Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Яшчэ чаго, — фыркнула Марына, — я не збіраюся станавіцца хатняй гаспадыняй.
— Хлопчыкі, чакаем вас, гарачае стыне, — жонка Пончыка падышла да расчыненых дзвярэй лоджыі і паклікала мужчын да стала.
Марына на некаторы час заткнулася, праўда, хапіла яе ненадоўга. Аздаравіўшы арганізм чарговай чаркай саракаградуснай вадкасці па Мендзялееву, яна расчулілася да самой сябе.
— Грамадства і дзяржава павінны цаніць урачоў-стаматолагаў. А хіба нас цэняць?. Я б хацела працаваць у замежжы, —
планы стаматолага скакалі ад загадчыцы аддзялення нарадзіме да лячэння карыесу ў замежных зубах.
Веру ад яе бубнення штарміла.
— Гаўдэамус ігітуур! Віват, акадэмія-я-я! -—узялася Марына за латынь
Хлопцы ўселіся за сталом. Жонка Пончыка раскладала гарачую рассыпчатую бульбу. Госці з жарсцю працягнулі да яе талеркі. Жадалі бульбы, маладой з кропам, самай смачнай на свеце. Ёся Гельтман першым пацягнуўся за бульбай,... якая там маца! Узрошчаны на беларускай глебе, бульбу шанаваў перад усім і свініны не цураўся. Дома ў мамы на святы Ёся еў курыцу, ялавічыну, рыбу «фіш» і рабіў выгляд, што выпівае вельмі мала, як птушачка, каб мама не хвалявалася.
Здравіцы паўтарыліся пад гарачую страву.
— Жадаем здароўя, паболей грошай і шчасця ў асабістым жыцці!
Чокацца перасталі. Залівалі за каўнер без звону чарак. Ёся і Віктор ішлі ў перадавіках.
Віктора пачало развозіць. Непаслухмяным языком ён даводзіў Пончыку планы па бізнесе.
— Валера, аб'ёмы закупак трэба павялічваць. 3 аб’ёму — большы навар.
— He трындзі, — умяшаўся Ёся Гельтман. — Фігня твае аб’ёмы. Галоўнае — кошты. Чым большую здолееш накруціць цану, тым лепш. А калі накрутка мінімальная, то і з аб’ёмаў не разжывешся, яшчэ і праляцець можна. Аб’ёмы твае прадаць трэба. У цябе ёсць каму прадаць аб’ёмы? — з сумневам пуляў чорныя вочы на Віктора ўзрушаны Гельтман.
-— Ёся, у мяне ёсць, — п’яна хваліўся Віктор. — Я напрацаваў!
— Так, хлопцы, давайце вып’ем, — Пончык падняўся са стула і зацурчаў гарэлкай, разліваючы па чарках.
— Віктор, табе хопіць, — шапнула Віктору на вуха Вера.
Віктор незадаволена павёў плячом. Над сталом гучалі рознагалосыя пажаданні.
— Валера, за цябе!
— Валера, будзь здароў!
— Ну... будзь — вяла павярнуў языком Віктор, высока ўзняўшы чарку, паднёс да вуснаў і перакуліў яе ў рот, паморшчыўся.
— Закусвай.
Вера паклала на талерку кавалак мяса і жоўтую астылую бульбіну. Віктор папілаваў мясавідэльцам.
Пончык і Саша выглядалі няблага, а Віктора і Ёсю градус браў у зварот. Урач-стаматолаг у нейкі момант спышлася, як адрэзала, больш не ўзяла ў рот ні грама. Дакладна разлічаная карысная для здароўя норма саракаградуснай не перавышалася.
Жонка Пончыка заносіла ў залу торт. Масляныя розачкі з зялёнымі лістамі каронай упрыгожвалі яго зверху Паставіла торт на стол і доўпм нажом наразала на кавалкі. Лязо ўшвалася ў здобу з крэмам, бязлітасна крэмсаючы розачкі, і выплывала з торта ў кропачках здобы і салодкага маслянага крэму.
Пончык нястомна падліваў гасцям выпіўку. Віктор пацягнуўся за поўнай чаркай. Вера, страціўшы цярпенне, прыкрыла чарку’ рукой.
— Віктор, табе хопіць.
— Адстань.
— Віктор, гэта лішняе, табе будзе дрэнна, — ўгаворвала Вера.
— Прымі руку, я сказаў
Віктор нервова дрыгнуў плячом, выцягнуў чарку з-пад Верынай рукі і залпам выпіў. Яго раздражняла, што Вера пакусілася на незалежнасйь крутога бізнесмена.
— Віктор, я думаю, нам пара дамоў.
— Ды хто ты такая, каб мне ўказваць?! — распалены градусам, злосна прагрымеў Віктор. — Жонка9 Была б жонка, тады б указвала, а так сядзі і памалківай. Зразумела? — кінуў ён Веры. Віктор як з ланцуга сарваўся
Гаспадыня дома вохнула. Дзень нараджэння яе любага Пончыка адзначыўся скандалам. Яна дакорліва пакруціла галавой, незадаволеная Вікторам.
Веру кінула ў жар, стала душна, камок душачай крыўды падкаціў да горла. «Хто ты такая?.. Год пражылі разам... Хто я такая? Хто я для яго?»
Урач-стаматолаг павярнула даВеры твар з востры падбародкам. У вачах — ні грамаспачування, голая, азартная цікаўнасць: што будзе далей? 3 Марыны пёрла задаволенасць сабой: «Мой Ёся Гельтман сядзіць і не вякае супраць мяне. Няхай толькі вякне!»
— Віктор, харэ бузіць, — падаў голас Саша.
Вера моўчкі паднялася з-за стала і пайшла ў пярэднюю, падхапіла з вешалкі сумку. Жонка Пончыка кінулася следам.
— Вера, застанься. Зараз будзем шць гарбату. He звяртай на яго ўвагі. Ясная справа: чалавек крыху выпіў... усякае здараецца, што-небудзь не тое скажа, — старалася яна залагодзіць Веру і зладзіць міравую за святочным сталом, прыхінулася бліжэй і ціха даверана шапатнула, — Мужыкі як падап’юць плявузгаюць што не попадзя
— Дзякуй табе, усё было цудоўна, але мне насамрэч пара дамоў, — не сваім голасам адказвала Вера.
Віктор рэзка ўстаў. Апракінуты стул мякка ўпаў на дыван. Пахістваючыся, ён прайшоў па пакою і шмякнуўся ў крэсла.
— Ды няхай едзе... Яна хоча, каб я за ёй бегаў, угаворваў. А я не пабягу! — п’яна кідаў з крэсла Віктор.
Вера рашуча ўсунула ступні ў вузкія лодачкі. Яны падаліся нясцерпна цеснымі, абхапілі абцугамі.
— Яшчэ раз дзякуй, мне пара. Дачка чакае. Я паеду. Да пабачэння, — развіталася Вера з разгубленай жонкай Пончыка і з цяжкім сэрцам выйшла за дзверы.
Ноч Вера правяла амаль без сну. Правальвалася ў няпэўны сонны туман, ізноў прачыналася і доўга ляжала ў ложку раскрыўшы вочы, прыслухоўвалася. Уставала, падыходзіла да акна. За акном адкрывалася неверагоднае начное неба, усыпанае зорамі, і месяц, ярка акрэслены вострым сярпом, вісеў над дахамі дамоў. Вера не заўважала зорнага неба, стомлена ўглядалася ў двор. Янаусё чакала, што Віктор вось-вось з’явіцца і папросіць прабачэння. Загула машына, асвяціўшы фарамі дарогу, пад’ехала да пад’езда. Вера напружылася. Машына, пагудзеўшы і мільга-
нуўшы шашкамі таксі, паехала далей. завярнула ў двор іншага дома... Віктор дамоў не з’явіўся.
Раніцай Вера выцягвала рэчы з шафы і абы-як таропка кідала іх ў чамадан. Хутчэй з’ехаць, вярнуцца дамоў у родную старую кватэру, дзе кожны куток знаёмы і мілы сэрцу. Гэта рашэнне выспявала доўга. Яна цярпела закідоны Віктора не адзін дзень і не адзін раз. Хопіць. Яна павінна сябе паважаць. Яна больш не плакала, як тады сырой халоднай восенню па міласці Лёнчыка. Яна будзе мужнай. Hi слязінкі не заблішчыць у вачах.
Вера агледзела апусцелую шафу. Голыя вешалкі. На некалькіх матляліся сарочкі Віктора, памытыя і адпрасаваныя яе рукамі. У душы кальнула. Па-здрадніцку падкаціў жаль да сябе. Вера з прыціскам зачыніла дзверы шафы. Павярнулася да чамадана, утрамбавала адзенне. I шарганула маланкай вакол чамаданнай накрыўкі. Чамадан спакаваны. Яшчэ сумка, вялікая, змястоўная. Стоўпііша астатняе. Маланкава спакавала сумку: рэчы дачкі, зімовыя курткі з шафы ў пярэдняй. Дачка паслухмяна і ціха сядзела на канапе ў зале. Мама ёй сказала, што яны едуць дамоў, што так трэба, без лішніх тлумачэнняў.
Вера выклікала таксі. Хутчэй з’ехаць. He застацца ні на хвіліну. Трэба сябе паважаць Яна нецярпліва глядзела праз акно на вуліцу.
Небазацягвалі цёмныя хмары, густым непраглядным покрывам напаўзалі над дваром дома. Парыла. Паветра было душнае і ліпкае. Здалёк даляталі, чуліся ракатлівыя грымоты. Сонцазнікла за хмарнай шчыльнай заслонай. Пацямнела як у перадвячэрні час. Вера занепакоілася: паспець бы з’ехаць да дажджу.
Жоўтая машына з шашачкамі на даху выруліла да пад’езда. Пара. Вера схапіла сумку і чамадан.
— Насця, бяры машынку і пойдзем.
Дачка падняла з падлогі перанасную швейную машынку ў чамаданчыку і, згінаючыся, пацягнула да дзвярэй.
Перад дзвярамі Вера спынілася, паставіла валізкі і вярнулася на кухню. абвяла яе развітальным позіркам, адкрыла шафку для посуду. У сярэдзінеўбачыларужовыя французскія талеркі, што прывезла з сабой, каб прыгожа сервіраваць для Віктора стол.
— Пакідаю вас на памяць Віктору, — сказала яна талеркам і зачыніла шафку.
Шпурнула на кухонны стол ключы ад кватэры. «Шчасліва заставацца, мой любы, Гуляй з сябрамі на мужчынскіх вечарах, выпівай — ніхто не запярэчыць. Вернешся дамоў — блшчыкаў сабе напячэш тоненькіх, празрыстых са сметанковым маслецам. Прыемнага апетыту!.. Сарочкі памыць, папрасаваць запросіш Інэсу. Яна адпрасуе!» — зласліва пажадала Віктору, каб Інэса яго «адпрасавала».
3 кухні яна не ішла, а ляцела, падхапіла ў пярэдняй чамадан і сумку. Цяжкая сумка цягнула долу. Вера не адчувала цяжару. 3 дачкой і скарбам выбралася з кватэры, штуршком зачыніла дзверы.
Пакуль спусціліся ўніз, пайшоў спорны дождж. Вера спынілася на ганку пад пад’езным казырком, з прыкрасцю глянула на неба. На захадзе ля небасхілу віднелася далёкая завабная палоска блакіту. Хвіліну Вера нерашуча стаяла пад дахам. Дождж узмацняўся.
— Стой тут, — загадала Насці, а сама, тузануўшы, падхапіла чамадан з сумкай, ірванула да машыны.
Таксіст выскачыў пад дождж і расчыніў багажнік. Хуценька запёр туды сумкі і хлёстка зачыніў Сціскаючы мокрыя плечы, імкліва вярнуўся ў салон. Вера — подбегам пад казырок. Рукой скалаціла з валасоў дажджавую ваду, кроплі паляцелі на дачку.
— Мама, мы прамокнем, — баязліва сказала Насця, — дождж вунь які вялікі.
— He бойся дажджу, бяжы са мной, — Вера падхапіла швейную машынку, ггрыабняла дачку за плечы, і яны пабеглі да машыны.
Вера, дзергануўшы, расчыніла дзверы машыны і ўшхнула ў салон дачку, следам швейную машынку, нарэшце мокрая заскочыла сама.
— Бульвар Шаўчэнкі, калі ласка, — прабубніла таксісту, выціраючы далонню вільгаць з ілба.
— Куды гэта вы спяшаецеся ў такое надвор’е?
— Дамоў, — непрыветна адказала Вера.
Машына загудзела і пад струменямі дажджу, расціскаючы калёснай гумай лужыны, паехала з двара. Дождж лінуў як з вядра. Па асфальце пацяклі ручаі. 3 вадасцёкавай трубы вада вырывалася бурлівай плынню і расцякалася ля дома. Буйныя кроплі стукаліся ў аўтамабільныя шыбы. Дворнікі рухаліся хуткім маятнікам, скідаючы ваду з лабавога шкла. Вера спяшалася дамоў. Добра, што яна ўжо ў таксі, што не сутыкнулася з Вікторам у кватэры. Раптам з’явіўся б нагуляўшыся, а яна спакавала чамаданы. Бессэнсоўная меладрама. «Мілая, што здарылася, куды гэта ты сабралася?» — «Ах, любы, ты быў да мяне няўважлівы, ты дрэнна сябе паводзіў. Я ўся спакутавалася. Ты зусім мяне не кахаеш і не шкадуеш. Я пакідаю цябе». Гэтыя танныя меладрамы не для яе, лепш сысці па-англійску, не развітаўшыся.