Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
дзіця. Веры жыццё сяброўкі бачылася інакшым. Нацярпеўшыся нястачы ў няўдалым шлюбе з Лёнчыкам, яна і сяброўку шкадавала. Веры здавалася, што Іне не шанцуе ў асабістым жыцці. Што ёй самотна і цяжка.
Другая сяброўка была калега-мадэльерка, маўклівая і цягамотная мастачка Аня. Аня жылаз мамай. Мужчыны у іх кватэры не вадзіліся. У Ані быў асобны пакой, дзе яна стварала свой асаблівы свет. Дрэнна прыклееныя шпалеры на сценах месцамі пузырыліся і неахайна зацёрліся ля канапы. Аню не бянтэжыла гэтая дробная акалічнасць — занураная ў эстэтычныя вынаходніцтвы, яна гадзінамі праседжвала, корпаючыся ў аплікацыях з тканіны, падразала, падшывала, распорвала і зноў падшывала. Скончыўшы з аплікацыямі, Аня, нястомная ў творчых пошуках, бралася за фарбу. Варыла на кухні каляровае смуроднае варыва ў рондалі і запускала туды белую тканіну, закручаную ніткамі ў пучкі, кіпяціла яе ў фарбаванай вадзе, і на свет з’яўлялася ануча ў павуцінныя плямы-разводы — вынік творчых пошукаў. Вера захаплялася Анінымі мастацкімі талентамі. Як і належыць таленавітаму чалавеку, Аня амаль заўсёды хадзіла ў расцягнутых штанах і гэткіх жа майках.
Вось гэтыя дзве незамужнія мамзелі, Верыны сяброўкі, былі прызначаны ў патэнцыйныя нявесты для Сашы. Любая на выбар. Вера абзваніла іх, запрасіла ў наступную суботу з’ездзіць разам кампаніяй на рэчку, зладзіць шашлыкі на прыродзе і між іншым з гуллівай стоенасцю паведаміла, што ў Віктора ёсць халасты кампаньён, намякнула: Саша будзе на шашлыках, не ўпускайце момант. Вера карцела як магахутчэй зладзіць злучэнне адзінокіх сэрцаў.
3 пятніцы Вера рыхтавалася да сватоў, замаскіраваных пад шашлыкі. Для шашлыку патрэбна было купіць свіное мяса. Яна рызыкнула схадзіць на закуп у краму. Здаралася, туды прывозілі свініну. Мясны аддзел сціпла хаваўся ў самым канцы ўніверсама. Вера прайшла паўз старых паліц, застаўленых трохлітровымі слоікамі кансерваваных памідораў і агуркоў, паўлітрушкамі салянкі з кіслай капусты, стосамі бляшанак кількі ў тамаце і кансервамі «Завтрак турнста». Сняданак турыста складала пярловая
каша з сімвалічным, чыста ўмоўным дадаткам мяса: любімая закусь для сіняносых заўсёднікаў віна-гарэлачнака аддзела. Кірнуўшы на траіх паўлітроўку, закусвалі яны «Завтраком турнста» і плаўленым сырком «Дружба» Дзея адбывалася забліжэйшым вуглом. Далікатна зняўшы з сырка тонкую фольгавую абгортку, упіваліся жоўтымі зубамі ў сырковую мякаць і па-сяброўску перадавалі куснуць сабутэльніку
Вера падышла да прылаўка ў мясным аддзеле. Прылавак наганяў тугу. За пашарпаным, запэцканым шклом на бляшаных падносах ляжалі супавыя наборы з абгрызеных костак, пара невялікіх кавалкаў пацямнелай абветранай тлустай свініны, побач стосам грувасціліся свіныя ногі с капытамі, тырчалі лычамі ўверх дзве вялізныя свінячыя галавы з дрэнна абсмаленымі вушамі.
— Х-м... з гэтага прадукту шашлыку не зробіш, — сказала Вера, разглядаючы тоўсты свінячы лыч. — Вось дзіўна, куды знікае свіное мяса?.. Мабыйь, свіней падрываюць... Пасля падрыву застаюцца адны галовы ды капыты
3 падсобкі з’явіўся чырванатвары рубшчык мяса ў брудным халаце з закасанымі рукавамі. Халат, пакрыты спераду засохлымі барвова-карычневымі плямамі, зашпіляўся двума гузікамі на пузе
— Скажыце, калі ласка, а мяса падвязуць? — безнадзейна спытала ў мясніка Вера.
— He ведаю. Можа, падвязуць, а мо і не. Мне дырэктарка крамы не дакладае. Бярьше, што ёсць, — абыякава прашмякаў тоўстымі вуснамі мяснік і хутка сышоў у падсобку.
Вера пастаяла крыху ля прылаўка, вывучала свінячыя лычы.
— Бярыце што ёсць. А што тут ёсць?.. Трэба цягнуцца па мяса на Камароўку, — уздыхнула яна.
На Камароўскім рынку заўсёды можна было купіць добрай свініны, хоць і каштавалаяна не танна. У мясных шэрагах гандлявалі перакупшчыкі. Яны скуплівалі за невялікія грошы свініну ў вяскоўцаў і перапрадавалі ўтрыдарага ў ненажэрнай мільённай сталіцы. Сярод перакупшчыкаў зрэдку трапляліся вяскоўцы з мясам ад уласнай гадоўлі. Іх адрознівалі абветраныя твары і заскарузлыя ад працы рукі. Веры ж усе гандляры здаваліся ад-
нолькавымі. Мяса выбіраць яна не ўмела, ніякавата тапталася ля мясных прылаўкаў спадзявалася на вопыт гандляроў, верыла ім і купляла, што прапаноўвалі. Раз на раз не прыходзіўся: бывала, купляла добрае мяса, а здаралася, падсоўвалі з жыламі і масламі — прывітанне для дамачкі з водарам парфуму.
Вера пасоўвалася ўздоўж мяснога шэрагу. Рынак пад высокім купалам гулка гудзеў, поўніўся галасамі. Зазывалі гандляркі:
— Бярыце свінінку. Паглядзіце які кавалак кумпяка пекны. Нядорага.
— Скабачкі нятлустыя.
Вера завярнула ў другі шэраг. Яна наканавана цягнулася ля прылаўка, гружанага свежыной. Спытала пару разоў кошт выразкі. Прыцанілася. Погляд слізгаў па мясе, па гандлярках у белых хвартухах з каўпакамі на галаве. Раптам Вера адчула, што нехта за ёй назірае, спакваля, незаўважна. Яна ўтаропілася на гандлярак, што белафартушна чаргаваліся за мяснымі кавалкамі, раскладзенымі на доўпм суцэльным стале. Адна з гандлярак нахіліла галаву ўніз і ўбок, хаваючы твар, прысела і знікла пад сталом. Белы каўпак па-здрадніцку тырчаў зверху. Другая, паўнагрудая мажная матрона, праводзіла яе пад стол недаўменным разгубленым позіркам.
— Воля, чаго ты туды палезла9 — міргнулі здзіўленнем вочыгузікі паўнагрудай гандляркі.
Каўпак не зварухнуўся.
Вера замарудзіла крок, спынілася ля каўпака. Магнітам пацягнула затрымацца. Яна пачала выбіраць свежаніну, не выпускаючы з віду каўпак. Праз нейкі час каўпак, вырашыўшы, што пагроза мінавала, павольна пайшоў з-пад стала ўгару. Над прылаўкам высунуўся малады жаночы твар.
— Калініна?.. Волька?.. Што ты тут робіш? — агарошана выпаліла Вера.
— Мясам гандлюю, — прагучаў з галавы над прылаўкам упаўшы голас, твар успыхнуў, і Волька Калініна поўнасцю вылезла з-пад стала, гатовая праваліцца скрозь зямлю. «Так няўдала патрапіцца на вочы былой сакурсніцы... А Вера расфуфыраная, парфумай пахне, бачна іігто —-у шакаладзе. He тое што
я... Развярэдзіладушу», — засмучана думалаВолькаКалініна, разглядаючы Веру. Калісьці яны побач сядзелі ў аўдыторыі за мальбертамі, малявалі нацюрморты. Блікі святла на антычнай вазе. Светлацень. Драпіроўкі зтканіны. Юнацтва, поўнаемараў інадзей... Жыццё няўмольна.
— У нас швейныя атэлье пазачыняліся, Проста немагчыма ўладкавацца на працу па спецыяльнасці, — чамусьці пачала апраўдвацца перад Верай былая сакурсніца. — Двое дзяцей карміць трэба, прыходзіцца круціцца.
— А я бяру замовы на святочныя сукенкі.
— Я таксама спрабавала шыць на замову... Ды толку мала... Г арадок маленькі, заробак на прадпрыемствах не плацяць, народ збяднеў. He замаўляюць святочных сукенак. Кожны стараецца штосьці таннае з адзення на рынку купіць.. Гэта у вас у сталіцы заўсёды ёсць багаценькія бураціны.
— Так-так, разумею... — падтаквала, круцілася Вера, размова давалася няпроста, адчувалася нацягнутасць, няёмкасць. — А ты нашых каго-небудзь бачыла? — спрабавала яна зляпіць зацікаўленасць.
Як барыкада іх раздзяляў мясны прылавак з лунаючым у паветры пахам свежыны.
-— He, не бачыла, — шчыра адказала Калініна. «I не жадаю бачыць. He вельмі я гляджуся за прылаўкам ў белым каўпаку гандляркі мясам. Цябе, Вера, з каптуром хопіць», — кіслым воцатам праскочыла ў думках Калінінай.
— А як у асабістым жыцці?
— 3 мужам я разышлася. Свабодная жанчына, — храбрылася Калініна.
Гандлярка з вачамі-гузікамі навалілася локцямі і «поўнай пазухай цыцок» на прылавак і, навастрыўшы вушы заўзятай пляткаркі, лавіла кожнае слова.
— Мужчыны цяпер не прывязаны да сям’і, уцякаюць ад праблем. Хочуць рабіць кар’еру, — недарэчна пляла Вера.
— Кар’еру?.. Седзячы з півам на канапе? Ты і сказанула... Я яго сама вытурыла. Яшчэ і сыходзшь не хацеў. «Оля, я жыць без цябе не магу». Мала мне дваіх дзяцей, а ён — за трэцяга.
Канечне, ён без мяне жыць не можа. Усё на маіх плячах. Дваіх дзяцей я так-сяк пацягну, а траіх — то не, прабачце, асабліва калі трэці з барадой... А ты як? — выгаварыўшыся, спытала янаВеру.
— Ды так, нічога сабе, — ухіліста адказала Вера. Абмяркоўваць пры незнаёмых людзях асабістае жыццё было няёмка. Вера коса зірнула на прадавачку з пранырлівымі вачамі-гузікамі і паспешліва палезла ў сумачку, дастала асадку. Крутнуўшы яе між пальцаў, спыталаўКалінінай: —У цябе ёсць паперка9 Запішу хатні тэлефон, патэлефануй у бліжэйшы час, сустрэнемся, паразмаўляем. Тут не вельмі зручна.
Калініна паціснула плячамі. У мясных шэрагах паперы для нататак не вадзілася. Вера знаходліва адшукала ў бакавой кішэні дамскай касметычкі талончык на праезд і са зваротнага боку напісаланумар тэлефона. Вера марна пакідала нумар тэлефона. Волька Калініна тэлефанаваць не збіралася. Пра што ім гаварыць? Яны па розныя бакі мяснога прылаўка, як па розныя бакі барыкад. Студэнцкія бесклапотныя дні за дымкай жыццёвага далягляду. Графіка, жывапіс, мадэлі сукенак незваротна сышлі ў мінулае. У кожнагасвой шлях. Вера летуценная, напамаджаная, ціснула на Калініну манернасцю і пахам парфумы.
Вера адчувала сябе не ў сваёй талерцы. быццам нечым вінавата перад Калінінай. Кропелька віны ўсё ж была: Вера не сумела схаваць пачуцці. Ёй бы згуляць свайго ў дошку хлопца, які нічаму не дзівіцца, а яна мружыла вочы спачуваннем. Каму спачуваць9 Г андлюючы мясам, Волька Калініна зарабляла ўдвая болей за Веру. Але людзям уласціва прыпісваць сабе больш поспеху і ўдачы. Вера карпелаза швейнай машынкай, абіхаджвала капрызлівых кліентак, пашываючы модныя строі, паслужліва ім падыгрывала: «Колер сукенкі Вам вельмі да твару, а фасон падыходзіць да вашай фігуры, толькі прыўзняць рукаўчык, крыху распусціць у таліі і падкараціць падол» — і поўзала на кукішках, намячаючы даўжыню сукенкі. Удача.
На шашлык Вера купіла ў былой сакурсніцы шыйнае свіное мяса, бяскоснае. Віктор, знаўца пагулянак, казаў, што яно лепш за ўсё пасуе, каб быць засмажаным на агні. Вера аддалялася,
сыходзіла з мяснога шэрагу. Гандлярка, адпіхнуўшыся локцямі ад прылаўка, выпрасталася і ўзняла перад сабой бюст.
— Гэта што за фіфа? — спытала яна, глянуўшы шэрымі гузікамі ўслед Веры.
— Ды так, адна... вучыліся разам, — адказала Волька Калініна і скамячыла ў руцэ талон з напісаным тэлефонным нумарам.