.